Friday, September 18, 2009

ДЗІЎНАЯ ТАЛЕРАНТНАСЬЦЬ ЗАХОДНІХ “ДЭМАКРАТЫЙ”




Калі ў нейкай хрысьціянскай краіне “абразяць” мусульманіна – гэта робіцца прадметам разгляду ў ААН альбо ЭС. А бязьмежны лібэральны экумэнізм затапляе праваслаўны сьвет. На гэтым грунце незаўважанай застаецца трагедыя, што распачалося яшчэ ў канцы 90-х гадоў ХХ ст. і трывае да сёньня – руйнаваньне праваслаўных манастыроў і храмаў Сэрбскага Косава, зьдзек і гвалт над яго праваслаўным насельніцтвам.

“Міралюбнасьць” і “верацярпімасьць” мусульманства, аб якой так любіць казаць рыма-Каталіцкая царква, выявіўся ў Косава ва ўсёй сваёй паўнаце.
Укрыжаваньне Косава адбываецца ў самым цэнтры Эўропы, на вачах міратворцаў ААН зь найбольш разьвітых краін. Па дадзеным Сэрбскае Праваслаўнае Царквы, за апошнія пяць гадоў у Косава і Мятохіі было зьнішчана больш чым 150 праваслаўных храмаў і манастыроў гэтага краю, што завецца калыскай сэрбскага праваслаўя.
Руйнаваліся не проста культавыя памятнікі альбо сакральныя аб’екты – гвалту зазнала праваслаўная душа цэлага народу з багатымі праваслаўнымі традыцыямі і яскравым лёсам. Вядзецца мэтавае зьнішчэньне менавіта праваслаўя, забіваліся і зазнавалі гвалт менавіта праваслаўныя.
Сёньня Косава, па вызначэньню шматлікіх экспэртаў, ператвараецца на цэнтр агульнаэўрапейскага тэрарызму і перавалачны пункт для гандлю наркотыкамі. Аб слаўнай мінуўшчыне гэтага краю моўчкі нагадваюць толькі адзінокія, цудам ацалелыя, праваслаўныя храмы і руіны тых царкоў, якім не судзілася перажыць новыя варварскія часы мусульманскай і каталіцка-масонскае навалы.
Кроў і боль Косава – гэта найлепшая ілюстрацыя падвойных стандартаў лібэральна-дэмакратычнага Захаду, сапраўднага стаўленьня да Праваслаўя лаціна-ватыканскай схізмы і набат для ўсяго праваслаўнага сьвету.

Фота











01- Косава поле. Згарэўшы абраз сьв. Мікалая Цадатворцы. На іконе яўна бачны сьляды крыві забітага мусульманамі праваслаўнага сьвятара.










02- Сэрбскія жанчыны: Слаўка Каліскіс (70 гадоў) і яе дачка Гардана (42 гады) у шпіталі сэрбскай вёскі Лепшае Сяло, прыблізна ў 10 мілях ад сталіцы Косава Прыштыны. Жанчыны лечацца ад ран, атрыманых імі ў часе нападу мусульмаскіх банд этнічных албанцаў.











03- Гэта жанчына забіта мусульманамі-албанцамі на вуліцы толькі за тое, што на ёй быў праваслаўны крыжык.








04- Прызен, манастыр Сьв. Архангелаў. Алтар царквы сьв. Мікалая пасьля пагрому і пажару, што нарабілі мусульмане-албанцы.

Па матар’ялах сайту: http://www.spc.rs/Vesti-2004/pogrom.html і прэс-центру СПЦ

Wednesday, September 16, 2009

ПАСЛАНЬНЕ СЬВЯЦЕЙШАГА ПАТРЫЯРХА ВАРФАЛАМЕЯ



Улюблёныя дзеці ў Госпадзе! Пачынаецца новы царкоўны год, мы зноў задумваемся аб стане Боскага тварэньня. Мы думаем аб мінулым і каемся за ўсё тое, што мы зрабілі альбо забыліся зрабіць дзеля захаваньня зямлі. Мы глядзім у будучае і молімся аб тым, каб нам была дадзена мудрасьць, якая будзе скіроўваць нашы думкі і дзеі. Апошнія дванаццаць месяцаў былі часам вялікай няўпэўненасьці для ўсяго сьвету. Фінансавая і грашовая сыстэмы, якім давярала шмат людзей, і спадзяваліся, што яны зробяцца крыніцай дабротаў іх жыцьця, нараджалі страх, няўпэўненасьць і беднасьць. Ад глябалізаванай эканомікі пацярпелі ўсе, нават найбольш бедныя, хто не браў аніякага ўдзелу ў гандлёвых дамовах вялікіх карпарацый.

Сапраўдны крызыс дае нам магчымасьць пашукаць іншы падыход да вырашэньня праблем, таму што мэтады, якія стварылі праблемы, ужо няздольны лічыцца іх найлепшым вырашэньнем. Трэба ўвесьці любоў ва ўсе нашы справы, любоў, якая выклікае сьмеласьць і спачуваньне. Чалавечы прагрэс не значыць проста накапленьня багацьця і безразважнае выкарыстаньне рэсурсаў зямлі. Барацьба зь сапраўдным крызысам выявіла каштоўнасьць тых, хто вызначае долю нашага грамадства.

Тых, хто можа знайсьці фантастычныя сумы грошаў для падтрымкі здрадзіла іх фінансавая і грашовая сыстэма, але не гатовы надаць нават маленькую частку гэтых коштаў, каб вылечыць той бядотны стан, у якім апынулася тварэньне менавіта праз тыя каштоўнасьці, альбо для таго, каб нагадаваць галадаючых альбо напаіць смаглых, якія зрабіліся ахвярамі менавіта гэтых каштоўнасьцяў. У асобе кожнай галоднай дзяціны вымалёўваецца адно пытаньне да нас, і мы не павінны адвесьці свой погляд унікаючы адказу. Чаму гэта адбылося? Гэта вынік чалавечай няздатнасьці альбо чалавечай волі?

Мы зрабілі рынак эпіцэнтрам нашай зацікаўленасьці, нашай дзеі і, з рэшты, нашага жыцьця, забыўшы, што наш выбар уплывае на жыцьцё будучых пакаленьняў і абмежаваць колькасьць нашых магчымасьцяў, якія могуць быць скіраваны на дабрабыт чалавека і тварэньня. Чалавечая эканоміка, якая пераўтварыла нас ў спажыўцоў – кульгае. Боская іканомія, стварыла нас па вобразу любячага Творцы, заклікае нас любіць і клапаціцца аб усім тварэньні.

Вобраз, які маем для саміх сябе, адлюстроўваецца ў нашым стаўленьні да тварэньняў. Калі мы лічым, што мы ёсьць спажыўцамі, тады мы прагнем да самасьцьвярджэньня праз спажываньне ўсяго тварэньня. Аднак калі мы лічым, што мы створаны за вобразам Боскім, тады мы выяўляем у нашых дзеях турботу і міласэрнасьць і намагаемся зрабіцца такімі, якімі мы былі створаны.

Памолімся ў часе Канфэрэнцыі Аб’яднаных Нацый па кліматычным зьменам, якая адбудзецца ў сьнежні ў Капэнгагене, за Боскае дабраслаўленьне, каб усе разьвітыя краіны супрацавалі з краінам, якія разьвіваюцца ў вобласьці абмежаваньня шкодных выкідаў. Каб у іх была воля для збору і разумнага выкарыстаньня неабходных коштаў, былі прыняты ўсе неабходныя захады і ўсе працавалі разам для таго, каб гарантаваць нашым дзецям, што яны змогуць насалоджвацца дабром гэтай зямлі, якую яны атрымаюць у спадчыну ад нас. Справядлівасьць і любоў павінны быць прысутнымі ва ўсіх асьпектах эканамічнае дзейнасьці. Карысьць, а тым больш кароткатрывалая, не можа быць і не павінна быць адзіным матывам нашых дзей.

Давайце ўсе адновім нашы абавязкі супрацоўнічаць, каб выканаць тыя зьмены, аб якіх мы молімся, адмовіцца ад усяго таго, што шкодзіць тварэньню, зьмяніць спосаб нашага мысленьня і, такім чынам, радыкальна зьмяніць наша жыцьцё.

Дабрыня Бога Творцы і Прамысьліцеля і нашы бацькоўскія пажаданьні, і патрыяршае дабраслаўленьне хай будуць зь усімі вамі.

† Варфаламей


Міласьцю Боскай АПХІЯПІСКАП Канстантынопальскі – Новага Рыму і Сусьветны ПАТРЫЯРХ ЎСЁЙ ПАЎНАТЫ ЦАРКВЫ: ДАБРЫНІ І СУСЬВЕТУ СТВАРАЛЬНІКА ЎСІХ ТВАРЭНЬНЯЎ Госпада і Бога, і Выратавальніка нашага Ісуса Хрыста.

верасень 2009 л.Б.


http://uaoc.net/?p=2975

ЦАРКОЎНЫ ГОД РУХОМЫ І НЕРУХОМЫЯ СЬВЯТА




Госпад Бог у надпрыродным раю Царквы пасадзіў цудоўнае дрэва, вечна жывое і зялёнае, якое падае нам шчодрыя плады на вечнае жыцьцё. Гэтым дрэвам ёсьць наш царкоўны год. Ён нагадвае велічную панараму, на якой іскравымі барвамі намалявана гісторыя збаўленьня чалавечага роду. Назіраючы яе, маем нагоду задумацца і нанава перажыць сьветлыя таямніцы з жыцьця Ісуса Хрыста і Ўсясьвятой Багародзіцы. Тут паўстаюць прад намі гераічныя подзьвігі і даброты шматлікіх сьвятых, мучанікаў і праведнікаў. Тут мы перажываем дні духоўнае радасьці і узьняцьця, а таксама дні сьвятога смутку, посту, плату за грахі і пакуты.

У царкоўным годзе замыкаецца царкоўны каляндар, які дзесь сыходзіцца, а дзесь адрозьніваецца ад грамадзянскага каляндарнага году. Царкоўны год Праваслаўнай Царквы, у тым ліку і нашай Беларускай Царквы (БАПЦ), не пачынаецца адначасна зь цывільным годам, г.з. першага студзеня, а Царкоўным Новым Годам, які пачынаецца першага верасьня. Наш царкоўны літургічны год цягнецца ад першага верасьня да 31 жніўня. Айцы І Сусьветнага сабору ў Нікеі 325 года, вызначылі дзень першага верасьня як пачатак Новага Царкоўнага Году. Гэтая дата засталася ў нашай Царкве і да сёньня.

