у суботу на вялікае вячэрняй
На “Госпада клічу” вершыры на 10. Сьпяваем тры нядзельныя вяршыры, чатыры ўсходніх і дзьве аб сьляпым, паўтараючы першую.
Вяршыры нядзельныя, тон 5
Сьвятым Сваім Крыжам, Хрыстос, / Ты сатану пасарамаціў, / і ўваскрашэньнем Сваім джала граху прытупіў / і выратаваў нас ад брамы сьмерці. / Праслаўляем Цябе, Адзінародны.
Уваскрашэньне Даруючы роду чалавечаму, / як авечка на ахвяраваньне быў прыведзены. / Спужаліся Яго князі пекла, / і адчынілі браму смутку; / бо прыйшоў Цар славы – Хрыстос, / абвяшчаючы паланёным: “выходзьце”, / і тым, хто ў цемры: “адкрыйцеся”.
Вялікі цуд! Стваральнік нябачнага, / па чалавечы плоцьцю пацярпеўшы, / уваскрэс, як Бесьсьмяротны. / Прыйдзіце, плямёны народаў, паклонімся Яму; / бо мы, Ягонай міласэрнасьцю ад памылкі збаўленыя, / апяваць адзінага ў трох Асобах Бога навучыліся.
Вершыры ўсходнія
Вячэрняе пакланеньня / прыносім Табе – вечнаму сьвятлу, / у канцы вякоў праз плоць, быццам у люстэрку, зьзяўшаму для сьвету, / і нават у пекла сышоўшаму, / і тамтэйшую цемру расьсеяўшаму, / і сьвятло уваскрашэньня народам паказаўшы. / Падаўца сьвятла, Гасподзь, слава Табе!
Кіраўніка выратаваньня нашага – Хрыста праславім; / бо праз уваскрашэньне Яго зь мёртвых / быў сьвет ад памылкі выратаваны; / радуецца хор Анёлаў, / уцякае спакуса нячысьцікаў, / паўшы Адам узьняўся, / а сатана бясьсільны.
Вартаўнікі былі навучаны беззаконнымі: / “Схавайце уваскрашэньне Хрыста: / вазьміце грошы і скажыце, / што пакуль мы спалі, зь магілы скралі пакойніка”. / Хто бачыў, хто чуў, каб калісьці кралі пакойніка, / тым больш – памазанага сьмірнай і голага, / пакінуўшага ў магіле / нават палотны свае пахавальныя? / Не памыляйцеся, Юдэі; / словы прарокаў зразумейце і пазнайце, / што Ён сапраўды Збаўца сусьвету і Ўсясьльны.
Гасподзь, пекла паланіўшы / і сьмерць зваяваўшы, Выратавальнік наш, / сьвет адукаваўшы сьвятым Сваім Крыжам! / Памілуй нас.
Іншыя вершры, саматонныя аб сьляпым, тон 2
Сьляпым нарадзіўшыя / розумам сваім так разважаў: / “Няўжо я за грахі бацькоўскія нарадзіўся без вачэй? / Ці не праз няверу народаў нарадзіўся я ім у сьведчаньне? / Не магу ўжо я пытаць: калі ноч, калі дзень? / Няма ўжо сілаў нагам маім аб камяні спатыкацца: / бо не бачыў я ні сонца зьзяючага, / ні Стваральніка майго ў выяве чалавека. / Але малю Цябе, Хрыстос Бог, / паглядзі на мяне і памілуй мяне!” (2)
Ісус ідучы ад сьвяцілішча, / пабачыў чалавека, сьляпога ад нараджэньня, / і, літасьць выявіўшы, паклаў сумесь з гліны на вочы ягоныя / і прамовіў яму: “Ідзі, памыйся ў Сіляаме”. / І, памыўшыся, ён бачыць пачаў, узносячы славу Богу. / Блізкія ж яго казалі яму: / “Хто адчыніў вочы твае, / якія ніхто з бачыўшых няздольны быў вылечыць?” / Ён жа абвясьціў, кажучы: / Чалавек, названы Ісус, Ён мне сказаў: / “Памыйся ў Сіляаме”, – і я пачаў бачыць. / Ён – сапраўды Той, / аб Якім казаў Майсей у законе, як аб Хрысьце–Мэсіі; / Ён – Выратавальнік душаў нашых!”
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
тон 5: Гасподзь, ідучы па шляху, / пабачыў Ты чалавека, сьляпога ад нараджэньня; / і, прыйшоўшы ў зьдзіўленьне, вучні пыталі Цябе, прамаўляючы: / “Настаўнік, хто зрашыў: / ён альбо бацькі ягоныя, што сьляпым нарадзіўся?” / Ты ж, Выратавальнік мой, да іх зьвярнуўся: / “Ні ён не грашыў, ні бацькі ягоныя, / але гэта дзеля тога, каб выявіліся справы Боскія на ім. / Мне належыць рабіць справы Паслаўшага Мяне, / якія ніхто няздольны зрабіць”, / М, сказаўшы гэта, плюнуў на зямлю, / і сумесь зрабіўшы, / Ты памазаў вочы ягоныя, да яго прамаўляючы: / “Ідзі, памыйся ў купальні сіляамскай”, / Ён жа, памыўшыся, зрабіўся здаровым і абвяшчаў Табе: / “Веру, Гасподзь!” – і пакланіўся Табе. / Праз гэта і мы клічам: “Памілуй нас!”
