Tuesday, September 8, 2009

КАНОН ЗА РОБЯЧЫХ ДОБРЫЯ СПРАВЫ (ДАБРАЧЫНЦАЎ), ТОН 6

Гэты канон быў знойдзены мной у адным з рукапісных зборнікаў канца XVI ст., што паходзіў з беларускіх зямель. Сёньня, у наш апастасійны час, калі сапраўднае дабрачынства робіцца выняткам, ён ёсьць асабліва актуальным.

Пачатак канону звычаны.

Песьня 1.

Ірмас: Як па сухому прайшоў Ізраіль, па бяздоньню стопамі, ганіцеля фараона бачачы тонучым, Богу пераможную песьню сьпяваем годна.

Прысьпеў: Міласэрны Госпад, памілуй слуг Сваіх, нас сілкуючых

Падай малітву малітоўніку, дабраславі гады праведных, падай Уладыка просьбы сардэчныя, што прыносім аб слугах Тваіх.

Міласьці падаўцу і дабрыні крыніца, молім Цябе, падай слугам Тваім міласьць Тваю вялікую і дарамі ўсялякімі напоўні дамы іхнія.

Слава: Прымі хвалу зь вуснаў нашых грэшных, Тройца Сьвятая, Айцец, Сын і Сьвяты Дух, у адзінцы разам ушанаваныя, маленьне прымі аб слугах Тваіх.

Цяпер: Усячыстыя рукі Свае, Уладарка, міласьціва працягні да Сына Твайго і Бога, просячы прабачэньня грахоў слугам Тваім і жыцьця выпраўленьне, і ўсялякай дабрыні і міласьці ўдастой.

Песьня 3.

Ірмас: Няма сьвятога, як Ты, Гопад Бог мой, узьнясі рог верных Тваіх, Дабрашчасны, і зацьвердзі нас на камяні спавяданьня Твайго.

Прамаўлялі сьвятыя вусны Твае, Госпадзі, прасі раней Царства Боскага і іншае ўсё дадзена будзе вам, таму молімся, падай слугам Тваім са сьвятымі прычасьця.

Праўдзіва веруючыя голасу евангельскаму, якім прамаўляе Госпад, прасіце і падасца вам, шукайце і атрымаеце, і мы цяпер молім Цябе, Хрысьце, і просім, падай слугам Тваім добрае жыцьцё і нябесных дабротаў Тваіх атрыманьне.

Слава: Тройца сьвятая адзінасутная, захавай слуг Тваіх ад злых сіл і ўсялякіх нападаў, радасьць душэўную і цялесную падай ім, прабачыўшы ім ўсе грахі іх.

Цяпер: Пачуй, Усячыстая, маленьні нашы і выратуй слуг Тваіх, Уладарка, і ўсё неабходнае дзеля выратаваньня ім падай, Кіраўніком ім будзь на шляху да выратаваньня.

Прысьпеў: Захавай ад бед слуг Тваіх, сілкуючых нас, Міласьцівы, бо старана да Цябе прыбягаем, да міласьцівага Збаўцы і ўсіх Уладару, Госпаду Ісусу.

Песьня 4.

Ірмас: Хрыстос моц мая, Бог і Госпад, годная Царква набожна сьпявае шануючы, думкамі чыстая, у Госпадзе сьвяткуючы

Не пагрэбуй тварэньнем Тваім, Уладыка, як створаным рукамі Сваімі, не дай спакусіцца злым сьвету гэтага, але заўсёды ўкладай у сэрцы слуг Тваіх Дух Твой Сьвяты.

Яшчэ, дзеля Імя Твайго Сьвятога, нас наведваючым і сілкуючым, і ўсё нам неабходна падаючым, падай ім, Госпадзі, усіх грахоў прабачэньня і ўсё неабходнае для выратаваньня, і вечных дароў асалоду.

Слава: Безпачатковая Тройца і Жыцьцяпачатковая, выратуй усіх і збаў сілай Тваёй, гады мірныя і добрае жыцьцё слугам Тваім падай.

Цяпер: Шлях жыцьця нарадзіўшая Дзева, на Яго скіруй слуг Тваіх, выконваць боскія загады Сына Твайго, і па іх ходзячы, спакусаў плоці пазбавімся малітвамі Тваімі.

Песьня 5.

