Wednesday, June 1, 2011

УЗЬНЯСЕНЬНЕ ГОСПАДА БОГА І ВЫРАТАВАЛЬНІКА НАШАГА ІСУСА ХРЫСТА

НА ВЯЛІКАЙ ВЯЧЭРНЯЙ

На “Госпада клічу:” вершыры на 10, тон 6

Гасподзь узьнёсься на нябёсы, / каб паслаць Суцяшальніка сьвету. / Нябёсы падрыхтавалі пасад Яму, / аблокі – узыходжаньне Ягонае. / Анёлы дзівуюцца, / бачачы Чалавека вышэй сябе. / Айцец чакае Таго, / Каго ад стагодзьдзя мае ў нетрах Сваіх; / Дух Сьвяты загадвае ўсім Анёлам Ягоным: / “Адчыніце, князі, брамы вашы; / усе народы апладзіруйце, / бо ўзышоў Хрыстос туды, / дзе быў раней!” (2)
Гасподзь, узьнясеньню Твайму дзіваваліся Херувімы, / бачачы Цябе, Бога, на іх сядзячага / узыходзячым на аблоках; / і мы славім Цябе, бо добрая ёсьць міласьць Твая, / слава Табе! (2)
Сузіраючы на гарах сьвятых / узьнясеньне Твае, Хрыстос, / зьзяньня славы Айца, / апяваем сьветлы вобраз твару Твайго, / пакланяемся пакутам Тваім, / шануем уваскрэсеньне, / праслаўляючы слаўнае ўзьнясеньне. Памілуй нас! (2)
Гасподзь, калі Апосталы пабачылі Цябе, / Падаўца жыцьця Хрыстос, / на аблоках уздымаючагася, / са сьлязамі смутку, скрухай напоўненыя, / у скарбуце ўсклікалі: / “Уладыка, не пакінь нас, слуг Тваіх, сіротамі, / тых, каго са спачуваньня ўпадабаў Ты, як Міласэрны; / але пашлі, як абяцаў нам, Усясьвятога Духа Твайго, / адукоўваючага душы нашы!” (2)
Гасподзь, выканаўшы таямніцу Твайго задуму, / Ты, узяўшы вучняў Сваіх, / на гару Эляёнскую іх прывёў; / і вось ужо Сам прайшоў нябесную цьвердзь. / Дзеля мяне згалелы, падобна мне, / і ўзышоўшы туды, адкуль і не адыходзіў, / Усясьвятога Твайго Духа пашлі, / адукоўваючага душы нашы. (2)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Тон той жаНе пакінуўшы нетраў Айца, Салодкі Ісусе, / і зь зямнымі пажыўшы, як чалавек, / у гэты дзень з гары Эляёнскай узьнёсься Ты ў славе, / і паўшую прыроду нашу са спачуваньня ўзвысіўшы, / пасадзіў побач зь Айцом. / Таму нябесныя палкі бесьцялесных, / дзівуючыся цуду, дзівіліся ў жаху, / і, ахопленыя трапятаньнем, / любоў Тваю да людзей праслаўлялі. / Зь імі і мы, зямныя, / праслаўляючы Твой сыход да нас / і ўзьнясеньня ад нас на нябёсы, молім, усклікаючы: / “Вучняў і нарадзіўшую Цябе Багародзіцу / бясконцай радасьцю напоўніўшы пры Сваім узьнясеньні, / удастой і нас радасьці абраньнікаў Тваіх па малітвам іхнім, / дзеля вялікай Тваёй міласьці!”
Уваход. Пракімен дня. І чытаньня сьвята:

1. Прароцтва Ісаі чытаньне

Так кажа Госпад: І будзе ў апошнія дні гара дома Гасподняга, будзе пастаўлена на чале гор, і ўзвысіцца над пагоркамі, і пацякуць да яе ўсе народы. І пойдуць многія народы, і скажуць: прыйдзеце, і ўзыйдзем на гару Гасподнюю, у дом Бога Якаўлевага, і навучыць Ён нас Сваім шляхам; і хадзіцьмем па сьцежках Ягоных. Бо ад Сіёна выйдзе закон, і слова Гасподняе - зь Ерусаліма.
Іс 2:2–3

2. Прароцтва Ісаі чытаньне

Так кажа Госпад: Праходзьце, праходзьце ў браму, рыхтуйце дарогу народу! Раўняйце, раўняйце дарогу, прымайце каменьне, падымайце сьцяг народам! Вось, Гасподзь абвяшчае да краю зямлі: скажэце дачцэ Сіёна: ідзе Збаўца твой; узнагарода Яго зь Ім і дараваньне Ягонае - перад Ім. І назавуць іх народам сьвятым, адкупленым Госпадам, а цябе назавуць знойдзеным, горадам непакінутым. Хто гэта ідзе ад Эдома, у чырванёных шатах ад Васора, такі велічны ў Сваім адзеньні, выступае ў паўнаце сілы Сваёй? – “Я - Хто вымаўляе праўду, моцны, каб ратаваць”. Чаго ж адзеньне Тваё прыгожае, і шаты ў Цябе - як у таптальніка ў чавільні? Я таптаў у чавільні адзін, і з народаў нікога ня было са Мною; і Я таптаў іх у гневе Маім і мясіў іх у лютасьці Маёй; кроў іх пырскала на шаты Мае, і Я запляміў усё адзеньне Маё; Узгадаю міласьці Гасподнія і славу Гасподнюю за ўсё, што Гасподзь дараваў нам, і вялікую даброць Ягоную дому Ізраілеваму, якую ўзычыў Ён яму зь міласэрнасьці Сваёй і ад мноства шчадротаў Сваіх. Ён сказаў: “сапраўды яны - народ Мой, дзеці, якія ня зманяць”, - і Ён ім Збаўца. У любым смутку іхнім Ён не пакідаў іх, і анёл аблічча Ягонага ратаваў іх; зь любові Сваёй і добрасардэчнасьці Сваёй Ён адкупіў іх, узяў і насіў іх усе дні старадаўнія.
                                                                                                                        Іс 62:10–12; 63:1–3, 7–9