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: У Чырвоным моры, / вобраз Нявесты, шлюбу не пазнаўшай, / быў накрэсьлены некалі. / Там – Майсей, падзяліўшы воды, / тут жа – Гаўрыіл, служыцель цуду. / Тады па дну марскому, не абмачыўшы ногі, прайшоў Ізраіль, / цяпер жа Хрыста без насеньня нарадзіла Дзева. / Мора пасьля праходу Ізраіля засталося непраходным, / Нявінная пасьля нараджэньня Эмануіла засталася непашкоджанай. / Божа Існы, – / і адвечны, і прыйшоўшы як чалавек, / памілуй нас!
На літыі вершыры храма
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
тон 4: Усё жыцьцё свае лічачы ноччу, / сьляпы клікаў да Цябе, Гасподзь: / “Адчыні мне вочы, Сын Давыда, Выратавальнік наш, / каб і я са ўсімі апеў сілу Тваю!”
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны, тон той жа: Прыслухайся да маленьня слуг Тваіх, Усячыстая, / спыняючы беды, на нас паўстаўшыя, / ад усялякай скрухі нас збаўляючы, / бо Цябе адну як цьвёрдую і надзейную апору мы маем, / і ў Табе абарону атрымалі. / Ды не пасаромеемся, Уладарка, Цябе заклікаючы! / Пасьпяшайся выканаць маленьні, да Цябе зь верай заклікаючых: / “Радуйся, Уладарка, усім дапамога, / радасьць і пакрыў, і выратаваньне душаў нашых!”
На вершыры вершыра нядзельная, тон 5
Цябе, увасобіўшагася Выратавальніка Хрыста, / і нябёсы не пакінуўшага, / мы сьпевам песьняў праслаўляем; / бо Крыж і сьмерць Ты прыняў за род наш, / як чалавекалюбца Гасподзь; / разбурыўшы браму пекла, Ты на трэці дзень уваскрэс, / выратоўваючы душы нашы.
Затым вершыры Пасхі зь іх прысьпевамі, як у Нядзелю Пасхі на ранішняй.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
тон 8: Нярэчыўнае Сонца праўды, Хрыстос Бог, / ад улоньня маці сьвятла пазбаўленага, / Тваім ўсячыстым дотыкам дваістым чынам прасьвятліўшы! / І вочы нашы духоўныя прасьвятліўшы, / сынамі для нас выяві, / каб нам зь верай клікаць да Цябе: / “Вялікая і невымоўная міласэрнасьць Твая да нас; / Чалавекалюбца, слава Табе!”
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Уваскрэсеньня дзень:
Потым: Сёньня адпускаеш:
Трапар нядзельны, тон 5
Слова, адвечнае і падобнае Айцу і Духу, / ад Дзевы народжанае для выратаваньня нашага, / апяём, верныя, і паклонімся Яму, / бо пажадаў Ён плоцьцю узысьці на Крыж, / і сьмерць пацярпець, і ўваскрэсіць памёршых / слаўным уваскрэсеньнем Сваім.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Радуйся, непраходная брама Госпада! / Радуйся, сьцяна і пакрыў прыбягаючых да Цябе! / Радуйся, прыстанак ціхі і Дзева, што шлюбу не пазнала, / нарадзіўшая ў плоці Творцу Твайго і Бога! / Не спыняй маліць аб апяваючых / і шануючых Народжанага ад Цябе.
На ранішняй
Пасьля 1 вершаслоўя – сядальныя нядзельныя, тон 5
Крыж Госпада ўсхвалім, / сьвятое пахаваньне сьпевамі ўшануем / і ўваскрэсеньне Ягонае праславім; / бо Ён уваскрэсіў зь Сабой памёршых зь магілаў, як Бог, / зьнішчыўшы магутнасьць сьмерці і сілу сатаны, / і паланёным у пекле сьвятло падарыў.
Верш: Паўстань, Госпадзе Божа, падай руку Тваю, не забудзь прыгнечаных!
Пс 9:33
Гасподзь! Ты быў прызнаны мёртвым, забіўшы сьмерць; / у магілу быў пакладзены, пустымі зрабіўшы магілы. / На зямлі ваяры труну Тваю ахоўвалі, / у пекле Ты ад стагодзьдзя памёршых уваскрэсіў. / Усямагутны і неспасьціжны Гасподзь, слава Табе!
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Радуйся, гара сьвятая і адным Богам пройдзеная! / Радуйся, адушаўлёны і не згараючы куст цярновы! / Радуйся, адзіны для сьвету мост да Бога, / сьмяротных прыводзячы да вечнага жыцьця! / Радуйся, нявінная Юначка, / не пазнаўшы мужа нарадзіўшая / Выратаваньне душаў нашых!
Пасьля 2 вершаслоўя – сядальны.
