Saturday, November 5, 2011

Канон сьвятому звышгоднаму Ялісею Лаўрышэўскаму, тон 8

Песьня 1
Ірмас: Мора прайшоў як сушу, і эгіпэцкага зла пазьбегнуўшы, ізраільцяны засьпявалі: “Выратавальніку і Богу нашаму сьпяваем”
Прысьпеў: Звышгодны ойча наш Ялісей, малі Бога за нас.
Чысьціню розума атрымаў праз цяжкія подзьвігі, разумовага фараона перамог і ад рабства граху вызваліўся ты, звышгодны, малітвамі тваімі выратаваныя, цябе ўзьвялічваем.
Грэх перамогшы малітвай і постам, душу ўпрыгожыў ты шматлікімі дабротамі, што роўныя анёльскім, гэтаму пераймаючы ўслаўляем Госпада, у гэтым і нас удастой стаяць малітвамі тваімі.
Гасподзь, слава Табе, падаўшаму нам дзівоснага малітоўніка і абаронца зямлі нашай, і дазволь, Уладыка, сьвету ў міры знаходзіцца, малітвамі звышгоднага слугі Твайго.
Багародзічны: Пачатак нашага выратаваньня, Усясьвятая Багародзіца, пакладзі пачатак нашага выпраўленьня, малітвамі Ялісея, абраньніка Твайго.
Песьня 3
Ірмас: Ты ёсьць сьцьверджаньне прыходзячых да Цябе, Гасподзь, Ты ёсьць Сьвятло ў цемры сідзячых, і апявае Цябе дух мой.
Вусны нашы ў пакоры ўслаўляюць цябе, ойча Ялісей, галечу духоўную і цялесную добраахвотна прыняўшага, ды вымаліш і нам атаманьне пакорнай мудрасьці, каб усё прыемнае Богу рабіць.
Шукаючы пустэльніцтва, Ялісей звышгодны, атрымаў ты пустэльню Лаўрышэўскую і там багацтва сьвету духоўнага атрымаў. Гэта ж атрымаем і мы, амяць тваю сьвяткуючыя, ды ў набожнасьці Хрыстовай умацуемся.
Жывой вады крыніца вечная для ўсіх прыходзячых да цябе, набожны Ялісей, паглядзі на цябе надзею маючых і малітвамі тваімі ўзбагаці духоўных дзяцей тваіх, у любові да Госпада спрагу маючых.
Як пчала працавітая, ад варты ранкавай да ночы, у посте ды малітве, жыў ты, Ялісей набожны, ды скарбам недакранальным – Сьвятлом Эвангельскае праўды адукуй шануючых сьвятую памяць тваю.
Багародзічны: Слуп воблака і полымя, Багародзіца, у дні і ночы зьяўлялася ты на шляху выратаваньня блукаючым, у шматлікіх пустэльнях непралазных прывяла іх да Небеснага Ерусаліму. Да іх і Ялісея дзівоснага далучыла Ты.
Сядальны, тон 8
Храм Адушаўлёны, Багародзіца, паглядзі на малітву пакорлівых слуг Тваіх, агарадзі сялібу гэтую, Уладарка, маючых разам абаронцам і памагатым Ялісея звышгоднага, ды не разбурыцца сьвятыня Твая ва ўсі стагодзьдзі.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны, тон 8: Сьвятая Сьвятых, Багародзіца Дзева, умясьціўшая Нябеснага Цара Хыста, Асьвяціўшага Дзявочае ўлоньне Твае, малітвамі Тваімі асьвяці душы нашы, зь любоўю Цябе шануючых.
Песьня 4
Ірмас: Пачуўшы, Гасподзь, задуму Твайго таямніцу, зразумеў справы Твае і праславіў Тваю Боскасьць
Чуеш добра ўсіх прыходзячых да цябе, Ялісей звышгодны, просім мы цябе, нягодныя, каб малітвамі тваімі агарадзі нас ад усіх, што жадаюць злавіць нас. Як куст неапалімы, у полыме Боскай мілаты знаходзіўся ты і не згараў, багалюбівы ойча, не пагрэбуй намі, прынясі малітву аб нас да Госпада, ды ў запалах сваіх не загінем.
Сялібай Духа Сьвятога быў ты, пакорай і любоўю ўпыгожыў сябе, як годнае жыльлё, што Богу ў падарунак прыносіцца, дапамажы і нам ад усялякага граху ачысьціць сябе.
Карабель выратаваньня, надзею на Госпада маючы, Лаўрышэўскі манастыр стварыў ты, братоў без апекі не пакідаючы, звышгодны Ялісей, не пакідай і нас, што ў моры жыцьцёвым гінуць.