Зь Візантыі, ад якой Кіеўская Русь прыняла Сьвяты Хрост, прыйшла традыцыя называць Новы год пачаткам індыкту. У перакладзе зь лаціны, “індыкт” – гэта “падатак”. У час імпэратара Канстанціна ў арміі служылі 15 гадоў. Калі тэрмін службы канчаўся, ваяры павярталіся да дому і жылі на дзяржаўную дапамогу, якая складалася з падатку (індыкту). Падатак зьбіралі першага верасьня, пасьля сканчэньня збору ўраджаю. Паколькі слова “індыкт” і 15 гадоў успрымаліся як павязаныя паміж сабой паняцьця, індыктам пачалі называць кожны новы год пятнаццаці гадовага адрэзку часу і само пятнаццацігодзьдзе.

Існуе думка, што рахунак 15-ці гадовымі адрэзкамі быў уведзены імпэратарам Канстанцінам замест старажытнага, паганскага ліку алімпіядамі (яны былі скасованы Феадосіям Вялікім у 394 г.). Яшчэ існавала паняцьце аб адрэзку часу ў 19 пятнаццацігадовых адрэзкаў, альбо 532 гады. Пэрыяд у 532 гады называецца Вялікім індыктам.

Справа ў тым, што праз кожныя 532 гады паўтараецца стан, калі колабег Сонца і Месяцу пачынаюцца разам. Дзеля хрысьціян гэта ёсьць істотным, бо менавіта такі астранамічны стан быў у той дзень, калі Хрыстос пачаў прапаведаваць.

Калі юдэі сьвяткавалі Рош-ха-шана (даслоўна – “галава году”, значыцца Новы год), выратавальнік прыйшоў у сынагогу ў Назареце і прачытаў словы прарока Ісаі: “Дух Гасподні на Мне; бо Ён памазаў Мяне… абвяшчаць год Гасподняга спрыяньня” (Лк. 4:18-19). Тады Хрыстос упершыню засьведчыў аб тым, што выконваюцца прароцтвы Старога Запавету аб прыход Мэсіі, што прыйшоў канец Старому Запавету і пачаўся Новы. Таму лічыцца, што 1 верасьня – спрыяльны час для пачатку шляху духоўнага выратаваньня.

Царкоўны год складзены так, што ў яго цэнтры знаходзіцца наш Боскі Выратавальнік, Усячыстая Дзева Марыя, якая ў справе збаўленьня займае першае месца пасьля Хрыста, стаіць найболей блізка ад Яго. Вакол асобы Хрыста Госпада і Яго Ўсясьвятой Маці мы бачым веліч услаўленай Царквы, менавіта ўсіх сьвятых Старога і Новага Запавету.

Сьвятая Царква, як добрая маці, заўсёды памятае аб сваіх дзецях, што адышлі ў вечнасьць, а таксама тых, якія зь волі Боскай пакутаваюць за свае грахі ў апраметнай. Таму яна вызначыла асаблівыя дні, якія называюцца памінальнымі, на маленьня і службы па памёршым, а таксама адводзіць у царкоўным годзе пэўныя часы на свае духоўныя подзьвігі, малітвы, пасты і пакуты. Такім чынам, наш царкоўны год гэта магутны гімн гонару і славе Боскай, ён быццам барвістая вясёлка, што яднае зямлю зь небам, а нас саміх адукоўвае, ачышчае, асьвячае і ўздымае да Бога.

Сьвята і памяці нашага царкоўнага году, на думку Царквы, не маюць быць для нас толькі звычайнымі ўспамінамі гістарычных падзей. Мы мусім іх кожны раз зноў і зноў перажыць у нашым сэрцы, значыцца, на праўду, непасрэдна браць у іх удзел, быццам быць жывымі сьведкамі і ўдзельнікамі тых падзей, якія сьвяткуем. Ісус Хрыстос не ёсьць мёртвай асобай, якая калісьці жыла, дзеяла і перайшла ў гісторыю. Ісус Хрыстос вечна жывы і дзейны. Ён і сёньня навучае нас і нагадвае нам, асьвячае нас і прабачае нам, на нас ахвяруецца, нас выратоўвае. Сьвяты Апостал Павал кажа: “Ісус Хрыстос учора і сёньня і навекі Той самы” (Жыд. 13:8).

Царкоўны год для нас не толькі жыватворчая крыніца любові да Ісуса Хрыста, але і крыніца глыбокага шанаваньня Яго Ўсясьвятой Маці. Ісус і Марыя непадзельныя і таму нельга любіць Хрыста і не любіць Багародзіцу. “Хто шануе Хрыста, – кажа сьвяты Епіфан Кіпрыскі, – шануе таксама і Марыю: хто не шануе Марыю, не шануе Хрыста”. У адной грэцкае песьні сьпяваецца: “Тых, хто не цалуе Твой Сьвяты абраз, Багародзіца Дзева, лічы бязбожнікамі і перадай іх полымю апраметнай”. А мітрапаліт Кіеўскае Царквы Георгій (1069 – 1072) у сваіх “Запаветах” кажа: “Хто не моліцца зь даверам да Сьвятой Багародзіцы, хай будзе пракляты.”

Вялікую частку царкоўнага календара аддадзена памяці ўсялякіх Сьвятых. Сваім жыцьцём Сьвятыя пераканаўча засьведчваюць: яны асьвяціліся таму, што пераймалі прыклад Ісуса Хрыста і Багародзіцы, жылі па навуцы, апісанай у Сьвятым Евангельлі. Сьвятыя ўласным прыкладам вучаць нас, што сьвятасьць даступна для людзей усіх часоў і ўсякага чыну. Трэба толькі так любіць Бога, як любілі яны, і так ва ўсім жадаць падабацца Богу і выконваць Яго волю, як выконвалі яны. Рэлігійныя сьвята, памяці заўсёды шмат значылі ў жыцьці народаў, падаючы людзям суцяшэньне, сьветлую радасьць. Усе сьвята царкоўнага году падзяляюцца на дзьве вялікія групы: на сьвята рухомыя і нерухомыя.

Два вялікіх сьвята займаюць асабліва пачэснае месца ў нашым царкоўным годзе: гэта сьвята Хрыстовага Нараджэньня і сьвята Хрыстовага Ўваскрошаньня, альбо Вялікдзень. Бо Хрыстова Нараджэньне – гэта пачатак, а Вялікдзень – сканчэньне збаўленьня чалавечага роду. І менавіта з гэтымі дзьвюма сьвятамі шчыльна павязаны пэўныя сьвята, нядзелі і асьвячоныя гадзіны.

У царкоўным годзе ёсьць сьвята, якія прыпадаюць на розныя чысла году. Гэта тлумачыцца тым, што яны залежаць ад сьвята Пасхі, якое не мае сталай даты. Падобныя сьвята, што не маюць сталай даты, называюцца рухомымі.

Ёсьць сьвята, якія кожны год адзначаюцца ў адзін і той жа дзень. Гэтыя сьвята называюцца нерухомымі. Як сьвята ёсьць асяродкам сьвятаў рухомых, так і сьвята Хрыстовага Нараджэньня ёсьць асяродкам сьвятаў нерухомых, хоць не ўсе нерухомыя сьвята ёсьць залежнымі ад гэтага сьвята. Шэраг сьвятаў, што залежны ад Хрыстовага Нараджэньня, утвараюць каляднае кола.

Сьвята Хрыстовага Ўваскрошаньня, які належыць да найбольшых сьвятаў у гаду, характэрна надзвычайнай і доўгай падрыхтоўкай, а таксама трывалым сьвяткаваньнем яго пасьлясьвята, што ёсьць быццам працягам сьвята Вялікадня. Пасхальны цыкл пачынаецца нядзеляй Мытара і Фарысэя за 10 тыдняў прад Вялікаднём, а скончаецца праз 8 тыдняў пасьля Пасхі нядзеляй Усіх Сьвятых. Ён падзяляецца на час прадпасхальны і пасьляпасхальны.

Час прадпасхальны – гэта чатыры тыдня прад постам: нядзеля Мытара і Фарысэя, Блуднага Сына, Мясапусная і Сырапусная; Вялікі Пост, альбо Чатырохдзесятніца – ад нядзелі Сырапуснай да нядзелі Вербнай, ды ў канцы Пакутны Тыдзень, які звычайна залічаецца да Вялікага Посту.

Час пасхальны доўжыцца 8 тыдняў. Яны ідуць у такім парадку: Нядзеля Тамаша, Міраносіц, Расслабленага, Самаранкі, Сьлепанароджанага, нядзеля сьв. Айцоў, нядзеля Пяцідзесятніцы, альбо Зыходу Сьвятога Духа, і нядзеля Усіх Сьвятых.

Пасьля сьвята Пасхі ідуць дванаццаць сьвятаў Госпада і Багародзіцы, якія называюцца дванадзесятымі. Адны зь іх рухомыя, іншыя – нерухомыя.

Нерухомых сьвятаў дзевяць: Нараджэньне Ўсясьвятой Багародзіцы – 8 верасьня; Уздыманьне Годнага і Жыватворчага Крыжа Госпада – 14 верасьня; Увядзеньне ў храм Усясьвятой Багародзіцы – 21 лістапада; Нараджэньне Хрыстова – 25 сьнежня; Хрост Госпада, альбо Богазьяўленьне – 6 студзеня; сустрэча Ісуса Хрыста (Грамніцы) – 2 лютага; Дабравешчаньне Ўсясьвятой Багародзіцы – 25 сакавіка; Зьмяненьня Госпада – 6 жніўня; Спачын Маці Боскай (Усьпеньне) – 15 жніўня.

Рухомых сьвятаў тры: Уваход Госпада ў Ерусалім, Узьнясеньне Госпада, Зыход Сьвятога Духа на апосталаў альбо Тройца.


Малюнак: Рука Яна Дамаскіна” – старажытны спосаб (VIII ст.) для вылічэньня пасхаліі, і рухомых сьвятаў гадавога кола Праваслаўнае Царквы.

Saturday, September 12, 2009

ПРАЎДЗІВАЯ ГІСТОРЫЯ ЎАПЦ І ПАТРЫЯРХ ФІЛЯРЭТ

У новым 1999 годзе Ўкраінская Аўтакефальная Праваслаўная Царква сьвяткуе юбілей – 10 год трэцяга адраджэньня, якое пачала парафія Сьвятых апосталаў Пятра і Паўла горада Львова. 19 жніўня ўвайшло ў гісторыю як дзень Ператварэньня Ўкраінскае Царквы, які скончыўся абвяшчэньнем уласнага патрыярхату і першым Патрыярхам УАПЦ стаў мітрапаліт Місьціслаў, шматгадовы месцаахоўнік пасаду Кіеўскага мітрапаліта. Аб УАПЦ за апошнія 10 гадоў было напісана шмат няпраўды, асабліва прыклаўся да гэтага былы экзарх РПЦ ва Ўкраіне, мітрапаліт Філярэт Дзенісенка, для адных сёньня – патрыярх, для іншых – Міхаіл Антонавіч.

Таму паспрабуем у храналягічным парадку аднавіць гісторыю адносін Філярэта Дзенісенка зь УАПЦ, запісаўшы яе зь вуснаў удзельнікаў і сьведкаў падзеяў.

