Thursday, June 16, 2011

ВЯЧЭРНЯЯ КАЛЕНАСХІЛЕНЬНЯ Ў ДЗЕНЬ СЬВЯТОЙ ТРОЙЦЫ

Пасьля водпуску літургіі чытаецца дзевятая гадзіна.
Сьвятар: Дабраслаўлёны Бог наш, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Хор: Амін
Прыйдзеце, паклонімся Ўладару нашаму Богу.
Прыйдзеце, паклонімся і прыпадзем да Хрыста, Уладара, нашага Бога.
Прыйдзеце, паклонімся і прыпадзем да самога Хрыста, Уладара і Бога нашага.
Псальма 103 з прысьпевамі
Дабраславі, душа мая, Госпада! Госпадзе, Божа мой! Ты дзівосна вялікі. Ты ўбраны ў славу і ў веліч. Дабраслаўлёны Ты Госпад! Ты ўбіраешся ў сьвятло, як у шаты, прасьціраеш нябёсы, як заслону. Дабраслаўлёны Ты Госпад! Ладзіш над водамі вышынныя харомы Твае, робіш хмары Твае калясьніцаю, крочыш на крылах ветру. Дабраслаўлёны Ты Госпад! Ты творыш анёлаў Тваіх зь духаў, слуг Тваіх - зь вагню палымянага. Дзівосныя справы Твае, Госпад! Ты паставіў зямлю на цьвёрдых асновах: не пахісьнецца яна векавечна. Дзівосныя справы Твае, Госпад! Безданьню, як вопраткаю, накрыў Ты яе; на горах воды стаяць. Дзівосныя справы Твае, Госпад! Ад пагрозы Тваёй уцякаюць яны, ад голасу грому Твайго пабеглі яны; Дзівосныя справы Твае, Госпад! узыходзяць на горы, сыходзяць у даліны, на месца, якое Ты ім назначыў. Дзівосныя справы Твае, Госпад! Ты паклаў мяжу, якой не пяройдуць, і ня вернуцца зямлю пакрыць. Дзівосныя справы Твае, Госпад! Ты паслаў крыніцы ў даліны; паміж гор цякуць воды. Дзівосныя справы Твае, Госпад! пояць усіх зьвяроў польных; дзікія аслы спатольваюць смагу сваю. Дзівосныя справы Твае, Госпад! Каля іх жывуць птушкі нябесныя, з гольля падаюць галасы. Дзівосныя справы Твае, Госпад! Ты напойваеш горы зь вышыняў Тваіх, плёнам дзеяў Тваіх зямля насычаецца. Дзівосныя справы Твае, Госпад! Ты росьціш быдлу траву, і зеляніну на спажытак чалавеку, каб ежу зь зямлі здабываў, Дзівосныя справы Твае, Госпад! і віно, якое вяселіць сэрца чалавеку, і алей, ад якога блішчыць твар ягоны, і хлеб, які мацуе сэрца чалавеку. Слава Табе, Госпад, стварыўшаму ўсё! Насычаюцца дрэвы Госпада, кедры Ліванскія, якія Ён пасадзіў; Дзівосныя справы Твае, Госпад! на іх гняздуюцца птушкі: яліны - пад гняздо буслам, Дзівосныя справы Твае, Госпад! высокія горы - сарнам; каменныя скалы - сховы зайцам. Дзівосныя справы Твае, Госпад! Ён стварыў месяц на азначэньне часу; сонца ведае свой захад. Дзівосныя справы Твае, Госпад! Ты прасьціраеш цемру, і бывае ноч: уначы бадзяюцца ўсе лясныя зьвяры; Дзівосныя справы Твае, Госпад! ільвы, якія рыкаюць па здабычы і просяць у Бога ежы сабе. Дзівосныя справы Твае, Госпад! Устае сонца, і яны зьбіраюцца і кладуцца ў свае логвішчы; Дзівосныя справы Твае, Госпад! выходзіць чалавек на дзеі свае і на працу сваю да вечара. Дзівосныя справы Твае, Госпад! Як многа дзеяў Тваіх, Госпадзе! Усё стварыў Ты мудра; зямля поўная твораў Тваіх. Дзівосныя справы Твае, Госпад! Гэта мора - вялікае і шырокае: там паўзуны, якім ліку няма, жывёлы малыя і вялікія; Дзівосныя справы Твае, Госпад! там плаваюць караблі, там гэты левіяфан, якога Ты стварыў гуляць у ім. Дзівосныя справы Твае, Госпад! Усе яны ад Цябе чакаюць, каб Ты даў ім ежу сваечасова. Дзівосныя справы Твае, Госпад! Даеш ім - прымаюць; адкрываеш далоню Тваю - насычаюцца дабром; Дзівосныя справы Твае, Госпад! схаваеш аблічча Тваё - палохаюцца; забіраеш у іх дух - паміраюць, і ў пыл свой вяртаюцца. Дзівосныя справы Твае, Госпад! пашлеш дух Твой - ствараюцца, і Ты абнаўляеш улоньне зямлі. Дзівосныя справы Твае, Госпад! Хай будзе Госпаду слава навечна; хай радуецца Гасподзь дзеямі Сваімі. Дзівосныя справы Твае, Госпад! Паглядзіць на зямлю, і яна трасецца; дакранецца да гор, і дымяцца. Дзівосныя справы Твае, Госпад! Буду сьпяваць Госпаду ўсё жыцьцё маё, буду сьпяваць Богу майму, пакуль я ёсьць. Дзівосныя справы Твае, Госпад! Хай Яму паспрыяе песьня мая; буду радавацца ў Госпадзе. Дзівосныя справы Твае, Госпад! Хай зьнікнуць грэшнікі зь зямлі, і бязбожных хай болей ня будзе. Дзівосныя справы Твае, Госпад! Дабраславі, душа мая, Госпада! Алілуя!