Гасподзь! Пасярод асуджаных / прыбілі Цябе беззаконныя да Крыжа / і дзідай працялі рэбры Твае, о Міласэрны. / Пахаваньне прыняў Ты, браму пекла разбурыўшы, / і ўваскрэс на трэці дзень. / Жанчыны прыбеглі паглядзець на Цябе ў магіле, / але абвясьцілі апосталам аб уваскрэсеньні. / Праслаўлены Выратавальнік, Анёламі апяваемы, / дабраслаўлёны Гасподзь, слава Табе!
Верш: Славіць буду Цябе, Госпадзе, усім сэрцам маім, / абвяшчаць пра ўсе цуды Твае.
Пс 9:2
Незвычайная таямніца Твая, Выратавальнік мой, / сьвету зрабілася выратаваньнем: / бо, уваскрэсшы з боскай славай зь магілы, / Ты загінуўшых узьняў зь Сабой, як Бог; / Жыцьцё ўсіх, Гасподзь, слава Табе!
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Нявеста, шлюбу не пазнаўшая, Боская Маці, / смутак Евы ў радасьць ператварыўшая! / Апяваем Цябе, мы, верныя, і пакланяемся Табе; / Бо Ты пазбавіла нас ад старажытнага праклёну. / І цяпер, Усяпраслаўленая і Ўсясьвятая, / маліся няспынна аб выратаваньні нашым.
Затым трапары “пасьля Няпарочных” і малая екценьня
Іпакой, тон 5
Зьдзіўляючыся розумам ад зьяўленьня анёлаў / і душой адукоўваючыся праз боскае ўваскрэсеньне, / міраносіцы апосталам дабравесьцілі: / “Абвясьціце народам уваскрэсеньне Госпада, / вам садзейнічаючага цудамі / і падаючага нам вялікую міласьць!”
Сьцепяны, тон 5
Антыфон 1
У смутку маім як Давыд / апяваю Цябе, Выратавальнік мой: / “Пазбаў душу маю ад словаў каварных!”
У пустэльнікаў жыцьцё шчасьлівае, / Боскай любоўю акрыленых.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Сьвяты Дух уладарыць над усім, / як бачным, так і нябачным; / бо Ён самаўладны / і сапраўды Адзін з Тройцы.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Сьвяты Дух уладарыць над усім, / як бачным, так і нябачным; / бо Ён самаўладны / і сапраўды Адзін з Тройцы.
Антыфон 2
На горы, душа, узыходзь, / пойдзем туды, / адкуль дапамога ідзе.
Правая рука Твая / і мяне, Хрыстос, датыкаючыся, / ад усялякага падступства ды захавае.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Сьвятому Духу, багаслоўствуючы, абвясьцім: / “Ты – Бог, жыцьцё, любоў, сьвятло, розум; / Ты – дабрыня, Ты ўладарыш заўсёды!”
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Сьвятому Духу, багасловячы, абвясьцім: / “Ты – Бог, жыцьцё, любоў, сьвятло, розум; / Ты – дабрыня, Ты ўладарыш заўсёды!”
Антыфон 3
Аб сказаўшым мне: “Прыйдзі ў сялібу Госпада” / я, вялікай радасьцю напоўнены, / малітвы ўздымаю.
У доме Давыда страшнае зьдзяйсьняецца: / бо там – полымя, што абпальвае / усялякі разбэшчаны розум.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Сілай жыватворчай Сьвяты Дух валодае: / ад Яго ўсялякая жывая істота адушаўляецца, / як і Айцом, і разам – Сынам.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Сілай жыватворчай Сьвяты Дух валодае: / ад Яго ўсялякая жывая істота адушаўляецца, / як і Айцом, і разам – Сынам.
Пракімен, тон 5
Паўстань, Госпадзе Божа, падай руку Тваю, / Гасподзь – цар навечна.
Верш: Славіць буду Цябе, Госпадзе, усім сэрцам маім, / абвяшчаць пра ўсе цуды Твае.
Пс 9:33а, 37а, 2
Усё, што дыхае, хай хваліць Госпада:
Ранішняе нядзельнае Эвангельля: паводле Яна пачатак 64.
Затым: Уваскрэсеньне Хрыстова бачыўшы: (3) Псальма 50.
Канон Пасхі, зь ірмасамі і багародзічнымі на 8 і сьляпога на 6
Канон, твор вялебнага Іосіфа, тон 5
Песьня 1
Ірмас: Зямлю, на якую сонца не сьвяціла / і не глядзела ніколі, / бяздоньне, якое не бачыла шырыня нябесная, / Ізраіль прайшоў, не намачыўшы ног, Гасподзь; / і ўвёў Ты яго на гару сьвятыні Тваёй, / сьпяваючага і іграючага песьню перамогі.
Раскрыжаваньне добраахвотна прыняўшы, Выратавальнік, плоцьцю, / Ты сьвету падаў дабраслаўленьне і жыцьцё, Уладыка, / адзіны ўсядабраслаўлёны і ўсяго Стваральнік. / Праз гэта бы дабраслаўляем Цябе, апяваем і праслаўляем, / сьпяваючы і іграючы песьню перамогі.
