Wednesday, December 14, 2011

АКАФІСТ СЬВЯТОМУ АПОСТАЛУ АНДРЭЮ ПЕРШАПАЛІКАНАМУ

Кандак 1
Першапакліканага апостала Хрыстовага, сьвятога Эвангельля прапаведніка, Кіеўскай зямлі боганатхнённага асьветніка Андрэя прыслаўнага сьпевамі ўшануем, стоячы на вяршыне гары, дзе Крыж паставіла рука ягоная, і яму, як пасьлядоўніку вярхоўнаму ў Царкве, што за сабой указаў ёй шлях да Хрыста, шчыра сьпяваем: Радуйся, Андрэй, апостал Хрыстовы Першапакліканы.
Ікас 1
Анёлам дабравесьнікам Ягнятка Хрыста, узяўшага грахі сусьвету, быў ты, Андрэй апостал, і зь Ім заўсёды знаходзішся на нябёсах; адкуль і пачуў сьпеў, што прыносім табе ў храме тваім, на месцы, дзе стаялі ногі твае, і, як багаты мілатой Боскаю, падай нам слова добрае, каб так сьпявалі табе:
Радуйся, зорка, ад горада Віфсаіду нам зазьзяўшая; радуйся, роўнагодны брат вярхоўнага апостала Пятра.
Радуйся, вучань вялікага Папярэдніка Хрыстовага; радуйся, бо раней за іншых апосталаў пакліканы ты да апостальскага служэньня Самім Госпадам.
Радуйся, бо і до інших з радістю звернувся ти: "Прийдіть, знайшли бажаного Месію"; радуйся, бо ти нас до Нього приводиш.
Радуйся, бо і да іншых з радасьцю зьвярнуўся ты: Прыйдзіце, адшукалі жаданага Мэсію; радуйся, бо ты нас да Яго прыводзіш.
Радуйся, Андрэй, апостал Хрыстовы Першапакліканы.
Кандак 2
Настаўнік, дзе жывёш? – запытаў ты, Андрэй, Выратавальніка душаў нашых, і, зь Ім прабыўшы адзін дзень, ты ўпадабаў на ўсе дні жыцьця твайго адшуканага табой Мэсію, і брата твайго старэйшага прывёў ты да Яго. Таму і нас, як малодшых братоў тваіх, да Яго не спыняй клікаць, каб і мы, крочачы па сьлядам тваім, сьпявалі Богу: Алілуя.
Ікас 2
Бачачы ў табе, сьвяты Андрэй, полымя любові і веры, Гасподзь зноў сустрэў цябе на возеры Генысарецкам як рыбака, разам з братам тваім, калі закідвалі вы сетку на глыбіну, і сказаў вам: Ідзіце за Мной, і Я зраблю вас лаўцамі людзей. Ты ж пайшоў за Ім і боганатхненным словам, як сеткай, лавіў людзей для Хрыста, зь імі ж і мы, злоўленыя табой дзеля выратаваньня, сьпяваем табе:
Радуйся, бо ад самога Госпада ты духоўнае лоўлі навучыўся; радуйся, бо на том жа возеры зь іншымі апосталамі, захоплены бурай, выратаваўся Ты верай у Госпада, Як вецер спыніў і хвамі марскія.
Радуйся, бо набыў ты вялікую веру, калі бачыў дзіўнае гадаваньне пяці тысячы народу пацьцю хлебамі; радуйся, бо прыняў дарунак ад Госпада вылечваць усялякую нямогласьць і ўсялякую хваробу.
Радуйся, бо голас зь нябёсаў пачуты быў элінамі, якія дзякуючы табе пабачылі Хрыста; радуйся, бо на гары Эляёнаскае было адкрыцьцё і табе аб будучы канец сьвету.
Радуйся, Андрэй, апостал Хрыстовы Першапакліканы.
Кандак З
Гасьцінасьцю Уладыкі і несьмяротнае Трапэзай на горным месцы Сіёну асалоду атрымаўшы, як верны сябра Хрыстовы, разам зь іншымі апосталамі пабачыў ты Госпада і Бога твайго, ад Яго ж і Духа Сьвятога прыняў ты, каб зьвязваць і водпускаць грахі чалавечыя. І зноў у тым жа покоі Сіёнскім вялікае было на цябе праліцьцё Духа ў выглядзі языкоў полымя. Таму народы зьдзівіліся, што іх мовай размаўляў ты аб велічы Бога, сьпяваючы: Алілуя.