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Алілуя, алілуя, алілуя, слава Табе, Божа. (3)

Вялікая екцяньня

Дыякан: У міры Госпаду памолімся.
Хор: Госпадзі, памілуй.
За спакой зь нябёсаў і выратаваньня душаў нашых, Госпаду памолімся.
За спакой ва ўсім сусьвеце, за непахіснасьць сьвятых Божых цэркваў і за зьяднаньня ўсіх, Госпаду памолімся.
За сьвятыню гэтую і за ўсіх, хто зь вераю і зь страхам Божым уваходзіць у яе, Госпаду памолімся.
За сьвяцейшага патрыярху нашым (імя), і аб прысьвятога мітрапаліце (альбо: архіяпіскапе, альбо: япіскапе) нашым (імя), шаноўнае сьвятарства, у Хрысьце дыяканства, аб усім кліры і народзе Божым, Госпаду памолімся.
За Богазахаваную краіну нашу Беларусь, за ўвесь народ і ўладу яе Госпаду памолімся.
За месца гэтае, за ўсе месцы і краіны, і за веруючых людзей, што жывуць у іх, Госпаду памолімся.
За спрыяльнае надвор’я, багаты ўраджай пладоў зямных і за часы мірныя, Госпаду памолімся
За вандруючых па вадзе, зямлі і ў паветры, за нядужых, і за тых, што пакутваюць, за зьняволеных і за выратаваньня іх, Госпаду памолімся.
Аб стоячых тут людзях, чакаючых мілаты Сьвятога Духа, Госпаду памолімся
Аб схіліўшых прад Госпадам сэрцы і калені свае, Госпаду памолімся.
Аб сьцьверджаньні нас да дасканаласьці дагаджаньня Богу, Госпаду памолімся.
Аб падачы вялікіх міласьцяў Ягоных на нас, Госпаду памолімся.
Аб прыняцьці нашага каленасхіленьня як ладану водарнага прад Ім, Госпаду памолімся.
Аб патрабуючых дапамогі Ягонай, Госпаду памолімся.
Каб нам выратавацца ад усялякага гора, гневу, небясьпекі і нядолі, Госпаду памолімся.
Абарані, ратуй, памілуй і захавай нас, Божа, ласкаю Тваёй.
Успомніўшы ўсясьвятую, ўсясчыстую, дабраслаўлёную Ўладарку нашу Багародзіцу і ўвесь час Дзеву Марыю і ўсіх сьвятых, самых сябе і адзін аднаго, і ўсё жыцьцё наша Хрысту Богу аддамо.
Хор: Табе, Госпадзі.
Сьвятар: Бо Табе належыць уся слава, гонар і пакланеньня, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Хор: Амін.
На “Госпада клічу:” вершыры на 6, тон 4
Неверагоднае ў гэты дзень / убачылі усе народы ў горадзе Давыда, / калі Дух Сьвяты сышоў у палымяных языках, / як абвясьціў Лука богаслоўны; / бо апавядае ён: / “Калі былі сабраны вучні Хрыстовы, / шум адбыўся, як ад дуючага ветру моцнага, / і напоўніў дом, дзе яны знаходзіліся, / і усё пачалі вымаўляць незвычайныя словы, / незвычайныя вучэньні, / незвычайныя навучаньні Сьвятой Тройцы”. (2)
Дух Сьвяты быў заўсёды, і ёсьць, і будзе, / не пачаўшыся, не будзе мець і канца, / але заўсёды пастаўляем разам з Айцом і Сынам і прылічаем да Іх: / Жыцьцё і Жыватворчы, / Сьвятло і Падавец сьвятла, / Сам добры і Крыніца дабрыні. / Праз Яго Айцец спазнаецца і Сын услаўляецца, / і усімі спасьцігаецца / адна сіла, адно спалучэньне, / адна глыбокая пашана Сьвятой Тройцы. (2)
Дух Сьвяты - сьвятло і жыцьцё, / і жывая разумная крыніца. / Дух прамудрасьці, Дух розуму, / добры, правы, думаючы, царуючы, / ачышчаючы грахі; / Бог і абагаўляючы; / Полымя ад Полымя выходзячае; / размаўляючы, дзеючы, разьмяркоўваючы здольнасьці. / Праз Яго увянчаліся ўсе прарокі / і Боскія Апосталы з пакутнікамі. / Гэта - нешта, незвычайнае для слыху, / незвычайнае для сузіраньня: / Полымя, якое падзяляецца для дараваньня здольнасьцяў! (2)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Цар Нябесны, / Суцяшальнік, Дух Праўды, / усюды прабываючы / і усё напаўняючы, / Скарбніца выгод / і жыцьці Падавец, / прыйдзі і усяліся ў нас, / і ачысьці нас ад усякай брыдоты, / і выратуй, Добры, душы нашы.