У рове найглыбокім / Цябе, Хрыстос Доўгацярплівы, / зрабіўшагася мёртвым, / паклаў шляхетны Іосіф, / і прываліў камень да дзьвярэй грабніцы. / Але ўваскрэс Ты, слаўны, і сьвет узьняў зь Сабой, / сьпяваючы і іграючы песьню перамогі.
“Што вы пахі водарныя прынесьлі са сьлязамі?” / – прамаўляў Анёл, явіўшыся шаноўным жанчынам, – / “Хрыстос уваскрэс. Бяжыце, абвясьціце богабачцам–вучням, / што смуткуюць і плачуць, / ды ўзрадуюцца яны і сьвяткуюць радасна!
Цуды праслаўленыя зьдзяйсьняючы, / вылечыў Ты, Збаўца, і сьляпога ад нараджэньня, / сумесьсю зь зямлі памазаўшы вочы ягоныя і прамоіўшы: / “Ідзі і памыйся ў Сіляаме, / ды пазнаеш Мяне, Бога, па зямлі ходзячага, / плоць носячага па спачуваньню сэрца Свайго”.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Траісты: Адзіную Існасьць ў Трох Асобах шануючы, / праславім, верныя, Айца, і Сына, і Духа праўдзівага, / Творцу , і Госпада, і Збаўцу ўсіх, / адзіна нястворанага Бога, / з бесьцялеснымі сьпяваючы: / “Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты Ты, Уладар!”
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Ва ўлоньне Твае, што шлюбу не пазнала, / усяліўся, Чыстая, Гасподзь, / па спачуваньню сэрца Свайго / жадаючы выратаваць чалавека, / спарахнелага праз падступства ворага. / Малі ж Яго горад гэты выратоўваць / ад усялякага палону і ворагаў нападаў.
Катавасія: Выратавальніку Богу, / па мору народ сухім правёўшаму / і фараона са ўсім войскам патапіўшаму, – / Яму адзінаму засьпяваем, / бо Ён праславіўся.
Песьня 3
Ірмас: Сэрца мае, Гасподзь, / што хістаецца хвалямі мора жыцьцёвага, зацьвердзі, / да ціхага прыстані скіроўваючы, як Бог.
Сэрца вагаючыхся Ты зацьвердзіў, / пахіснуўшы ўсю зямлю. Доўгацярплівы, / сьвятым крыжаваньнем Тваім, / якое Ты плоцьцю пацярпеў.
У новай грабніцы Цябе, Міласэрны, / Іосіф шляхетны паклаў; / але ўваскрэс Ты на трэці дзень зь мёртвых, / абнавіўшы нас.
“Што вы шукаеце Госпада, як мёртвага? / Уваскрэс Ён, як казаў”, / – Анёл жанчынам абвяшчаў, / бліскаючы боскім выглядам.
Некалі сьляпога ад нараджэньня, / прыбягаючага да Цябе, Ты вылечыў, Усясміласьцівы, / і пачаў ён праслаўляць задум Твой і цуды.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Траісты: Пакланяемся Богу Айцу адвечнаму, / Сыну і Духу Боскаму, / цалкам нястворанай Існасьці ў трох Асобах, / адзінаму Богу ўсяго.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Са ўлоньня дзявоцкага / нарадзіла Ты Бога ўвасобленага; / Яго малі, Усясьвятая Ўладарка, / выявіць да нас спачуваньне.
Катавасія: Сілай Крыжа Твайго, Хрыстос, / замацуй розум мой, / каб мне апяваць і праслаўляць / выратавальнае Твае ўзьнясеньне.
Кандак і ікас Пасхі.
Сядальны, тон 8
Усіх Уладар і Творца, праходзячы, / пабачыў на шляху сядзеўшага сьляпога, / плакаўшага і прамаўляючага: / “Не бачыў я ў жыцьці сваім ні сонца зьзяючага, / ні месяца, усё сьвятлом азараючай. / Таму клічу да Цябе: / Ад Дзевы Нарадзіўшыся, каб асьвятліць усё! / Асьвятлі мяне, як міласэрны, / каб я ўсклікаў, да Цябе, Уладыка Хрыстос Бог, прыпадаючы: / Прабачэньне грахоў мне падай, / па вялікай міласьці Тваёй, Адзіны Чалавекалюбца!”
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Усіх Уладар і Творца, праходзячы, / пабачыў на шляху сядзеўшага сьляпога, / плакаўшага і прамаўляючага: / “Не бачыў я ў жыцьці сваім ні сонца зьзяючага, / ні месяца, усё сьвятлом азараючай. / Таму клічу да Цябе: / Ад Дзевы Нарадзіўшыся, каб асьвятліць усё! / Асьвятлі мяне, як міласэрны, / каб я ўсклікаў, да Цябе, Уладыка Хрыстос Бог, прыпадаючы: / Прабачэньне грахоў мне падай, / па вялікай міласьці Тваёй, Адзіны Чалавекалюбца!”
Песьня 4
Ірмас: Пачуў я, Гасподзь, / вестку аб Табе і спужаўся, / зразумеўшы Твой задум / і праславіў Цябе, / адзіны Чалавекалюбца.