Ікас З
Ад Госпада запавет прыняўшы прапаведваць Эвангельля ўсяму твареньню, абышоў ты шмат гарадоў і краінаў, апостал Андрэй, заклікаючы людзей да пазнаньня праўдзівага Бога, і хрысьціў іх у імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа; зь імі ж і мы ўдастоіліся дабрыні хросту. Праз гэта ўдзячна сьпяваем табе:
Радуйся, цудаў Хрыстовых прадвесьнік верны; радуйся, сьвятога Эвангельля прапаведнік слаўны і гучны.
Радуйся, ідальскага служэньня руйнатор; радуйся, праўдзівай набожнасьці будаўнічы.
Радуйся, бо па слову твайму людзі вадой і Духам адраджаюцца; радуйся, бо табой вернікі несьмяротнае Трапэзы прычашчаюцца.
Радуйся, Андрэй, апостал Хрыстовы Першапакліканы.
Кандак 4
Сіла Боская ахінула цябе, апостал Першапакліканы, для дабравесьця сілы і славы Сына Боскага і ўмацаваньня ўсіх пакліканых верыць у Сьвятую Тройцу. Таму і нас, што пакланяюцца Адзінаму ў Трох Асобах Богу, на багатых лугах веры Хрыстовай замацуй, каб мілатой Сьвятога Духа асьвячаныя, сьпявалі Яму: Алілуя.
Ікас 4
Прывёўшы да Хрыста брата свайго Сымона Пятра, Першапакліканы, зь ім пайшоў ты і на апостальскае служэньне твае, ад пачатку ў Антыёхію і Сыном; там, перамогшы нячысьцікаў, зь вязьніцы спадарожніка твайго, апостала Мацьвея, вызваліў ты і вязьняў, якія ім былі ахрышчаны; вярхоўнаму Пятру, якія адсюль ў заходнія краіны пайшоў, ты брацкае цалаваньне даў, сам жа, добра папрацаваў на Ўсходзе. Таму і мы, людзі Царквы Ўсходняе, сьпяваем табе:
Радуйся, сіла Боская, што палкі нячысьцікаў праганяе і кайданы вязьніцаў руйнуе; радуйся, спадкаемца дабрыні апостальскае, якая ад кайданаў нас таямніча вызваляе.
Радуйся, бо Захад і Ўсход з братам тваім богамудрым, дзеля пропаведзі Слова Боскага, лёсаваньнем ты падзяліў; радуйся, бо ў горадзе Сынопе нявер’е юдэяў сілай цудаў тваіх выкрыта была.
Радуйся, бо там бязбожнікамі дзеля Хрыста пабіты быў ты; радуйся, бо ад Самога Госпада, Які табе зьявіўся, вылячэньня ранаў ты атрымаў.
Радуйся, Андрэй, апостал Хрыстовы Першапакліканы.
Кандак 5
У другі раз павяртаючыся ў горад сьвяты, каб разам зь апосталамі пяцідзесяты дзень сьвяткаваць там, у другі раз пайшоў ты ад сьвятога Сыёну, каб Хрыста прапаведваць сусьвету, першы раз зь Янам, упадабаным вучням Хрыстовым, потым зь Сыманам Кананітам і Мацеям, які лёсаваньнем абраны быў на апостала, і ўсе межы Асыі й Понту абыйшоў ты, словам выратаваньня ўсіх адукоўваючы, каб Богу сьпявалі: Алілуя.
Ікас 5
Ад мора Галілейскага да Понту Эўксінскага апостальскія сеткі твае раскінуліся, і, усё навокал прымор’я напоўніўшы дабравесьцям сваім, накіраваўся ты, Першапакліканы, і ў краіны Скіфіі, крыж Хрыстовы ўсюды ставячы на знак нашага выратаваньня. Праз гэта і мы, як і тыя народы, слухаючы дабравесьця твае і згадваючы подзьвігі твае, сьпяваем табе:
Радуйся, бо ты ў Нікеі злых разбойнікаў паланіў і злога цмока забіў; радуйся, бо крыж Хрыстовы пасярод горада гэтага паставіў, быццам Папярэднікам зрабіўшыся двойчы зьбіраўшыхся там айцоў баганосных.