3. Прароцтваў Захарыя чытаньня

Так кажа Госпад: І стануць ногі Ягоныя ў той дзень на гары Елеонскай, якая перад абліччам Ерусаліма на ўсход; і раздвоіцца гара Елеонская ад усходу да захаду даволі вялікаю далінаю, і палавіна гары адыдзе на поўнач, а палавіна яе - на поўдзень. І будзе ў той дзень, жывыя воды пацякуць зь Ерусаліма, палавіна іх да мора ўсходняга і палавіна іх да мора заходняга: летам і ўзіму так будзе. І Гасподзь будзе Царом над усёю зямлёю; у той дзень будзе Гасподзь адзіны, і імя Яго - адзінае. Уся гэта зямля будзе, як раўніна, ад Гаваона да Рэмона, на поўдзень ад Ерусаліма, які высока стаяцьме на сваім месцы і населіцца ад брамаў Веньямінавых да месца першай брамы, да кутняй брамы, і ад вежы Аканэіла да царскіх чавільняў. І будуць жыць у ім, і праклёну ня будзе больш, а будзе стаяць Ерусалім у бясьпецы.
Зах 14:4, 8–11

Вершыры на літыі

Тон 1

Узышоўшы на нябёсы, / зь якіх і сышоў, / не пакінь нас сіротамі, Гасподзь. / Ды прыйдзе Твой Дух прыносячы мір сьвету. / Пакажы сынам чалавечым справы сілы Тваёй, / Гасподзь, Челавекалюбца!
Узышоў Ты, Хрыстос, да адвечнага Айца Твайго, / ад бязьмежных Ягоных нетраў не адыходзячы; \ і Сілы Нябесныя да Трысьвятой сваёй хвалы дадаткаў не дадавалі, / але адзінароднага Сына і пасьля ўвасабленьня пазнавалі ў Табе, Гасподзь, / адзінароднага ў Айца. / Па вялікай літасьці Тваёй памілуй нас.
Анёлы Твае, Гасподзь, Апосталам абвяшчалі: / “Мужы Галілейскія, чаго вы стаіце, гледзячы на неба? / Гэты – Хрыстос Бог, узышоўшы ад вас на неба; / Ён зноў прыйдзе такім жа чынам, / як вы бачылі сыход Ягоны на нябёсы; / у сьвятасьці і праўдзе паслужыце Яму!”.

Тон 4

Калі прыйшоў Ты, Хрыстос, на гару Эляёнскую, / каб скончыць добрую волю Айца, / жахнуліся Анёлы нябесныя, і спужаліся тыя, хто ў апраметнай. / Вучні ж стаялі з радасным трапятаньнем, / калі Ты размаўляў зь імі; / але як пасад ужо было падрыхтавана / чакаючае Цябе воблака; / а нябёсы, адчыніўшы браму, прыгажосьць сваю паказвалі, / і зямля адчыняла таямніцу, / каб вядома было сыходжаньне ў яе Адама / і ўзыходжаньне зноў; / але вось, стопы Твае пачалі ўздымацца над зямлёй, як па ўзмаху рукі, / а вусны гучна дабраслаўлялі, так што магчыма было чуць; / воблака ўздымала Цябе, і нябёсы прынялі ў сябе. / Гэтую справу вялікую і найбольш слаўную зьдзейсьніў Ты, Гасподзь, / для выратаваньня душаў нашых.
Сутнасьць Адама, упаўшую / у найбольш глыбокія месца зямлі, / Ты, Божа, абнавіўшы ў Самім Сябе, / вышэй усялякага кіраўніцтва і ўлады ўзьвёў у гэты дзень. / Бо ўпадабаўшы яго, Ты пасадзіў яго Сабой, / і памілаваўшы яго, зьяднаўся зь ім; / зьяднаўшыся, яму ўласьцівае пацярпеў, / і як бязгрэшны, аднак пацярпеўшы, зь Сабой яго праславіў. / І вось, бесьцялесныя абвяшчалі: / “Хто Гэты прыгожы Муж? / – Аднак, Ён не толькі чалавек, а Бог і чалавек, / адначасна і тым і іншым зьяўляецца!” / Таму зьдзіўленыя Анёлы, / адны ў сваіх рызах лятаючы вакол вучняў, / іншыя ж – стоячы, абвяшчалі: / “Мужы Галілейскія, Той, Хто ад вас адышоў, / Ён Ісус, – Чалавек і Бог; / Ён, Богачалавек, зноў прыйдзе, як Судзьдзя жывых і мёртвых, / і верным падаруе прабачэньне грахоў / і вялікую міласьць!”
Калі ўзьнёсься Ты ў славе, Хрыстос Бог, / прад позіркамі вучняў, / аблокі ўздымалі Цябе з плоцьцю, / адчынілася брама нябесная, / хор Анёлаў радаваўся зь вясельлем, / найвысокія Сілы ўсклікалі, прамаўляючы: / “Не адыходзь ад нас, Пастыр добры, / але пашлі нам Духа Твайго Ўсясьвятога, / навучаючага, сьцьвярджаючага, і адукоўваючага, / і осьвячаючага душы нашы!”
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
тон той жа: Гасподзь, таямніцу, схаваную ад веку і родаў / выканаў як добры, / узышоў Ты зь вучнямі Тваімі на гару Эляёнскую, / узяўшы зь Сабой і Нарадзіўшую Цябе, / Творцу і ўсіх Стваральніка; / Бо Ёй, у час пакуты Тваёй / больш усіх маці пакуту пацярпеўшай, / належала і пры праслаўленьні плоці Тваёй \ задаволіцца найвялікай радасьцю. / І мы да яе далучыўшыся, / міласьць Тваю вялікую праслаўляем, / пры ўзыходжаньні Тваім на нябёсы, Уладар, / над намі зьдзейсьненую!

Вершыры на Вершоўны, тон 2

Нарадзіўся Ты, як Сам пажадаў; / зьявіўся сьвету, як Сам задумаў; / пацярпеў плоцьцю, Божа наш; / зь мёртвых уваскрэс, зваяваўшы сьмерць; / узьнёсься ў славе, усё Напаўняючы, / і паслаў нам Духа Боскага, / каб мы апявалі і славілі Боскасьць Тваю
Верш: Пляскайце ў далоні, усе народы, / клікніце Богу голасам радасьці.
Пс 46:2
Калі ўзносіўся Ты, Хрыстос, з гары Масьлінай, / Сілы Нябесныя, бачачы гэта, адна адну пыталі: / “Хто ж Ён?” І было сказана ім: / “Гэта – Магутны Ўладар, / гэта – Моцны ў бітве, / Ён – сапраўды Цар славы!! / – “А чаму рызы Ягоныя чырвоныя?” / – “Ён прыйшоў зь Васору, гэта значыцца ў плоці!” / Ты ж Сам сеў як Бог / па правую руку Велічнасьці, / Духа Сьвятога нам паслаў, / каб Ён адукаваў нас і выратаваў душы нашы.
Верш: Узышоў Бог пад воклічы, Гасподзь пад гукі трубныя.
Пс 46:6
Узьнёсься Ты ў славе / з гары Масьлінай, Хрыстос Бог, / прад вучнямі Тваімі, / і сеў з правага боку ад Айца, усё напаўняючы Боскасьцю, / і паслаў ім Духа Сьвятога, / адукоўваючага і сьцьвярджаючага, / і асьвячаючага душы нашы.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
тон 6: Узышоў Бог пры абвяшчэньні, / Гасподзь пры гуку трубным, / каб узьняць паўшы вобраз Адама / і паслаць Духа Суцяшальніка, / дзеля асьвячэньня душаў нашых.

