10 чэрвеня 2011 г. біскуп Рашко—Прызрэнскій Хвядос выказаў востры пратэст у сувязі з працягам апаганеньнем царквы Сьв. Яна Папярэдніка ў Самадреже пад Вучытрнам, засудзіўшы вандалізм, які чыняць мусульмане над Праваслаўнымі сьвятынямі.
Уладыка падкрэсьліў, што больш нельга памяркоўна ставіцца да зьневажэньня Сэрбскай Праваслаўнай Царквы, якое робіцца умовай для аднаўленьня сьвятынь, разбураных у папярэднія гады. Аднаўленьне рэлігійных аб'ектаў, па словах уладыкі, і свабода веравызнаньня зьяўляюцца фундамэнтальнымі чалавечымі правамі. Уладыка зьвярнуўся да міжнародных прадстаўнікоў на тэрыторыі Косава з тым, каб яны паўплывалі на мясцовыя органы улады, якія павінны забясьпечыць умовы для аднаўленьня храма і абароны уласнасьці Сэрбскай Праваслаўнай Царквы там, дзе яна знаходзіцца пад пагрозай.
Сучасная царква Сьв. Яна Папярэдніка ў Самадреже (општына Вучытрн) пабудавана ў 1932 годзе на месцы старажытнага сярэднявечнага храму, у якім, паводле паданьня, князь Лазар прычашчаў сваё войска перад Косаўскай бітвай. Каля царквы знаходзіцца некалькі старажытных магільных крыжоў. Гісторыкі мяркуюць, што тут былі пахаваны ваяры, што загінулі ў Косаўскай бітве.
У цяперашні час у Самадреже не засталося сэрбскага насельніцтва. Колькасьць сэрбскіх сэм'яў тут імкліва памяншалася, асабліва пачынаючы з 1980—х гг. Перад вайной у 1999 г. заставалася толькі 20 сэрбскіх сем'яў, але усе яны былі эвакуяваные бо маглі падвергнуцца нападу. Цяпер у селі жывуць адны этнічныя албанцы — мусульмане, якія ў 1999 г. падарвалі і падпалілі храм. Дах, купалы і унутранае упрыгожаньне царквы былі цалкам зьнішчаны. Каля храма разьмешчана сельская школа, пабудаваная пры камуністах на царкоўнай зямлі. Пачынаючы з 1999 года, мусульманскія школьнікі выкарыстоўваюць спустошаны храм як памыйніцу і грамадзкі туалет.
Прадстаўнікі Цэрквы запатрабавалі ад міжнародных прадстаўнікоў ачысьціць царкву і абараніць ад далейшага апаганеньня. У абарону храма па просьбе Рашко—Прызрэнскае япархіі адмысловы удзел прымалі канцылярыя адмысловага прадстаўніка ЭС, АБСЭ і няўрадавая арганізацыя “Каменны мост”. Імі быў арганізаваны цэлы шэраг сустрэч зь мясцовымі прадстаўнікамі абшчыны Вучытрн і жыхарамі сяла Самадрежа зь мэтай знайсьці шлях рашэньня праблемы.
Пасьля некалькіх кансультацый мясцовая мусульманская улада пагадзілася забясьпечыць ачыстку царквы, а абшчына Вучытр летась ухваліла вылучэньне сродкаў на адчыстку ад сьмецьця, і царква сапраўды была вычышчаная. Аднак, у сувязі з тым, што храм не замыкаўся, мясцовыя албанцы—мусульмане працягвалі паганіць яго і зноў ператварылі ў памыйніцу. Напачатку 2011 года было вырашана знайсьці больш доўгачасовае рашэньне, аднавіць храм і захаваць прылеглую тэрыторыю. Паводле праекту, падрыхтаванаму па ініцыятыве япархіі Грамадзтвам абароны помнікаў Сэрбіі для аднаўленьня царквы неабходна каля 120 тыс. эўра.
Жыхары сяла спачатку выказалі вызначаную згоду на аднаўленьне храма, але затым пад уплывам мясцовых экстрэмістаў узяло верх нэгатыўнае стаўленьне да гэтага праекту. Нягледзячы на тое, што міжнародныя прадстаўнікі ў рамках ажыцьцяўленьня праекту прапанавалі дапамогу і мясцовай школе ў памеры 20 тыс. эўра, мусульманская грамада на сустрэчы 9 сакавіка 2011 г. адпрэчыла гэту прапанову.
У паведамленьні НА “Каменны мост”, прадстаўнік якой Аляксандр Стаянавіч удзельнічаў у сустрэчы зь мясцовымі албанцамі, прыводзіцца пазыцыя мясцовай мусульманскай грамады. Мясцовыя мусульмане, нягледзячы на гатовасьць міжнародных прадстаўнікоў і улад у Прыштыне, лічаць што царква ў Самадреже не можа быць адноўлена. У якасьці чыньніку яны назвалі жорсткасьць з боку сэрбскага войска і паліцыі падчас вайны. Заявіўшы, што само існаваньне гэтага храма было для іх «крыніцай зла», яны ў якасьці умовы для аднаўленьня храма і яго бясьпекі назвалі “інтэграцыю поўначы Косава”. Абсурднасьць албанскай пазыцыі асабліва выявілася пасьля таго, як мясцовыя прадстаўнікі заявілі, што калі царква будавалася ў XIII стагодзьдзі, то “ніхто не спытаў іх меркаваньні”, і наогул царква гістарычна прыналежыць ілірыйцам. У канцы сустрэчы прадстаўнікі мусульманскае грамады паведамілі, што не могуць гарантаваць захаванасьць храма ў выпадку ягонага аднаўленьні.
Нягледзячы на адкрыты супраціў мясцовай мусульманскай абшчыны і яе экстрэмісцкую пазыцыю, пры удзеле іншых грамадзкіх органаў і місіі ЭС зь ухвалы япархіі ў храме была арганізавана уборка. Уваход у храм быў адмыслова зачынены мэталічнымі лістамі. Бо аб'ект не ахоўваецца паліцыяй, то прадстаўнікі канцылярыі ЭС і АБСЭ пэрыядычна яго наведвалі і аглядалі.
Падчас свайго апошняга візыту яны выявілі, што мэталічныя ліcты адарваны, і царква усярэдзіне зноў апаганена.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.