Уваход з кадзілам, “Сьвятло радаснае:”
Вялікі пракімен, тон 7
Які Бог такі вялікі, як Бог наш! / Ты - Бог, Які творыць цуды
Верш: Ты вызваліў народ Твой рукою.
Верш: І сказаў я: вось гора маё - перамена правіцы Ўсявышняга
Верш: Буду ўспамінаць пра дзеі Гасподнія! буду ўспамінаць пра даўнія цуды Твае
Які Бог такі вялікі, як Бог наш! / Ты - Бог, Які творыць цуды
Пс 76:14б–15а, 16а, 11, 12
Першая малітва
Дыякан: Зноў і зноў, схіліўшы калені, Госпаду памолімся.
Хор: Госпадзі, памілуй. (3)
Усячысты, бязгрэшны, адвечны, нябачны, неспасьціжны, неапісальны, нязьменны, непераадольны, невымерны, нязлосны Гасподзь, адзін маючы неўміручасьць, жывучы ў сьвятле непрыступным, стварыўшы неба, і зямлю, і мора, і усё створанае ў іх, падаючы усім спытанае раней прашэньня, Табе молімся і Цябе заклікаем, Уладар Чалавекалюбца, Айца Госпада і Бога, і Выратавальніка нашага Ісуса Хрыста, дзеля нас людзей і нашага дзеля выратаваньня сышоўшага з нябёсаў і увасобленага ад Духа Сьвятога і Марыі Дзевы і усяслаўнай Багародзіцы. Ён, спачатку словамі вучачы, а потым паказваючы і справамі, калі цярпеў выратавальную пакуту, даў нам, пакорлівым, грэшным і нявартым слугам Тваім, узор прынясеньня малітваў з пакланеньнем галавы і каленяў аба уласных грахах і аб грахах недасьведчанасьці народу. Сам, шматлікі ў міласьці  і Чалавекалюбца, пачуй нас, у якой бы дзень мы ні заклікалі Цябе, асабліва ж у гэты дзень Тройцы, у які па ушэсьці Госпада нашага Ісуса Хрыста на нябёсы, калі Ён і ўсьсеў па правую руку Цябе, Бога і Айца, і паслаў на сьвятых Сваіх вучняў і Апосталаў Сьвятога Духа, Які і спачыў на кожным з іх, і напоўніліся ўсё невычарпальнай мілаты Ягонай і пачалі размаўляць на іншых мовах пра вялікія справы Твае і прарочыць. Так і цяпер пачуй нас, малітвы прыносячых, і успомні нас, пакорлівых і асуджаных, і вызвалі з палону душы нашы, маючы молячае за нас Тваё уласнае спачуваньне. Прымі нас, прыпадаючых да Цябе і заклікаючых: “Мы зграшылі!” На Цябе мы пакінуты ад матчынага улоньня, ад улоньня маці Ты - Бог наш. Але, бо прайшлі ў мітусьні дні нашы, мы засталіся без Тваёй дапамогі і пазбаўлены усякага апраўданьня, аднак, адважна спадзяваньне маючы на літасьць Тваю, заклікаем: “Граху юнацкасьці нашай і недасьведчанасьці не успомні і ад таемных спраў нашых ачысьці нас, не адпрэч нас падчас старасьці, пры высіленьні сілы нашай не пакінь нас; перш, чым мы вернемся ў зямлю, удастой нас звароту да Цябе і зьвярні увагу на нас са спрыяньнем і літасьцю; вымерай беззаконьні нашы літасьцю Тваёй; пастаў бездань міласэрнасьці Тваёй супраць мноства грахоў нашых; паглядзі са сьвятой вышыні Тваёй на народ Твой, стоячы  вакол і чкаючы ад Цябе багатай міласьці. Наведай нас у дабрыні Тваёй, пазбаў нас ад гвалту сатаны, зацьвердзі жыцьцё наша сьвятымі і сьвяшчэннымі законамі Тваімі. Анёлу, вернаму захавальніку, даручы народ Твой; усіх нас зьбяры ў Царства Тваё, дай прабачэньне на Цябе спадзяваньне меючым; адпусьці ім і нам грахі, ачысьці нас дзеяньнем Сьвятога Духа, разбуры падкопы ворага супраць нас.
Дадаём і іншую малітву:
Дабраслаўлёны Ты, Гасподзь, Уладар Усятрымаючы, асьвяціўшы дзень сьвятлом сонечным і што асьвятліў ноч зьзяньнем полымя, удастоіўшы нас прайсьці даўгату дня і наблізіцца да пачатку ночы. Пачуй маленьні нашы і усяго народа Твайго і, прабачыўшы усім нам вольныя і мімавольныя грахі, прымі нашы вячэрнія малітвы, пашлі мноства міласьці Тваёй і спачуваньні Твайго на спадчыну Тваю. Абарані нас, як сьцяною, сьвятымі Анёламі Тваімі; узброй нас зброяй праўды Тваёй; ахоўвай нас праўдаю Тваёю; захавай нас сілаю Тваёю; пазбаў нас ад усякага нападу і усякага падступства ворага; зрабі ж для нас сапраўдны вечар з надыходзячай ноччу дасканалым, сьвятым, мірным, бязгрэшным, без спакус, без летуценьняў, - як і усе дні жыцьця нашага, па малітвах сьвятой Багародзіцы і усіх сьвятых, ад стагодзьдзя Табе добра дагадзіўшых.