Трапар, тон 4

Узьнёсься Ты ў слава, Хрыстос Бог наш, / радасьцю напоўніўшы вучняў / абяцаньнем Духа Сьвятога, / пасьля сьцьвярджэньня іх дабраслаўленьнем / у тым, што Ты – Сын Божы, Збаўца сусьвету. (3)

На ранішняй

На Бог Гасподзь: трапар сьвята, тройчы.

Пасьля 1 вершаслоўя сядальны, тон 1

Калі Анёлы дзівіліся цудоўнаму ўзыходжаньню / і вучні былі зьдзіўленыя кідаючым у трапятаньне ўзьнясеньнем, / узышоў Ты са славай, як Бог, / і брама адчынілася для Цябе, Выратавальнік. / Таму Сілы Нябесныя зьдзіўляліся, усклікаючы: / “Слава сыходжаньню Твайму, Выратавальнік, / слава Царству Твайму, / слава ўзьнясеньню Твайму, Адзіны Чалавекалюбца.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Калі Анёлы дзівіліся цудоўнаму ўзыходжаньню / і вучні былі зьдзіўленыя кідаючым у трапятаньне ўзьнясеньнем, / узышоў Ты са славай, як Бог, / і брама адчынілася для Цябе, Выратавальнік. / Таму Сілы Нябесныя зьдзіўляліся, усклікаючы: / “Слава сыходжаньню Твайму, Выратавальнік, / слава Царству Твайму, / слава ўзьнясеньню Твайму, Адзіны Чалавекалюбца.

Пасьля 2 вершаслоўя сядальны, тон 4

Адвечны Бог, нямеючы пачатку / у гэты дзень узьнёс прыроду чалавечую, / якую Ён прыняў, таямніча абагавіўшы. / Анёлы, папярэднічаўшыя, Апосталам паказвалі / Яго, ідучым на нябёсы зь вялікай славай, / і тыя, Яму пакланіўшыся, абвяшчалі: / “Слава Боскаму ўзьнясеньню!”
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Адвечны Бог, нямеючы пачатку / у гэты дзень узьнёс прыроду чалавечую, / якую Ён прыняў, таямніча абагавіўшы. / Анёлы, папярэднічаўшыя, Апосталам паказвалі / Яго, ідучым на нябёсы зь вялікай славай, / і тыя, Яму пакланіўшыся, абвяшчалі: / “Слава Боскаму ўзьнясеньню!”

Праслаўленьне

Праслаўляем Цябе, / Хрыстос, жыцьця Падаўца, / і шануем Твае ў плоці на нябёсы / Боскае ўзьнясеньне.

Псальма абраная

Пляскайце ў далоні, усе народы, клікніце Богу голасам радасьці.
Пс 46:2
Бо Гасподзь Усявышні грозны, - вялікі Цар над усёю зямлёю.
Пс 46:3
Скарыў нам народы і плямёны пад ногі нашыя.
Пс 46:4
Узышоў Бог пад воклічы, Гасподзь пад гукі трубныя.
Пс 46:6
І сеў на херувімаў і паляцеў, / і памчаўся на крылах ветру.
Пс 17:11
Падымеце шчыты свае, брамы, і падымецеся, дзьверы вечныя, і ўвойдзе Цар славы.
Пс 23:7
Гасподзь на нябёсах паставіў Свой трон, і царства Ягонае ўсім валодае.
Пс 102:19
Сказаў Гасподзь Госпаду майму: сядзі праваруч Мяне, пакуль пакладу ворагаў Тваіх у падножжа ног Тваіх.
Пс 109:1
Пакланецеся Яму, усе багі.
Пс 96:7в
Бог сеў на сьвятым троне Сваім.
Пс 46:9б
І Ён будзе судзіць сьвет па праўдзе.
Пс 9:9а
Трон Твой, Божа, навечна.
Пс 44:7а
Слава Твая па-над нябёсы!.
Пс 8:2в
Будзь услаўлены вышэй за нябёсы, Божа, і над усёю зямлёю хай будзе слава Твая.
Пс 56:6
Хто - як Гасподзь, Бог наш, Які, жывучы ў высях?
Пс 112:5
Узьнясіся, Госпадзе, у сіле Тваёй: мы будзем апяваць і славіць Тваю магутнасьць.
Пс 20:14
Сьпявайце Богу нашаму, сьпявайце; сьпявайце цару нашаму, сьпявайце.
Пс 46:7

Пасьля паліялея сядальны, тон 5

Сышоўшы зь нябёсаў на зямлю, / і ляжачы на зямлі пад аховай пекла вобраз Адама / зь Сабой уваскрэсіў як Бог, / і ўзьнясеньнем Тваім, Хрыстос, на нябёсы яго ўзьвёў, / Ты на Сваім Айцоўскім пасадзе даў яму сесьці, / як Міласьцівы і Чалавекалюбца.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Сышоўшы зь нябёсаў на зямлю, / і ляжачы на зямлі пад аховай пекла вобраз Адама / зь Сабой уваскрэсіў як Бог, / і ўзьнясеньнем Тваім, Хрыстос, на нябёсы яго ўзьвёў, / Ты на Сваім Айцоўскім пасадзе даў яму сесьці, / як Міласьцівы і Чалавекалюбца.
Сьцепяны, 1-й антыфон 4 тону..

Пракімен, тон 4

Узышоў Бог пад воклічы, Гасподзь пад гукі трубныя.
Верш: Пляскайце ў далоні, усе народы, клікніце Богу голасам радасьці.
Пс 46:6; 2
Эвангельля паводле Марка, пачатак 71.

Пасьля 50 псальмы вершыра, тон 6

У дзень гэты вышэйшыя войскі, / сузіраючы на нябёсах прыроду нашу, / дзівіліся дзіўнаму чыну ўзыходжаньня, / у неразуменьні адзін аднаму кажучы: / “Хто Гэты Прыйшоўшы?” / Бачачы ж свайго Ўладара, / нябесную браму адчыніць загадалі. / Зь імі і мы няспынна апяваем Цябе, / зноў зь нябёсаў у плоці Ідучага, / як Судзьдзю ўсіх і Бога Ўсясільнага.