Багародзічны: Брама Царства Нябеснага, бо Табой вайшоў дабрашчасны Ялісей, удастой і нас гэтага – малітвамі ўвайсьці ў двары палацаў раю.
Песьня 5
Ірмас: Ад ранку заклікаем да Цябе, Гасподзь: Выратуй нас, бо Ты ёсьць Бог наш, апрача Цябе іншага не ведаем.
Дзівоснага Лаўрэнція, спадарожніка маўклівага, у жыцьці меў ты, ойча Ялісей, як галіну ад лазы, сілу выратавальнай мілаты ўспрыняў ты, выратаваны быў праз любоў ягоную.
Настаўніка і айца духоўнага атрымаў ты, ўсягоднага старца Лаўрэнція, і, кіруемы ягонымі загадамі, шлях манаскага жыцьця добра прайшоў, разам зь ім малі Хрыста Бога, каб выратаваліся душы нашы.
Руплівасьці прарока Ялісея пераймаў ты, звышгодны, паваліўшы мячом малівы і посту ідалаў духоўных душы сваёй, служа толькі Адзінаму ўсіх Богу, таму дапамажы дзецям тваім, каб ад запалаў грахоўных пазбавіліся.
Сьвятло зазьзяла ў сьвяцільніку Цаквы Хрыстовай, упрыгожваючы хары звышгодных, абранік Боскі Ялісей – слава і радасьць наша, не забудзься дзяцей тваіх, ды прычасьнікамі Славы Боскай зьявімся.
Багародзічны: Усе народы зямлі шануюць Цябе, Абаронца Стараная, бо ніколі не пакінула нас у бедах, абараняючы нас добра. Усясьвятая Дзева, пазбаў нас ад усяго злога, ды няспынна Цябе ўслаўляем.
Песьня 6
Ірмас: Ачысьці мяне. Выратавальнік, бо вялікія беззаконьні мае, і з глыбіні злой узьвядзі мяне, малюся да Цябе, бо паклічу і пачуеш мяне, Божа выратаваньня майго.
Ты, Гасподзь. Паслаў мне шматлікія міласьці ды шчадроты Твае, але ж я, грэшны, усё згубіў як блудны сын. У пакаяньні прымі мяне. Выратавальнік, добрымі малітвамі звышгоднага Ялісея, і выратуй мяне.
Душы маёй спакусы і запалаў цела палон, малітвамі тваімі, звышгодны, забей і вызвалі мяне, таксама як прабачыў і вылячыў вар’ята, пазбавіўшага цябе, па падгаворваньню д’ябла, часовага жыцьця.
Нягоднымі вуснамі прыносім табе гэты сьпеў наш, звышгодны, не пагрэбуй, але прымі, і апяваючых памяць тваю малітоўна наведай, ад бедаў і скрухі, і вечнай пакуты пазбаў, ды не пасаромяцца на цябе надзею маючыя.
Сьвятаму манастыру добрым пастырам зьяўляўся ты, Ялісей звышгодны, як Гасподзь заблукаўшае ягня шукаў, так малітвамі сьлёзнымі шматлікіх да пакаяньня прывёў ты, і радасьць вялікую стварыў на нябёсах,
Багародзічны: Адзінае выратаваньне хворых, Адзінае ўздыманьне ўпаўшых, Адзінае грэшнікаў выпраўленьне, Уладарка, з глыбінаў зла ўздымі, малю Цябе, і ад тленьня сьмерці выратуй мяне.
Кандак, тон 2
Манастыра Лаўрышэўскага дзівосны памагаты, Кіеўскага Праваслаўя і усёй зямлі Беларускай малітоўнік, подзьвігам тваім Царква Хрыстова цешыцца і вяселіцца, любоўю да Бога накіроўваецца. Яго молі пра нас, звышгодны Ялісей, што б выратавацца душам нашым.
Ікас
Маючы багацьця мілаты, быў духам на Нябёсы ўзьняты, сапраўды, адвагі ў малітве да Бога ўдастоіўся ты, ойча звышгодны Ялісей. Бо калі напад татараў адбыўся на зямлю нашу, тады ўпрасіў ты Бога войска анёльскае на дапамогу нам паслаць і ва ўцёкі абярнуць палкі варожыя. Яго ж прасі аб нас, звышгодны Ялісей, каб выратаваліся душы нашы.
Песьня 7
Ірмас: У старажытнасьці юнакі юдэйскія ў Бабілёне верай трайковаю полымя ў печы перамаглі, сьпяваючы: Божа бацькоў нашых, дабраслаўлёны ты.
Калі Хрыстовай любоўю ты пакліканы быў, то без ваганьняў пайшоў ты, звышгодны, як Аўраам у ахвяру сына свайго быў гатовы прынесьці, так сэрца свае Богу аддаў ты. Ойча, Боскую Любоў умалі, каб ачысьціў ад усялякага бруду душы нашы.