Дыякан: Зноў і зноў у спакоі Госпаду памолімся.
Хор або людзі (на кожную просьбу): Госпадзі, памілуй.
Абарані, ратуй, памілуй і захавай нас, Божа, Тваёй дабрынёю
Успомніўшы ўсясьвятую, усячыстую, найбольш дабраслаўлёную Ўладарку нашу Багародзіцу і ўвесь час Дзеву Марыю і ўсіх сьвятых, самых сябе і адзін аднаго, і ўсё жыцьцё наша Хрысту Богу аддамо.
Хор: Табе, Госпадзі.
Сьвятар: Бо Ты мілуеш і ратуеш нас, Божа наш, і Табе славу узносім, Айцу і Сыну і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Хор: Амін.

Сугубая екцяньня

Дыякан: Усклічам ад усёй душы і ад усіх думак нашых паклічам.
Людзі на кожную просьбу: Госпадзі, памілуй.
Гасподзь Усятрымаючы, Бог бацькоў нашых, молімся Табе, пачуй і памілуй.
Памілуй нас, Божа, па вялікай міласьці Тваёй, молімся Табе, пачуй і памілуй.
За сьвяцейшага патрыярха нашага (імя), і за прысьвятога мітрапаліта (архіяпіскапа альбо япіскапа) нашага (імя), і за ўсіх у Хрысьце братах нашых.
Людзі на кожную просьбу: Госпадзі, памілуй. (3)
За Богазахаваную краіну нашу Беларусь, за ўвесь народ і ўладу яе, ды ціхае і мірнае жыцьцё правядзем ва ўсялякай набожнасьці і чысьціні.
Яшчэ молімся аб дабрашчасных і заўсёды узгадваемых стваральніках сьвятога храма гэтага (альбо: сьвятога манастыра гэтага), і аб усіх перш спачыўшых бацьках і братах (і сёстрах) нашых, тут і паўсюды спачываючых, праваслаўных.
Яшчэ молімся аб міласьці, жыцьці, сьвеце, здароўі, выратаваньні, наведваньні, прабачэньні і водпуску грахоў слуг Боскіх, браціі і вернікаў сьвятога храма гэтага (альбо: сьвятога манастыра гэтага).
Яшчэ молімся аб прыносячых ахвяраваньня і што ствараюць добрае ў сьвятым і усядобрым храме гэтым, аб у ім працаўнікоў, якія сьпяваюць і стоячых тут людзях, якія чакаюць ад Цябе вялікай і багатай міласьці.
Сьвятар: Бо Ты - міласьцівы і чалавекалюбны Бог, і Табе славу аддаём, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Хор: Амін.
Другая малітва
Дыякан: Зноў і зноў, схіліўшы калені, Госпаду памолімся.
Хор: Госпадзі, памілуй. (3)
Гасподзь Ісус Хрыстос Божа наш, паведаміўшы людзям мір Твой і дарунак Усясьвятога Духа, яшчэ ў зямным Сваім жыцьці і знаходзячыся з намі, заўсёды падаючы гэта верным у спадчыну неад'емнае, але асабліва відавочна ў гэты дзень паслаўшы гэту мілату Сваім вучням і Апосталам і ўзброіўшы палымянымі языкамі  вусны іх. Праз іх і мы, увесь род чалавечы, богапазнаньне на уласнае мове і сваімі вушамі пачуўшы і успрыняўшы, асьвяціліся сьвятлом Духа, і ад памылкі, як з цемры пазбавіліся, і праз падарункі і звышнатуральнае дзеяньне адчуваючы пачуцьцямі і палымянымі языкамі, веры ў Цябе навучыліся і адукаваліся да прызнаньня Цябе Богам з Айцом і Сьвятым Духам у адзінай Боскасьці, і сіле, і уладзе. Ты, зьзяньне Айца, нязьменнае і непахіснае напісаньне істоты і прыроды Ягонай, крыніца мудрасьці і мілаты, адкрый і мне грэшнаму вусны і навучы мяне, як сьлед і аб чым трэба маліцца. Бо Ты ведаеш вялікае мноства грахоў маіх, але Твая літасьць пераможа іх невымернасьць. Бо вось, я са страхам стаю прад Табою, зрынуўшы ў бездань літасьці Тваёй роспач душы маёй: накіруй, як стырнік жыцьцё мае, адным словам усё тварэньне невымоўнай сілаю мудрасьці Тваёй скіроўваючы, ціхая прыстань насімых бурай, і пакажы мне шлях, па якім мне ісьці. Дух мудрасьці Тваёй паведамі маім думкам, Дух розуму неразважлівасьці маёй падараваўшы; Духам страху прад Табою справы мае ахіні, Дух правы абнаві ва унутранасьці маёй і Духам уладарным умацуй хісткасьць думак маіх, каб, Духам Тваім добрым да карыснага скіраваны, я ўдастоіўся кожны дзень выконваць запаведзі Твае і заўсёды памятаць Тваё слаўнае і выкрываючае для зробленага намі прышэсьце. І не дазволь мне вабіцца гінучымі радасьцямі сьвету гэтага, але умацуй нас да жаданьня асалоды будучымі скарбамі. Бо Ты сказаў, Уладар, што чаго б ні папытаў хто ў імя Тваё, бесьперашкодна атрымае ад Твайго суадвечнага Бога і Айца; таму і я, грэшны, у дзень прышэсьця Сьвятога Твайго Духа малю Тваю дабрыню: чаго б я не папытаў, падай мне ў выратаваньне! Так, Гасподзь, шчодра дабрачынны і добры Падаўца усякага дабрадзейства, бо Ты больш чым шчодра падаеш, чаго мы просім! Ты - спачувальны, міласьцівы, зрабіўшыся датычным бязгрэшна цела нашага, і да схіляючых прад Табою калены схіляючыся ў шчодрай любові, і зрабіўшыся літасьцю за грахі нашы! Выяві ж, Гасподзь, міласьць Сваю да народа Твайму, пачуй нас з неба сьвятога Свайго, асьвяці нас сілаю выратавальнай правіцы Сваёй, захавай нас пад прытулкам крылаў Сваіх: ды не занядбаеш справу рук Сваіх. Прад Табою адным мы грашым, але і Табе аднаму служым. Не умеем схіляцца богу чужому, ні распасьціраць рукі нашы, Уладар, да бога іншага. Прабач нам грахі і, прыняўшы нашы укленчаныя маленьні, працягні ўсім нам руку дапамогі, прымі малітву ўсіх, як прыемнае каджэньне прымаеш, што зьдзяйсьняецца прад Тваім ўсядобрым Царствам.