Радуйся, бо ў Асіі і Понце дзякуючы табе сьвятло Хрыстова зазьзяла; радуйся, бо апостальскае жазло твае прадгор’ю Кавказу адчыніла дзьверы для сьвятла Хрыстовага.
Радуйся, ім жа змрок кімэрыйскі адышоў; радуйся, ім жа сусьвет бруямі жывой вады спрагу задаволіў.
Радуйся, Андрэй, апостал Хрыстовы Першапакліканы.
Кандак 6
Бурай запалу ахінутыя і, як воды акіяну, усхвалёваны плямёны людзей, што не ведалі Бога праўдзівага, прывёў ты, апостал, да ціхага прыстанку Хрыстовага, і іхнія сэрцы, як стары човен, нявер’ем усхвалёваны, на якары веры праваслаўнай умацаваў ты. Таму і мы, як дзеці веры праваслаўнае, удзячным сэрцам і ўдзячнымі вуснамі сьпяваем Богу: Алілуя.
Ікас 6
На гары Эляёнскае Боскага Настаўніка твайго калісьці зь іншымі апосталамі запытаў ты, Андрэй: Скажы нам, якім ёсьць знак прыходу Твайго? На гарах жа Кіеўскіх, будучы ворганам мілаты Духа Сьвятога, ты прадказаў будучую славу горада гэтага; мы ж, удастоеныя гэтае прадказанае міласьці, ад сэрца сьпяваем табе:
Радуйся, бо з гары Сыёнскае эвангельскі закон ты нам прынёс; радуйся, бо па водах Барысфену, як апостал Боскі, ты да нас прыйшоў.
Радуйся, бо мілату Ярдану, дзеля хросту нашага, рэчцы Дняпру ты падараваў; радуйся, бо на горах Кіеўскіх Крыж нашага выратаваньня ты паставіў.
Радуйся, бо ім жа тут праліцьцё мілаты Боскай прадбачыў; радуйся, ім жа прадказаў быць тут гораду вялікаму і шматлікім цэрквам.
Радуйся, Андрэй, апостал Хрыстовы Першапакліканы.
Кандак 7
Цяпер, на выкананьне слова твайго прароцкага, храм цудоўны ўпрыгожвае месца, дзе нябачнае, як бачнае, прадбачыў ты па дарунку Духа Сьвятога; вакол жа яго горад вялікі, зь цэрквамі залатаверхімі аб праўду слоў тваіх сьведчыць, яму ж і да цяпер ты, як зь нябёснае катэдры, мір дабравесьціш. Таму і мы, выкананьне слоў тваіх боганатхнённых бачасы, гучным голасам сьпяваем Богу: Алілуя.
Ікас 7
Ад сьветлай зарніцы, Першапакліканага апостала, сьвятло богабачаньня прыняўшы, сьвятая крывічанка Вольга зазьзяла для Кіеўскае Русі, як зорка нашага выратаваньня, вядучы за сабой, сьветлае зьзяньне, унука свайго Уладзіміра, асьветніка Кіеўскае зямлі. Таму і мы, узьняўшы вочы да цябе, Андрэй богамудры, як да першага дабравесьніка нашага выратаваньня, табе так сьпяваем:
Радуйся, бо зорцы нашага выратаваньня, Вользе сьвятой, дараванае сьвятло Боскага пазнаньня; радуйся, бо яе добрае веры адчынілася Боскае Ўладарства.
Радуйся, бо дабраслаўленьнем тваім прыслаўны сьвяцільнік ад гэтай зокі нам дараванае; радуйся, бо за тваім апостальскім прадказаньнем роўнаапостальны князь Кіеву зьявіўся.
Радуйся, бо табой зямная дзяржава Кіеўскае Русі да Нябеснага прыядналася; радуйся, бо Дняпро і Нёман, рэкі Русі Кіеўскае, выратавальнае купельлю нам зрабіліся.
