Кандак 1
Абраныя Ўладаром сілаў Госпадам Ісусам у апосталы мовай славянскай, Мяфодзій й Кірыла багамудрые, сьпевамі праславім вас, прадстаяцеляў нашых; вы ж, як маючыя дзёрзкасьць да Госпада, ад усялякіх бед малітвамі вашымі пазбаўце, заклікаючых: Радуйцеся, Мяфодзій й Кірыла, народаў славянскіх апосталы і багамудрыя настаўнікі.
Ікас 1
Анёлаў Творца і Гасподзь сілаў паставіў вас быць асьветнікамі мовай славянскай; таму і дабрыня Ягоная ёсьць зь вамі, абараняючая і ўмацоўваючая вас ва ўсе дні жыцьця вашага як дапамога няспынная, славу Боскую ў гарадох і пустэльнях словам і справай несьлі ўсім. Таму і мы, як атрымалі мову, вераю Хрыста ад вас адукаваныя, сьпяваем вам, сьпяваючы:
Радуйцеся, радасьці Эвангельля дабравесьнікі; радуйцеся, цудатворнай дабрыні носьбіты.
Радуйцеся, скрухі шматлікія за імя Госпада прыняўшыя; Радуйцеся, спакусы сусьвету гэтага адкінуўшыя.
Радуйцеся, зь дзяцінства Богам дабраслаўлёныя; радуйцеся, вянцамі спавядальнікаў ад Яго ўпрыгожаныя.
Радуйцеся, бо славай чалавечай грэбуючы, у пустэльні Госпада шукалі вы; радуйцеся, бо волю Ягоную моцным сусьвету гэтага зь адвагай дабравесьцілі вы.
Радуйцеся, сілаў дзеля ад Уладара ўсіх у рай сьветлы прынятыя; радуйцеся, прад Ім за нас шчырыя малітоўнікі.
Радуйцеся, бо вашымі малітвамі ў веры нашай умацоўваемся; радуйцеся, бо прадстаяльніцтвам вашым над ерасямі перамогу атрымліваем.
Радуйцеся, Мяфодзій й Кірыла, народаў славянскіх апосталы і багамудрыя настаўнікі.
Кандак 2
Бачыў сьвяты Кірыл, яшчэ юнаком будучы, у ночы вядзеньня, як абраць яму Сафію дзеву ў сёстры сябе, бацькам аб гэтым паведаміўшы. Тыя ж, разумеючы тут волю Боскую, быць сыну іх прамудрасьці служыцелям, вельмі аб навуцы і выхаваньні яго клапаціліся, бачачы ягоныя хуткія ў розуме вялікія посьпехі, сьпявалі Богу: Алілуя.
Ікас 2
Розум недасканалы і сутнасьць прысутных выпрабоўвае, Кірыла ў прамудрасьці равесьнікаў сваіх апярэдзіў і, яшчэ юнаком будучы, праславіўся, і быў сунастаўнікам у пакоі царскія як вобраз добры пакліканы да сына царскага. Але, багацьцям і славай зямной грэбаўшы і выключна патрэбнага выратаваньня шукаючы, у пустэльню перасяліўся, пастом і малітвамі дасканаласьці дасягаючы. Дзеля гэтага ж і Мяфодзій, ужо ваяводам будучы, адышоў на гару Алімп, дзе як манах Госпаду служыў. Тым самым і мы спакусамі сусьвету грэбаваць навучаючыся, найлепш Хрысту Богу дагаджаючы, праведнікаў Яго апяваем:
Радуйся, славаю чалавечай не спакусіўшыся; радуйся, пустэльнае жыцьцё моцна палюбіўшыя.
Радуйся, бо Госпадам асьвячаліся вы ў снах і бачаньні; радуйцеся, бо і мудрасьць чалавечая дапамагала вам у ратаваньні.
Радуйцеся, бо Слова Боскае і сьвятых айцоў пісаньня больш філязофіі палюбілі вы; радуйцеся, бо закону Госпада не забыўчывымі слухачамі былі, але творцамі.
Радуйцеся, бо напады д'ябальскія, што на манахаў пустэльных зьдзяйсьняюцца, перамаглі вы; радуйцеся, бо ў перамогах дадзена вам улада над спакусамі і запаламі.
Радуйцеся, бо подзьвігі вашы прынесьлі вам вянец жыцьця; радуйцеся, бо і сёньня малітоўнікам і посьнікам дапаможнікамі зьяўляецеся.
Радуйцеся, усім грэшным прад Богам добрыя абаронцы; радуйцеся, душаў нашых ад спакусаў сатанінскіх ратаваньня.
Радуйцеся, Мяфодзій й Кірыла, народаў славянскіх апосталы і багамудрыя настаўнікі.
