“Вось цяпер часіна спрыяльная, вось, цяпер дзень выратаваньня.” (2 Кар. 6:2). Надышоў цяпер час, у які прымаюцца малітвы і просьбы.
Царства Боскае цяпер блізка да кожнага, хто служыць Богу ў праўдзе, бо надышлі дні чыстага посту для таго, хто сапраўды ў чысьціні посьціць.
Такім чынам, упадабаныя, будзем трымаць пост гэты са старанасьцю і з чыстым сэрцам, бо ён салодкі й прыемны для жывучых гэтыя дні сьвята. Гэты сьвяты пост ужываецца для барацьбы зь сатаной, бо без посту і малітвы ніхто няздольны перамагчы злога. Гэты пост ужываецца, упадабаныя, каб прасіць і вымольваць міласэрнасьць у Усядобрага і Міласэрнага, Які не адпрэчвае просячага. Гэты пост, упадабаныя, адчыняе браму нябесную, бо ўздымае нас зь зямлі й узносіць у вышыню.
Гэты пост, упадабаныя, радуе Анёлаў і Ахоўнікаў нашых, бо праз пост і малітву робімся іх родзічамі. Гэтаму посту радуецца і Хрыстос, Гасподзь наш, калі толькі посьцім зь любоўю, надзеяй і верай.
Гэтаму посту, упадабаныя, радуюцца сьвятыя прарокі, аб ім радуюцца апосталы і мучанікі, бо ўсе яны зь няспыннай старанасьцю жылі ў посьце.
Гэты пось, упадабаныя, трымаў і пакорны Майсей, і ім зьдзяйсьняў цуды, за яго зрабіўся годным бачыць Бога. Гэты пост, упадабаныя, трымаў і Ільля і за гэта зрабіўся годным на полымянае калясьніцы ўзьнесьціся на неба. Гэты пост, упадабаныя, трымаў і годны юнак Давыд, і быў за гэта праслаўлены, зачыніўшы пашчы ільвоў. У гэтым посьце, упадабаныя, са сьвятой руплівасьцю жылі тры юнака, кінутыя ў печ, і згасілі сілу полымя.
Гэты пост, упадабаныя, выконвалі сьвятыя прарокі, па сорак дзён праводзячы без хлеба і вады.
І апосталы, вучні Госпада нашага і прапаведнікі веры, трымалі гэты сьвяты пост, хоць пераходзілі зь месца на месца. Сам Выратавальнік наш трымаў пост і навучыў нас, як павінны мы посьціць, весьці змаганьне са злым і перамагаць сатану.
Такім чынам, упадабаныя, будзем і мы трымаць гэты пост старана, як навучаны Госпадам нашым, каб калі-небудзь мець нам месца ва Ўладарстве Ягоным.
Ды трымаюць жа гэты сьвяты пост пераважна сьвятары, у чысьціні, набожна, сьвята, без усялякага бруду. Ды трымаюць яго таксама больш жорстка чым іншыя дыяканы, і ды служаць Богу сьвята, змагаючыся са злым. Ды трымаюць гэты пост і усе старыя, апранаючыся ў жаль аб ранейшых сваіх грахах і беззаконьнях. Ды тымаюць гэты сьвяты пост муж’я разам са сваімі жонкамі, захоўваючы сябе чыстымі ад усялякіх спакусаў, якія няспынна задумвае злы. Ды трымаюць гэты пост і дзевы, каб ім, калі зноў прыйдзе Гасподзь наш у славе, увайсьці зь Ім разам у шлюбны палац. Ды трымаюць гэты сьвяіы пост і бацькі, і ды просяць пры гэтым дзецям сваім Боскай міласэрнасьці. І юнацтва, упадабаныя, ды трымае гэты пост, бо яму неабходна мужна змагацца з чалавеказабойцам сатаной. Нават і дзеці, як самыя малыя, так і больш дарослыя, ды трымаюць разам гэты сьвяты пост, адны да трох, а іншыя і да шасьці й нават да дзевяці гадзін. Уся Царква і ўсе яе дзеці, усялякага стану і чыну, ды посьцяць, і з гарачае любоўю ды просяць і ўмольваюць Бога. Ды посьцяць і моляцца ў гэты час посту багатыя, і ды надаюць міласьціню сыратам, патрабуючым і жабракам. Ды посьцяцца і моляцца ў гэты сьвяты пост жабракі, умольваючы Выратавальніка нашага, каб задаволіў іх патрэбы. Ды посьцяць і моляцца Хрысту ў час гэтага посту сыраты, клікаючы да Бога, каб зрабіўся для іх Айцом і Госпадам. Няхай шмат посьцяць удовы, умольваючы Хрыста, каб, замест мужоў, Ёх гадаваў і ахоўваў іх ва ўдовым стане.