Радуйся, Андрэй, апостал Хрыстовы Першапакліканы.
Кандак 8
Прапаведуюць прыслаўнага горада Кіева і ўсёй Кіеўскае Русі пастыры і авечкі памяць аб дзеях тваіх, богамудры апостал Андрэй; у нетрах пячор нятленна спачуваючы, праведнікі Боскія, зь Антоніям і Феадосіям, няўціхлымі вуснамі, быццам жывыя, славу тваю у стагодзьдзях і родах абвяшчаюць, бо табой пастаўлены тут Крыж, быццам вялікае дрэва вырасла, каб прынесьці нам плады нябожнасьці і сьвятасьці. Мы ж, быццам твайго райскага саду птушаняты духоўныя, табой навучаны сьпяваць Богу: Алілуя.
Ікас 8
Не толькі для Кіеўскае Русі быў ты прапаведнікам выратаваньня, Першапакліканы апостал Хрыстовым, але і крывічаў, як квочка птушанятаў сваіх пад крыламі зьбірае, прывёў ты да Хрыста; бо ты ад Херсанэсу гледзячы ў змрок паўночных земляў, сваім казаньнем падрыхтаваў людзей там жывучых, каб яны навучаліся Слову Боскаму ад прымудрых настаўнікаў Кірылы і Мяфодзія. Мы ж, быццам вуснамі гэтых асьветнікаў нашых, удзячна сьпяваем табе:
Радуйся, бо украінцаў і беларусаў ты калісьці дабраславіў; радуйся, бо думкі іх Словам Боскім абагаціў.
Радуйся, бо тыя, што былі паслухмяныя Слову Боскаму, зрабіліся духоўнымі дзяцьмі Царквы; радуйся, бо ў Херсанэсі, дзе прапаведваў ты, першыя кіеўскія словы Кірыла сьвяты адшукаў і прыняў іх.
Радуйся, бо імі Альфу і Амэгу, пачатк і канец – Хрыстову Боскую прымудрасьць ты абвясьціў ім; радуйся, бо ўсе боганатхненныя Пісаньні настаўнікі гэтыя моваю славянскае нам пераклалі.
Радуйся, Андрэй, апостал Хрыстовы Першапакліканы.
Кандак 9
Пустэльнае Скіфіі ты не пабаяўся, у глыбіню паўночных земляў скіраваў ступні свае ты ў сваім апостальскім вандраваньні, апостал Першапакліканы, адтуль і да старога Рыму прыйшоў ты, які быў галавой паганскага сьвету. Аднак, праз цемру паганскую, ты пакінуў яго і на цудоўны бераг Босфору прыйшоў, там, у горадзе Бізантыі, што зрабіўся Новым Рымам і маці хрысьціянам праваслаўным, апостальскі пасад ты зацьвердзіў, каб ад яго увесь Ўсход і Поўнач сьвятлом веры адукаваліся, верныя ж дзецт Царквы Хрыстовай да Бога аднадушна сьпявалі: Алілуя.
Ікас 9
Маці Сіён – словамі псальмы клікаў чалавек, бо чалавек духоўна нарадзіўся ў ім, новым жа Сіёнам для нас зрабіўся Кіеў, бо ў ім сьвятло і мілата Боская зьявілася ўсім сынам Кіеўскае Русі ад катэдры, якую ты, Першапакліканы апостал, у Бізантыі зацьвердзіў. Таму і мы, вечным Сьвятлом асьвятлёныя, удзячна сьпяваем табе:
Радуйся, бо з гары Сіёнскае ты сышоў і нябесным сьвятлом Кіеў шматузгорачны асьвяціў; радуйся, бо гораду гэтаму духоўную шматплоднасьць сваім дабраслаўленьнем ты падаў.
Радуйся, бо пасярод сусьвету апостальскі пасад ты зацьвердзіў; радуйся, бо пад пакрыў ягоны ў Канстантынопаль усе адукаваныя табой народы Гасподзь сабраў.
Радуйся, табой жа праваслаўе ў душах іх замацоўваецца; радуйся, ім жа са Ўсходу цемра Захаду адганяецца.
Радуйся, Андрэй, апостал Хрыстовы Першапакліканы.