Мяне, памёршага ад смакаваньня ад дрэва, / Ты, зьяўляючыся Жыцьцём, зноў ажывіў, / на Дрэве раскрыжаваны па вялікай міласьці; / таму я, Слова, праслаўляю Цябе.
Зь вучнямі разам дзівосным чынам знаходзячыся, / Ты казаў ім, Гасподзь: / “Ідзіце, паўсюды абвясьціце / аб Маім уваскрэсеньні!”
Гасподзь, сьведчачы ўваскрэсеньне Твае зь мёртвых, / зь любячымі Цябе, Хрыстос, / Ты ў працягу шматлікіх дзён знаходзіўся, / радасьцю іх напаўняючы.
Даў Ты вочы, Гасподзь, / зь улоньня сьляпым народжанаму, прамовіўшы: / “Ідзі, памыйся і пачнеш бачыць, / праслаўляючы Маю Боскасьць.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Траісты: Роўная годнасьцю, адвечная Тройцы, / непадзельная сутнасьцю, але падзеленая па Асобам, / выратоўвай ўсіх, Цябе са страхам праўдзіва праслаўляючых.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Звышнатуральнае нараджэньне Хрыста / ад Цябе, Чыстая, мы праслаўляем, / зь верай дабрашчаснай Цябе называючы, усячыстая, / як Маці Бога ўсіх.
Катавасія: Пачуў я вестку / аб магутнасьці Крыжа Твайго, / што рай ім адчынены, / і ўсклікнуў: “Слава сіле Тваёй, Гасподзь!”
Песьня 5
Ірмас: Няшчасную душу маю, / ноччу ваюючую зь цемрай запалаў, / хутка прыйшоўшы, памілуй, / і запалі нярэчыўнае Сонца, / ва мне дзеючае праменьнем дня, / каб ноч зьмянілася сьвітанкам.
Узьнесены Ты быў на Дрэва, Міласэрны, / і ўсіх сьмяротных узьнёс зь Сабой, / і варожага зьмея забіў, / і ажывіў стварэньне рук Тваіх, / як адзіны Бог усяго.
Пакладзены Ты быў у магіле, / добраахвотна зрабіўшыся мёртвым, Уладар бесьсьмяротны, / і ўсе царскія палацы пекла спустошыў, / узьняўшы мёртвых уваскрэсеньнем Тваім.
Цябе, Слова, цуды вялікія на зямлі зьдзяйсьняўшага, / сьмерці аддала племя беззаконных; / але Ты Сам, Гасподзь, адзіны моцны, / уваскрэс зь мёртвых, Хрыстос, як прадказаў.
Вочы Ты адчыніў не бачыўшаму сьвятла адчувальнага, / і погляд душы ягонай асьвятліў, / і на праслаўленьне Цябе ўзьняў яго, / пазнаўшага ў Табе Творцу, / па міласэрнасьці прыйшоўшага чалавекам.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Траісты: Тройцу ў Адзінстве, / Адзінства ў Тройцы / усе мы, верныя, праслаўляем: / Айца, і Сына, і Духа праўдзівага, / адзінага Бога, усіх сапраўды Творцу.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Як Ты нарадзіла, Богам абдараваная, / чыстая Дзева–Маці, / не выпрабаваўшы зносін зь мужам? / Як сілкуеш Сілкуючага ўсё стварэньне? / Як – адзін Ён ведае Сам, / усяго Творца і Бог.
Катавасія: Дбаючы зь сьвітанку, / мы клічам да Цябе, Гасподзь: / “Выратуй нас, бо Ты Бог наш; / апрача Цябе іншага мы не ведаем!”
Песьня 6
Ірмас: Як прарока ад зьвера Ты збавіў, Гасподзь, / так і мяне з глыбіні / няўёмных запалаў выведзі, малю, / каб я смог яшчэ зірнуць / на сьвяты храм Твой.
Раскрыжаваны з разбойнікамі, Уладыка, / Ты збавіў ад злых разбойнікаў – запалаў–душагубаў, / усіх, апяваючых згодна Твае раскрыжаваньне і уваскрэсеньне, / чалавекалюбца Гасподзь.
Паклалі ў грабніцы нежывым, мёртвым, / Цябе, Хрыстос, усім мёртвым падаючага жыцьцё; / але ўваскрэс Ты, Гасподзь, усе магілы спустошыўшы, / боскай Тваёй магутнасьцю, Слова.
Пасьля ўваскрэсеньня, Хрыстос, / Ты казаў сябрам Тваім: / “Сядзіце цяпер у Ерусаліме, / пакуль не будзеце абдараваныя зь вышыні сілай непераможнай / і надзейнай дапамогай!”
Сумесь зрабіўшы зь зямлі, / вочы сьляпога ад нараджэньня Ты ёй памазаў / і дараваў яму бачаньне, / каб апяваў ён невымоўную сілу Тваю, Слова, / якой Ты выратаваў сьвет.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Траісты: Адзінства ў трох Асобах: / Айцец ненароджаны, Сын народжаны і Дух сыходзячы, / трысьвяты Гасподзь, адзіная Сутнасьць і Сіла, / выратоўвай усіх людзей Тваіх!