1989 год.

У студзені 1989 года, групы сьвятароў Львоўскае япархіі, карыстаючыся палітыкай “перабудовы” і галоснасьці прэзыдэнта Гарбачова, вырашылі аддзяліцца ад РПЦ і абвясьціць аўтакефалію. Ведаючы ўкраінскае прозьвішча экзарха Філярэта, і чуючы ягоную казань на ўкраінскае мове ў Праабражэнскае царкве ў Львове, паверылі, што ў ім жыве ўкраінская душа, таму вырашылі напісаць яму ліст, прапануючы зрабіцца лідэрам адраджэньня Ўкраінскае Царквы. На подпіс ліста не адважыўся ніводны сьвятар, таму падпісаў пратаярэй Уладзімір Ярэма.

Экзарх не адгукнуўся, а ў прыватнай размове зь адным львоўскім сьвятаром сказаў “нельга падзяляць народ”. Мітрапаліт Львоўскі Нікадзім Руснак вырашыў судзіць пратаярэя Ў. Ярэму, але, на дзіва, япархіяльны суд яго апраўдаў. Пакуль абралі іншы склад судзьдзяў – было ўжо занадта позна. Ініцыятыўная група вырашыла дзеяць хутчэй, падала тэляграмы ў Маскву і Кіеў аб выхадзе з РПЦ, а таксама ў Амэрыку і Канстантынопаль, і ў сьвята Зьмяненьня 19 жніўня 1989 года абвясьціла зноў аб выхадзе зь імпэрскае царквы.

Першым адгукнуўся на тэлеграму мітрапаліт Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы ў выгнаньні Мсьціслаў. Прадстаўнік Канстантынопалю япіскап Усевалад (Майданскі) адгукнуўся за позна, бо мы ўжо прынялі юрысдыкцыю мітрапаліта Мсціслава.

Цяжкая была справа зь царкоўнай герархіяй. Мы шчыра паверылі архіяпіскапу Івану Бандарчуку, не думаючы, што патрыятычнымі словамі можа прыкрыцца здраднік, які меў ад кагосьці іншыя пляны, і які першым здрадзіў абранага патрыярха. Мы мелі ўжо шмат парафій і сьвятароў, трэба было ставіць архірэяў. Гэта адбылося ў наступным годзе.

1990 год.

Маючы архіяпіскапа і шэсьць япіскапаў, мы сабралі 5 – 6 чэрвеня ў Кіеве І Памесны Сабор УАПЦ, які запоўніў вялікую залю Дому кіно. На Саборы было ўзьнята архіяпіскапа Івана да сану мітрапаліта, а Кіеўскую мітраполію да рангу Патрыярхіі. Першым Патрыярхам Украінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы мы абралі мітрапаліта Мсьціслава. Давялося доўга чакаць прыезду Патрыярха ва Ўкраіну, нарэшце дачакаліся: аж позьнім кастрычніцкім вечарам наш патрыярх выйшаў зь летаку.

Маса народу суправаджала Патрыярха з Барыспалю зь сьвечкамі ў руках. Каля сабору Сьвятой Сафіі адбылася ўрачыстая сустрэча, а ў Львове, ва Ўсьпенскае царкве – першая сьвятая Літургія адслужаная Патрыярхам пры стотысячным зборы народу, і сустрэча зь уладай Львову. Восеньню, у Сафійскім Саборы адбылася інтранізацыя, а хутка пасьля яе пачалася здрада архірэяў Івана Бандарчука і Ўладзіміра Раманюка, якія зьбіралі таемна подпісы супраць інтранізацыі Патрыярха, ды наступ агентуры КГБ і прэзыдэнта Краўчука.

Мітрапаліт Філярэт, як пацьвярджаюць ягоныя біёграфы ў часопісе “Чалавек і сьвет” за лета бягучага году, “прынцыпова змагаўся супраць аўтакефаліі і яе патрыярха”, Маскоўскага патрыярха прывозіў у Кіеў і дамогся, нягледзячы на пратэсты грамадзян і дэпутатаў парлямэнту, каб гэты патрыярх адслужыў у Сафійскім саборы.

1991 год.

22 траўня Патрыярх Мсьціслаў прыехаў у Каніў, каб пасьля доўгай адсутнасьці ва Ўкраіне пакланіцца вялікаму паэту (Т.Шэўчэнка – рэд.) і памаліцца на магіле за супакой ягонай душы. Экзарх РПЦ Філярэт зрабіў гэта немагчымым. Ён загадаў сваім сьвятарам шчыльна атачыць магілу, каб не дапусьціць Патрыярха Ўкраіны.

Паніхіда РПЦ працягвалася ўвесь дзень, бо Патрыярх Мсьціслаў цярпліва чакаў сканчэньня, а паніхіда рабілася бясконцай. Так і не дачакаўся. Ці ў гэтым факце можна бачыць хоць крыху чалавечнасьці, пашаны да царкоўнага абразу, да слаўнага паэта, якойсьці інтэлігентнасьці экзарха і яго папоў, а не толькі хамства і бязбожнасьці.

1992 год.

Патрыярху Мсьціславу прэзыдэнт Краўчук аніяк не жадаў даць памяшканьне ў Ківе. Патрыярх вымушаны быў жыць у гатэлях. Вясной Патрыярх зь уладыкамі Антоніем Масендзічам і Антоніем Шчэрбай былі ў Канстантынопалі, мелі размову з патрыярхам Варфаламеям, атрымалі абяцаньне, што Сынод Сусьветнай Патрыярхіі вырашыць справу Царквы ва Ўкраіне, і сфатаграфаваліся з Патрыярхам Варфаламеям у адной залі Фанарскага палацу. Такое фота мы захавалі, хоць мітрапаліт Антоні забраў арыгінал з памяшканьня Львоўскае япархіі.

З паперкай МВС ад 22 чэрвеня (без ведама Патрыярха Мсьціслава) загадана было зьбіраць сабор 25 – 26 чэрвеня і на гэтым саборы, па статуту Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы стварыць УПЦ КП. Абраных людзей зьбіралі праз выклікі тэлеграмамі і адбывалася імітацыя Аб'яднальнага Сабору РПЦ і ЎАПЦ.

З боку РПЦ прысутнічаў экзарх Філярэт, адзін ярхірэй (Якаў) і некалькі сьвятароў. Рэшту складалі дэпутаты, учарашнія камуністы. З боку ЎАПЦ было, – з трынаццаці архіяпіскапаў толькі пяць, без згоды і дабраслаўленьня Патрыярха. Яны былі меншасьцю і не мелі права без свайго Патрыярха браць удзел у такім “саборы”. Але гэта былі ўжо здраднікі. Другога мітрапаліта ЎАПЦ, Андрэя не было. Яго далучылі пазьней, як і япіскапа Пятра Петруся.

Патрыярха не было, бо яго наўмысна не паведамлялі. Сьвятары Ўкраінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы і два братчыка з Брацтва сьв. Андрэя Першпакліканага нічога не маглі зрабіць. Калі пратэставалі – ім дэпутаты Скорык, Чэрваній ды іншыя казалі: “Садзіся! Маўчы!” Што задумалі – тое і зрабілі, але веруючыя людзі падобнага ніколі не адобрылі.

Калі прыехаў ва Ўкраіну Патрыярх, былы прэзыдэнт Украінскай Рэспублікі ў выгнаньні Паўлюк прывёў мітрапаліта Філярэта, якога на зборах 26 чэрвеня 1992 году было названа “заступнікам патрыярха”, і прасіў протапрэсьвітэра Ўладзіміра Ярэму заступіцца за мітрапаліта Філярэта прад Патрыярхам, каб адбылася аўдыенцыя.

Аўдыенцыя адбылася і размова была амаль даслоўна наступная: “Вы тут нешта без мяне нарабілі, а цяпер жадаеце, каб я ўсё гэта прыняў. Я мушу раней разабрацца, што і як было. Пакуль я зьвяжуся зь Амэрыкай і Канстантынопалем, вы сядзіце ніжэй травы і цішэй вады, нічога не робіце, нікога не сьвяціце, каб не наклікаць новай бяды, а я, калі зарыентуюся – вас паклічу і паразмаўляем”.

На другі дзень мітрапаліт Філярэт сьвяціў ва Ўладзімірскім саборы новага япіскапа. Калі гэта распавялі Патрыярху, ён пабялеў і сказаў: “Больш я зь ім не размаўляю.” Запрасіўшы сваіх архірэяў і не дачакаўшыся ўсіх, галоўнае – мітрапаліта Андрэя, бо яго ўжо далучылі да КП, ўзьняў да сану архіяпіскапа Пятра Пятруся, і пакінуўшы Ўкраінскую Аўтакефальную Праваслаўную Царкву на яго, запрасіў юрыстаў, прадыктаваў ім пратэст, і, уражаны такім ходам падзеяў захварэў, паляцеў у Амэрыку, і 11 чэрвеня наступнага году памёр.

1993 год

Украінская Аўтакефальная Праваслаўная Царква засталася з двума япіскапамі. У ёй, пры дапамозе прэзыдэнта Краўчука, АМАПу, міліцыі і іншых сілавых структур, забралі большасьць парафій, нават цэлыя япархіі, забралі Статут, але Царква захавалася, і пасьля сьмерці Патрыярха была прымушана абраць наступніка. Не магла чакаць на нейкія “агульныя зборы”, бо гэта быў бы канец УАПЦ. Агентура дзейнічала.

Япіскап Пятро Пятрусь быў заангажаваны дзеяч на раскол Ўкраінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы, і ён адразу ж пасьля інтранізацыі 14 кастрычніка рабіў усё, каб патрыярх Зьміцер памёр ад скрухі і голаду, але засталіся верныя сьвятары, ды і родныя, якія падтрымлівалі старца. Сьвятары, ды і большасьць міран яго шанавалі і падтрымлівалі ў жыцьці.

1995 год

Патрыярх Зьміцер дамовіўся з патрыярхам Уладзімірам Раманюком аб тым, што абодва аб’яднаюцца, а на агульным Саборы будзе абрана адзінага Патрыярха, а Сабор мусіў адбыцца без Філярэта. Але гэты Сабор апярэдзілі нечаканыя падзеі: трагічная сьмерць мітрапаліта Івана Бандарчука, а за ім сьмерць патрыярха Ўладзіміра. Былыя архірэі ЎАПЦ, якія былі ў Кіеўскім Патрыярхаце, на сабор УПЦ КП, скліканы Філярэтам, адмовіліся ісьці.

Яны прыехалі ў Кіеў, і ў Феадосіеўскім манастыры, дзе была рэзыдэнцыя патрыярха Ўладзіміра, зрабілі нараду, запрасілі Патрыярха Зьміцера і адбылося вяртаньне ва ЎАПЦ мітрапаліта Андрэя, архіяпіскапаў Васіля, Рамана і япіскапа Мяфодзія. Спакою Ўкраінская Аўтакефальная Праваслаўная Царква не атрымала, бо новы раскольнік Пятро (Пятрусь) пачаў актыўна дзеяць на развал УАПЦ.

