У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
З самага пачатку хрысьціянства на Русі Боская Маці лічылася Заступніцай зямлі нашай. Пад Яе покрывам, сілай Яе малітвы расла вера праваслаўная на нашай зямлі. І часам шмат хто пытае, задаюць пытаньне сабе і іншым: Якім жа гэта чынам, калі зямля Руская, Царква наша родная першапачаткова былі пад абаронай Усячыстай Дзевы Багародзіцы, - якім чынам магла наша Руская гісторыя і лёс нашай Царквы часам быць такім страшным і такім трагічным? Колькі болю, колькі страху прайшло праз нашу гісторыю, і не толькі ў яе сьвецкія часы, але і ў самай Царкве. Мучанікі паўставалі са стагодзьдзя ў стагодзьдзе, сьведкі Хрыстовы гінулі. Як жа гэта можна сумясьціць зь нашым перакананьнем, што над Царквой нашай, над радзімай нашай - Поляг Усячыстае Дзевы Багародзіцы? Мне думаецца, што гэта можна зразумець, калі толькі успомніць, як Яна стаяла ў крыжа Сына Свайго адзінароднага і ні словам не абмовілася, ні крыкам, ні сьлязой не упрасіла, каб Яго не крыжавалі, таму што Яна ведала, што Сын Божы, зрабіўшыся сынам чалавечым праз Яе, прыйшоў для таго, каб жыць, вучыць, жыцьцё Сваю аддаць і памерці на крыжы для выратаваньня чалавечага роду. І мы, хрысьціяне, не толькі людзі, якія верым у Хрыста, мы, хрысьціяне, Ягоныя вучні, мы ад Яго атрымалі ў спадчыну запаведзь любыць адзін аднаго так, як Ён нас умілаваў, мець такую ж любоў, якой зямля не ведае: Ніхто большай любові не мае, як той, які жыцьцё свае пакладзе за сяброў сваіх...
Мы прычашчаемся Сьвятых Таямніц. Што ж гэта значыць? Гэта значыць, што цудам сьвятога прылучэньня жыцьцё Хрыста, чалавечая прырода Хрыста робіцца нашым жыцьцём і нашай прыродай, і што хоць бы ў зачаткавым выглядзе наша прысутнасьць на зямлі ёсьць выява і рэальнасьць Хрыстова прысутнасьці ў трагічным, шматпакутным нашым сьвеце. Кожны зь нас у меру сваёй адданнасьці Богу, у меру таго, ці верыць ён ці не верыць у Хрыста - не словам, не пачуцьцём толькі, але усім жыцьцём сваім, кожны зь нас закліканы прайсьці шлях Хрыстовы. А шлях Хрыстовы мы ведаем. Калі Якаў і Ян, два зь Ягоных вучняў, падышлі да Яго, просячы, каб, калі Ён пераможцам прыйдзе, яны маглі сесьці па правую і левую руку Ягонага пасаду, Ён ім адказаў: Ці можаце вы, ці гатовыя вы піць чару, якую Я п'ю? - г.зн. падзяліць той лёс, якой Я узяў на Сябе па любові, да вас, да чалавечага роду, ці гатовыя вы пагрузіцца ў той жах, які будзе жахам Майго лёсу: здрада, пацалунак Юды, уцёкі апосталаў, адзінота, беззаконны суд, ілжэсьведчаньне і, нарэшце, асуджэньне на сьмерць, і шлях на Галгофу, носячы крыж, на якім Яму належыла быць укрыжаваным і памерці? І калі Яго прыбілі да крыжа, калі гэты крыж ставілі так, каб Ён мог памерці на вачах у усіх павольнай сьмерцю, пад насьмешкамі Ягоных судзьдзяў і катаў, якія былі Яго словы? - Прабач ім, Ойча, яны не ведаюць, што дзеюць... І Боская Маці стаяла, і ні словам не пачала маліць, каб пашкадавалі Яе Сына, ні словам Яна не зьвярнулася да Яго, з тым каб Ён Боскай уладай і сілай Сваёй сышоў з крыжа, таму што Яна ведала, што для вось для гэтага Ён і прыйшоў а сьвет.
Я калісьці пытаў Найсьвятога, добрае памяці, дарагога усім нам патрыярха Алексія, як бы ён вызначыў Царкву, і ён мне сказаў: Царква - гэта цела Хрыстова, што укрыжоўваецца дзеля выратаваньня сваіх катаў... Толькі тады, калі мы зьяўляемся ахвярай, атрымліваем мы тую уладу, якую Хрыстос меў, сказаць: Прабач ім, Ойча! - таму што прыняцьцем пакуты без пратэсту, моўча аддаючы сябе (Хрыстос сказаў: Ніхто не адымае ў Мяне жыцьця, Я аддаю яе вольна) - калі мы таксама аддаём сябе на зьневажаньне, на насьмешкі, а парой і на горшае, мы атрымліваем уладу прабачаць.
