Showing posts with label УАПЦ. Show all posts
Showing posts with label УАПЦ. Show all posts

Friday, March 29, 2013

Казань на малебне на Дзень Волі

Хто кажа: я люблю Бога, а брата свайго ненавідзіць, той ілжэ; бо хто ня любіць брата свайго, якога бачыць, як можа любіць Бога, Якога ня бачыць?
1 Яна 4:20
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Дарагія браты і сёстры!
Сёньня мы сабраліся каб памаліцца за нашу Бацькаўшчыну – сьвятую Беларусь. Памаліцца за тых людзей, якія паклалі і да сёньня кладуць свае жыцьця за Незалежнасьць і Свабоду Беларусі. Мы молімся за жывых і ўжо адышоўшых да Госпада… за ўсіх, для каго словы “Незалежная Беларусь” ёсьць найбольш важнымі ў іх грамадзкім жыцьці.

Sunday, March 24, 2013

Казань у Нядзелю Перамогі Праваслаўя

У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Дарагія браты і сёстры!
Дзень Перамогі Праваслаўя - гэта перамога над усякай злом і над усякім ілжэвучэньням. Перамога, якая канкрэтна выказалася ў перамогі над ерасьсю іканаборства, калі набожная царыца Хвядора абараніла ісьціну шанаваньня ікон. Гэты догмат, мы ведаем, зьяўляецца як бы пячаткай таямніцы веры аб Богаўвасабленьні – аб тым, што Бог стаў чалавекам: Ён стаў бачным намі, і Яго твар магчыма адлюстраваць на іконе.
Іканаборцы, абапіраючыся на Стары Запавет, сьцьвярджалі, што Бога адлюстраваць нельга. У той жа час, Сьвятыя Айцы нашае Сьвятое Праваслаўнае Царквы ставілі шанаваньне ікон у цесную сувязь зь самымі асновамі хрысьціянства. Так, сапраўды, Бог неспазнавальны, невымоўны і Яго нельга намаляваць. Але Той, Хто вышэй за усякае чалавечага слова, пажадаў нарадзіцца як Чалавек; Той, Хто нябачны, стаў бачным праз прыняцьце чалавечай прыроды, і таму пра тое, што было ад пачатку, што мы чулі, што бачылі сваімі вачыма, што разглядалі і што адчувалі рукі нашы, праз Слова Жыцьця, - “бо жыцьцё зьявілася ... абвяшчаем вам” (1 Ян. 1:1-2). “Слова стала плоцьцю” (Ян 1:14), праз Богаўвасабленьне, цяпер зрабілася магчымым намаляваць ікону. І таму можна быць праваслаўным, не маючы ікон, але нельга быць праваслаўным, адпрэчваючы іконы. Той, хто не прызнае магчымасьць іконы, адмаўляе самыя асновы хрысьціянскага сьведчаньня пра Бога, які стаў Чалавекам.

Sunday, January 6, 2013

КАЛЯДНАЕ ПАСЛАНЬНЯ Сьвяцейшага Мяфодзія, Мітрапаліта Кіеўскага і ўсёй Украіны, Прадстаяцеля Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы.

Сьвятарству, манаству і ўсіх вернікам Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы.
Глянь вокам шчырым, о Сын Боскі,
На нашу зямлю, на Украіну.
Хрыстос Нарадзіўся!
“І Слова стала плоцьцю, і ўсялілася ў нас, поўнае мілаты і праўды; і мы бачылі славу Ягоную, славу, як Адзінароднага ад Айца” (Ян. 1:14).
На гэтую сьветлую і суцяшальную падзею род чалавечы чакаў з часу грэхападзеньня нашых прабацькоў, пакорліва пераносячы пакуты, няўцешна сустракаючы сьмерць. “Але калі споўніўся час, Бог паслаў Сына Свайго (Адзінароднага), Які нарадзіўся ад жанчыны” (Гал. 4:4). На зямлі павінна была нарадзіцца і Дзева, якая была б годнай, каб стаць Маці Хрыста. І такая Дзева зьявілася на зямлі — гэта Усясьвятая і Ўсячыстая Дзева Марыя, якая стала Багародзіцай. Таямніцу неабходнасьці нараджэньня Хрыста на зямлі было адкрыта анёлам Гасподнім ва сны Праведнаму Язэпу: “Ён уратуе людзей Сваіх ад грахоў іхніх” (Мц. 1:21). Толькі з Богам мы можам вырвацца з рабства граху. Для таго Ён нарадзіўся, каб прыняць на сябе пакараньне за грахі, каб Праўдай Божай згладзіць іх. Сьвяты апостал Павел кажа: “…Бог у Хрысьце прымірыў з Сабою сьвет, ня ставячы людзям у віну злачынстваў іхніх, і даў нам слова прымірэньня” (2 Кар. 5:19), каб падаць людзям Боскую сілу, стаць дзецьмі Божымі па ласкі. Грэх (Ян. 3:4) — сьведчыць сьвяты апостал і эвангеліст Ян — ёсьць беззаконьне. Скароныя грахом і запалам людзі не могуць быць шчасьлівыя, з грахом прыходзіць пакута.