КАНОНы

Першы – звышгоднага Яна Дамаскіна, тон 5; другой – звышгоднага Іосіфа, тон 4. Першы сьпяваем зь ірмасамі на 8; другой – на 6.

Песьня 1

Канон 1
Ірмас: Богу Выратавальніку, / па моры народ як посуху правёўшаму / і фараона са ўсім войскам патапіўшаму, – / Яму адзінаму засьпяваем, / бо Ён праславіўся.
Засьпяваем, усе людзі, Хрысту, / што на плячох Херувімаў узьняўся са славай, / і пасадзіўшаму нас зь Сабой з правага боку ад Айца, / песьню перамогі, бо Ён праславіўся.
Пасярэдніка паміж Богам і людзьмі – Хрыста / хары Анёлаў, пабачыўшы на вышынях з плоцьцю, дзівіліся, / але згодна сьпявалі песьню перамогі, / бо Ён праславіўся.
Богу, што зьявіўся на гары Сінайскай / і закон богабачнаму Майсею даўшаму, / што з гары Эляёнскай узьнёсься плоцьцю, – / Яму мы ўсе засьпяваем, / бо Ён праславіўся.
Багародзічны: Усячыстая Маці Боская! / Народжанага ад Цябе, / і ад нетраў Айца не адыходзіўшага Бога / няспынна малі збавіць ад усялякай бяды тых, / каго стварыў Ён.
Канон 2
Ірмас: Адчыню вусны мае, / і яны напоўняцца Духам, / і слова вымаўлю Царыцы Маці, / і зьяўлюся сьветла сьвяткуючым, / і апяю радасна цуды Яе.
Уваскрэс Ты на трэці дзень, / па прыродзе бясьсьмертны, / і зьявіўся адзінаццаці і ўсім вучням, / і ўзышоў да Айца, насімы аблокам, / Хрыстос, усяго Стваральнік
Усклікае зразумелым чынам / Давыд боганатхненны, сьпяваючы: / “Узышоў Гасподзь на нябёсы / пры абвяшчэньні і трубным гуку / і дасягнуў кіруючага Сьвятла – Айца”,
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Сьвет, ад шматлікіх грахоў спарахнеўшы, / абнавіўшы пакутай Тваёй, / і ўваскрэсеньнем Тваім, Гасподзь, / Ты ўзышоў на нябёсы, насімы воблакам. / Слава сіле Тваёй!
Цяпер і заўсёды, і на вялі вякоў. Амін.
Багародзічны:  Уладыку ўсіх Ты зачала, / усячыстая Ўладарка, / добраахвотна прыняўшага пакуту / і ўзышоўшага да Свайго Айца, / Якога Ён не пакінуў, / хоць і плоць прыняў.
Катавасія: Коснаязыкі Майсей, / боскім змрокам схаваны, / зразумела выклаў напісаны Богам закон, / бо, скінуўшы бруд зь зору разумовага, / ён бачыць Існага і ведам Духа навучаецца, / праслаўляючы Яго сьпевамі боскімі.

Песьня 3

Канон 1
Ірмас: Сілай Крыжа Твайго, Хрыстос, / зацьвердзі розум мой, / каб мне сьпяваць і праслаўляць / выратавальнае ўзьнясеньне Твае.
Ты ўзышоў, Падаўца жыцьця Хрыстос, да Айца / і ўзьнёс наш род, Чалавекалюбца, / па невымоўнай міласэрнасьці Тваёй.
Палкі Анёльскія, сьмяротную прыроду пабачыўшы, / узыходзіўшую з Табой, Выратавальнік, / у зьдзіўленьні няспынна апявалі Цябе.
Дзівіліся хары Анёльскія, / бачачы Цябе, зь целам узьнесенага, Хрыстос, / і апявалі сьвятое Твае ўзьнясеньне.
Прыроду чалавечую, праз разбэшчанасьць паўшую, / Ты аднавіў, Хрыстос, / і ўзыходжаньнем Тваім ўзьняў, / і нас зь Сабой праславіў.
Багародзічны: Малі няспынна, Чыстая, / Народжанага ад улоньня Твайго, / аб збаўленьні ад спакушэньня сатанінскага / апяваючых Цябе, Маці Боскую.
Канон 2
Ірмас: Тваіх сьпявакоў, Багародзіца, / жывую і поўную крыніцу, / уладкаваўшых духоўнае сьвята, замацуй / і ў боскай славе Тваёй, / вянкоў славы ўдастой.
 “Адчыніце браму нябесную; / вось прыйшоў Хрыстос, Уладар і Гасподзь, / апрануўшыся ў цела зямное”, / – абвяшчалі ніжэйшыя Сілы вышэйшым.
Спагнаўшы Адама, / уведзенага ў памылку хітрасьцю зьмея, / Ты ўзышоў, як апрануўшыся ў яго, Хрыстос, / і сеў з правага боку, як супасадны Айцу, / пры сьпеве Анёлаў у Твой гонар.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Зямля сьвяткую і весяліцца, / і нябёсы радуюцца / ўзьнясеньню ў гэты дзень Стваральніка ўсяго стварэньня, / відавочна зьяднаўшага падзеленае / па волі Сваёй.
Цяпер і заўсёды, і на вялі вякоў. Амін.
Багародзічны: Нарадзіўшая разбуральніка сьмерці, / адзінага бясьсьмертнага Бога, / Дзева–Маці ўсячыстая, / малі Яго няспынна, / каб забіў забіваючыя мяне запалы / і выратаваў мяне.
Катавасія: Адчыніла бязьдзетнага ўлоньня засоўкі / і спыніла нястрымную дзёрзкасьць шматдзетнай / у старажытнасьці адна малітва прарочыцы Ганны, / меўшай дух смуткуючы, / да Ўладара і Бога праўдзіва ўзьнесеная.

Сядальны, тон 8

Уступіўшы на аблокі нябесныя, / пакінуўшы сьвет тым, хто на зямлі, / узышоў Ты і сеў па правую руку Айца, / як адзінасутны Яму і Духу: / бо ў плоці Ты прыйшоў, / але нязьменным застаўся. / Там чакаеш Ты надыходу канца, / каб прыйшоўшы на зямлю, судзіць увесь сьвет. / Праўдзівы судзьдзя Гасподзь, пашкадуй душы нашы, / даруючы грахоў водпуск, / як Бог міласэрны, слугам Тваім.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Уступіўшы на аблокі нябесныя, / пакінуўшы сьвет тым, хто на зямлі, / узышоў Ты і сеў па правую руку Айца, / як адзінасутны Яму і Духу: / бо ў плоці Ты прыйшоў, / але нязьменным застаўся. / Там чакаеш Ты надыходу канца, / каб прыйшоўшы на зямлю, судзіць увесь сьвет. / Праўдзівы судзьдзя Гасподзь, пашкадуй душы нашы, / даруючы грахоў водпуск, / як Бог міласэрны, слугам Тваім.