Далучаем і гэтую малітву:
Гасподзь, Гасподзь, збавіўшы нас ад усякай стралы, што ляціць днём, пазбаў нас і ад усякай небясьпекі, у цемры блукаючай, прымі ахвяру вячэрнюю, - рук нашых узьніманьні. Удастой жа нас і шлях начной бязгрэшна прайсьці не выпрабаваўшы зла, і пазбаў нас ад усякай зьбянтэжанасьці і боязі, якія здараюцца з намі ад сатаны. Даруй душам нашым зьнішчэньне і думкам нашым апеку пра выпрабаваньні на судзе Тваім, страшным і праведным. Працьвіч страхам прад Табою цела наша і зьнішч зямныя члены нашы, каб мы і ў сонным бязмоўі адукоўваліся сузіраньнем судоў Тваіх. Выдалі ж ад нас усякае летуценьне непрыстойную і згубную пажадлівасьць і паднімі нас у гадзіну малітвы зацьверджанымі ў веры і пасьпяховымі ў выкананьні наказаў Тваіх.
Дыякан: Зноў і зноў у спакоі Госпаду памолімся.
Хор або людзі (на кожную просьбу): Госпадзі, памілуй.
Абарані, ратуй, памілуй і захавай нас, Божа, Тваёй дабрынёю
Успомніўшы ўсясьвятую, усячыстую, найбольш дабраслаўлёную Ўладарку нашу Багародзіцу і ўвесь час Дзеву Марыю і ўсіх сьвятых, самых сябе і адзін аднаго, і ўсё жыцьцё наша Хрысту Богу аддамо.
Хор: Табе, Госпадзі.
Сьвятар: Добраваленьнем і дабрынёй Адзінароднага Сына Твайго, зь Якім дабраслаўлёны Ты, зь усясьвятым і добрым і жыватворчым Тваім Духам, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Хор: Амін.
Трэцяя малітва
Дыякан: Зноў і зноў, схіліўшы калені, Госпаду памолімся.
Хор: Госпадзі, памілуй. (3)
Невычэрпная, жыватворная і асьветная Крыніца, суадвечная Айцу стваральная Сіла, усё домабудаваньне аб выратаваньні людзей выдатна зьдзейсьніўшая, Хрыстос Божа наш, скасаваўшы непераможную сувязь сьмерці і заваяваўшы пекла, мноства ж злых духоў растаптаўшы, прывёўшы Сябе Самога ў бязгрэшнае ахвяраваньне за нас, даўшы ў ахвяру усячыстае цела Сваё, ні для якога граху недатыкальнае і недаступнае, і гэтым страшным і незвычайным сьвятадзействам жыцьцё вечнае нам падараваўшы; у пекла сышоўшы і завалы вечныя зьнішчыўшы, а чакаючым у цемры шлях для вяртаньня адтуль паказаўшы; завадатая ж злога, зьмея глыбіннага багамудраю прынадаю злавіўшы, і кайданамі цемры ў тартарах яго зьвязаўшы, і ў полымі незгасальным і ў цемры вонкавай бязьмежна магутнай сілаю Тваёю замкнуўшы; веліччу ганараваная Прамудрасьць Айца, зьявіўшыся вялікім Памагатым для церпячых напады, адукаваўшы сядзеўшых ў цемры і цені сьмяротнай. Ты, Гасподзь славы невычарпальнай і Айца усявышняга Сын умілаваны, вечнае Сьвятло ад вечнага Сьвета, Сонца праўды, пачуй нас, малітвы Табе прыносячых, і супакой душы слуг Тваіх, раней памерлых айцоў і братоў нашых, і іншых сваякоў па целе, і усіх сваіх па веры, якіх мы цяпер і зьдзяйсьняем успамін, бо ў Цябе улада над усім і Ты ў руцэ Сваёй трымаеш усе межы зямлі. Уладар Усятрымаючы, Божа айцоў і Гасподзь міласьці, Стваральнік роду сьмяротнага, як і несьмяротнага, і усякай прыроды чалавечай, якая складаецца і зноў распадаецца; Стваральнік жыцьця, як і скону, знаходжаньні тут і сьмерці там, адмерваючы гады жывым і усталёўваючы час сьмерці, зводзячы ў пекла і выводзячы адтуль, зьвязваючы немаччу і вызваляючы з уладай, уладкоўваючы сучаснасьць па патрэбах усіх і будучае да карысьці скіроўваючы; уражаных джалам сьмерці ажыўляючы надзеямі на уваскрэсеньне! Сам Уладар усяго, Божа Выратавальнік наш, надзея усіх канцоў зямлі і тых, хто далёка ў моры, Ты і ў гэты апошні, і вялікі і выратавальны дзень Тройцы таямніцу сьвятой, і адзінасутнай, і суадвечнай, і непадзельнай і нязьлітнай Тройцы адкрыўшы нам, і прышэсьце і зьяву сьвятога і жыватворчага Твайго Духа ў выглядзе палымяных языкоў на сьвятых Сваіх Апосталаў праліўшы, і зрабіўшы іх дабравесьнікамі набожнай нашай веры, і выявіўшы спавяданьнікамі і прадвесьнікамі праўдзівага багаслоўя; Ты і ў гэта завяршальнае і выратавальнае сьвята пажадаўшы прымаць маленьні