Зь дапамогай гэтага сьвятога посту, чалавек ўзьносіцца на неба і ўздымаецца да раю, калі толькі посьціць ў дасканалай чысьціні. Гэтым сьвятым постам чалавек праслаўляе Бога, і ўсялякаму, хто старана выконвае пост, адчыняе Ён браму міласэрнасьці.
Гэты сьвяты пост трымала Ніневія, узьнятая пропаведзьдзю Ёны; і людзі, і жывёлы трымалі пост сорак дзён. Гэтым сьвятым постам праславіліся патрыярхі, прарокі, праведнікі й ўсе набожныя. Гэтаму сьвятому посту вучылі апосталы, вучні Сына Божага, і прывялі народы ад памылкі да ісьціны. Гэтым сьвятым постам дабраслаўлёныя і пераможныя мучанікі умацоўвалі цела сваі, крочачы на меч, полымя і ўсялякія пакуты. О, які вялікі ты, дзень посту! Дабрашчасны той, хто трымае цябе, як належыць. Усялякі, хто падпарадкоўваецца табе, на крылах уздымаецца ў неба. Але хто, посьцячы, ненавідзіць брата свайго, той прад Богам такі ж, які аддаецца аб’ядзеньню, бо ён напоўнены падману і ненавісьці, і згубіў любоў нашага Госпада. Хто посьціць і гнявіцца, і трымае ў сэрцы варожасьць, той ненавідзіць Бога, і выратаваньне далёка ад яго.
О, якая цудоўная ты, малітва! Дабрашчасны той, хто старана практыкуецца ў малітве; да яго, калі толькі ён чысты ад усялякага падману, не наблізіцца злы. Але зьвярні ўвагу на тое, што Выратавальнік наш прамовіў чыстаму статку вучняў Сваіх, калі вучыў іх малітве: Войча наш, Які ёсьць на нябёсах! Ён вучыць нас малітвы: і даруй нам правіны нашыя, як і мы даруем вінаватым перад намі (Мц. 6:9, 12). Такім чынам, глядзі, Гасподзь не прабачае таго, хто не прабачае брата свайго. Глядзі, як прыгожа малітва, якой вучні Хрыстовы навучыліся ў праўдзівага Пастыра для барацьбы са злым.
Такім чынам, у каго ў сэрцы ёсьць няпраўда, нянавісьць і асуджаньне, той няхай ачысьціць найперш душу сваю, і тады ўжо прыходзіць, і посьціць, і моліцца. Хто да брата свайго ставіцца варожа, нянавідзіць яго і сварыцца зь ім, той хай найперш памірыцца з братам і прабачыць яго; тады ўжо можа ён набліжацца да Госпада. Хто жадае ўстаць прад Богам, той павінны найперш прабачыць брату віну ягоную, толькі такі пост і малітва жадана Богу.
Якую карысьць прынясе нам гэтая малітва, калі не прабачым вінаватым нашым? Чалавек, ты сын прабачэньня! Глядзі ж, чаму навучыў цябе Гасподзь твой, не грэбуй словам Госпада, каб і Гасподзь не адпрэчыў цябе і не асудзіў цябе. Прабач мне правіны і грахі мае, як я прабачаю пакрыўдзіўшым мяне. Прабач мяне, як я прабачаю, прымі мяне, як і я прымаю. Калі ты, чалавек, не прабачаеш ўсялякага, хто зграшыў супраць цябе, то не абцяжарвай сябе постам і малітвай. Калі брату свайму, на якога за нешта маеш гнеў, не прабачаеш правіну ягоную, то цалкам дарэмна посьціш і молішся; Бог не прыме цябе. Для чаго забіваеш цела свае постам, стамляеш душу сваю голадам і спрагай, калі не прымаеш зь любоўю брата свайго, супраць якога ў сэрцы сваім маеш гнеў і нянавісьць? Ні малітва твая, ні пост твой нічым табе не дапамогуць, пакуль не зробішся дасканалым у любові і надзее веры. Хто сілкуе ў табе гнеў, варожасьць, нянавісьць і сварку, той вораг Божы, той сябра злому сатане! О, як цудоўны, браты мае, і любоў, і пост, і малітва, і міласэрнасьць да жабракоў, патрабуючым, сіротам і ўдовам! Гасподзь наш у Эвангельлі Сваім улагодзіў жабракоў, калі толькі яны чыстыя ад усяго злога, ад блуду і ўсяго кепскага.