Ірмас: Боскім сьвятлом Тваім, Добры, устаўшых раніцай душы Ты любоўю асьвяці, малюся. Бо Цябе ведаю, Слова Боскае, праўдзівага Бога, зь змроку граху ўздымаючага.

Бог шчодры, міласьцівы Бог і Госпад, па мноству дабрыні Тваёй, паглядзі зь вышыні, Уладыка Чалавекалюбчы, на слуг Тваіх і скіруй міласьць Сваю на іх і выратуй, спадзяваньне на Цябе ўсклаўшых, ад ворагаў рукой Тваёй і захавай як зяніцу вока.

Божа ўсядобры, наведай нас звычайным Тваім чалавекалюбствам і прымі малітву зь нашых вуснаў грэшных і памілуй, Уладыка, на Цябе спадзяваньне ўсклаўшых, захавай і памілуй слуг Тваіх, нас сілкуючых, ды Цябе ўсе як Дабрачынца славім.

Слава: Адвечнаму Айцу з Безпачатковым Сынам і Ўсясьвятым Духам пакланяемся ў Адзінстве, не асаромленымі слугамі Тваімі выявіцца на Страшным Судзе Тваім, молімся, удастой годнага стаяньня на Судзе і добрых падарункаў.

Цяпер: Уздымі, Чыстая, Анёлаў і Архангелаў, Прарокаў і Мучанікаў, Звышгодных і Сьвяціцеляў на малітву да Сына Твайго і Бога, каб у дзень Судны слугам Тваім атрымаць абяцаныя даброты, і тут ў жыцьці выпраўленьня і бясконцую дабрыню.

Песьня 6.

Ірмас: Бачачы мора жыцьцёвага буру, да ціхага прыстанку Твайго прыцёк, малю Цябе: ад тленьня пазбаў жыцьцё маё, Шматміласьцівы.

Жыцьця нашага дні як дзень праходзяць, але, Госпадзі, падаўшы Езікіілю працяг гадоў жыцьця, і падай і гэтым слугам Тваім памнажэньне гадоў іх у здароўі і выратаваньні.

Жыцьця нашага час хутка зьбягае, і дні гадоў нашых як дым зьнікаюць, але, Госпадзі, падай доўгіх гадоў жыцьця слугам Тваім, як калісьці падаў Езікіі, дагаджальніку Твайму.

Слава: На пасадзе хэрувімскам Хрысьце зь Айцом сядзячы і зь Духам непадзельна, і ад нябесных сіл невымоўную хвалу прымаючы, іх малітвамі і ўсіх безцялесных, памілуй і выратуй душы нашы.

Цяпер: Як да Абаронцы ў бедах знаходзячымся, да Цябе прыбягаем у маленьні, выратуй і цяпер слуг Тваіх, Уладарка, ад усяго злога, аб бед і скрухі збаў іх, малітвамі Тваімі, Усячыстая Дзева Багародзіца.

І прысьпеў як пасьля 3 песьні.

Кандак. Тон 6.

Не маем іншай дапамогі, не маем іншай надзеі, апрача Цябе Чалавекалюбчы Хрыстос Бог наш, справай рук Тваіх не пагрэбуй, молячымся да цябе, пашлі добрыя Свае дары слугам Тваім, нас даглядаючым, на Цябе спадзяемся і Табой хвалімся, бо мы ёсьць слугі Твае ды не асаромімся.

Ікас.

Ты ёсьць ўсіх Айцец, Усядобры Ўладыка, не зачыні ад нас шчодрасьць Тваю, паглядзі зь нябёсаў і пабач спадзяваньне ўскладаючых на незьлічонае Тваё чалавекалюбства і міласэрнасьць, не пагрэбуй нашай малітвай аб слугах Тваіх, нас наведваючых і сілкуючых, дзеля імя Твайго сьвятога вызвалі іх ад усялякай нястачы і гневу, і палону, і скрухі, і падай ім жыцьцё мірнае і добрае, без хвароб і шкоды, бо мы ёсьць слугі Твае і ды не асаромімся.

Песьня 7.

Ірмас: Расадатнай печ зрабіў Анёл звышгодным юнакам. Халдзеі апаленыя загадам Боскім, мучыцеля ўгаворвалі сьпяваючы: Дабраслаўлёны ёсьць, Божа бацькоў нашых.