аб літасьці за знаходзячыхся ў пекле і падаючы нам вялікія надзеі на пасланьне нябожчыкам палягчэньня ад гнятучага іх смутку і суцяшэньні ад Цябе! Пачуй нас, пакорлівых і патрабуючых Твайго спачуваньня, і супакой душы слуг Тваіх раней памерлых у месцы сьветлым, у месцы добрым, у месцы уцешным, адкуль выдалены ўсялякі боль, скруха і стогн, і пасялі духі іх у сялібах праведных, і сьвету і палягчэньня ўдастой іх, таму што не мёртвыя усхваляць Цябе, Гасподзь, і не тыя, хто ў пекле адважваюцца прыносіць Табе спавяданьне, але мы жывыя дабраслаўляем Цябе і молімся і малітвы аб літасьці, і ахвяры прыносім Табе за душы іх.
Далучаем і гэтую малітву:
Божа вялікі і вечны, сьвяты і чалавекалюбны, удастоіўшы нас і ў гэту гадзіну стаць прад непрыступнаю Тваёю славаю для сьпеву і хвалы цудаў Тваіх! Зьмілуйся над намі, нявартымі слугамі Тваімі, і падай мілату са скрышаным сэрцам без ваганьняў прыносіць Табе трысьвятое ўслаўленьне і падзяку за вялікія Твае дарункі, якія Ты зьдзейсьніў і заўсёды зьдзяйсьняеш для нас. Успомні, Гасподзь, немач нашу і не загубі нас з беззаконьнямі нашымі, але ствары вялікую літасьць Тваю з пакорай нашай, каб, пазьбегнуўшыя цемры граху, мы хадзілі ў дне праўды і, апрануўшыся ў дасьпехі сьвятла, знаходзіліся агароджанымі ад усякіх шкодных падкопаў нячысьціка і з адвагай уславілі за усё Цябе, адзінага праўдзівага і чалавекалюбнага Бога. Бо як сапраўды і праўдзіва вялікае, Уладар усяго і Творца, Твая таямніца: і распадзеньне на час Тваіх тварэньняў, і пасьля гэтага злучэньне і спачынак на вякі! Аддаём Табе падзяку за усё: за уступ наша ў гэты сьвет і за сыход з яго, якое, па Тваім праўдзіваму абяцаньню, умацоўвае ў нас надзеі нашы на уваскрэсеньне і нятленнае жыцьцё, якім мы нацешымся ў другое будучае прышэсьце Тваё. Бо Ты - і уваскрэсеньні нашага Прадказальнік, і непадкупны і чалавекалюбны Судзьдзя жыўшых, і Уладар і Гасподзь адплаты, і Той, Хто зрабіўся падобна нам датычным целы і крыві па крайняй ласцы, і наш нявінны запал, пажадаўшы добраахвотна іх выпрабаваць, прыняў па глыбокай Сваёй літасьці, і ў тым, што зьведаў Сам, быўшы спрактыкаваны, нам, спакушаемым, зрабіўся добраахвотным памагатым, таму і прывёў нас усіх разам у Сваю бясстраснасьць. Прымі ж, Уладар, маленьні і мальбы нашы і спачын усіх айцоў, у кожнага з нас, і мужней, і братоў, і сясьцёр, і дзяцей, і іншых родных і аднапляменных, і усе душы, перш спачыўшых у надзеі на уваскрэсеньне і жыцьцё вечнае, і зьмясьці духі іх і імёны ў кнізе жыцьця, на улоньні Аўраама, Язэпа і Якава, у краіне жывых, у Царстве Нябесным, у раі салодкім, уводзячы усіх іх пасрэдніцтвам сьветлых Анёлаў Тваіх у сьвятыя Твае сялібы, уваскрашаючы разам і целы нашы ў дзень, які Ты прызначыў, па сьвятым Тваіх і праўдзівым абяцаньням. Гэта ж не сьмерць для слуг Тваіх, Гасподзь, калі мы выдаляемся ад цела і да Цябе, Бога вяртаемся, але гэта толькі перасяленьне ад больш цяжкага да лепшага і найпрыемнага, да спачынку і радасьці. Калі ж у чым мы і зграшылі прад Табою, міласьцівы будзь і да нас, і да іх, бо ніхто не чысты ад бруду прад Табою, хоць бы адзін дзень працягвалася жыцьцё яго, акрамя аднаго Цябе, прыйшоўшага на зямлю бязгрэшным, Госпада нашага Ісуса Хрыста, праз Якога ўсе мы спадзяемся атрымаць міласьць і адпушчэньне грахоў. Таму і нам і ім, як добры і чалавекалюбны Бог, аслабані, адпусьці, прабач грэхападзеньні нашы, вольныя і мімавольныя, зробленыя сьвядома і па недасьведчанасьці, відавочныя і утоеныя, у справах, у думках, у слове, ва усім нашым ладзе жыцьця і душэўных рухах. І памерлым свабоду і палягчэньне даруй, нас жа, зьмешчаных тут, дабраславі, падаючы добры і мірны скон нам, як і усяму народу Твайму, і нетры Тваёй літасьці і чалавекалюбства расчыняючы прад намі пры страшным і грозным Тваім прышэсьці, і зрабі нас годнымі Царства Твайго.