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Веліч Тваю. Чыстае, хто асягне? / Бо Ты Бога ў плоці нарадзіла звышнатуральна, / сьвет праз Цябе, Дзева ўсячыстая, / збаўляючага ад усялякага граху.
Катавасія: Ахінула мяне бездань, / кіт зрабіўся мне магілай, / але я паклікаў да Цябе, Чалавекалюбца, / і выратавала мяне рука Твая, Гасподзь.
Кандак, тон 4
З пашкоджанымі вачамі душы / я да Цябе, Хрыстос, прыходжу / як сьляпы ад нараджэньня / у пакаяньні клічу да Цябе: / “Ты – сьвятло сьветлае для ўсіх, хто знаходзіцца ў цемры!”
Ікас: Даруй мне бруі прамудрасьці невымоўнай / і вышэйшага пазнаньня, Хрыстос, / Сьвятло знаходзячымся ў цемры і памыляючымся Настаўнік, / каб я здалеў абвясьціць аб тым, / чаму зразумела навучыла сьвет боская кніга Эвангельля, – / аб цудзе са сьляпым: / як былы ад нараджэньня сьляпым, / вочы цялесныя атрымлівае і разам душэўныя, зь верай абвяшчаючы: / “Ты – сьвятло сьветлае для ўсіх, хто знаходзіцца ў цемры!”
Песьня 7
Ірмас: Полымя гасіўшая – юнакоў малітва, / прапаведніца цуду – арашаючая печ, / не палячая і не спальваючая апяваючых / Бога бацькоў нашых.
Калі раскрыжаваны Ты быў на Дрэве, Выратавальнік, / згасла сонца, пахіснулася зямля, / жахнулася ўсё тварэньне / і мёртвыя паўсталі зь магілаў.
Калі Ты, Уладар, паўстаў зь мёртвых, / з Табой паўсталі душы, там спаўшыя, / і праслаўлялі магутнасьць Тваю, / якой разарваў ланцугі сьмерці.
На сьвітанку прыйшоў Цябе памазаць мірам / хор жанчын; даведаўшыся ж, што ўваскрэс Ты, Гасподзь, / яны радаваліся зь сьвятымі вучнямі, / іх малітвамі падай нам міласьць, / збаўляючы нас ад злога.
Сумесьсю зь зямлі памазаў Ты вочы сьляпому, / і крочыць яму да Сіляаму загадаў; / памыўшыся ж, ён пачаў бачыць, / апяваючы Цябе, Хрыстос, Уладара ўсяго.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Траісты: Айца адвечнага, / зь адвечным Сынам / і Духа Сьвятога праславім у сьпевах: / “Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты Ты ёсьць, Божа, Уладар усяго!”
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Пасьля цяжарнасьці Ты засталася Дзевай, Чыстая, / бо нарадзіла Бога, абнавіўшага законы прыродныя / сілай Сваёй, Усячычтая, / Яго малі няспынна аб выратаваньні душаў нашых.
Катавасія: У пячы палымянай / выратаваўшы юных сьпевакоў, / дабраслаўлёны Бог бацькоў нашых.
Песьня 8
Ірмас: Анёлаў хор і людзей збор, / Уладара і Стваральніка ўсяго, / сьвятары апявайце, лявіты дабраслаўляйце, людзі ўздымайце ва ўсе стагодзьдзі!
Палкі анёльскія, пабачыўшы Цябе, / Хрыстос, Уладар усяго, на Крыжы вісячым, / і ўсё тварэньне, зьменшыўся ў жаху, / зьдзівілася, апяваючы Табе, чалавекалюбца
Пекла застагнала, пабачыўшы Цябе ў апраметнай / і аддавала сьпешна мёртвых, / што былі ад стагодзьдзя пад вартай, Хрыстос, / апяваючых Цябе, чалавекалюбца.
Хрыстос, зьдзяйсьняючы цуды незвычайныя, / Ты добраахвотна быў на Крыжы ўзвышаны, / і зь мёртвымі зьяднаўся, забойца пекла, / і зь мужнасьцю ўсіх палонных вызваліў.
Сьляпому, да Цябе прыбягаючаму, / Ты вочы дараваў. Хрыстос, / загадаўшы яму крочыць да Сіляаму, памыцца і пачаць бачыць, / і Богам Цябе абвясьціць, / у плоці прыйшоўшым для выратаваньня сусьвету.
Дабраславім Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, Госпада.
Тройца непадзельная, Адзінства незьлітнае, / Божа ўсіх і Творца ўсяго, / апяваючых і зь верай ўшаноўваючых магутнасьць Тваю, / ад усіх магчымых выпрабаваньняў выратуй.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Дзева Ўсячыстая, абдараваная Богам, / Сына Твайго няспынна малі, / ды не пасарамаціць Ён мяне ў дзень судны, / але да абранага статку далучыць.
Хвалім, дабраслаўляем, пакланяемся Госпаду, апяваючы і праслаўляючы Яго ва ўсе стагодзьдзі.
Катавасія: Ад Айца раней стагодзьдзя / народжанага Сына і Бога. / і ў апошнія часу ўвасобіўшагася ад Дзевы–Маці, / сьвятары апявайце, / людзі праслаўляйце ва ўсе стагодзьдзі.