1996 год.

Новую заваруху распачаў архіяпіскап Пятро Пятрусь зь япіскапам Міхалам Дуткевічам. Апошні пачаў праводзіць нейкія “левыя інтарэсы”, незразумелыя зьвязкі, быццам з палестынскімі арабамі, нейкімі таемнымі місіямі, і ўсё гэта таілася ад старога Патрыярха. 8 верасьня Патрыярх Зьміцер аднавіў страўрапігію Ўсьпенскае царквы г. Львову, якую ёй надаў яшчэ Канстантынопальскі патрыярх Ярэмія ІІ. Архіяпіскап Пятро Пятрусь адмовіўся выконваць патрыяршыя ўказы, і адышоў у раскол. Ён спрабаваў шантажыраваць патрыярха, выдумляючы міфічныя даўгі на вялікія сумы, калі гэта не спрацавала – у лістападзе сьпешна склікаў псэўдасабор, які ніколі не быў вызнаны.

Раскольнікі зрабілі сябе фальшывую пячатку, падраблялі дакумэнты. Мусілі ўмяшацца архірэі і сьвятары, і ўсё гэта выкрылі, але міліцыя аддала фальшывую пячатку Дуткевічу, хоць абавязалася не аддаваць.

1997 год.

У сакавіку япіскап-раскольнік Іван Байчук здрадзіў сваіх сяброў і перайшоў у УПЦ КП, перадаўшы ім памяшканьне патрыярхіі ЎАПЦ. Гэта было па-за прававым актам, але Філярэт заўсёды ігнараваў ўсе царкоўныя і грамадзянскія правы. УАПЦ зь вялікімі цяжкасьцямі атрымала іншае памяшканьне.

ІІІ Памесны Сабор УАПЦ 28-29 траўня прыняў новы Статут, адлічыў раскольнікаў зь Царквы, прыняў іншыя рашэньні. Пасьля Сабору Вярхоўны Суд Украіны пацьвердзіў – УАПЦ кіруе Патрыярх Зьміцер, а раскольнікі не маюць права выступаць ад імя ЎАПЦ. Пасьля гэтага ўладыка Пятро Пятрусь перайшоў у УПЦ КП, але і адтуль праз месяц быў адлічаны па-за штат, бо выявілась, што зь ім перайшло толькі некалькі малааўтарытэтных сьвятароў.

1998 год.

У красавіку ЎАПЦ сьвяткавала 100-гадовы юбілей Патрыярха Мсьціслава, вялікага сына ўкраінскага народу і выдатнага герарха Ўкраінскай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы. Пазбыўшыся раскольнікаў, УАПЦ павольна павяртае сябе згубленыя пазыцыі. Павялічваецца япіскапат, адчыняюцца новыя япархіі, дзейнічаюць тры духоўныя сэмінарыі, Калегія Патрыярха Мсьціслава, аднаўляюцца страчаныя кантакты зь украінскімі праваслаўнымі япіскапамі дыяспары.

ПАСЬЛЯСЛОЎЕ.

Дзіўная “прынцыповасьць” экзарха РПЦ, мітрапаліта Філярэта выявілася даўно, адразу пасьля яго першага прыезду да Львову і абнадзейнай пропавядзі ў 60-х гадах. Адразу ж пасьля прызначэньня ў Кіеў, Філярэт перавёў адпраўленьне богаслужбаў зь украінскай мовы на “словяна-расейскую” ва ўсіх украінамоўных парафіях, якія тады яшчэ існавалі – Андрэяўскай, Мікільска-набярэжнай ў Кіеве, у Ржышчаве, у вёсках Жытоміршчыны і іншых. На дагаджаньне атэістам Філярэт пазачыняў усе сэмінарыі ў УССР – Кіеўскую, Луцкую і іншыя, за выняткам “новарасейскай” у Адэсе, дзе панаваў недатыкальны Агафангел Савін. Экзарх зачыніў нават рэшту Кіева-Пячорскага манастыру, які яшчэ існаваў у Блізкіх пячорах і перадаў усе пячоры атэістам пад музэй.

Прывязанасьцю да РПЦ, піша аўтар артыкулу ў Царкоўным календары на 1999 год, выдадзеным УПЦ КП, мітрапаліт Філярэт Дзенісенка выявіў свой “адчынены і годны шлях, напоўнены шляхетнасьцю”, тым, што не адышоў ад Маскоўскай Патрыярхіі да таго, пакуль яна не пазбавіла яго сану, маючы на гэта поўнае права і падставы. Сваёй непасьлядоўнымі паводзінамі Філарэт завёў УПЦ КП у тупік і прагне гэтае самае зрабіць зь УАПЦ (Гл. Царкоўны каляндар УПЦ КП на 1999 год).

У такой адданасьці РПЦ яго япіскапы “горача падтрымалі свайго Кіраўніка… і аднадушна здрадзілі яго” (б. 99). Ёсьць падобныя пэрлы і на бачыне 100-й: “нікім непацьверджаныя паўнаважаньні рэшткам УАПЦ” – на праўду паўнаважаньні былі пацьверджаны законным кіраўніком УАПЦ Патрыярхам Мсьціславам, таму Царква захавалася і дзейнічае.

Не існавала ЎАПЦ толькі ва ўмах прыхільнікаў УПЦ КП і чыноўнікаў зь МВС і СБУ, якія пісалі паперкі аб правядзеньні “Аб'яднальнага Сабору” 25 – 26 чэрвеня 1992 году, які не вызнаў Патрыярх Мсьціслаў. Не быў сябрам “Вышэйшае Царкоўнае рады ЎПЦ КП” і протапрэсьвітэр Уладзімір Ярэма, бо той новаўтворанай рэлігійнай арганізацыі не падпарадкоўваўся і на іх зборы не хадзіў.

Айцец Уладзімір Ярэма прысутнічаў на зборах 25 чэрвеня 1992 году, дзе намагаўся пратэставаць і быў адзіным, хто сказаў Філярэту праўду ў вочы. А праўда была такая: Філярэт Дзянісенка забаронены ў служэньні і пазбаўлены сану праваслаўнага герарха, не прадстаўляе ніводнай Царквы.

Праўда вымагае рэакцыі на няпраўду. Цяжка зразумець, як можа паважны аўтар пісаць сучасную царкоўную гісторыю, калі жывы яшчэ яе сьведкі, і кідацца ў прыдумкі і інсінуацыі на сваю карысьць. Але гісторыя пакажа, на чыім баку праўда, бо “Царква, як і Хрыстос раз уваскросшы, больш не памірае” (Мітрапаліт Васіль Ліпкіўскі)

Па матэрыялам “Церковного календаря УАПЦ” на 1999 л. Боскае.

http://uaoc.net/?p=2934

Thursday, September 10, 2009

ІСЬЦІНА ПРАВАСЛАЎЯ



М.А. Бярдзяеў.


Хрысьціянскі сьвет мала ве­дае Праваслаўе. Ведаюць то­ль­кі вонкавыя і па перавазе ад­моў­ныя бакі Праваслаўнай Цар­к­вы, але не унутраныя, ду­хоў­ныя скарбы. Праваслаўе бы­ло замкнёна, пазбаўлена духу пра­зе­лі­тыз­му і не адчыняла ся­бе сьвету. Доўгі час Праваслаўе не мела таго сусьветнага зна­чэ­нь­ня, той актуальнай ролі ў гіс­то­рыі, якія мелі Каталіцтва і Пра­тэс­тан­тызм. Яно зас­та­ва­ла­ся убаку ад гарачага рэлігійнага зма­га­нь­ня шэрагу ста­годзь­дзяў[1], стагодзьдзі жыло пад ахо­вай вялікіх імпэрый (Ві­зан­тыі і Расеі)[2] і захоўвала веч­ную ісь­ці­ну ад раз­бу­ра­ль­ных пра­цэ­саў сусьветнае гіс­то­рыі. Для рэ­лі­гій­на­га тыпу Пра­вас­лаўя ха­рак­тэр­на тое, што яно не было до­сыць ак­ту­а­лі­за­ва­на і вы­яў­ле­на ў зьнешнім сьве­це, не было ва­яў­ні­ча, але ме­на­ві­та таму ня­бес­ная ісьціна хры­сь­ці­ян­с­ка­га ад­к­ры­ць­ця най­менш у ім ска­зі­ла­ся. Пра­вас­лаўе і ёсьць форма хры­сь­ці­ян­с­т­ва найменш ска­жо­ная ў істоце сва­ёй чалавечай гіс­то­ры­яй. У Пра­вас­лаў­най Цар­к­ве былі мо­ман­ты гіс­та­рыч­на­га граху, га­лоў­ным чынам у су­вя­зі зь вон­ка­вай залежнасьцю ад дзяр­жа­вы, але само цар­коў­нае ву­чэ­нь­не, самы унутраны ду­хоў­ны шлях не падвергнуліся ска­жэ­нь­ню.


Праваслаўная Царква ёсьць пер­шым чынам Царква па­да­нь­ня ў адрозьненьні ад Царквы Ка­та­ліц­кай, якая ёсьць Царква аў­та­ры­тэ­ту, і цэркваў пра­тэс­тан­ц­кіх, якія іста царквы аса­біс­тай веры. Пра­вас­лаў­ная Цар­к­ва не мела адзі­най вонкава-аў­та­ры­тар­най ар­га­ні­за­цыі і яна не­па­руш­на тры­ма­ла­ся сілай унут­ра­на­га па­да­нь­ня, а не вон­ка­ва­га аўтарытэту. Яна зас­та­ва­ла­ся найболей зьвя­за­най з пер­ша-хрысьціянствам зь усіх фор­маў хрысьціянства. Сіла унут­ра­на­га паданьня ў Царквы ёсьць сіла духоўнага досьведу і пе­ра­ем­на­сь­ці духоўнага шляху, сі­ла звышасабістага духоўнага жы­ць­ця, у якім усякае па­ка­ле­нь­не выходзіць з прытомнасьці са­маз­да­во­ле­нь­ня і замкнёнасьці і пры­лу­ча­ец­ца да духоўнага жы­ць­ця усіх папярэдніх па­ка­ле­нь­няў аж да Апосталаў. У па­да­нь­ні я маю адзін досьвед і адно ба­ча­нь­не зь Апосталам Паўлам, зь му­ча­ні­ка­мі, са сьвятымі, і са усім хры­сь­ці­ян­с­кім сьветам. У па­да­нь­ні маё веданьне ёсьць не то­ль­кі веданьне асабістае, але і звы­ша­са­біс­тае, і я жыву не ў адзі­но­це, а ў целе Хрыстовым, у адзі­ным духоўным арганізьме са усі­мі маімі братамі ў Хры­сь­це.


