Monday, October 24, 2011

СЛОВА Ў ДЗЕНЬ ПАМЯЦІ ВАЛЫНСКІХ СЬВЯТЫХ

10/23 кастрычніка
Спамінайце настаўнікаў вашых, якія дабравесьцілі вам слова Божае, і, гледзячы на канец іхняга жыцьця, пераймайце іхнюю веру"
(Жыд. 13: 7)
У  імя Айца, Сына і Сьвятога Духа.
У сёньняшні нядзельны дзень мы урачыста услаўляем памяць усіх сьвятых дабраслаўлёнае Валынскае зямлі. Землі, на якую яшчэ ў далёкім ІХ стагодзьдзі упалі урадлівыя зерні сьвятых настаўнікаў славянскіх, роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія. Сьвяткуем памяць непераможных пакутнікаў, Кіеўскага Праваслаўя, якія за спавяданьне імя Хрыстова, за Праваслаўную веру трывалі шматстайныя пакуты, мучэньні і сьмерць. Зьдяйсьняем памяць сьвятых пастыраў і сьвяціцеляў, якія словам і справай, вучэньнем і жыцьцём навучалі і навучаюць жывой веры ў Хрыста і набожнаму жыцьцю, якія дбайна абаранялі чысьціню і праўду вучэньня Праваслаўнае Царквы і за тое таксама перажывалі пакуты і скуху. Зьдзяйсьняем памяць і вялебных мужчын і жанчын, якія ў пустэльнях і пячорах сваімі дзівоснымі подзьвігамі дасягалі вышыні нябеснай, вышыні анёлаў, узыходзілі да неспасьціжнай духоўнай дасканаласьці.
Хто сёньня назаве імёны ўсіх сьвятых, што ўпрыгожылі дабраслаўлёную зямлю Валыні? Яны сапраўды незьлічоныя, як зоркі нябесныя, як жвір глыбіняў марскіх! Хто назаве імёны ўсіх гэтых дзівосных, праслаўленых сьвяціцеляў, цудатворцаў, прыпадобных і, нарэшце, хары ўкраінскіх праваслаўных мучанікаў, асабліва тых, што зазьзялі ў пакутныя гады ХХ стагодзьдзя. Пакуль толькі нешматлікія імёны адкрыў нам Гасподзь, але мы цьвёрда ведаем толькі адно: усе яны ёсьць плады аднаго і таго ж Боскага Духу, якія Праваслаўная Царква Ўкраіны, прыносіць сёньня свайму Выратавальніку, менавіта як цудоўны плод Валынскае зямлі.
Вялікая і хвалебная гісторыя Праваслаўнай Царквы на Валыні. Ад самага першага дня наканавана было яе зямлі зрабіцца скалой духу Украінскага Праваслаўя. Няма пэрыяд ў нашай гісторыі, калі б не паўставала Валынь на абарону Праваслаўнай Веры…   Цяжкія смуты княжых грамадзянскіх войнаў, жорсткая татарская няволя, перасьледы з боку палякаў, лацінянаў і уніятаў. Больш чым стагодзьдзе маскоўскага ярма, калі Украінскае Праваслаўе бязьлітасна зьнішчалася, а потым ізноў палякі зь іх ідэяй зьнішчэньня не толькі Праваслаўя, але і самай украінскай нацыі. Але асабліва страшнымі былі гады савецкай акупацыі, якія далі нашай Сьвятой Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царкве тысячы і тысячы мучанікаў і паказаўшыя сапраўдную веліч украінскага праваслаўнага духу ...
Сёньня можна без перабольшаньня сказаць, што уся гісторыя Праваслаўя на Валынскай зямлі - гэта гіганцкая і бязьлітасная бітва за перамогу жыцьця над тленьнем і сьмерцю, за нашу Праваслаўную Веру і само Багам дадзенае права жыць на сваёй зямлі і славіць Бога на сваёй роднай мове. Вялікая і пераможная бітва… бо маем сёньня зямныя сьведчаньні нашых перамог: жыве Украінскае Праваслаўе - наша Сьвятая Украінская Аўтакефальная Праваслаўная Царква, стаяць украінскія праваслаўныя храмы. І гэта зямная перамога - несумнеўна больш, чым проста зямная. Бачная перамога прымушае нас сёньня, у дзень памяці Валынскіх сьвятых, задумацца пра галоўнае, пра шляхі Украінскага Праваслаўя і сьвятасьці учора і сёньня. Мы ведаем, што сьвятасьць даецца не за заслугі перад Айчынай і нават Царквой. Справы маюць значэньне толькі ў той меры, у якой праз служэньне Царкве і Айчыне зьяўляецца любоўю да Хрыста. Аднак вера без спраў, а значыць і сьвятасьць без спраў - не існуе.
Мы можам быць усхваляваны толькі тым, што жывое. Тое, што мёртвае, не датычыцца нас. І самыя выдатныя словы часта застаюцца бяздзейнымі, калі яны не зьдзейсьнены ў жыцьці. Жыцьцё заклікае жыцьцё, і самыя вялікія адкрыцьці прыходзяць да нас заўсёды праз жывых людзей. І гэта асабліва дакладна, калі гаворка ідзе пра Боскія рэчы. У іх - зьзяньне блізкай прысутнасьці Бога. Можна прамаўляць слова "любоў", як і імя Боскае, дарэмна, не маючы любові. І гэта слова будзе мёртвае. Паміж дзьвюма істотамі, сапраўды кахаючымі адзін аднаго, слова каханьне мае іншае значэньне, чым тое, што можа даць слоўнік. Таму што ў жыцьці любоў - гэтыя веды, якія дасягаюць патаемных