Далучаем таксама і гэтую малітву:
Божа вялікі і вышэйшы, адзін маючы неўміручасьць, жывучы ў сьвятле непрыступным, усё тварэньне стварыўшы прамудра, адзьдзяліўшы сьвятло ад цемры і сонца паставіўшы для кіраваньня днём, месяц жа і зоркі - для кіраваньня уначы, удастоіўшы нас, грэшных, і ў цяперашнюю гадзіну паўстаць прад тварам Тваім з хвалою і вячэрняе услаўленьне Табе прынесьці! Сам, чалавекалюбны Гасподзь, накіруй малітву нашу, як фіміям, прад тварам Тваім, прымі яе як духмянасьць прыемную; падай жа нам цяперашні вечар і надыходзячую ноч мірныя, апрані нас у дасьпехі сьвятла, пазбаў нас ад страху начнога і ад усялякай небясьпекі ў цемры блукаючай, і сон, які Ты дараваў для падмацаваньня нямогласьці нашай, зрабі усякаму насланьню сатаны недатычным. Так, Уладар усяго, выгод Падаўца, - каб і на ложках нашых сумуючы, мы успаміналі уначы імя Тваё і, разважаньнем пра Твае запаведзі адукоўваючыся, усталі ў радасьці душы для услаўленьня Тваёй дабрыні, маленьні і малітвы Табе, міласьціваму, прыносячы аб грахах сваіх і усіх людзей Тваіх, якіх Ты, па малітвах сьвятой Багародзіцы, міласьціва наведай.
Дыякан: Зноў і зноў у спакоі Госпаду памолімся.
Хор або людзі (на кожную просьбу): Госпадзі, памілуй.
Абарані, ратуй, памілуй і захавай нас, Божа, Тваёй дабрынёю
Успомніўшы ўсясьвятую, усячыстую, найбольш дабраслаўлёную Ўладарку нашу Багародзіцу і ўвесь час Дзеву Марыю і ўсіх сьвятых, самых сябе і адзін аднаго, і ўсё жыцьцё наша Хрысту Богу аддамо.
Хор: Табе, Госпадзі.
Сьвятар: Бо Ты - спачынак душаў і целаў нашых, і Табе славу узносім, Айцу і Сыну і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Хор: Амін.
Далей сканчэньне вячэрняе звычайным чынам. Екценьня “Выканаем вячэрнюю:”
Сьвятар: Мір усім.
Хор:І твайму духу.
Дыякан: Галовы нашы схілім прад Госпадам.
Хор: Табе, Госпадзі.

Малітва голавасхілёная

Госпадзі Божа наш, нахіліўшы нябёсы і зышоўшы дзеля выратаваньня роду чалавечага! Паглядзі на слуг Тваіх і на спадчыну Тваю, бо прад Табой, вялікім і чалавекалюбным Судзьдзёй, Твае слугі схілілі галовы і сябе Табе скарылі, не на чалавечую спадзеючыся дапамогу, але Тваёй чакаючы міласьці і ад Цябе жадаючы выратаваньня. Захавай іх ва усякі час, і ў цяперашні вечар, і ў надыходзячай ночы ад усякага ворага, ад дзеяньняў д'ябальскіх, ад думак мітусьлівых і успамінаў нячыстых.
Сьвятар: Ды будзе улада Царства Твайго дабраслаўлёная і усяслаўная, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Хор: Амін.
Вершыры на вершоўны, тон 3
Цяпер відавочна мовы зрабіліся знакам усім: / бо Юдэі ад якіх па целе Хрыстос, / запаўшы ў хваробу няверы, адпалі ад мілаты Боскай / а мы, закліканыя з усіх народаў, / боскага сьвятла удастоіліся, / зацьвердзіўшыся словамі вучняў, / якія выгукваюць славу дабрадзея усіх Бога. / Зь імі сэрца і калены схіліўшы, / з вераю паклонімся Сьвятому Духу, / зацьверджаныя Выратавальнікам душаў нашых.