Праваслаўе ёсьць, першым чы­нам, артадоксія жыцьця, а не ар­та­док­сія вучэньня. Ерэтыкі для яго не толькі тыя, хто выз­нае ілжывую дактрыну, колькі тыя, хто мае ілжывае духоўнае жы­ць­цё і ідзе ілжывым ду­хоў­ным шляхам. Праваслаўе ёсьць, пер­шым чынам, не дактрына, не вонкавая арганізацыя, не вон­ка­вая форма паводзін, а ду­хоў­нае жыцьцё, духоўны до­сь­вед і духоўны шлях. Ва ўнут­ра­най духоўнай працы бачыць яно сутнасьць хрысьціянства. Пра­вас­лаўе ёсьць найменш нар­ма­тыў­ная форма хрысьціянства (у сэнсе нарматыўна-ра­цы­я­на­ль­най лёгік і маральнай юры­дыч­на­сь­ці), і найбольш ду­хоў­ная яго форма. І гэтая ду­хоў­насьць і патаемнасьць Пра­вас­лаўя нярэдка бывалі крыніцай яго вонкавай слабасьці. Вон­ка­вая слабасьць і недахоп праявы, не­да­хоп вонкавай актыўнасьці і рэ­а­лі­за­цыі кідаліся усім у вочы, ду­хоў­нае ж яго жыцьцё і ду­хоў­ныя яго скарбы заставаліся па­та­ем­ны­мі і нябачнымі. І гэта ха­рак­тэр­на для духоўнага тыпу Ус­хо­ду ў адрозьненьне ад ду­хоў­на­га тыпу Захаду, заўсёды ак­ту­а­ль­на­га і выяўляючагася ў зьнеш­нім сьвеце, але нярэдка ў гэ­тай актыўнасьці сябе духоўна зьня­сі­ль­вае. У сьвеце нех­ры­сь­ці­ян­с­ка­га Усходу духоўнае жы­ць­цё Індыі асабліва патаемнае ад вонкавага погляду і не ак­ту­а­лі­зу­ец­ца ў гісторыі. Гэтая ана­лё­гія можа быць праведзеная, хоць духоўны тып хры­сь­ці­ян­с­ка­га Усходу вельмі ад­ро­зь­ні­ва­ец­ца ад духоўнага тыпу Індыі. Сьвя­тасьць у сьвеце пра­вас­лаў­ным, у адрозьненьні ад сьвя­та­сь­ці ў сьвеце каталіцкім, не па­кі­ну­ла пасьля сябе помнікаў пі­сь­мен­на­сь­ці, яна заставалася па­та­ем­най. І гэта яшчэ адзін чы­нь­нік, чаму цяжка звонку судзіць аб духоўным жыцьці Пра­вас­лаўя.


Праваслаўе не мела свайго ста­годзь­дзя схалястыкі, яно пе­ра­жы­ло толькі стагодзьдзе пат­рыс­ты­кі. І Праваслаўная Цар­к­ва і дагэтуль абапіраецца на ус­ход­ніх настаўнікаў Цэрквы. За­хад лічыць гэта прыкметай ад­с­та­ла­сь­ці Праваслаўя, заміраньні ў ягоным творчым жыцьці. Але фак­ту гэтаму можна даць і ін­шае вытлумачэньне; у Пра­вас­лаўі хрысьціянства не было так ра­цы­я­на­лі­за­ва­ная, як яно было ра­цы­я­на­лі­за­ва­ная на Захадзе ў Ка­та­ліц­т­ве пры дапамозе Арыс­то­це­ля і поглядаў грэцкага ін­тэ­ле­ту­а­ліз­му. Дактрыны ніколі не на­бы­ва­лі ў ім такога сьвятога зна­чэ­нь­ня, і догматы не былі пры­ка­ва­ныя да абавязковых ін­тэ­лек­ту­а­ль­ных багаслоўскіх ву­чэ­нь­няў, а разумеліся першым чы­нам як містычныя факты. У ба­гас­лоў­с­кім жа і філязофскім выт­лу­ма­чэ­нь­ні догматаў мы зас­та­ва­лі­ся больш вольнымі. У XIX стагодзьдзі ў Расеі была твор­чая праваслаўная думка і ў ёй было выяўлена больш волі і ду­хоў­най здольнасьці, чым у дум­цы каталіцкай і нават пра­тэс­тан­ц­кай.


Духоўнаму тыпу Праваслаўя пры­на­ле­жыць першапачатковы і непарушны онталягізм, які уяў­ляў­ся зьявай праваслаўнага жы­ць­ця, і затым ужо і пра­вас­лаў­най думцы. Хрысьціянскі За­хад крочыў шляхамі кры­тыч­най думкі, у якіх суб'ект быў суп­ра­ць­пас­таў­ле­ны аб'екту, і бы­ла парушаная арганічная цэ­ласьць мысьленьня і арганічная су­вязь з жыцьцём. Захад моцны скла­да­ным разгортваньнем свай­го мысьленьня, сваёй рэф­лек­сі­яй і крытыкай, сваім удак­лад­не­ным ітэлектуалізмам. Але тут і была парушаная сувязь спаз­на­ва­ю­ча­га і думаючага з пе­ша­бы­ць­цём і пе­ра­ша­жы­ць­цём. Спазнаньне выводзілася з жы­ць­ця, мысьленьне вы­водзі­ла­ся з быцьця. Спазнаньне і мы­сь­ле­нь­не не працякалі ў ду­хоў­най цэласнасьці чалавека, у ар­га­ніч­най злучанасьці усіх яго сіл. На гэтай глебе Захадам бы­лі зробленыя вялікія заваёвы, але ад гэтага расклаўся пер­ша­па­чат­ко­вы онталягізм мы­сь­ле­нь­ня, мысьленьне не апус­ка­ла­ся ў глыбіню існага. Адгэтуль сха­ляс­тыч­ны інтэлектуалізм, ра­цы­я­на­лізм, эмпірызм, крайні ідэ­а­лізм заходняй думкі. На гле­бе Праваслаўя мысьленьне зас­та­ва­ла­ся онталягічным, пры­лу­ча­ным да быцьця, і гэта па­ка­за­на усёй рускай рэлігійна–фі­ля­зоф­с­кай і багаслоўскай дум­кай XIX і XX стагодзьдзяў. Пра­вас­лаўю чужы рацыяналізм і юрыдычнасьць, чужы усякі нор­ма­тызм. Праваслаўная Цар­к­ва не вызначальна ў ра­цы­я­на­ль­ных паняцьцях, яна зра­зу­ме­лая толькі для жывучых у ёй, для прылучаных да яе ду­хоў­на­га досьведу. Містычныя тыпы хры­сь­ці­ян­с­т­ва не падлягаюць ні­я­кім інтэлектуальным аз­на­чэ­нь­ням, яны таксама не маюць прык­мет юрыдычных, як не ма­юць прыкмет і рацыянальных. Сап­раў­д­нае праваслаўнае ба­гас­лоўе ёсьць багаслоўе ду­хоў­на-выпрабавальнае. Праваслаўе амаль не мае схалястычных пад­руч­ні­каў. Праваслаўе усь­вя­до­міць сябе рэлігіяй Сьвятой Трой­цы; не адцягненым ма­на­тэ­із­мам, а пэўным тры­ні­та­рыз­мам. У духоўным жыцьці, у ду­хоў­ным досьведзе і духоўным шля­ху адлюстроўваецца жы­ць­цё Сьвятой Тройцы. Пра­вас­лаў­ная літургія пачынаецца са слоў: “Дабраслаўлёна Царства Ай­ца, і Сына, і Сьвятога Духа”. Усё ідзе зьверху, ад Сьвятой Бос­кай Траічнасьці, ад вышыні Іс­на­га, а не ад чалавека і яго ду­шы. У Праваслаўным паданьні сы­ходзіць сама Боская Тра­іч­на­сь­ці, а не узыходзіць чалавек. У за­ход­нім хрысьціянстве значна менш выяўленая Траічнасьць, яно больш хрыстацэнтрычна і ан­т­ра­па­цэн­т­рыч­ная. Гэтае ад­ро­зь­не­нь­не вызначаецца ужо ва ус­ход­няй і заходняй пат­рыс­ты­цы, зь якой першая – ба­гас­ло­віць ад Боскай Тройцы, а дру­гая – ад чалавечай душы. Таму Ус­ход адчыняе, галоўным чы­нам, таямніцы догмату тры­ні­тар­на­га і дагмату хрыс­та­ля­гіч­на­га. Захад жа, галоўным чы­нам, вучыць аб мілаце і волі і аб арганізацыі царквы. На За­хадзе было большае багацьце і раз­нас­тай­насьць думкі.


Праваслаўе і ёсьць хры­сь­ці­ян­с­т­ва, у якім найболей ад­чы­ня­ец­ца Дух Сьвяты. Пра­вас­лаў­ная Царква таму і не прыняла filioque, што бачыць у гэтым су­бар­ды­на­цы­я­нізм у вучэньні аб Духу Сьвятым. Прырода Ду­ху Сьвятога найменш ад­чы­ня­ец­ца догматамі і дактрынамі, але па дзеяньні свайму Дух Сьвя­ты нам бліжэй усяго, най­бо­лей іманэнтны сьвету. Дух Сьвя­ты непасрэдна дзейнічае на рэчавы сьвет і зьменьвае ства­рэ­нь­не. Гэтае вучэньне вык­ладзе­на найвялікшым рус­кім сьвятым Серафімам Са­роў­с­кім. Праваслаўе не толькі іс­тот­на трынітарна, але бачыць за­да­чу сусьветнага жыцьця ў пе­рат­ва­рэ­нь­ні Сьвятой Тройцы, і па сутнасьці пнэўматычна.