глыбінь быцьця. І было б вар'яцка і блюзнэрск спрабаваць апісаць таямніцы Боскага жыцьця, да якіх мы асабіста не прылучыліся. Бо Бог ёсьць чыстая патаемнасьць. Ён - таямніца любові, Ён - увесь любоў, Яго абсалютна немагчыма спазнаць, не уступіўшы ў жывыя зносіны зь Ім. Нават тэксты Эвангельля, самыя хвалюючыя месцы Сьвятога пісаньня, дакранаюцца нас праз слова, праз прыклад, праз жыцьцё, якое перадае іх нам і дасягае нас тут і цяпер. Усякае адкрыцьцё ў Пісаньні і ў Царкве абумоўлена гэтай жывой перадачай праз сьвятых. Бо сьвятыя, першым чынам, - не тыя, хто пісаў пра Бога, хто разважаў пра Яго і будаваў багаслоўскія сыстэм, але тыя, хто быў спальваем полымем Ягонай любові. І праз гэтыя словы, часам вельмі недасканалыя, але заўсёды ад шчырага сэрца сказаныя, мы адчуваем неадольную сілу, бо гэтыя словы зыходзяць ад жыцьця і прынесены нам ім. Царква надае сьвятым такое значэньне і так сьвяткуе іх памяць таму, што праз іх зьдзяйсьняецца поўнасьць нашага прынашэньня Богу.
Сьвяткуючы памяць Валынскіх сьвятых, давайце уважна угледзімся ў жыцьцё кожнага з іх і навучымся іх веры, іх любові да Бога, цьвёрдасьці і мужнасьці. Бо сьвятая барацьба за Украінскае Праваслаўе, за саму Украіну не скончана, яна працягваецца і сёньня. Мы усё павінны усьвядоміць наша пакліканьне, наша незаменнае, неадкладнае, патрэбнае Украіне служэньне, убачыць, што усе мы і кожны зь нас - тыя, хто адказны за адкрыцьцё Бога Жывога. Калі мы жадаем перамагчы сёньня зло, калі мы жадаем спыніць гэты струмень граху, бруду і подласьці, калі мы жадаем дабра і дабрабыту нашым дзецям, калі мы жадаем, каб паваліліся сьцены Ерыхонскія, якія адзьдзяляюць наш народ ад нармальнага жыцьця - гэта можа адбыцца толькі тады, калі кожны зь нас пачне па-сапраўднасьці усьведамляць сваю адказнасьць перад Богам.  Мы павінны даць магчымасьць Богу казаць праз нас. Для гэтага нам трэба аддаць Богу наша жыцьцё, наша сяброўства, нашу дабрыню, нашу нянавісьць да ворагаў Украіны і Праваслаўя. Усё, што ёсьць жывога ў нас, усё, што дасягае чалавечага сэрца, усё, што надае жыцьцю іншае, галоўнае вымярэньне. Бо што такое чалавечае жыцьцё, калі яно не асьветлена сонцам праўды і любові? Што такое чалавечае жыцьцё, калі яно не можа быць прынесена ў ахвяру за іншага? Калі яно усё абхоплена роспаччу і бессэнсоўным пратэстам? Скажам больш зразумела. Перш чым марыць пра уласнае выратаваньне - гэта яшчэ ні пра што не кажа, - мы павінны падумаць, як данесьці гэта дабравесьце жыцьця да іншых, ведаючы, што, будучы пасланцамі Хрыстовымі, мы не сябе абавязаны першым чынам ім перадаць, а Бога. Мы павінны выконваць гэта служэньне і не думаць пра будучыню. Будучыня прыйдзе сама. Так заўсёды крочылі праваслаўныя ваяры ў бітву, не ведаючы, чым скончыцца вайна - паразай ці перамогай, але ведаючы, што яны павінны ісьці. І што няма больш любові, чым хто душу сваю пакладзе за сяброў сваіх. Самае істотнае - каб мы, хрысьціяне, былі тымі, хто жыцьцём сваёй заўсёды і усюды сьведчыць пра Бога.
Мы заўсёды павінны памятаць, што ў нас ёсьць зброя непераможная, перад якой не выстаіць ніякая сіла ворага. Пра гэту зброю кажа нам сьвяты апостал, кажучы "што усе сьвятыя перамаглі вераю царствы, прымусілі уцякаць варожыя палкі. Былі дужыя ў бітвах, прынялі мёртвых ад трун" і усё гэта зьдзяйсьнялася іх вераю, якая даступная і нам, калі мы будзем прасіць усіх сьвятых Валынскай зямлі, каб яны сваімі малітвамі падмацавалі нашу нямоглую веру, і далі ёй тую сілу, якая здольная дзеяць цуды.
Калі мы будзем жыць так, як вучаць на жыць сьвятыя землі Валынскай, аддаючы усяго сябе служэньню Богу,  то ў нас будуць бачыць жывое адлюстраваньне заўсёды юнага аблічча Хрыста. Толькі так мы зможам, хай у ліку самых малых і апошніх, далучыцца да хору вялікіх сьведкаў, якіх мы услаўляем сёньня. Яны не проста слава Кіеўскага Праваслаўя, яго мінулай гісторыі, але жывы заклік да нас ісьці усьлед ім. Таму, што ў гэтым наша пакліканьне, таму што і мы пасланы ў гэты сьвет Богам, таму што Хрыстос нас чакае, таму што сёньня - праз нас  Ён жадае явіць усім Сваю вечную юнацкасьць і Сваю невычэрпную любоў. Амін.
прат. Сяргей Горбік
10/23 кастрычніка

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.