Кандак 10
Калі надышоў час сьмерці тваёй, дабрашчасны апостал, у старажытныя Патры Ахайскія прыйшоў ты, каб там прынесьці сябе ў ахвяру, бо плынь жыцьця ты скончыў, у подзьвігу добрым жыў, усім прапаведваў Хрыста ўкрыжаванага, Які для юдэяў спакуса, для элінаў жа вар’яцтва, а нам, пакліканым і выратаваным – Хрыстос, Боская Сіла і Прымудрасьць, ад Яе ж навучыліся сьпяваць Богу: Алілуя.
Ікас 10
Паўсюды імям Госпада Ісуса хворых вылечваючы, мёртвых уздымаючы да жыцьця, нячысьцікаў выганяючы, і ў Патрах прадсьмяротнае свае казаньне ты цудамі зацьвердзіў, апостал Хрыстовы, і анфіпата Лезьвія ты навярнуў да пазнаньня праўды, калі праз супраціз ён быў уражаны язвай, а табой зь ложка хваробы ўзьняты. Людзі ж усе, бачачы ў табе сілу Боскую, ідалаў сваіз зьнішчылі, потым і Гасподзь зьявіўся табе, як і Паўлу калісьці ў Карынфе, і загадаў узяць крыж твой, адзначыўшы гэтым твае ў Патрах дзеля Яго пакуту. Таму і мы, зьдзіваваныя вялікай мілатой у табе, набожна сьпяваем:
Радуйся, вялікая сіла Бога ўсямагутнага; радуйся, шматкашоўны скарб цудаў.
Радуйся, старажытнага Патра адукаваньне і ўпрыгожаньня; радуйся, бо няверу Анфіпата на веру ты пераўтварыў.
Радуйся, бо там зноў зьявіўся табе Гасподзь, на подзьвіг крыжовы заклікаючы; радуйся, бо падрыхтаваны табе вянец праўды.
Радуйся, Андрэй, апостал Хрыстовы Першапакліканы.
Кандак 11
Нэрон, імпэратар, як калісьці Ірад, прасьлед усіх вернікаў распачаў, у Рыме Паўла мячом забіў, Пятра ж на крыжы раскрыжаваў. Падобная рука ката цябе сустрэла ў Патрах, калі замест лагоднага Лезьвія, судзьдзёй паставілі Эгеата злога, які не цярпеў хросту брата свайго, ні вылячэньням жонкі сваёй не памягчэў, а ў вязьніцу кінуў цябе і, як вярхоўнага апостала Пятра, на раскрыжаваньне асудзіў. Ты ж, будучы вязьнем, у вязьніцы цёмнае, быццам у сьветлым храме, брата анфіпатавага Стратакліса на япіскапа Патрскага паставіў, Богу ў вязьніцы са ўсімі вернымі сьпяваючы: Алілуя.
Ікас 11
На месцы пакараньня сьмерцю крыж усталяваны пабачыўшы, на якім павінны быў быць раскрыжаваны ты, апостал, не пабаяўся сьведчыць нават да сьмерці аб упадабаным табой і палюбіўшым цябе Хрысьце, і, да гэтага знаку рукі працягнуўшы, замілавана сьпяваў:
Радуйся, Крыж усягодны, прад якім з радасьцю стаю, ведаючы цябе, спадзяваньня мае; радуйся, Крыж Жыватворчы, галава якога да неба дастае, а падножжа браму пекла разбурыла.
Радуйся, Крыж, якому пакланяемся, бо прыняў Уладара майго, Які, быццам крыніца ўсясалодкая, падаў нам выратаваньня; радуйя, Крыж дабраслаўлёны, які разбойніка выратаваў і яму плод спавяданьня дараваў.
Радуйся, бо і маёй радасьці быў ты выкананьнем; радуйся і ты, пакутнік, што на Крыжы веру тваю ў Хрыста засьведчыў.
Радуйся, Андрэй, апостал Хрыстовы Першапакліканы.