Верай цьвёрдай усе спакусы перамог ты, набодны Ялісей, як юнакі ў старажытнасьці выратаваны былі сілай Боскай у пячы Бабілёнскай. Ёй жа, дзеля малітваў тваіх, ды захавае нас заўсёды ад спакусаў.
Радасьць вялікую насіў ты ў сябе, звышгодны, як каштоўны дыямант сьвету, бо падарыў Гасподзь радасьць усім любячым Яго. Праз гэта ўмалі Госпада, каб радасьць жыцьця вечнага падаў нам.
Як гуслі, што сьпяваць у цішыні любяць, неспынна апяваў ты Госпада, звышгодны Ялісей, сьпяваючы хвалебную песьню: Дабраслаўлёны ёсьць Бог бацькоў нашых.
Багародзічны: Усядабраслаўлёная Багародзіца Дзева, нарадзіўшая Цара Хрыста, Бога нашага. Яго пытай са звышгодным Ялісеям, каб выратавацца нам, сьвяткуючым слаўна ягоную памяць.
Песьня 8
Ірмас: Цара Нябеснага, Якога апяваюць войскі анёльскія, хваліце і ўздымайце ва ўсе стагодзьдзі.
Справу рук нашых прымі, звышгодны, міласьцю Ўладара ўвенчаны, на правіны нашы незважаючы, бо ты душу сваю працяў Хрыстовай любоўю. Яго ж упрасі, каб выратаваліся душы нашы.
Сапраўжы носьбітам дарункаў Духа Сьвятога быў ты, і рознымі дабрадзейнасьцямі ўпрыгожаны, звышгодны Ялісей, тым на Горную вышыню ўзышоў, нябеснае багацьце прыняў ты. Быць спадкаемцамі гэтага ўдастой нас, звышгодны, малітвамі тваімі.
Прыходзьце ўсе праваслаўныя, сыдземся сёньня ў сьвяты храм звышгоднага Ялісея, памяць праведніка з пашанай ушануем, сьпяваючы: Слаўце Госпада Бога нашага і пакланяйцеся сьвятому Ягонаму, што дзівосна ў манастыры Лаўрышэўскім спачывае.
Радуйся, манастыр Лаўрышэўскі, разам з харамі анёльскімі, і ў псальмах ды сьпевах духоўных засьпяваем Богу: Ды годна быць прад тварам Тваім вернаму слуге Твайму, ягонымі малітвамі мілату Духа Сьвятога нам падай.
Багародзічны: Усячыстая Уладарска, вышэйшая за сілы Нябесныя, нарадзіўшая Выратавальніка, усіх Стваральніка, уздымі паўшую прыроду маю, праз малітвы Ялісея, слугі Твайго.
Песьня 9
Ірмас: Сапраўды Багародзіцай Цябе спавядаем, выратаваныя Табой, Дзева Чыстая, з бесцялеснымі Цябе ўзьвялічваем.
Ведаем, што і пры сыходзе тваім цялесным, духам зь намі знаходзішся і ад іконы тваёй вялікая дабрыня падаецца, вылечваючы ўсе хваробы душэўныя і цялесныя. Дабрыню гэтую выпрасі і нам, каб, праз малітву тваю, душой і целам здаровымі былі
Сьвятым супрычаснымі, да Горнага Сіёну паклікаў цябе Гасподзь, звышгодны, таму ўздымі малітвы тваі да Госпада, ды будзем прычасьнікамі жыцьця вечнага.
Красуйся і радуйся, зямля Беларуская, аб дзіўным у сьвятых Ялісеі, сасудзе абраным, за нас малітоўніка прад Хрыстом і Дзевай Усячыстай, каб мір Боскі ў людзях усталяваўся.
Багародзічны: Усячыстая Дзева, Цябе зь любоўю славім, хвалім, апяваем і ўзьвялічваем, як ўсіх Царыцу і Ўладарку нашу, будзь нам парывам, і малітоўніцай, і абаронцам прад Богам, Яму ж слава ва ўсе стагодзьдзі.
Сьвяцільны: Духоўным сьвятлом Фавору ў Горным Ерусаліме ўпрыгожыўся ты, звышгодны ойча наш Ялісей, і стаіш вечна каля Пасаду Славы Траічнага Бога, радуючыся ў Духу Сьвятым. Дабрыню гэту і для нас папытай, ды малітвамі тваімі пераўтварэньня духоўнага ўдастоімся.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Радуйся, збаўленьне Адама ад сьмерці; радуйся, Храм адушаўлёны. Радуйся, набожным хвала і звышгодным сьцьверджаньне; радуйся, праваслаўных слава. Дабраслаўлёная між жанчынамі Багародзіца.

 

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.