Ваша Сьвятасьць! Ад імя мільёнаў праваслаўных вернікаў нашай краіны, якія прагнуць канчатковага стварэньня на Ўкраіне адзінай Памеснай Царквы, выказваем падтрымку дзеям Вашай Сьвятасьці, якія скіраваны на пераадоленьня крызысу ў праваслаўным сьвеце і аднаўленьня традыцыйных кананічных мэханізмаў ягонай саборнасьці.
Шмат праблемаў сучаснага праваслаўя павязаны зь ідэалёгіяй этнафілітызму і этатызму, які перакручваюць сёньня царкоўную сьвядомасьць некаторых Памесных Цэркваў. Непавага да царкоўнае традыцыі, пранікненьня ў Царкву сьвецкай ідэалёгіі, барацьба за ўладу і палітычны ўплыў – гэтыя і іншыя падставы не толькі зацямняюць сёньня хрысьціянскі ідэал у жыцьці асобных Памесных Цэркваў, але і ствараюць падставы да маштабнага разьдзяленьня ў праваслаўным сьвеце.
Але, у трэцім тысячагодзьдзі Сусьветнае Праваслаўе як ніколі патрабуе еднасьць, якая ствараецца праз брацкае супрацоўніцтва герархаў розных юрысдыкцый. Менавіта таму, мы герархі Ўкраінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы, узносім сёньня малітвы за пасьпяховае зьдзяйсьненьня новай кананічнае ініцыятывы Сусьветнага Патрыярхату – скліканьня 1 верасьня гэтага году адмысловага Сыноду Прадстаяцелей Старажытных Патрыярхаў у Канстантынопалі для абмеркаваньня становішча праваслаўных хрысьціян у зоне шматлікіх канфліктаў Блізкага Ўсходу і іншых праблемаў агульнаправаслаўнага характару.
Чатыры першародных Усходніх Патрыярхатаў – гэта не толькі першыя па годнасьці Праваслаўныя Цэрквы, на якія пакладзены ганаровы абавязак захаваньня царкоўнае традыцыі, але жывы асяродак сучаснага царкоўнага жыцьця. Як і тысячагодзьдзі таму, на Старажытных Патрыярхатах Усходу ляжыць цяжар адказнасьці за эклеіялягічную ідэнтычнасьць праваслаўных, іх багаслоўскую і царкоўную сусьветнасьць, а таксама за арганічнае супрацоўніцтва з новымі памеснымі праваслаўнымі Цэрквамі.
Праваслаўныя Царква не можа існаваць так, быццам ў ёй не існуе асаблівага кананічнага становішча і аўтарытэту Сусьветнага Патрыярха і глаў старажытных Усходніх Патрыярхаў Александрыі, Антыёхіі і Ерусаліму. Асаблівага шанаваньня вымагае таксама глава старажытнай Кіпрскай Царквы, аўтакефальны статус ягой зацьверджаны аўтарытэтам Сусьветных Сабораў. Ідэя рэканструкцыі кіраваньня і першынства гонару, якая выкарыстоўваецца сёньня ў супрацьстаяньні з Канстантынопалем герархамі некаторых новых Памесных Цэркваў – не толькі дэструктыўная. Яна павязана зь эклязеязыялёгічнымі памылковым разуменьнем Сусьветнае Праваслаўнае Царквы як фэдэрацыі нацыянальных Цэркваў і ў канчатковым выглядзе вядзе да адыходу ад аднаго зь найбольш галоўных догматаў Праваслаўя – вучэньня аб Царкве.
Менавіта таму, мы, архірэі Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы, молімся сёньня за пасьпяховае зьдзяйсьненьне новае кананічнае ініцыятывы Сусьветнага Патрыярха, спадзеючыся, што яна паслужыць не толькі згуртаваньню, але і аздараўленьню сусьветнага Праваслаўя. Праблемы царкоўнага разьдзяленьня, якія існуюць сёньня ў Праваслаўі, у тым ліку – Праваслаўнай Царкве Ўкраіны – не можуць быць вылечаныя мэханічна, напрыклад, шляхам адміністрацыйна–палітычнага ціску. Царкоўныя разьдзяленьні на Ўкраіне засьведчылі, што шлях аб’яднаньня ляжыць праз новае багаслоўскае разуменьне межаў і зьместу паняцьцяў “аўтакефалія” і “Памесная Царква”, стварэньня новых кананічных мэханізмаў саборнасьці, аднаўленьне традыцыйных структураў зносін і еднасьці.