Падзялі хлеб свой і дай жабракам. Ты даеш не свае; Бог для таго даў табе шмат, каб і ты падаваў іншым. Досыць зь цябе сёньняшняга хлеба, як навучаны ты ў малітве, таму не зьбірай сябе саломы для полымя і пакуты. Глядзі, Гасподзь твой абяцаў табе, што, калі падаш жабракам, то яшчэ ў гэтым часе аддзячыць Ён табе ў сто, у шэсьцьдзесят і трыццаць разоў, а ў будучым стагодзьдзі ўзнагародзіць вечным жыцьцём. Дабрашчасны, хто дзеліць хлеб свой і падае яго жабракам, аб ім радуецца Хрыстос і аддзячыць яму Ўладарствам Нябесным. Дабрашчасны, хто апранае голых; ён апрануты будзе ў рызу Царства і ў свой час ўзрадуецца ў сьветлае сялібе. Дабрашчасны, хто дбае пра ўбогага, – кажа Давыд, – бо ў дзень бедства выбавіць яго Гасподзь (Пс. 40:1), гэта значыцца, што ў апошні дзень выратуе яго і вызваліць ад пекла і пакутаў, і ад чарвяка зьядаючага і няўмяручага. Зьвярні ўвагу на тое, што наш Выратавальнік кажа ў Сваім Боскім Эвангельлі: Прыйдзеце, дабраславёныя Айца Майго, прыміце ва ўладаньне свае ласку, жыцьцё і радасьці; бо быў галодны Я, і вы далі Мне есьці; быў сасьмяглы, і вы напаілі Мяне; быў падарожны, і вы прынялі Мяне… у цямніцы быў, і вы прыйшлі да Мяне. Тады праведнікі, стоячыя з правага боку нашага Выратавальніка, прамовяць у адказ: Госпадзе! калі мы бачылі Цябе галоднага і накармілі? альбо сасьмяглага і напаілі? калі ж мы бачылі Цябе падарожнага і прынялі? альбо голага і адзелі? калі ж мы бачылі Цябе хворага, альбо ў цямніцы, і прыйшлі да цябе? І прамовіць Гасподзь праведнікам, стоячым па правую руку Ягоную: Праўду кажу вам: як што зрабілі вы гэта аднаму з братоў Маіх меншых, дык зрабілі Мне. Прыйдзіце успадкоўвайце Ўладарства, сыны сьвятла, што стаяць па правую руку ад Мяне (Мц. 25:34 – 40). Глядзіце, браты мае, каб не зрабіцца нам здабычай полымя і пакуты. Бяда таму, хто кінуты будзе ў пекла, бо пакута ягоная будзе бясконцая і на вякі вякоў. Але таксама бясконцая і асалода, а таму старана, браты мае, трымайце пост і прыносьце праўдзівае пакаяньне. Ды не будзе ніякага бруду ў целах вашых, і ніякага граху ў членах вашых.
Глядзіце, браты мае, каб ніхто зь вас не пасарамаціў сябе няпрыстойнасьцю, бо ніякім грахом так не грэбуе Бог, як непрыстойнасьцю. Глядзіце, браты мае, ды не будуць чутны ад вас смурод і дакор, але замест іх узьнясіце хвалу і славаслоўе Богу. Глядзіце, браты мае, ды не ўладарыць у вас ганарыстасьць і пыха, але замест гэтага апраніцеся ў пакору і сьціпласьць. Глядзіце, браты мае, каб ніхто зь вас не ўпадабаў сваркі, бо такі, куды б ён не прыйшоў і дзе б не спыніўся, адаўсюль выганяе дабраслаўленьне. Цалкам адганіце ад сябе блуд і ілжесьведчаньне, бо ў роў згубы кідаюць яны тых, хто робіцца вінаватым у іх. Глядзіце, браты мае, каб ніхто зь вас не даваў прысягі імям Усявышняга Бога, бо ў вусны, створаныя для славаслоўя Бога, не павінна ўваходзіць прысяга! Рабіце, як навучыў Гасподзь наш: А хай будзе слова ваша: “так – так”, “не – не” (Мц. 5:37). Сын Боскі, па дабрыні Сваёй, указаў нам шлях жыцьця, каб па яму мы ўваходзілі ва Ўладарства справамі праўды. Таму будзем старана прыносіць пакаяньне, пакуль не дасягнулі яшчэ таго стагодзьдзя. Упадабаем пост, малітву і дабрачыннасьць да бедных і палюбім узаемна адзін аднаго, бо любоў ёсьць… выкананьне… закону (Рым. 13:10).
Усё мінае, браты мае, толькі справы нашы будуць суправоджваць нас. Таму падрыхтуем сябе патрэбнае для вандраваньня, якога ніхто не пазбудзецца. Слава Боскаму Слову, дзеля нас зрабіўшамуся чалавекам і па усялюбові Сваёй пацярпеўшаму пакуты за род наш! Узьвялічваньне Айцу, праславіўшаму Слова!
Алілуя Сьвятому Духу! Слава Табе, годна шанаваная, Боская і вечная Тройца, а нам шчодрасьць Твая на вякі вякоў! Амін, амінь.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.