Верш: Чыстае сэрца ўмацуй ува мне, Божа, / і дух справядлівы аднаві ўва мне
Пс.50:12
Сёньня Суцяшальнік - Дух на усякае цела праліўся: / бо ад Апосталаў весялосьць пачаўшы, / ад іх па прычасьцю Ён падаў усім верным мілату, / і сьведчыць Сваё магутнае прышэсьце ў палымяным выглядзе, / вучням раздаючы мовы для сьпеву і ў славу Боскую. / Таму мы, сэрцамі разумна адукаваныя, / у веры зацьверджаныя Сьвятым Духам, молімся / пра выратаваньне душаў нашых.
Верш: Не адкінь мяне ад аблічча Твайго / і Духа Твайго Сьвятога не адбірай у мяне
Пс.50:13
Сёньня надаюцца звыш сіла Хрыстова Апосталам: / бо абнаўляе іх Суцяшальнік, / у іх абноўлены, таямнічым абнаўленьнем пазнаньня. / Абвяшчаючы яго незвычайнымі і узьнёслымі галасамі, / яны навучаюць нас шанаваць / вечнае і простую ў трох Асобах існасьць / дабрадзея усіх Бога. / Таму, асьвечаныя іх вучэньнямі, / Айцу паклонімся з Сынам і Духам, / молячыся пра выратаваньне душаў нашых.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Прыйдзіце людзі, / Бажаству ў трох Асобах паклонімся - / Сыну ў Айцы са Сьвятым Духам; / бо Айцец па-за часам нарадзіў / Сына гэтак жа вечнага і супасаднага / і Дух Сьвяты быў у Айцы, з Сынам праслаўлены; / Адзіная Сіла, Адзіная Істота, Адзіная Боскасьць. / Яму пакланяючыся, мы усё выгукваем: / "Сьвяты Божа, усё стварыўшы праз Сына / пры садзейнічаньні Сьвятога Духа! / Сьвяты Моцны, праз Якога мы Айца спазналі / і Якім Дух Сьвяты прыйшоў у сьвет! / Сьвяты Несьмяротны Суцяшальнік - Дух, / ад Айца сыходзячы і ў Сыне спачываючы! / Тройца Сьвятая, слава Табе!"
Сёньня адпускаеш

Малітва Сімяёна Богапрыемца

Сёньня адпускаеш раба Твайго, Уладыка, паводле слова Твайго, зь мірам, бо бачылі вочы мае збавеньне Тваё, якое Ты ўгатаваў перад абліччам усіх народаў, сьвятло на асьвятленьне язычнікаў, і славу народу Твайго Ізраіля.
Лк 2:29–32
Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, памілуй нас. (тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Усясьвятая Тройца, зьлітуйся над намі. Госпадзе, ачысьці правіны нашы. Уладару, выбач бяспраўе наша. Сьвяты, наведай нас і аздараві немачы нашы дзеля імя Твайго.
Госпадзе, памілуй. (3)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Твае, прыйдзі ўладарства Твае, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.
Сьвятар: Бо Тваё ёсьць валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Чытальнік: Амін
Трапар сьвята, тон 8
Дабраслаўлёны Ты, Хрысьце Божа наш, / зрабіўшы прамудрымі рыбакоў, / паслаўшы ім Духа Сьвятога / і праз іх улавіўшы сусьвет. / Чалавекалюбца, слава Табе! (3)
Дыякан: Мудрасьць.
Хор: Дабраслаў.
Сьвятар: Сутный дабраслаўлёны – Хрыстос, Бог наш, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Хор: Амін. Зацьвердзі, Божа, сьвятую праваслаўную веру, праваслаўных хрысьціянаў на вякі вякоў.
Сьвятар: Усясьвятая Багародзіца, збаў нас.
Хор: Гонарам вышэйшую Херувімаў / і без параўнаньня больш слаўную за Серафімаў, / нявінна Бога-Слова нарадзіўшую, / праўдзівую Багародзіцу - Цябе ўзьвялічваем.
Сьвятар: Слава Табе, Хрыстос Бог наш, надзея наша, слава Табе.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Госпадзі, памілуй. (3)
Ойча дабраславі.
Водпуск
Па-за Боскіх нетраў Айца зьменшыўшы Сябе, і зь нябёсаў на зямлю сышоўшы, і прыняўшы ўсю нашу чалавечую прыроду, і абагавіўшы як, пасьля ж гэтага на нябёсы зноў узышоўшы, і сеўшы па правую руку Бога і Айца; і Боскага, і Сьвятога, і Адзінамоцнага і Суадвечнага Духа паслаўшы на сьвятых Сваіх вучняў і Апосталаў, і праз Яго адукаваўшы іх, а зь імі – увесь сусьвет, Хрыстос, праўдзівы Бог наш, малітвамі Ўсячыстай і Бязгрэшнай Сьвятой Сваёй Маці, сьвятых, слаўных, усяхвальных Богапрапаведнікаў і духаносных Апосталаў, і ўсіх сьвятых памілуе і выратуе нас, як добры і Чалавекалюбца.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.