Больш за ўсё прыемны Табе дзьве гэтыя бедныя лепты ўдавы. Ты і гэта, Госпадзі, прымі паднашэньне, якое да нашай беднасьці твораць і падай шмат памножаную ў нетра іх, вялікую Тваю міласьць

Зь нябёсаў Тваю міласьць падай нам, Хрысце, што спадзяваньне на Цябе ўскладаюць, і прабач грахі і правіны, падай міласьці Твае багатыя, нам міласьць выяўляючым, па заслугах дабротамі на зямлі іх абдаруй, а таксама Царствам Нябесным.

Слава: Айцец і Сын, і Сьвяты Дух, Табе верна пакланяемся, Тваёй патрабуючай міласьці слугам Тваім падай, каб назіралі замест зямнога нябеснае, і замест часовых дабротаў – вечныя.

Цяпер: Больш усіх грэшным зьяўляюся, на неба зірнуць права не маю, але да Цябе прыбягаю і, Уладарка Багародзіца Ўсячыстая, слуг Тваіх Уладарка, нам дапамагаючым, пазбаў ад мук вечных.

Песьня 8.

Ірмас: З полымя звышгодным расу падаў і ахвяру праведнага вадой папаліў. Бо ўсё робіш, Хрысьце, калі жадаеш: Цябе ўзносім ва ўсе стагодзьдзі.

Міласьцівы чалавекалюбчы Госпад, усяго сусьвету грахі прымаючы, і гэтых прабачэньня ўдастой і збаў слуг Тваіх, што награшылі шмат, вольна альбо нявольна, сьвядома альбо несьвядома, альбо словам, альбо думкай.

Паглядзіце на птушак нябесных, кажа Госпад, як Айцец нябесны сілкуе іх. І мы грэшныя і нягодныя, Уладыка, слугі Твае, на Цябе, Нябеснага Айца, спадзяемся: хлеб наш штодзённы падай нам і прабач нам, слугам Тваім, усе грахі нашы і не ўвядзі нас у спакусу, але пазбаў ад злога.

Слава: Госпадзі, Сьвятога Свайго Духа апосталам Тваім паслаўшы, таго, Добры, не адбяры ад гэтых слуг Тваіх і прыстанак Духу ў іх зрабі воляй Тваёй. Тройца Сьвятая, выратуй любячых Цябе і зь верай Табе служачых.

Цяпер: Даная ад стагодзьдзя ўсім хрысьціянам Абаронца і ў добрым аб сусьвеце малітвах, Уладарка, прымі малітву нашу і данясі Сыну Свайму і Богу нашаму, выратуй слуг Тваіх, любячых Цябе, ад усялякага дападу і спакусы злога.

Песьня 9.

Ірмас: Бога чалавеку немагчыма бачыць, на Яго ж не сьмеюць чыны Анёльскія глядзець. Праз Цябе ж, Усячыстая, зьявіўся чалавекам Слова ўвасобленае, Яго ж ўзьвялічваючы, зь нябеснымі хорамі Цябе ўшаноўваем.

Мноствам дабрыні Тваёй, шматцярплячы Госпадзі, шчодрасьці невымоўная бездань, памілуй слуг Тваіх, супакоіўшых нас і нагадаваўшых, прабач грахі іхнія, і ад несправядлівых бед хутка абарані і душы іх ў сьвятасьці захавай малітвамі Ўсячыстай Тваёй Маці.

Бога ў плоці нарадзіла Ты, Уладарка, і нарадзіўшы сілкуеш Сілкавальніка, і Даючага ежу ўсялякаму стварэньню, і нас сілкуючых не пазбаў платы Тваёй, памнож усялякае дабро на карысьць усім шматкроць, і ўдастой іх атрымаць жыцьцё вечнае.

Слава: О Ўсяміласьцівая Ўсясьвятая Тройца, памілуй слуг Тваіх, нас мілуючых, падай ім па патрабаваньням, праз шматлікую міласьць Тваю. Дамы іх напоўні ўсялякімі дабротамі, удастой іх, Госпадзі, нетленьня.

Цяпер: За ўсіх хрысьціян памаліся, Уладарка, са ўсімі сьвятымі няспынна аб збаўленьні горада гэтага, і ўсялякага гораду і краіны, і зь верай жывучых у іх, а любячым нас удастой падарункаў багатых.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.