Я кажу увесь час аб глы­бі­нях таямніц у Праваслаўі, а не аб павярхоўных у ім плынях. Пнэў­ма­та­ля­гіч­ная тэалёгія, ча­ка­нь­не новага выліваньня Духа Сьвя­то­га ў сьвеце лягчэй усяго узь­ні­кае на праваслаўнай глебе. Гэ­та выдатная асаблівасьць Пра­вас­лаўя: яно, зь аднаго бо­ку, кансэрватыўна і тра­ды­цый­на больш, чым Каталіцтва і Пра­тэс­тан­тызм, але, зь іншага бо­ку, у глыбіні Праваслаўя ёсьць заўсёды вялікае чаканьне рэ­лі­гій­най навізны ў сьвеце, вы­яў­ле­нь­не Духа Сьвятога, зьяў­ле­нь­не Новага Ерусаліму. Амаль цэлае тысячагодзьдзе Пра­вас­лаўе не разьвівалася ў гіс­то­рыі; яму чужы быў эва­лю­цы­я­нізм, але ў ім утойвалася маг­чы­масьць рэлігійнай твор­ча­сь­ці, якая як бы зьберагалася для новай, яшчэ не на­ды­шоў­шай гістарычнай эпохі. Гэта вы­я­ві­ла­ся ў рускіх рэлігійных плы­нях XIX і XX стагодзьдзя. Пра­вас­лаўе больш рэзка ра­зь­мя­жоў­вае боскі і прыродны сьвет, Царства Боскае і царства ке­са­ра, і не прызнае тут маг­чы­мых аналёгій, да якіх часта зьвяр­та­ец­ца каталіцкая тэ­а­лё­гія. Энэргія Боская дзейнічае та­ям­ні­ча ў чалавеку і ў сьвеце. Пра рэчавы сьвет нельга ска­заць, што ён ёсьць бажаство, аль­бо што ён боскі, нельга і ска­заць, што ён па-за бос­ка­сь­цю. Бог і боскае жыцьцё не па­доб­ныя на сьвет прыродны і пры­род­нае жыцьцё, тут нельга пра­водзіць аналёгіі. Бог - бяс­кон­цы; прыроднае жыцьцё – аб­ме­жа­ва­нае і канечнае. Але энэр­гія бажаства пераліваецца ў прыродны сьвет, узьдзейнічае на яго і прасьвятляе яго. Гэта і ёсьць праваслаўнае бачаньне Ду­ха Сьвятога. Для пра­вас­лаў­най думкі вучэньне Тамаша Ак­ві­на­та аб натуральным сьвеце, якое сьцьвярджае яго ў суп­ра­ць­с­таў­ле­нь­ні сьвету звыш­на­ту­ра­ль­на­му, ёсьць ужо форма сэ­ку­ля­ры­за­цыі сьвету. Пра­вас­лаўе ў прынцыпе сваім пнэў­ма­тыч­на, і ў гэтым яго сво­е­а­саб­лі­васьць. Пнэўматычнасьць і ёсьць пасьлядоўны, да канца да­ведзе­ны Трынітарызм. Даб­ры­ня не ёсьць пасярэднік паміж звыш­на­ту­ра­ль­ным і на­ту­ра­ль­ным; дабрыня ёсьць дзеяньне Бос­кай энэргіі на рэчавы сьвет, пры­сут­насьць у сьвеце Духа Сьвя­то­га. Менавіта пнэў­ма­тызм Праваслаўя і робіць яго най­менш скончанай формай хры­сь­ці­ян­с­т­ва, выяўляючы ў ім пе­ра­ва­гі новазапаветных па­чат­каў над пачаткамі ста­ра­за­па­вет­ны­мі. На вяршыні сваёй Пра­вас­лаўе разумее задачу жы­ць­ця, як набыцьцё, набыцьцё даб­ры­ні Духа Сьвятога, як ду­хоў­нае ператварэньне стварэньня. І гэ­тае разуменьне істотна про­ці­лег­ла законапакладзенаму ра­зу­ме­нь­ню, для якога сьвет боскі і звыш­на­ту­ра­ль­ны ёсьць закон і нор­ма для сьвету рэчавага і на­ту­ра­ль­на­га.


Праваслаўе, першым чынам, лі­тур­гіч­нае. Яно навучае народ і разьвівае яго не толькі ка­за­нь­нем і выкладаньнем нормаў і за­ко­наў паводзін, колькі самім лі­тур­гіч­ным дзеяньнем, у якім дадзе­ны правобраз пе­рат­ва­рэ­нь­ня жыцьця. Яно навучае так­са­ма народ выявамі Сьвятых і вык­лі­кае культ сьвятасьці. Але вы­я­вы сьвятых не нар­ма­тыў­ныя; у іх дадзена дабрадатнае пра­сь­вят­ле­нь­не і ператварэньне ства­рэ­нь­ня дзеяньнем Духу Сьвя­то­га. Гэтая не­нар­ма­тыў­насьць Праваслаўя робіць яго ця­жэй для шляхоў чалавечага жы­ць­ця, для гісторыі, мала спры­я­ль­ным для усякай ар­га­ні­за­цыі і для творчасьці ку­ль­ту­ры. Патаемная таямніца дзе­я­нь­ні Духу Сьвятога на стварэньне не была актуальна пе­рак­ладзе­ная на шляхі чалавечага жы­ць­ця. Для Праваслаўя характэрна во­ля. Гэтая унутраная воля мо­жа не заўважацца звонку, але яна ўсюды разьлітая. Ідэя волі, як падмурку Праваслаўя, была вы­яў­ле­ная рускім рэлігійным жы­ць­цём XIX і XX стагодзьдзя. Прыз­на­нь­не волі сумленьня ве­ль­мі адрозьнівае Праваслаўную Цар­к­ву ад Царквы Каталіцкай. Але разуменьне волі ў Пра­вас­лаўі адрозьніваецца і ад ра­зу­ме­нь­ня волі ў Пратэстантызьме. У Пра­тэс­тан­ты­зь­ме, як і ва усёй за­ход­няй думцы, воля ра­зу­ме­ец­ца індывідуалістычна, як пра­ва асобы, якая ахоўвае сябе ад за­ма­ху усякай іншай асобы і выз­на­ча­ю­чай сябе аўтаномна. Пра­вас­лаўю чужы ін­ды­ві­ду­а­лізм, яму уласьцівы сво­е­а­саб­лі­вы калектывізм. Рэлігійная асо­ба і рэлігійны калектыў не про­ціс­та­яць адзін аднаму, як чу­жыя адзін для аднаго. Рэ­лі­гій­ная асоба знаходзіцца уся­рэдзі­не рэлігійнага калектыву і рэ­лі­гій­ны калектыў знаходзіцца уся­рэдзі­не рэлігійнай асобы. Та­му рэлігійны калектыў і не зьяў­ля­ец­ца зьнешнім аў­та­ры­тэ­там для рэлігійнай асобы, звон­ку дыктуючым асобе вучэньне і за­кон жыцьця. Царква не зна­ходзіц­ца па-за рэлігійнымі асо­ба­мі да яе супрацьстаячымі; Яна усярэдзіне іх, і яны уся­рэдзі­не Яе. Таму Царква не ёсьць аўтарытэт. Царква ёсьць даб­ра­дат­нае адзінства любові і во­лі. Праваслаўю чужая аў­та­ры­тар­насьць, таму што гэтая фор­ма спараджае парыў паміж рэ­лі­гій­ным калектывам і рэ­лі­гій­най асобай, паміж Царквой і яе чальцом. Без волі сумленьня, во­лі духу, няма духоўнага жы­ць­ця, няма нават паданьні аб Цар­к­ве, бо Царква не трымае уся­рэдзі­не сябе рабоў, і Богу пат­рэб­ныя толькі вольныя. Але сап­раў­д­ная воля рэлігійнага сум­ле­нь­ня, воля духу ад­чы­ня­ец­ца не ў ізаляванай, аў­та­ном­най асобе, самасьцьверджанай ў індывідуалізьме, а ў асобы, якая усьведамляе сябе ў звы­ша­са­біс­тым духоўным адзінстве, у адзін­с­т­ве духоўнага арганізма, у Целе Хрыстовым, гэта зна­чыць у Царквы. Маё асабістае сум­ле­нь­не не варожа і не про­ці­лег­лае сумленьню звы­ша­са­біс­та­му, сумленьню царкоўнаму: яно расчыняецца толькі уся­рэдзі­не царкоўнага сумленьня. Але без актыўнага, духоўнага паг­лыб­ле­нь­ня майго асабістага сум­ле­нь­ня, маёй асабістай ду­хоў­най волі не ажыцьцяўляецца жы­ць­цё Царквы, бо гэтае жы­ць­цё Царквы не можа быць вон­ка­вым для асобы, навязаным ёй. Зна­ход­жа­нь­не ў Царквы пат­ра­буе духоўнай волі не толькі ў пер­шы момант паступленьня ў Цар­к­ву, што прызнае і Ка­та­ліц­т­ва, але і ў працягу усяго жы­ць­ця. Воля Царквы ў стаўленьні да дзяржавы заўсёды была ў не­бя­сь­пе­кі, але воля усярэдзіне Цар­к­вы заўсёды была ў Пра­вас­лаўі. У Праваслаўі воля спа­лу­ча­ец­ца арганічна зь са­бор­на­сь­цю, гэта значыць зь дзеяньнем Ду­ха Сьвятога на рэлігійны ка­лек­тыў, якое уласьціва Царкве не толькі ў часы Сусьветных Са­бо­раў, але і заўсёды. Са­бор­насьць жа ў Праваслаўі, якая і ёсьць жыцьцё царкоўнага на­ро­да, не мела вонкавых юры­дыч­ных прыкмет, яна мела толькі унут­ра­ныя, духоўныя прык­ме­ты. Нават Сусьветныя Саборы не валодалі вонкавым бе­сь­пя­рэч­ным аўтарытэтам. Бяз­г­рэш­насьць аўтарытэту прыз­на­ва­ла­ся толькі за царкоўным цэлым, на працягу усёй яе гісторыі, і но­сь­бі­там і захавальнікам гэ­та­га аўтарытэту зьяўляўся увесь цар­коў­ны народ. Сусьветныя Са­бо­ры валодалі аўтарытэтам не таму, што яны адпавядалі вон­ка­вым юрыдычным прык­ме­там легальнасьці, а таму, што цар­коў­ны народ, уся царква прыз­на­ла іх Сусьветнымі і сап­раў­д­ны­мі. Толькі той Су­сь­вет­ны Сабор сапраўдны, у якім ад­бы­ло­ся выяўленьне Сьвятога Ду­ху; выліваньне жа Духа Сьвя­то­га не мае вонкавых юры­дыч­ных крытэраў, яно паз­на­ец­ца царкоўным народам па унут­ра­ных духоўных сьведчаньнях. Усё гэта паказвае на не-нар­ма­тыў­ны і не-юрыдычны характар Пра­вас­лаў­най Царквы.


Разам з тым праваслаўны сьве­та­пог­ляд разумее Царкву най­бо­лей онталягічна, гэта зна­чыць бачыць у Царквы першым чы­нам не арганізацыю і ус­та­но­ву, не проста збор вернікаў, а рэ­лі­гій­ны духоўны арганізм, міс­тыч­нае Цела Хрыстова. Пра­вас­лаўе больш касьмічнае, чым за­ход­ня­га хрысьціянства. Ні ў Ка­та­ліц­т­ве, ні ў Пра­тэс­тан­ты­зь­ме не была поўнасьцю вы­яў­ле­ная касьмічная прырода Цар­к­вы, як Цела Хрыстова. За­ход­няе Хрысьціянства пераважна ан­т­ра­па­ля­гіч­нае. Але Царква ёсьць таксама хрысьціянскі кос­мас; у ёй падвяргаецца узь­дзе­я­нь­ню дабрыні Духа Сьвя­то­га увесь рэчавы сьвет. Зьява Хрыс­та мае касьмічнае, кас­ма­га­ніч­нае значэньне; яно азначае як бы новае тварэньне, новы дзень сьветастварэньня. Пра­вас­лаўю найболей чужое юры­дыч­нае разуменьне ад­куп­ле­нь­ня, як вырашэньне судовага пра­цэ­су паміж Богам і ча­ла­ве­кам, і больш уласьціва он­та­ля­гіч­нае і касьмічнае яго ра­зу­ме­нь­не, як зьявы новага ства­рэ­нь­ня і новага чалавецтва. Цэн­т­ра­ль­най і вернай ідэяй усходняй пат­рыс­ты­кі была ідэя theosis'а, або­жа­нь­ня чалавека і усяго рэ­ча­ва­га сьвету. Выратаваньне і ёсьць абожаньне. І абожаньню пад­ля­гае увесь рэчавы сьвет, увесь космас. Выратаваньне ёсьць ператварэньне і пра­сь­вят­ле­нь­не стварэньня, а не судовае ап­раў­да­нь­не. Праваслаўе зьвер­ну­тае да таямніцы Увас­к­рэ­се­нь­ні, як да вяршыні і апошняй мэ­ты Хрысьціянства.