Песьня 4

Канон 1
Ірмас: Пачуў я вестку / аб магутнасьці Крыжа Твайго, / што ім рай быў адчынены, / і ўсклікнуў: “Слава сіле Тваёй, Гасподзь!”
Узьнёсься Ты ў славе, Уладар Анёлаў, / каб паслаць нам Суцяшальніка ад Айца; / таму мы сьпяваем: / “Слава, Хрыстос, узьнясеньню Твайму!”
Калі Выратавальнік узышоў з плоцьцю да Айца, / зьдзівіліся Яму войска Анёльскае і ўсклікнула: / “Слава, Хрыстос, узьнясеньню Твайму!”
Ніжэйшыя Сілы Анёльскія да вышэйшых клікалі: / “Адчыніце браму для Хрыста, Уладара нашага, / Якога апяваем мы разам зь Айцом і Духам!”
Багародзічны: Дзева нарадзіла і ўласьцівага мацярам не выпрабавала; / аднак Яна – праўдзівая Маці, / хоць засталася Дзевай. / Яе апяваючы, мы заклікаем: / “Радуйся, Багародзіца!”
Канон 2
Ірмас: Сядзячы ў слава / на пасадзе Боскасьці, / на воблаку лёгкім, / прыйшоў Ісус боскі, / насімы бязгрэшнай рукой, / і выратаваў сьпяваючых: / “Слава, Хрыстос, сіле Тваёй!”
Ісус, жыцьця Падаўца, / узяў тых, якіх упадабаў, / на гару Эляёнскую ўсходзіць; / і дабраславіў Ён іх, і воблакам насімы / нетраў Айца дасягнуў, / якіх не пакідаў ніколі.
Увесь сьвет бачны і нябачны сьвяткуе; / Анёлы і людзі вяселяцца, / няспынна праслаўляючы ўзьнясеньне / Зьяднаўшагася зь намі плоцьцю па дабрыні.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Разбурыўшы магутнасьць сьмерці, як бесьсьмяротны, / Ты, гасподзь, усім падарыў бесьсьмяротнасьць, Чалавекалюбца, / і ўзьнёсься ў славе / на вачах сьвятых Тваіх вучняў, / Ісус усясільны.
Цяпер і заўсёды, і на вялі вякоў. Амін.
Багародзічны: Дабрашчасным зрабілася ўлоньне Твае, Усячыстая! / Бо, Спустошыўшага нетры пекла невымоўным чынам, / Ты невымоўна ўмясьціць удастоілася; / малі Яго выратаваць нас, апяваючых Цябе.
Катавасія: Уладар уладароў, Адзіны ад Адзінага, / Адзінае Слова, што адбылося ад адвечнага Айца, / раўнасільнага Табе Духа Ты, як дабрадзей, / праўдзіва паслаў Апосталам, сьпяваючым: / “Слава магутнасьці Тваёй, Гасподзь!”

Песьня 5

Канон 1
Ірмас: Са сьвітанку дбаючыя, / мы клічам да Цябе, Гасподзь: / “Выратуй нас, бо Ты Бог наш, / апрача Цябе іншага не ведаем!”
Напоўніўшы ўсё вясельлем, Міласьцівы, / Ты прыйшоў з плоцьцю / да вышэйшых Сілаў.
Сілы Анёльскія, / пабачыўшы ўзьнясеньне Твае, усклікалі: / “Браму для Уладара нашага адчыніце!”.
Апосталы, пабачыўшы ўзьнясеньне Выратавальніка, / з трапятаньне абвяшчалі Ўладару нашаму: / “Слава Табе!”
Багародзічны: Як Дзеву пасьля нараджэньня / мы апяваем Цябе, Багародзіца, / бо Ты Бога–Слова ў плоці / сьвету нарадзіла.
Канон 2
Ірмас: Зьдзівіўся ўвесь сусьвет / боскай славе Тваёй: / бо Ты, шлюбу не спазнаўшая Дзева, / насіла ва ўлоньні Тваім Усявышняга Бога / і нарадзіла вечнага Сына, / усім апяваючым Цябе мір падаючага.
Забіўшы сьмерць / сьмерць Тваёй, Гасподзь! / Узяўшы тых, якіх упадабаў, / Ты ўзышоў на сьвятую гару Масьлінную, / і адтуль узьняўся да Айца Твайго, Хрыстос, / воблакам насімы.
Незвычайнае нараджэньне Твае, / незвычайнае Твае уваскрэсеньне, / незвычайнае і кідае ў трапятаньне / Твае, Падаўца жыцьця, з гары боскае ўзьнясеньне, / якое выяўляючы, Ільля / узьнёсься на чатырох канях, / апяваючы Цябе, Чалавекалюбца.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Глядзячым Апосталам абвяшчалі Анёлы: / “Мужы Галілейскія, што вы дзівуецеся / узьнясеньню жыцьця Падаўца – Хрыста? / Ён зноў прыйдзе на зямлю, каб судзіць увесь сусьвет, / як Судзьдзя непараўнальна праўдзівы”,
Цяпер і заўсёды, і на вялі вякоў. Амін.
Багародзічны: Хрыстос, захаваўшы Цябе пасьля нараджэньня / бязгрэшнай дзевай, Боская Маці, / узыходзіць да Айца, Якога не пакідаў, / хоць і прыняў ад Цябе плоць з разумнай душой / па невымоўнай міласьці.
Катавасія: Збавіцельным ачышчэньнем ад грахоў / прыміце палымяную расу Духа, / о дзеці Царквы сьветлыя; / бо цяпер выйшаў ад Сіёну закон – / мілата Духа ў выглядзе палымяных языкоў.