Блізкі мне чалавек, сябара мой, старэшы мяне гадоў на дваццаць зь лішнім, быў узяты ў канцэнтрацыйны лагер падчас нямецкай акупацыі. Калі ён вярнуўся, я яго запытаў, сустрэўшы на вуліцы: Што вы прынесьлі зь сабой зь лагеру? І ён мне сказаў: Няўціхлую трывогу. Я на яго паглядзеў і сказаў: Няўжо вы там страцілі веру? - Не, - сказаў ён, - але пакуль я быў у лагеры, пакуль я быў у пакуце, пад небясьпекай сьмерці, калі мяне катавалі, раздзіралі і голадам і зьбіцьцём, я ў любую хвіліну мог сказаць: Ойча, прабач ім, яны не ведаюць, што дзеюць! - і я ведаў, што Бог не можа не пачуць мае малітвы, таму што я сваёй крывёй Яму сьведчыў у тым, што я сур'езна гэтыя словы прамаўляю, з глыбіні пакуты заклікаю пра прабачэньне маіх катаў. А зараз я на волі, а тыя, якія нас так мучылі, так раздзіралі, так па-зьверску зь намі паступалі, можа, не павініліся, не зразумелі, што яны рабілі, але калі я крычу да Бога, лямантую да Яго, плачу перад Ім пра тое, каб Ён іх як-небудзь выратаваў, ці не можа Бог мне сказаць: Лёгка зараз пра іх маліцца: ты не пакутуеш; чым ты дакажаш Мне сваю шчырасьць у малітве?.. Вось стаўленьне простага праваслаўнага хрысьціяніна. І да гэтага усе мы закліканы, таму што мы хрышчэньнем апранаемся ў Хрыста, таму што мы памазаньнем атрымліваем Духа Сьвятога, таму што мы прычашчэньнем робімся адным целам, адным жыцьцём з Хрыстом Выратавальнікам, Сынам чалавечым, ва усім падобным нам, акрамя граху, але і Сынам Божым, і пачынаецца ў нас той працэс, які павінен нас прылучыць да Боскага жыцьця ў канцы часоў.
І вось калі мы думаем пра Пакрыў Боскай Маці над нашай Бацькаўшчынай, хіба мы не можам зразумець, што Яна - так, разам зь намі стаяла каля пасаду Боскага, што Яна сьлёзна маліла Бога пра тое, каб літасьць сышла на нас, каб крэпасьць нам была дадзена, але не пра тое, каб мы былі пазбаўлены цудоўнага дарунка жыць і паміраць у выратаваньне тых, якім трэба наша прабачэньне і трэба сьведчаньне пра тое, што значыць быць чалавекам, у якім жыве Боская любоў.
Але вы скажаце: Як гэта зрабіць? Дзе знайсьці сілы?.. Апостал Павел зьвярнуўся да Бога, бачачы, што яму належыць здзейсьніць на зямлі, зьвярнуўся да Яго зь маленьнем пра сілу, і Хрыстос яму адказаў: Даволі табе Маёй мілаты, сіла Мая ў немачы тваёй выяўляецца... У якой немачы? Вядома, не ў жаху, не ў баязьлівасьці, не ў ляноце, не ў засмучэньні, а ў той немачы, якую мы можам выявіць, калі мы аддаём сябе безабаронна, як дзіця сябе аддае ў абдымкі маці, не абараняючыся, проста ведаючы, што ён у бясьпецы ў яе абдымках. Вось як мы павінны аддаць сябе Богу, і тады сіла Боская ў нас здзейсьніцца, не мудрасьцю нашых слоў, не сілай нашых дзеяньняў, а адкрытасьцю нашай мілаты Боскай, якая будзе пралівацца праз нас на усё і на усіх вакол нас.
Мы маем іншую яшчэ радасьць сёньня: мы упершыню можам маліцца сьвятому Патрыярху Ціхану. Ён для нас - выява шматпакутнай, раскрыжаванай Русі. Ён, чалавек старога часу, увайшоў у новы час, невядомы яму да таго, і угледзеўся ў шляхі Боскія; і гэтыя шляхі ён здолеў пабачыць, і сэнс іх для сябе і для іншых адчыніць, і ён паставіў Царкву ў належнае становішча ў адносінах да зямных уладаў і да Бога. Ён для нас - выява усіх новамучанікаў, якіх мы згадваем, усіх падзьвіжнікаў веры, мужчын і жанчын, дзяцей і старых, якія сваё жыцьцё аддалі, якія жыцьцём і сьмерцю паплаціліся за тое, што яны захацелі да канца застацца Хрыстовымі. Ён як бы ключ, ён - цэнтар усяго гэтага подзьвігу. Ён у свой час злучаў нябачна, праз непраходныя межы, тых, якія засталіся на шматпакутнай, змучанай нашай роднай зямлі, і тых, якія, падобна маім бацькам і мне, апынуліся на чужыне, пазбаўленыя радзімы і пазбаўленыя такой зямлі, у якой яны маглі зрабіцца сваімі. Ён нас злучаў, ён быў тым, які за нас усіх маліўся і за якога мы і тут, і там маглі маліцца адным сэрцам. Які цуд! Вядома, ён маліўся за нас, за нашу зямлю і калі быў на зямлі жывым, і калі паўстаў перад пасадам Божым. Прызнаньне яго сьвятасьці кажа ў першую чаргу не пра ягоную сьвятасьць, а пра тое, што зараз мы можам яе абвясьціць, пра тое, што зараз мы яе разумеем, як, можа быць, не разумелі раней, і дзякуем Богу за тое, што, падобна яму, пераймаючы ягонаму вучэньню, ягонае выяве, мільёны людзей на роднай зямлі жылі і паміралі па веры сваёй. Дзякуй Богу!.. І таму калі нам прыйдзе час скрухі, вялікай ці малой, будзем памятаць, што скруха наша - гэта скруха Хрыстова, што нясём мы гэту скруху, таму што мы Хрыстовы, таму што мы — цела Хрыстова на зямлі, працяг Яго цялеснае прысутнасьці, Яго раскрыжаванага цела. Амін!
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.