На 9 песьні Больш годную пашаны: не сьпяваем.
Песьня 9
Ірмас: Стварыў з Табой вялікае Моцны, / паказаў Цябе Дзевай чыстай пасьля зачацьця, / бо нарадзіла Ты без насеньня Свайго Творцу, – / праз гэта мы Цябе, Багародзіца, ўзьвялічваем
На дрэве Крыжовым Ты працьвічаны быў, Хрыстос Бог, / і перамогу атрымаў над усім дзеямі ворага, / і зьнішчыў ранейшы праклён, Выратавальнік; / таму мы Цябе, як належыць, узьвялічваем.
Калі пекла пабачыла Цябе, Слова, зь душой у апраметнай, / яно застагнала і са страхам адпусьціла ўсіх мёртвых, / пазнаўшы магутнасьць улады Тваёй; / таму мы Цябе, як належыць, узьвялічваем.
Бачачы Зьдзяйсьняючага знакі і цуды страшныя, / збор жыдоўскі зь зайздрасьці аддаў Яго на сьмерць, / Таго, Хто пекла паланіў уваскрэсеньнем Сваім, / і ўсіх, як моцны, зь Сабой узьняў.
Уваскрэс Ты, як казаў, зь мёртвых, жыцьця Падаўца, / і зьявіўся сьвятым вучням пасьля ўваскрэсеньня, / знакі зьдзейсьніўшы і сьляпым вочы даўшы; / зь імі мы Цябе ўзьвялічваем ва ўсе стагодзьдзі.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Траісты: Шаную Сьвятло – Айца, / слаўлю і Сьвятло – Сына, / апяваю Сьвятло – Духа праўдзівага, / адзінае непадзельнае Сьвятло, / у трох адметных уласьцівасьцях пазнавальны, – / Бога, Уладара ўсяго тварэньня.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Зьявілася прасторней нябёсаў, Дзева чыстая, / умясьціла Ты ў плоці Бога бязьмежнага, / і насіла Яго ва ўлоньні дзеля выратаваньня ўсіх, / зь верай непахіснаю Цябе апяваючых.
Катавасія: Цябе, вышэйшую за розум і словы, / што зрабілася Маці Божай, / у часе невымоўна нарадзіўшага існуючага па-за часам, / мы, верныя, аднадушна ўзьвялічваем.
Экзапастыляр Пасхі: Плоцьцю заснуўшы:
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
сьляпому: Духоўныя вочы мае, / пашкоджаныя змрокам граху, / Ты, Гасподзь, прасьвяці, / пакору ў мяне ўклаўшы, Міласэрны, / і памыўшы сьлязамі пакаяньня.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Праходзячы, Выратавальнік наш / пабачыў сьляпога без вачэй. / На зямлю плюнуўшы і зрабіўшы сумесь, памазаў Ён яго, / і да Сіляаму паслаў, каб там памыўся. / Ён жа, памыўшыся, прыйшоў, / бачачы сьвятло Твае, Хрыстос мой.
На “Хваліце:” вершыры на 8Вершыры нядзельныя, тон 5
Гасподзь! Хоць і апячатаная была грабніца Твая беззаконнымі, / але Ты выйшаў з грабніцы так, як і нарадзіўся ад Багародзіцы. / Не пазналі, як Ты ўвасобіўся, бесьцялесныя Твае Анёлы; / не заўважылі, калі ўваскрэс Ты, ахоўваючыя Цябе ваяры. / Бо абодва гэтыя цуды для цікаўных запячатаны, / але адкрытыя для шануючых зь верай гэтую таямніцу; / даруй нам, апяваючым яе, / радасьць і міласьць вялікую.
Гасподзь! Засоўкі вечныя разбурыўшы / і ланцугі разарваўшы, Ты ўваскрэс зь мёртвых, / пакінуўшы Свае пахавальныя палотны / у сьведчаньне праўдзівасьці трохдзённага пахаваньня Твайго, / і ўжо гатовы быў да сустрэчы ў Галілеі, / яшчэ ў грабніцы пад ваярскай вартай. / Вялікая міласьць Твая, / неспасьціжны Выратавальнік! Памілуй нас.
Гасподзь! Жанчыны пасьпяшаліся да грабніцы Тваёй, / каб пабачыць Цябе, Хрыста, дзеля нас пацярпеўшага; / і, прыйшоўшы, знайшлі Анёла, сядзячага на камяні, / што ад жахлівай зьявы ў бок адкаціўся. / І ён абвясьціў ім, кажучы: “Уваскрэс Гасподзь; / абвясьціце вучням Ягоным, што ўваскрэс зь мёртвых / Выратоўваючы душы нашы!”
Гасподзь! Як Ты выйшаў зь запячатанай грабніцы, / так і ўвайшоў, калі дзьверы былі зачынены, да вучняў Сваіх, / паказваючы ім Свае цялесныя пакуты, / якія прыняў Ты, Выратавальнік доўгацярплівы. / Як паходзіўшы ад насеньня Давыдава, Ты раны пацярпеў, / а як Сын Божы, сусьвет вызваліў. / Вялікая міласьць Твая, / неспасьціжны Выратавальнік! Памілуй нас.