Кандак 12
Прыйдзіце, сьведкі радасьці маёй! – зьвяртаўся ты, апостал, да выканаўцаў волі Эгеята. – Тварыце волю над мною, раскрыжуйце мяне і, як ягня, прынясіце ў ахвяру Творцы, Які мяне стварыў. І гэта прамовіўшы, ўзышоў ты на крыж, як на горную кафэдру, зь яе ж тры дня і тры ночы ты прапаведваў Слова Боскае атачаючым цябе людзям, каб не баяліся сьмерці, спавядаючы Госпада Ісуса. Калі ж сьвятлом нябесным асьвяціўся твар твой, жахнуўся кат і цябе з крыжа зьняць загадаў, але ты, пакутнік, не пажадаў ад крыжовых пакут пазбавіцца, да сьмерці тваёй няспынна Богу сьпяваў: Алілуя.
Ікас 12
Праслаўляючы апостальскія подзьвігі твае, Андрэй Першапакліканы, шануем сьвятую сьмерць тваю, бо ёй жыватворчы пакуты Сына Боскага ты праславіў, мы ж зь замілаваньнем у сэрцы, так сьпяваем табе:
Радуйся, сябра Хрыстовы, што з радасьцю крыжовыя пакуты за Яго пацярпеў; радуйся, апостал верны, што з крыжа слова Жыцьця Вечнага людзям прапаведваў.
Радуйся, бо пад час зьняцьця з крыжа асьвяціла цябе сьвятло, быццам маланка зь нябёсаў; радуйся, бо тым, хто праваслаўна спавядае Хрыста Сына Боскага, ты абяцаў мілату вечную.
Радуйся, Горанага Ерусаліму апостальскі падмурак; радуйся, бо ты будзеш сядзець зь апосталамі на адным зь дванаццаці пасадаў, каб судзіць усе рады Ізраіля.
Радуйся, Андрэй, апостал Хрыстовы Першапакліканы.
Кандак 13
О Першапакліканы апостал Хрыстовы Андрэй, паглядзі на богаслаўленьне ад усіх, хто шануе сьвятую памяць тваю. І як паставіў ты крыжовае дрэва на пагорках Кіеву, заўсёды адукоўвай нас выратавальнымі знакам гэтым, каб, Крыжам Госпада Бога і Выратавальніка нашага захаваныя, мы дасягнулі ў міры веку паўнаты Хрыстовай і ўдастоіліся з табой і зь усімі сьвятымі, у радасьці, заўсёды сьпяваць Богу, Выратавальніку нашаму: Алілуя.
Гэты кандак чытаецца тройчы. Пасьля – першы ікас і першы кандак.
Малітва да сьвятога апостала Андрэя Першапакліканага
Першапакліканы апостал Бога і Выратавальніка нашага Ісуса Хрыста, Царквы пасьлядоўнік вярхоўны, усяхвальны Андрэй, славім і ўзьвялічваем апостальскую працу тваю, з радасьцю згадваем твой дабраслаўлёны да нас прыход, шануем годныя пакуты твае, славім сьвятую памяць тваю і верым, што жывы Гасподзь і жыва душа душа твая, і зь Ім заўсёды знаходзішся на нябёсах, адкуль і любіш нас той жа любоўю, якой ты палюбіў нас, калі Духам Сьвятым прадбачыў наша да Хрыста навярненьня, і не толькі любіш, але і молішся за нас Богу, бачачы ў сьвятле Ягоным ўсе нашы беды. Так верым і так гэтую нашу веру спавядаем у храмах, якія ў імя твае, сьвяты Андрэй, слаўна пабудаваныя, веруючы ж, просім і молім Госпада і Бога, і Выратавальніка нашага Ісуса Хрыста, каб па малітвах тваіх, якія Ён заўсёды чуе і прыймае, падасьць нам усе патрэбнае для выратаваньня нас, грэшных. Каб як ты, адразу па слове Госпада, пакінуўшы справы свае, упэўнена пакрочыў за Ім, так і кожны зь нас – няхай не шукае карысьці сваёй, але тое, што на дабро блізкаму, і аб нябесным пакліканьні хай думае. Маючы ж цябе абаронцам і малітоўнікам за нас, спадзяемся, што малітва твая на шмат здольная прад Госпадам і Выратавальнікам нашым Ісусам Хрыстом, Яму ж належыць усялякая слава, гонар і пакланеньне зь Айцом і Сьвятым Духам на вякі вякоў. Амін.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.