Песьня 6

Канон 1
Ірмас: Ахінула мяне бяздоньне, / труной зрабіўся мне кіт, / але паклікаў да Цябе, Чалавекалюбца, / і выратавала мяне рука Твая, Гасподзь.
Апосталы, бачачы ў гэты дзень Стваральніка, / што ўздымаўся ў вышыні, / узрадаваліся ў надзеі на атрыманьне Духа, / і са страхам усклікалі: / “Слава ўзыходжаньню Твайму!”
Усталі Анёлы, / абвяшчаючым вучням Тваім, Хрыстос: / “Якім чынам вы бачылі Хрыста з плоцьцю ўзыходзячым, / так Ён зноў прыйдзе, / праведны Судзьдзя ўсіх!”
Калі Сілы нябесныя / пабачылі Цябе. Выратавальнік наш, / з целам узыходзячага на вышыні, / яны ўсклікалі, гаворачы: / “Вялікая, Уладыка, любоў Твая да людзей!”
Багародзічны: Цябе, цярновы куст не згараючы, / і гару, і лесьвіцу адушаўлёную, / і дзьверы нябесныя годна славім, / Марыя слаўная, праваслаўных хвала.
Канон 2
Ірмас: Боскае гэтае і ўсімі шанаванае / зьдзяйсьняючы сьвята Боскай Маці, / прыйдзіце, богамудрыя, пачнём апладзіраваць, / ад Яе народжанага Бога праслаўляючы.
Ды акропяць нам аблокі зь вышыні вясельле вечнае: / бо Хрыстос, воблакам, як Херувімамі, насімы, / у гэты дзень узыходзіць да Свайго Айца.
Зьявіўшыся ў плоці, / раней падзеленае Ты сабраў разам, Чалавекалюбца, / і ўзнёсься, Міласэрны, на нябёсы, / у той час, як вучні Твае на Цябе глядзелі.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
“Ад чаго чырвоныя рызы / Зьяднаўшагася з рэчывам плоці?” – / пыталі сьвятыя Анёлы, гледзячы на Хрыста, / носячага боскія знакі / сьвятой пакуты.
Цяпер і заўсёды, і на вялі вякоў. Амін.
Багародзічны: Апяваючы зачацьце Твае, Юначка, / апяваем невымоўнае нараджэньне Табой, Чыстая, / якім мы збаўлены ад сьмерці і бяды, / і змрочнай вязьніцы пекла.
Катавасія: Міласьцю і выратаваньнем для нас / зазьзяў Ты, Уладыка Хрыстос, ад Дзевы, / каб як прарока Ёну з грудзі марской жывёліны, / цалкам вызваліць ад тленьня Адама. / паўшага са ўсім сваім родам.

Кандак, тон 6

Выканаўшы цалкам задум нашага выратаваньня, / і тое, што на зямлі зьяднаўшы зь нябесным, / узьнёсься Ты ў славе, Хрыстос, Божа наш, / абсалютна не пакідаючы нас, але знаходзячыся неразлучна / і абвяшчаючы любячым Цябе: / “Я – зь вамі і ніхто – супраць вас!
Ікас: Зямное на зямлі пакінуўшы, / тое, што ёсьць попел праху аддаючы, / прыйдзіце, ацьвярозімся, сьмяротныя, / і да вышыні вочы ўздымем, / працягнем позіркі, а разам і пачуцьці, да нябеснай брамы: / уявім сябе, што мы на Масьліннае гары, / і глядзім на Збаўцу, на воблаку насімым. / Бо адтуль Гасподзь узьняўся на нябёсы, / там і дары раздаў Апосталам Сваім Шчодры, / склікаўшы, як Айцец, і ўмацаваўшы іх, / наставіўшы як сыноў, і сказаўшы ім: / “Я ад вас не адыходжу; / Я – зь вамі, і ніхто – супраць вас!”

Песьня 7

Канон 1
Ірмас: У пячы палаючай / выратаваўшы сьпевакоў – юнакоў, / дабраслаўлёны Бог бацькоў нашых.
На воблаку сьветлым узьняўшыся / і выратаваўшы сьвет / дабраслаўлёны Бог бацькоў нашых.
Узяўшы на плечы заблукаўшую прыроду, / Ты, Хрыстос, узьнёсься, / прынёсшы яе да Бога і Айца.
Узышоўшы ў плоці / да бесьцялеснага Айца, / дабраслаўлёны Бог бацькоў нашых.
Узяўшы нашу прыроду, грахом забітую, / Ты прынёс яе, Выратавальнік, / ад асабістага Свайго Айца.
Багародзічны: Народжаны ад Дзевы, / Якую Ты зрабіў Багародзіцай, / дабраслаўлёны Ты, Божа бацькоў нашых.
Канон 2
Ірмас: Не ўшанавалі богамудрыя / тварэньне больш Творцы, / але пагражаўшае ім полымя мужна зваяваўшы, / радасна сьпявалі: / “Усяхвальны Гасподзь і Бог бацькоў, / дабраслаўлёны Ты!”
Сьветлае воблака ўзьняла Цябе, / Гасподзь, праўдзівае Сьвятло, / ад зямлі неспасьціжным чынам узышоўшага, / і нябесныя хары зь Апосталамі / праслаўлялі Цябе, усклікаючы: / “Божа, дабраслаўлёны Ты!”
У радасьці ўсе пачнём апладзіраваць / у гонар узьнясеньня Хрыстовага і ўсклікнем: / “Узышоў Бог пры гуку трубным / і сеў па правую руку Айца, / як Яму супасадны, навекі!”
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Сьпяваючы ў старажытнасьці, вялікі Майсей прамаўляў: / “Ды паклоняцца ўзыходзячаму Хрысту Анёлы нябесныя”, / як Уладару ўсяго, Якому мы ўсклікаем: / Гасподзь бацькоў і Бог, дабраслаўлёны Ты!”
Цяпер і заўсёды, і на вялі вякоў. Амін.
Багародзічны: О незвычайныя цуды! / Як умясьціла Ты, мілатой Боскай напоўненая, / Бога няўмяшчальнага, згалеўшага плоцьцю, / і зь вялікай славай у гэты дзень на нябёсы ўзышоўшага, / і Які ажыватварыў людзей?
Катавасія: Мэлядычны напеў музычных прыладаў загучаў, / заклікаючы шанаваць адлітую зь золата стадолу бяздушную; / сьветлая ж мілата Суцяшальніка / заахвочвае нас у набожнасьці сьпяваць: / “Тройца адзіная, раўнасільная, адвечная, / дабраслаўлёная Ты!”