Таму цэнтральным сьвятам у жыцьці Праваслаўнай Царквы зьяў­ля­ец­ца сьвята Вялікдня, Сьвет­лае Хрыстова Увас­к­рэ­се­нь­не. Сьветлыя прамяні Увас­к­рэ­се­нь­ня праймаюць пра­вас­лаў­ны сьвет. У праваслаўнай лі­тур­гі­цы сьвята Вялікдня мае бя­зь­мер­на большае значэньне, чым у Каталіцтве, дзе вяршыня – сьвята Нараджэньня Хрыс­то­ва­га. У Каталіцтве мы, першым чы­нам, сустракаем Хрыста Ук­ры­жа­ва­на­га, у Праваслаўі ж – Хрыс­та Уваскросшага. Крыж ёсьць шлях чалавека, але кро­чыць ён, як і увесь сьвет, да Увас­к­рэ­се­нь­ня. Таямніца Ра­сь­пя­ць­ця можа захіліць сабой та­ям­ні­цу Уваскрэсеньня. Але та­ям­ні­ца Уваскрэсеньня ёсьць мак­сы­ма­ль­ная таямніца Пра­вас­лаўя. Таямніца ж Увас­к­рэ­се­нь­ні не толькі чалавечая, але і ка­сь­міч­ная. Усход заўсёды бо­ль­шы касьмічны, чым Захад. За­хад жа чалавечней; у гэтым яго сіла і значэньне, але так­са­ма і яго абмежаванасьць. На ду­хоў­най глебе Праваслаўя узь­ні­кае імкненьне да усеагульнага вы­ра­та­ва­нь­ня. Выратаваньне ра­зу­ме­ец­ца не толькі ін­ды­ві­ду­а­ль­на, але і саборнае, разам са усім сусьветам. І зь нетраў Пра­вас­лаўя не маглі бы раздацца сло­вы Тамаша Аквіната, які ска­заў, што праведнік у раі будзе атрымліваць асалоду ад па­кут грэшніка ў пекле. Так­са­ма на глебе Праваслаўя не маг­ло паўстаць вучэньне аб прад­выз­на­чэ­нь­ні, не толькі ў форме край­ня­га кальвінізму, але і ў фор­ме паданьняў Даб­раш­час­на­га Аўгустына. Вялікая частка ус­ход­ніх настаўнікаў царквы, ад Клімэнта Александрыйскага да Максым Спавяданьніка, бы­лі прыхільнікамі апа­ка­тас­та­сі­су, усеагульнага выратаваньня і увас­к­рэ­се­нь­ня. І гэта ха­рак­тэр­на для сучаснай рускай рэ­лі­гій­най думкі. Праваслаўная думка ні­ко­лі не была прыціснутая ідэ­яй боскай справядлівасьці і яна ні­ко­лі не забывала ідэі боскае лю­бо­ві. Галоўнае, яна не выз­на­ча­ла чалавека з пункта глед­жа­нь­ня боскай справядлівасьці, а ідэі ператварэньня і абожаньня ча­ла­ве­ка і космасу.


Нарэшце апошнюю і важ­ную рысу ў Праваслаўі трэба ба­чыць у яго прытомнасьці эс­ха­та­ля­гіч­на­сь­ці. У нетрах Пра­вас­лаўя больш захавалася пер­шах­ры­сь­ці­ян­с­кая эсхаталягічнасьць, чаканьне дру­го­га прышэсьця Хрыста і бу­ду­ча­га Уваскрэсеньня. Эс­ха­та­ля­гіч­насьць Праваслаўя аз­на­чае меншую прыхільнасьць да сьве­ту і зямнога жыцьця і вя­лі­кую скіраванасьць да неба і веч­на­сь­ці, гэта значыць да Цар­с­т­ва Божага. У хрысьціянстве за­ход­нім актуалізацыя хры­сь­ці­ян­с­т­ва ў шляхах гісторыі, на­кі­ра­ва­насьць да зямной улаш­та­ва­на­сь­ці і зямной арганізацыі за­хі­лі­ла сабою таямніцу эс­ха­та­лё­гіі, таямніцу другога пры­шэ­сь­ця Хрыстова. У Праваслаўі, ме­на­ві­та з прычыны яго мен­шай гістарычнай актыўнасьці, за­ха­ва­ла­ся вялікае эс­ха­та­ля­гіч­нае чаканьне. Апакаліптычны бок хрысьціянства застаўся най­менш выяўлены у заходніх фор­мах хрысьціянства. На Ус­ходзе жа, на праваслаўнай гле­бе, асабліва на глебе рускага Пра­вас­лаўя, паўсталі плыні апа­ка­ліп­тыч­ныя, чаканьне но­вых выяўленьняў Духа Сьвя­то­га. Праваслаўе найболей тра­ды­цый­ная, найболей кан­сэр­ва­тыў­ная форма хрысьціянства, бо ахоў­ва­ла старажытную ісьціну, але ў ім жа закладзеная маг­чы­масьць найбольшай рэлігійнай на­віз­ны, не навізны чалавечай дум­кі і культуры, якая такая вя­лі­кая на Захадзе, але навізны рэ­лі­гій­на­га ператварэньня жы­ць­ця. Прымат усяго цэласнага жы­ць­ця над дыфэрэнцаванай ку­ль­ту­рай быў заўсёды асабліва ха­рак­тэр­ны для Праваслаўя. На гле­бе Праваслаўя не ства­ры­ла­ся той вялікай культуры, якая ство­ра­ная на глебе Каталіцтва і Пра­тэс­тан­тыз­му. І быць можа та­му гэта так было, што Пра­вас­лаўе накіравана да Царства Бо­жа­га, якое павінна зьявіцца не ў выніку наступстваў гіс­та­рыч­най эвалюцыі, а ў выніку та­ям­ні­ча­га ператварэньня сьве­ту. Не эвалюцыя, а пе­рат­ва­рэ­нь­не характэрна для Пра­вас­лаўя.


Праваслаўе нельга пазнаць па пакінутых тэалягічных трак­та­тах; яно пазнаецца ў жыцьці Цар­к­вы і усяго царкоўнага на­ро­да, яно меней усяго вы­яў­ля­ец­ца ў паняцьці. Але Пра­вас­лаўе павінна выйсьці зь стану зам­к­нё­на­сь­ці і ізаляванасьці, па­він­на актуалізаваць свае па­та­ем­ныя духоўныя багацьці. Та­ды толькі яно і набудзе су­сь­вет­нае значэньне. Прызнаньне вык­люч­на­га духоўнага зна­чэ­нь­ня Праваслаўя, як найболей чыс­тай формы хрысьціянства, не павінна спараджаць у ім са­маз­да­во­ле­нь­ня і весьці да ад­маў­ле­нь­ня значэньня заходняга хры­сь­ці­ян­с­т­ва. Наадварот, мы па­він­ны пазнаць заходняе хры­сь­ці­ян­с­т­ва і шматлікаму ву­чыц­ца ў яго. Мы павінны імкнуцца да хрысьціянскага яднаньня. Пра­вас­лаўе спрыяльна для хры­сь­ці­ян­с­ка­га яднаньня. Але пра­вас­лаў­нае хрысьціянства най­менш падвяргалася сэ­ку­ля­ры­за­цыі і таму яно можа бязьмерна шмат даць для хрысьціянізацыі сьве­ту. Хрысьціянізацыя сьвету не павінна азначаць сэ­ку­ля­ры­за­цыі хрысьціянства. Хры­сь­ці­ян­с­т­ва не можа быць ізалявана ад сьвету, і яно працягвае ў ім рух, не адлучаючыся і зас­та­ю­чы­ся ў сьвеце, павінна быць пе­ра­мож­цам сьвету, а не быць пе­ра­мо­жа­ным.








[1] Тут аўтар памыляецца. Ён не ўлічвае палемікі паміж праваслаўнымі і каталіцкімі багасловамі ў старажытнай беларускай дзяржаве – Вялікім Княстве Літоўскім.



[2] У Вялікім Княстве Літоўскім пра­вас­лаўе жыло ў стане канкурэнцыі зь ін­шы­мі хрысьціянскімі ве­ра­выз­на­нь­ня­мі.

Tuesday, September 8, 2009

КАНОН ЗА РОБЯЧЫХ ДОБРЫЯ СПРАВЫ (ДАБРАЧЫНЦАЎ), ТОН 6

Гэты канон быў знойдзены мной у адным з рукапісных зборнікаў канца XVI ст., што паходзіў з беларускіх зямель. Сёньня, у наш апастасійны час, калі сапраўднае дабрачынства робіцца выняткам, ён ёсьць асабліва актуальным.

Пачатак канону звычаны.

Песьня 1.

Ірмас: Як па сухому прайшоў Ізраіль, па бяздоньню стопамі, ганіцеля фараона бачачы тонучым, Богу пераможную песьню сьпяваем годна.

Прысьпеў: Міласэрны Госпад, памілуй слуг Сваіх, нас сілкуючых

Падай малітву малітоўніку, дабраславі гады праведных, падай Уладыка просьбы сардэчныя, што прыносім аб слугах Тваіх.

Міласьці падаўцу і дабрыні крыніца, молім Цябе, падай слугам Тваім міласьць Тваю вялікую і дарамі ўсялякімі напоўні дамы іхнія.

Слава: Прымі хвалу зь вуснаў нашых грэшных, Тройца Сьвятая, Айцец, Сын і Сьвяты Дух, у адзінцы разам ушанаваныя, маленьне прымі аб слугах Тваіх.

Цяпер: Усячыстыя рукі Свае, Уладарка, міласьціва працягні да Сына Твайго і Бога, просячы прабачэньня грахоў слугам Тваім і жыцьця выпраўленьне, і ўсялякай дабрыні і міласьці ўдастой.

Песьня 3.

Ірмас: Няма сьвятога, як Ты, Гопад Бог мой, узьнясі рог верных Тваіх, Дабрашчасны, і зацьвердзі нас на камяні спавяданьня Твайго.