Іншыя вершыры, усходнія
Гасподзь, Уладар вякоў і ўсяго Творца, / дзеля нас раскрыжаваньне і пахаваньня плоцьцю пацярпеўшы, / каб ад пекла ўсіх нас вызваліць! / Ты – Бог наш, / апрача Цябе мы іншага не ведаем!
Гасподзь! Твае дзівосныя цуды хто апіша? / Альбо хто абвясьціць аб Тваіх кідаючых у трапятаньне таямніцах? / Бо дзеля нас увасобіўся, як Сам пажадаў, / Ты выявіў магутнасьць сілы Сваёй: / бо Крыжам Сваім Ты разбойніку рай адчыніў, / і пахаваньнем Сваім засоўкі пекла разбурыў, / а ўваскрэсеньнем Сваім ўсё ўзбагаціў. / Міласэрны Гасподзь, слава Табе!
Жанчыны міраносіцы, дасягнуўшы грабніцы Тваёй рана ранкам, / жадалі мірам памазаць Цябе / – бесьсьмяротнае Слова і Бога; / але словы Анёла пачуўшы, павярталіся з радасьцю, / каб апосталам адкрыта абвясьціць, / што ўваскрэс Ты, жыцьцё ўсіх, / і даруеш сусьвету ачышчэньне / і вялікую міласьць.
Верш: Паглядзі на мяне / і пашкадуй мяне.
Пс 24:16а
Іншая вершыра, сьляпому, тон 8
Па міласьці сардэчнай увасобіўшыся, Хрыстос Бог, / пазбаўленага сьвятла ад ўлоньня матчынага, / міласэрнасьцю невымоўнага Твайго спачуваньня / Ты зьзяньня боскага ўдастоіў, / ствараючымі з праху пальцамі Тваімі вачэй ягоных датыкнуўшыся; / Сам і цяпер, сьвятла Падаўца, / і нашы душэўныя пачуцьці азары, / як Адзіны, шчодра даруючы.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
тон 8: Хто апіша магутнасьць Тваю, Хрыстос, / альбо хто палічыць мноства цудаў Тваіх? / Бо дваісты Ты, як прыйшоўшы на зямлю па дабрыні, / і вылячэньне дваістае хворым падаваў: / бо не толькі цялесныя вочы Ты адчыніў / сьляпому ад улоньня матчынага, але і душэўныя. / Таму ён спавядаў Цябе Богам праўдзівым, / усім міласьць вялікую падаючым.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
тон 2: Усядабраслаўлёная Ты, Багародзіца Дзева: Вялікае Славаслоўе і водпуск.
Ранішняя Эвангельская вершыра, тон 8
Гарачыя сьлёзы Марыі / не дарэмна праліваюцца; / бо вось – яна ўдастоена і настаўленьня Анёлаў, / і сузіраньня Цябе, о Ісус! / Але яшчэ аб зямным яна думае, як нямоглая жанчына, / і таму датыкнуцца да Цябе, Хрыстос, не дапускаецца; / аднак жа, як прадвесьніца, дасылаецца да вучняў Тваіх, / якім вестку добрую абвясьціла, / абвяшчаючы аб узыходжаньні Тваім да спадчыны Айца. / Зь ёй удастой і нас зьяўленьня Твайго, / Уладар Гасподзь.
На літургіі
Дабрашчасныя, тон 5
Разбойнік на крыжы, / паверыўшы ў Цябе, Хрыстос, як у Бога, / спавядаў Цябе ад сэрца чыстага, усклікаючы: / “Памяні мяне, Гасподзь, ва Ўладарстве Тваім!”
На дрэве Крыжа / жыцьцё Узрасьціўшага роду нашаму / і Скасаваўшага прынесены праз дрэва праклён, / як Выратавальніка і Творцу аднадушна апяём.
Калі раскрыжавалі Цябе, Хрыстос, / пасярод двух асуджаных разбойнікаў, / тады адзін, зьняважыўшы Цябе, быў справядліва асуджаны, / а іншы, спавядаўшы Цябе, / у рай усяліўся.
Да збору апосталаў прыйшоўшы, / жанчыны набожныя ўсклікалі: / “Хрыстос уваскрэс! Паклонімся Яму, / як Уладару і Творцы!”
Затым сьпяваем з канону сьляпому 6 песьню. Пасьля ўвахода трапар нядзельны. Слава:, кандак сьляпому. Цяпер: кандак Пасхі.
Пракімен, тон 8
Рабеце і давайце зарокі Госпаду, Богу нашаму.
Верш: Вядомы Бог у Юдэі; Ягонае імя вялікае ў Ізраіля.
Пс 75:12, 2
Дзеяў сьвятых Апосталаў чытаньне, пачатак 38
Алілуя, тон 8
Верш: Паглядзі на мяне і памілуй мяне.
Верш: Умацуй ногі мае ў слове Тваім.
Пс 118:132а, 133а
Эвангельля паводле Яна, пачатак 34
Задастойнік Пасхі: Анёл абвяшчаў: Сьвяціся. сьвяціся:
Прычасьнік: Цела Хрыстова: Іншы: Хваліце Госпада зь нябёсаў:
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.