Песнь 8

Канон 1
Ірмас: Ад Айца раней вякоў / народжанага Сына і Бога, / і ў апошнія часы ўвасобіўшагася ад Дзевы Марыі, / сьвятары апявайце, / людзі праслаўляйце ва ўсе стагодзьдзі!
Падаўца жыцьця Хрыста, / у двух прыродах узьняўшагася на нябёсы ў славе / і сядзячага побач зь Айцом, / сьвятары апявайце, / людзі праслаўляйце ва ўсе стагодзьдзі!
Ад рабства служэньня ідалам тварэньня збавіўшага / і прадставіўшага яго свабодным Свайму Айцу, / Цябе, Выратавальнік мы апяваем /і Цябе праслаўляем ва ўсе стагодзьдзі.
Перамогшы Сваім сыходжаньнем ворага / і Ўзьняўшага Сваім узыходжаньнем чалавека, / сьвятары апявайце, / людзі праслаўляйце ва ўсе стагодзьдзі!
Багародзічны: Больш высокай за Херувімаў / Ты выявілася, Багародзіца чыстая, / ва ўлоньні Тваім насіўшая імі Насімага, / Якога разам зь бесьцялеснымі / мы, сьмяротныя, праслаўляем ва ўсе стагодзьдзі.
Канон 2
Ірмас: Юнакоў набожных у пячы / Дзіця Багародзіцы выратавала: / тады – правобразнае, а цяпер – дзеючае; / увесь сусьвет склікае Ён сьпяваць Табе. / “Апявайце Госпада, стварэньні, і / знасіце ва ўсе стагодзьдзі!”
Апосталам пры ўзьнясеньні / зьявіліся Розумы нябесныя і абвяшчалі: / “Што стаіце, гледзячы са зьдзіўленьням? / Гэты, узыходзячы на нябёсы, прыйдзе зноў / судзіць жывучых на зямлі людзей, / як адзіны Судзьдзя!”
Аддамо Богу веліч, / згодна праслаўленьне распачнём, / будзем сьпяваць, весяліцца і апладзіраваць: / Бог наш узышоў ад зямлі на нябёсы, / Анёлы ж і Архангелы Яго апяваюць, як Уладара / і Стваральніка ўсіх.
Дабраславім Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, Госпада.
Узьнесеная вышэй Анёлаў наша прырода, / у старажытнасьці паўшая, / і на пасадзе боскім пасаджана неспасьціжным чынам; / прыйдзіце, узрадуемся і абвясьцім: / “Апявайце Госпада, стварэньні, / і праслаўляйце ва ўсе стагодзьдзі!”
Цяпер і заўсёды, і на вялі вякоў. Амін.
Багародзічны: Вось, Сын Твой, Багародзіца, / паланіўшы Сваім Крыжам сьмерць, / уваскрэс на трэці дзень / і, вучням Сваім зьявіўшыся, узьняўся на нябёсы; / зь Ім і Табе пакланяючыся, / мы апяваем і праслаўляем ва ўсе стагодзьдзі.
Затым: Хвалім, дабраслаўляем, пакланяемся Госпаду, апяваючы і праслаўляючы Яго ва ўсе стагодзьдзі.
Катавасія: Разрывае ланцугі і арашае полымя / Трысьветлы вобраз Боскі; / юнакі сьпяваюць, а ўсе створанае стварэньне / адзінага Выратавальніка і Творцу ўсяго, / як дабрадзея дабраслаўляе.
На 9-й песьні “Гонарам вышэйшую: не сьпяваем, але сьпяваем прысьпеў сьвята.
Узьвялічвай, душа мая, / Хрыста, Які ўзьнёсься ад зямлі на неба / – жыцьця Падаўцу.

Песьня 9

Канон 1
Ірмас: Цябе, што вышэй розуму і слова / зрабілася Маці Боскай, / у часе Звышчасовага невымоўна нарадзіўшую, / мы, верныя, сугучна ўзьвялічваем.
Цябе, Збаўцу сьвету, Хрыста Бога, / Апосталы бачачы боска ўзыходзячым, / са страхам сьвяткуючы, ўзьвялічвалі.
Тваю, Хрыстос, абагаўлёную плоць / на вышыні сузіраючы, Анёлы / указвалі адзін аднаму: / “Гэта – сапраўды Бог наш!”
Цябе пабачыўшы, Хрыстос Бог, / на аблоках ўзьнятага, / палкі бесьцялесных усклікалі: / “Адчыніце браму для Цара славы!”
Цябе, сышоўшага да крайняй мяжы зямлі / і чалавека выратаваўшага, / і ўзыходжаньнм Сваім яго ўзьняўшага, / мы праслаўляем.
Багародзічны: Радуйся Багародзіца, Маці Хрыста Бога! / Таго, Каго насіла Ты ва ўлоньні, / у гэты дзень зь Анёламі сузіраючы ўзьнесеным ад зямлі, / Ты праславіла!
Другі прысьпеў сьвята: Анёлы, узыходжаньня Ўладыкі сузіраючы, дзівіліся, / як Ён быў узьнесены са славай ад зямлі на нябёсы.
Канон 2
Ірмас: Усяляк на зямлі народжаны / ды весяліцца, Духам адукоўваючыся, / ты сьвяткуе і бесьцялесных Розумаў прырода, / шануючы сьвятое сьвята Боскай Маці, / і ды абвяшчае: / “Радуйся, Усядабрашчасная, / Багародзіца чыстая, Заўсёды Дзева!”
О вышэйшага пазнаньня дары! / О кідаючая ў трапятаньне таямніца! / Бо Уладарыўшы над усім, / адыходзячы ад зямлі на нябёсы, / паслаў вучням сьвятога Духа, / адукоўваючага іх розум / і зрабіўшага іх палымянай мілатой.
Збору вучняў сказаў Гасподзь: / “Вы заставайцеся ў Ерусаліме, / і Я пашлю вам іншага Суцяшальніка, / Айцу супасаднага і гонарам роўнага Мне, / Таму, Каго вы бачыце ўзыходзячым / і насімым воблакам сьветлым”.
Узьнесеная відавочна вышэй нябёсаў / прыгажосьць Згалеўшага плоцьцю, / і сядзеньнем зь Айцом ушанаваная / наша паўшая прырода: / узрадуемся ўсе, і сугучна ўсклікнем, / і заапладзіруем рукамі ў радасьці!
Багародзічны: Сьвятло, ад Сьвятла зазьзяўшае, / зь Цябе ўзышоў, Усячыстая, / і ўвесь змрок бязбожнасьці спыніў / і сьпячых у ночы адукаваў; / таму мы ўсе Цябе, як належна, / ва ўсе вялі няспынна праслаўляем.
Катавасія: Радуйся, Царыца, маці і дзевам слава! / Бо ніякія красамоўныя вусны падзьвіжнікаў, прамаўляючы, не здольныя / Цябе апець годна; / зьнемагае і ўсялякі розум, / імкнучыся зразумець нараджэньне ад Цябе Хрыста; / таму мы Цябе сугучна праслаўляем.