Прамаўлялі сьвятыя вусны Твае, Госпадзі, прасі раней Царства Боскага і іншае ўсё дадзена будзе вам, таму молімся, падай слугам Тваім са сьвятымі прычасьця.

Праўдзіва веруючыя голасу евангельскаму, якім прамаўляе Госпад, прасіце і падасца вам, шукайце і атрымаеце, і мы цяпер молім Цябе, Хрысьце, і просім, падай слугам Тваім добрае жыцьцё і нябесных дабротаў Тваіх атрыманьне.

Слава: Тройца сьвятая адзінасутная, захавай слуг Тваіх ад злых сіл і ўсялякіх нападаў, радасьць душэўную і цялесную падай ім, прабачыўшы ім ўсе грахі іх.

Цяпер: Пачуй, Усячыстая, маленьні нашы і выратуй слуг Тваіх, Уладарка, і ўсё неабходнае дзеля выратаваньня ім падай, Кіраўніком ім будзь на шляху да выратаваньня.

Прысьпеў: Захавай ад бед слуг Тваіх, сілкуючых нас, Міласьцівы, бо старана да Цябе прыбягаем, да міласьцівага Збаўцы і ўсіх Уладару, Госпаду Ісусу.

Песьня 4.

Ірмас: Хрыстос моц мая, Бог і Госпад, годная Царква набожна сьпявае шануючы, думкамі чыстая, у Госпадзе сьвяткуючы

Не пагрэбуй тварэньнем Тваім, Уладыка, як створаным рукамі Сваімі, не дай спакусіцца злым сьвету гэтага, але заўсёды ўкладай у сэрцы слуг Тваіх Дух Твой Сьвяты.

Яшчэ, дзеля Імя Твайго Сьвятога, нас наведваючым і сілкуючым, і ўсё нам неабходна падаючым, падай ім, Госпадзі, усіх грахоў прабачэньня і ўсё неабходнае для выратаваньня, і вечных дароў асалоду.

Слава: Безпачатковая Тройца і Жыцьцяпачатковая, выратуй усіх і збаў сілай Тваёй, гады мірныя і добрае жыцьцё слугам Тваім падай.

Цяпер: Шлях жыцьця нарадзіўшая Дзева, на Яго скіруй слуг Тваіх, выконваць боскія загады Сына Твайго, і па іх ходзячы, спакусаў плоці пазбавімся малітвамі Тваімі.

Песьня 5.

Ірмас: Боскім сьвятлом Тваім, Добры, устаўшых раніцай душы Ты любоўю асьвяці, малюся. Бо Цябе ведаю, Слова Боскае, праўдзівага Бога, зь змроку граху ўздымаючага.

Бог шчодры, міласьцівы Бог і Госпад, па мноству дабрыні Тваёй, паглядзі зь вышыні, Уладыка Чалавекалюбчы, на слуг Тваіх і скіруй міласьць Сваю на іх і выратуй, спадзяваньне на Цябе ўсклаўшых, ад ворагаў рукой Тваёй і захавай як зяніцу вока.

Божа ўсядобры, наведай нас звычайным Тваім чалавекалюбствам і прымі малітву зь нашых вуснаў грэшных і памілуй, Уладыка, на Цябе спадзяваньне ўсклаўшых, захавай і памілуй слуг Тваіх, нас сілкуючых, ды Цябе ўсе як Дабрачынца славім.

Слава: Адвечнаму Айцу з Безпачатковым Сынам і Ўсясьвятым Духам пакланяемся ў Адзінстве, не асаромленымі слугамі Тваімі выявіцца на Страшным Судзе Тваім, молімся, удастой годнага стаяньня на Судзе і добрых падарункаў.

Цяпер: Уздымі, Чыстая, Анёлаў і Архангелаў, Прарокаў і Мучанікаў, Звышгодных і Сьвяціцеляў на малітву да Сына Твайго і Бога, каб у дзень Судны слугам Тваім атрымаць абяцаныя даброты, і тут ў жыцьці выпраўленьня і бясконцую дабрыню.

Песьня 6.

Ірмас: Бачачы мора жыцьцёвага буру, да ціхага прыстанку Твайго прыцёк, малю Цябе: ад тленьня пазбаў жыцьцё маё, Шматміласьцівы.

Жыцьця нашага дні як дзень праходзяць, але, Госпадзі, падаўшы Езікіілю працяг гадоў жыцьця, і падай і гэтым слугам Тваім памнажэньне гадоў іх у здароўі і выратаваньні.

Жыцьця нашага час хутка зьбягае, і дні гадоў нашых як дым зьнікаюць, але, Госпадзі, падай доўгіх гадоў жыцьця слугам Тваім, як калісьці падаў Езікіі, дагаджальніку Твайму.

Слава: На пасадзе хэрувімскам Хрысьце зь Айцом сядзячы і зь Духам непадзельна, і ад нябесных сіл невымоўную хвалу прымаючы, іх малітвамі і ўсіх безцялесных, памілуй і выратуй душы нашы.

Цяпер: Як да Абаронцы ў бедах знаходзячымся, да Цябе прыбягаем у маленьні, выратуй і цяпер слуг Тваіх, Уладарка, ад усяго злога, аб бед і скрухі збаў іх, малітвамі Тваімі, Усячыстая Дзева Багародзіца.

І прысьпеў як пасьля 3 песьні.

Кандак. Тон 6.

Не маем іншай дапамогі, не маем іншай надзеі, апрача Цябе Чалавекалюбчы Хрыстос Бог наш, справай рук Тваіх не пагрэбуй, молячымся да цябе, пашлі добрыя Свае дары слугам Тваім, нас даглядаючым, на Цябе спадзяемся і Табой хвалімся, бо мы ёсьць слугі Твае ды не асаромімся.

Ікас.

Ты ёсьць ўсіх Айцец, Усядобры Ўладыка, не зачыні ад нас шчодрасьць Тваю, паглядзі зь нябёсаў і пабач спадзяваньне ўскладаючых на незьлічонае Тваё чалавекалюбства і міласэрнасьць, не пагрэбуй нашай малітвай аб слугах Тваіх, нас наведваючых і сілкуючых, дзеля імя Твайго сьвятога вызвалі іх ад усялякай нястачы і гневу, і палону, і скрухі, і падай ім жыцьцё мірнае і добрае, без хвароб і шкоды, бо мы ёсьць слугі Твае і ды не асаромімся.

Песьня 7.

Ірмас: Расадатнай печ зрабіў Анёл звышгодным юнакам. Халдзеі апаленыя загадам Боскім, мучыцеля ўгаворвалі сьпяваючы: Дабраслаўлёны ёсьць, Божа бацькоў нашых.

Больш за ўсё прыемны Табе дзьве гэтыя бедныя лепты ўдавы. Ты і гэта, Госпадзі, прымі паднашэньне, якое да нашай беднасьці твораць і падай шмат памножаную ў нетра іх, вялікую Тваю міласьць

Зь нябёсаў Тваю міласьць падай нам, Хрысце, што спадзяваньне на Цябе ўскладаюць, і прабач грахі і правіны, падай міласьці Твае багатыя, нам міласьць выяўляючым, па заслугах дабротамі на зямлі іх абдаруй, а таксама Царствам Нябесным.

Слава: Айцец і Сын, і Сьвяты Дух, Табе верна пакланяемся, Тваёй патрабуючай міласьці слугам Тваім падай, каб назіралі замест зямнога нябеснае, і замест часовых дабротаў – вечныя.

Цяпер: Больш усіх грэшным зьяўляюся, на неба зірнуць права не маю, але да Цябе прыбягаю і, Уладарка Багародзіца Ўсячыстая, слуг Тваіх Уладарка, нам дапамагаючым, пазбаў ад мук вечных.

Песьня 8.

Ірмас: З полымя звышгодным расу падаў і ахвяру праведнага вадой папаліў. Бо ўсё робіш, Хрысьце, калі жадаеш: Цябе ўзносім ва ўсе стагодзьдзі.

Міласьцівы чалавекалюбчы Госпад, усяго сусьвету грахі прымаючы, і гэтых прабачэньня ўдастой і збаў слуг Тваіх, што награшылі шмат, вольна альбо нявольна, сьвядома альбо несьвядома, альбо словам, альбо думкай.

Паглядзіце на птушак нябесных, кажа Госпад, як Айцец нябесны сілкуе іх. І мы грэшныя і нягодныя, Уладыка, слугі Твае, на Цябе, Нябеснага Айца, спадзяемся: хлеб наш штодзённы падай нам і прабач нам, слугам Тваім, усе грахі нашы і не ўвядзі нас у спакусу, але пазбаў ад злога.

Слава: Госпадзі, Сьвятога Свайго Духа апосталам Тваім паслаўшы, таго, Добры, не адбяры ад гэтых слуг Тваіх і прыстанак Духу ў іх зрабі воляй Тваёй. Тройца Сьвятая, выратуй любячых Цябе і зь верай Табе служачых.

Цяпер: Даная ад стагодзьдзя ўсім хрысьціянам Абаронца і ў добрым аб сусьвеце малітвах, Уладарка, прымі малітву нашу і данясі Сыну Свайму і Богу нашаму, выратуй слуг Тваіх, любячых Цябе, ад усялякага дападу і спакусы злога.

Песьня 9.

Ірмас: Бога чалавеку немагчыма бачыць, на Яго ж не сьмеюць чыны Анёльскія глядзець. Праз Цябе ж, Усячыстая, зьявіўся чалавекам Слова ўвасобленае, Яго ж ўзьвялічваючы, зь нябеснымі хорамі Цябе ўшаноўваем.

Мноствам дабрыні Тваёй, шматцярплячы Госпадзі, шчодрасьці невымоўная бездань, памілуй слуг Тваіх, супакоіўшых нас і нагадаваўшых, прабач грахі іхнія, і ад несправядлівых бед хутка абарані і душы іх ў сьвятасьці захавай малітвамі Ўсячыстай Тваёй Маці.

Бога ў плоці нарадзіла Ты, Уладарка, і нарадзіўшы сілкуеш Сілкавальніка, і Даючага ежу ўсялякаму стварэньню, і нас сілкуючых не пазбаў платы Тваёй, памнож усялякае дабро на карысьць усім шматкроць, і ўдастой іх атрымаць жыцьцё вечнае.

Слава: О Ўсяміласьцівая Ўсясьвятая Тройца, памілуй слуг Тваіх, нас мілуючых, падай ім па патрабаваньням, праз шматлікую міласьць Тваю. Дамы іх напоўні ўсялякімі дабротамі, удастой іх, Госпадзі, нетленьня.

Цяпер: За ўсіх хрысьціян памаліся, Уладарка, са ўсімі сьвятымі няспынна аб збаўленьні горада гэтага, і ўсялякага гораду і краіны, і зь верай жывучых у іх, а любячым нас удастой падарункаў багатых.