Зьвяртаючыся сёньня да Вашай Сьвятасьці, мы просім Вас у інтарэсах разьдзеленага ўкраінскага праваслаўя і праваслаўнага сьвету цалкам, працягнуць сваю працу па кансалідацыі і духоўнага абнаўленьня Праваслаўнай Царквы. У прыватнасьці, разглядзець на надыходзячым альбо наступным Сынодах Старажытных Патрыярхаў трагічнае становішча, якое склалася ў нашай краіне, дзе каля пяці з паловай тысяч праваслаўных грамад апынуліся ў прымусовай ізаляцыі ад сусьветнага праваслаўя праз праблему кананічнага статусу Украінскае Царквы.
Як засьведчыў досьвед, брацкі Маскоўскі Патрыярхат у працягу 20 гадоў не здолеў запрапанаваць аўтакефальнаму руху на Ўкраіне такую мадэль выхаду з крызы, якая была б прымальнай для япіскапату, кліру і вернікаў, якія адстойваюць ідэю памеснага статусу Украінскае Царквы. Пры гэтым нам прапануюць юрысдыкцыйнае і нацыянальнае “самазабойства” – расчыненьне ў Расейскай Праваслаўнай Царкве і “расейскім сьвеце”, якія актыўна прапагандуецца апошнім часам.
Таму, Архірэйскі Сабор Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы цалкам падтрымлівае ідэю, якая была агучана Сьвяцейшым Патрыярхам Ерусалімскім Феафілам ІІІ у часе яго нядаўняга візыту ў Кіеў – украінская царкоўная праблема мусіць вырашацца на агульнаправаслаўным узроўні, у прыватнасьці, на розных нарадах і саборах усяправаслаўнага маштабу, зьбіраць якія мусіць Сусьветны Патрыярх (зь інтэрв’ю выданьню “Коммерсантъ Украина” № 49 ад 19.03.2011).
Праваслаўныя хрысьціяне Ўкраіны стаміліся ад царкоўнага расколу і прагнуць царкоўнай еднасьці. Пры гэтым, на наша глыбокае перакананьне, мы няздольныя дасягнуць гэтай еднасьці ізалявана – без сьвятых малітваў і брацкай дапамогі герархаў Сусьветнага Патрыярхату і Старажытных Патрыярхатаў Усходу. Вітаючы будучы спэцыяльны Сынод у Канстантынопалі, япіскапат Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы просіць Вас разглядзець на гэтым альбо наступных усяправаслаўных зборах праблему разьдзяленьня Праваслаўнае Царквы на Ўкраіне і саборам акрэсьліць мадэль і канкрэтныя кананічныя мэханізмы аднаўленьня еўхарыстычнае еднасьці.
Карыстаючыся нагодай, Украінская Аўтакефальная Праваслаўная Царква яшчэ раз засьведчвае сваю пашану да Вашае Сьвятой Царквы і просіць сьвятых малітваў Вашае Сьвятасьці аб выратаваньні богалюбівага народу Ўкраіны.
Мяфодзій,Мітрапаліт Кіеўскі і ўсёй Украіны,Прадстаяцель Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы.
Андрэй,Мітрапаліт Галіцкі,Кіруючы Івана–Франскоўскай япархіяй.
Ян,Архіяпіскап Уманьскі, вікарый Кіеўскай япархіі.
МАКАРЫ,Архіяпіскап Львоўскі, кіруючы Ровенскаю, Валынскаю і Таўрыйскаю япархіямі
ІЛАРЫЁН,
япіскап Чаркаскі і Кіраваградскі
япіскап Чаркаскі і Кіраваградскі
УЛАДЗІМІР,
япіскап Жытомірскі і Палесьскі
япіскап Жытомірскі і Палесьскі
АФАНАСІ ,
япіскап Харскаўскі і Палтаўскі
япіскап Харскаўскі і Палтаўскі
ГЕРМАН,
япіскап Чарнавецкі і Хоцінскі
япіскап Чарнавецкі і Хоцінскі
ЯН,
япіскап Львоўскі і Самбырскі.
япіскап Львоўскі і Самбырскі.
Уладзімір,
япіскап Вышгарадскі і Падольскі, вікарый Кіеўскай япархіі.
япіскап Вышгарадскі і Падольскі, вікарый Кіеўскай япархіі.
МСЬЦІСЛАЎ,
япіскап Тэрнопальскі і Чырвонаградскі, вікарый Тэрнопальскай япархіі.
япіскап Тэрнопальскі і Чырвонаградскі, вікарый Тэрнопальскай япархіі.
АДРЫЯН,
япіскап Хмельніцкі і Камянец–Падольскі
япіскап Хмельніцкі і Камянец–Падольскі
Пераклад “Беларускай Аўтакефаліі” паводле: http://uaoc.net/2011/05/do-patriar/
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.