Экзапастыляр

Калі вучні на Цябе глядзелі, / узьнёсься Ты да Айца, Хрыстос, каб зь Ім сядзець. / Анёлы ж, наперадзе крочачы, абвяшчалі: / “Адчыніце браму, адчыніце, / бо Уладар узышоў да пачатковага Сьвятла славы!” (3)

На “хваліце” вершыры на 4, тон 1

Мы, у сьвеце гэтым жывучыя, / падобна Анёлам узрадуемся, / Богу, на пасадзе славы насімаму, / уздымаючы сьпеў: / “Сьвяты Ты, Ойча Нябесны, / Сьвяты Ты, столькі ж вечнае Слова, / і Дух Усясьвятой!” (2)
Кіраўнікі Анёлаў / сузіраючы, Выратавальнік, узыходжаньне незвычайнае, / у неразуменьні адзін аднаму казалі: / “Што гэта за гледзішча? / Той, Каго мы бачым – выглядам Чалавек, / але, як Бог, вышэй нябёсаў / Ён з плоцьцю ўзыходзіць!”
Галіляне, бачачы Цябе, Слова, / узьнесеным зь целам зь Масьліннае гары, / чулі Анёлаў абвяшчаючых ім: / “Што вы стаіце і глядзіце? / Ён прыйдзе ў плоці зноў, / такім жа чынам, як вы бачылі!”
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
тон 2: Нарадзіўся Ты, як Сам пажадаў; / зьявіўся сьвету, як Сам задумаў; / пацярпеў плоцьцю, Божа наш; / зь мёртвых уваскрэс, зваяваўшы сьмерць; / узьнёсься ў славе, усё Напаўняючы, / і паслаў нам Духа Боскага, / каб мы апявалі і славілі Тваю Боскасьць.
Славаслоўе вялікае.

Водпуск

У славе узьнесшыся ад нас на неба і сеўшы па правую руку Бога і Айца, Хрыстос, праўдзівы Бог наш, малітвамі ўсячыстай Сваёй Маці, сьвятых, слаўных і ўсяхвальных Апосталаў і ўсіх сьвятых памілуе і выратуе нас, як добры і Чалавекалюбца.

На літургіі

Антыфон 1, тон2

Верш 1: Пляскайце ў далоні, усе народы, клікніце Богу голасам радасьці.
Пс 46:2
Малітвамі Багародзіцы, Выратавальнік, / выратуй нас.
Верш 2: Бо Гасподзь Усявышні грозны, - вялікі Цар над усёю зямлёю.
Пс 46:3
Малітвамі Багародзіцы, Выратавальнік, / выратуй нас.
Верш 3: Скарыў нам народы і плямёны пад ногі нашыя.
Пс 46:4
Малітвамі Багародзіцы, Выратавальнік, / выратуй нас.
Верш 4: Узышоў Бог пад воклічы, Гасподзь пад гукі трубныя.
Пс 46:6
Малітвамі Багародзіцы, Выратавальнік, / выратуй нас.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Малітвамі Багародзіцы, Выратавальнік, / выратуй нас.

Антыфон 2, тон 2

Верш 1: Вялікі Гасподзь і праслаўлены вельмі / ў горадзе Бога нашага, на сьвятой гары Ягонай.
Пс 47:2
Выратуй нас, Сын Божы, узьнесшыся ў славе, / сьпяваючых Табе: Алілуя.
Верш 2: Гара Сіён; на паўночным схіле яе / горад вялікага Цара.
Пс 47:3б
Выратуй нас, Сын Божы, узьнесшыся ў славе, / сьпяваючых Табе: Алілуя.
Верш 3: Бог у харомах ягоных / вядомы як цьвярдыня.
Пс 47:4
Выратуй нас, Сын Божы, узьнесшыся ў славе, / сьпяваючых Табе: Алілуя.
Верш 4: Бо вось, сышліся цары і прайшлі ўсе міма.
Пс 47:5
Выратуй нас, Сын Божы, узьнесшыся ў славе, / сьпяваючых Табе: Алілуя.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Адзінародны Сын:

Антыфон 3, тон 4

Верш 1: Слухайце гэта, усе народы; / уважайце гэтаму ўсе, хто жыве на сьвеце.
Пс 48:2

Трапар, тон 4

Узьнёсься Ты ў славе, Хрыстос Бог наш, / радасьцю напоўніўшы вучняў / абяцаньнем Сьвятога Духа, / па сьцьверджаньню іх дабраслаўленьнем, / у тым, што Ты – Сын Божы, Збаўца сусьвету
Верш 2: І простыя, і знакамітыя, багаты, / гэтак сама і бедны.
Пс 48:3
Трапар: Узьнёсься Ты ў славе, Хрыстос Бог наш:
Верш 3: вусны мае вымавяць мудрасьць, / а развагі сэрца майго - веданьне.
Пс 48:4
Трапар: Узьнёсься Ты ў славе, Хрыстос Бог наш:
Верш 4: Нахілю вуха маё да прыпавесьці; / адкрыю загадку маю на арфе.
Пс 48:5
Трапар: Узьнёсься Ты ў славе, Хрыстос Бог наш:

Уваход

Узышоў Бог пад воклічы, / Гасподзь пад гукі трубныя.
Пс 46:6
Трапар: Узьнёсься Ты ў славе, Хрыстос Бог наш:
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Кандак, тон 6

Выканаўшы цалкам задум нашага выратаваньня, / і тое, што на зямлі зьяднаўшы зь нябесным, / узьнёсься Ты ў славе, Хрыстос, Божа наш, / абсалютна не пакідаючы нас, але знаходзячыся неразлучна / і абвяшчаючы любячым Цябе: / “Я – зь вамі і ніхто – супраць вас!
Трысьвяцьце.

Пракімен, тон 7

Узьнясіся вышэй за нябёсы, Божа, і над усёю зямлёю хай будзе слава Твая!
Верш: Гатовае сэрца маё, Божа, гатовае сэрца маё.
Пс 56:12, 8а
Дзеяў сьвятых Апосталаў чытаньне, пачатак 1б

Алілуя, тон 2

Верш: Узышоў Бог пад воклічы, Гасподзь пад гукі трубныя.
Верш: Пляскайце ў далоні, усе народы, клікніце Богу голасам радасьці.
Пс 46:6, 2
Эвангельля паводле Лукаша, пачатак 114.

Замест “Годна”

Узьвялічвай, душа мая, / узьнесшагася ад зямлі на нябёсы / Хрыста – жыцьця Падаўца.
Ірмас, тон 5: Цябе, што вышэй розуму і слова / зрабілася Маці Боскай, / у часе Звышчасовага невымоўна нарадзіўшую, / мы, верныя, сугучна ўзьвялічваем..
І так сьпяваем да адданьня.

Прычасьнік

Узышоў Бог пад воклічы, Гасподзь пад гукі трубныя Алілуя. (3)

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.