23 кастрычніка / 5 лістапада
Амаль восем стагодзьдзяў прайшло зь моманту заснаваньня лаўрышэўскага манастыра, заснавальнікам якога быў вялебны Ялісей. На беразе ракі Нёман у аддаленых месцах ад людзей, сярод лясоў і балот, пераймаючы старажытным пустэльнікам, пачаў свой подзьвіг сьвяты Ялісей. Пакінуўшы марнасьць зямнога жыцьця і занядбаўшы чалавечую славу дзеля любові да Хрыста, ён рушыў усьлед свайму Госпаду. Шмат стагодзьдзяў прайшло з тых часоў. Аднак памяць слугі Божага застаецца незабыўнай для беларускага і украінскага народаў.Звышгодны Ялісей нарадзіўся ў сям'і жмудзінскага князя Тройната, які, верагодней за усё, быў язычнікам. Дзіцячыя і юнацкія гады, якія праходзілі ў сям'і багатых і уплывовых бацькоў, паслужылі набыцьцю добрай адукацыі, дастатковага для таго, каб знаходзіцца ў вышэйшых плястах грамадзтв. Дасягнуўшы паўналетняга узросту, Ялісей, адрозьніваючыся ад іншых аднагодкаў разумовымі здольнасьцямі, паступіў на службу пры двары вялікага князя Міндоўга.
Зносіны зь выбітнымі людзьмі таго часу прывялі юнага Ялісея да знаёмства са сьвяціцелем Лаўрынам Тураўскім, які робіцца ягоным духоўным айцом і настаўнікам. Духоўныя гутаркі са сьвятым старцам падахвочваюць Ялісея зьмяніць свой лад жыцьця. Прыняўшы сьвяты хрост, ён пакідае двор і выдаляецца ў пустэльню, дзе, разам са сьвятым Лаўрынам, засноўвае манастыр, названы пасьля Лаўрай (1225 г.) Нажаль, пра жыцьцё, працу і подзьвігі звышгоднага да нашага часу зьвестак не захавалася, магчыма, праз мноства войнаў, якія праходзілі па гэтых месцах. Аднак вядома, што 23 кастрычніка 1250 гады ён быў забіты ашалелым паслушнікам, які, крануўшыся мошчаў сьвятога Ялісея, вылечыўся ад вар'яваньня. Пасьля скону мошчы былі услаўлены цудамі, якія дапамагалі большай часткай пакутваючым ад вар'яцтва.
Каля 1508 гады, калі татары, што апустошылі ваколіцы Наваградка, наблізіліся да Лаўрышэўскага манастыра, Бог ізноў явіў цуд праз Свайго звышгоднага слугу: татарам здалося, што манастырскі двор запоўнены адборнай коньніцай, і яны ў страху уцяклі. Гэты цуд, верагодна, паслужыў нагодай для кананізацыі звышгоднага Ялісея мітрапалітам Іосіфам Солтанам на Віленскім саборы, які адбыўся ў 1514 годзе. Магчыма, гэтыя гады для манастыра зьяўляліся пэрыядам найвялікага росквіту. Мяркуючы па Лаўрышэўскаму Эвангельлю (XV ст.), што захавалася да цяперашняга часу, у Лаўры была друкарня і іншыя гаспадарчыя пабудовы. Але нядоўга захоўваўся дастатак сьвятой сялібы: задумам Божым, падчас адной з шматлікіх войнаў ВКЛ зь Масквой (XVI ст.) мошчы сьвятога былі утоены ў зямлю, і пасьля спаленьня манастыра знайсьці іх не атрымалася.
Каля пяцісот гадоў мошчы звышгоднага Ялісея знаходзяцца ў зямлі на месцы старажытнага манастыра, духам і целам знаходзячыся зь намі. Сілай малітваў сьвятога суцяшаецца усялякі, хто наведвае сьвятую сялібу. Шматлікае зьмянілася з тых часоў, аднак нязьменным застаецца: Беларуская зямля і Кіўскае Праваслаўе мае вялікага малітоўніка і заступніка перад Богам - звышгоднага Ялісея Лаўрышэўскага.
У 1997 годзе, пасьля шматлікіх зваротаў праваслаўных беларусаў, мясцовыя ўлады дазволіі будаўніцтва царквы – помніка на месцы старажытнага манстыра. У 2000 годзе храм быў пабудаваны і асьвячаны ў гонар Звышгоднага Ялісея Лаўрышэўскага.
Трапар звышгоднаму, тон 3
Звышгодны ойча наш Ялісей, / зь Лаўрынам цудоўным падзьвіжнікам жыў ты, / настаўніку свайму пераймаючы, / зямныя славу і ушанаваньні да ног Хрыста кінуў, / праз гэта нятленным вянком славы увянчаны Богам.
Кандак звышгоднаму, тон 2:
Манастыра Лаўрышэўскага дзівосны памагаты, / Кіеўскага Праваслаўя і усёй зямлі Беларускай малітоўнік, / подзьвігам тваім Царква Хрыстова цешыцца / і вяселіцца, любоўю да Бога накіроўваецца. / Яго молі пра нас, звышгодны Ялісей, / што б выратавацца душам нашым.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.