Кандак 3
Сіла малітваў царскіх прымусіла сьвятога Кірылу пустэльню пакінуць дзеля служэньня пастырскага ў Царградзе, славу Боскую вучэньням і справамі замацоўваючы і ерась іканаборчую перамагаючы. Тым жа і нас, сьвяты ойча, у праваслаўі ўмацуй, адпаўшых ад сапраўднай веры братоў нашых да адзінай веры павярні, ды засьпяваюць усе славяне адзінымі вуснамі аб асьветніках сваіх да Хрыста Бога: Алілуя.
Ікас 3
Маючы прамудрасьці моц, пажадаў ты, сьвяты Кірыла, зь манахам Рыгорам да агаран пайсьці дзеля дыспуту аб веры, і ад сьвятога Рыгора Багаслова духоўна адукаваныя, прамудрасьць таямніц Сьвятой Тройцы ў шматлікіх падрабязнасьцях і прыкладах паказаў ты, перамагаючы ерэтыкаў агаранскіх сілай словаў сваіх. Тыя ж, зайздрасьцю распаляем, пажадалі атрутай забіць цябе, але ты, пакаштаваўшы атруты, не пашкодзіў сябе, але здаровым прыбыў да сьвятога Мяфодзія ў манастыр і зь ім разам манаскі подзьвіг зьдзяйсьняў, і асьвяцілася пустэльня сьвятлом подзьвігаў вашых. Тым жа і нас малітвамі вашымі асьвяціце, зь любоўю сьпяваючых:
Радуйцеся, мілагучныя цымбалы славы Боскай; радуйцеся, Царквы Ягонай моцныя стаўпы.
Радуйцеся, таямніцу Тройцы ў падабенстве прапаведуеш; радуйцеся, увасабленьня Бога Слова прад сарацынамі больш чым сьмела спавядаўшыя.
Радуйцеся, элінаў і жыдоў, і варвараў асьветнікі; радуйцеся, Трыадзінага Бога дабравесьнікі.
Радуйцеся, бо вамі пасаромлена ерась іканаборная; радуйцеся, бо ад вас вяне брудная кветка агаранская.
Радуйцеся, бо праўды Хрыстовай настаўнікі вы дзеля не ведаючых; радуйцеся, бо спакушаных сумневамі вы ў веры ўмацоўваеце.
Радуйцеся, бо прагнявіўшыя Госпада маюць вас прад Ім малітоўнікамі; радуйцеся, бо дагаджаючыя Яму маюць у вас абаронцаў
Радуйцеся, Мяфодзій й Кірыла, народаў славянскіх апосталы і багамудрыя настаўнікі.
Кандак 4
Буру бед, плямёны славянскія ахінуўшую, малітвамі вашымі перамажаце, звышгодныя, як служэньня шматлікага пакліканьне прынялі вы, і ў апостальскай сутнасьці, і звышгодным хоры, і ў настаўніках праўды, і ў спавядальнікаў воінства прыняў вас Гасподзь, ды ўсе славяне засьпяваюць Яму аб вас: Алілуя.
Ікас 4
Чуў цар Казарэск, як сапраўдная вера ў краіне элінаў спавядаецца, выпрасіў сябе у цара Бізантыйскага настаўнікаў праваслаўя. Цар жа ўмаліў Кірылу і Мяфодзія пакінуць пустэльню і плыць морам Яўксінскім да хазараў. Да іх жа прыбыўшы, сьвятыя браты навярнулі сэрца іх да Хрыста і выратавальны Хрост падаравалі ім. за гэта і мы праславім раўнаапостальных братоў, сьпяваючы:
Радуйцеся, не пабаяўшыся пайсьці да варвараў зь Эвангельскім дабравесьцям; радуйцеся, асьвяціўшыя мора слаўным сваім вандраваньням.
Радуйцеся, бо сьвятога апостала Клемэнція нятленныя мошчы ад вас атрыманы былі; радуйцеся, бо зь яго дапамогай паганства хазарскае пасаромлена было.
Радуйцеся, бо сьвет Хрыстовы краіне паўночнай прынесьлі вы; радуйцеся, бо праведная ваша слава ва ўсіх краях зямных слаўнавядомай зрабілася.
Радуйцеся, Царквы Хрыстовай малітоўнікі і зацьвярджэньня; радуйцеся, ад ерасей і расколаў моцная абарона наша.
Радуйцеся, ад агаранаў і жыдоў прыняўшыя за Хрыста выпрабаваньня; радуйцеся, ад мошчаў мучаніка атрымаўшыя дабраслаўленьня.
Радуйцеся, ушанаваньню сьвятых добрым вобразам жыцьця вашага нас навучыўшыя; радуйцеся, і самі, як сьвятыя Боскія, усімі праваслаўнымі ўшанаваныя.
Радуйцеся, Мяфодзій й Кірыла, народаў славянскіх апосталы і багамудрыя настаўнікі.
Кандак 5
Богакіруючай зоркаю зьявілася вам сьвятога Клімэнція нятленнае цела, усплыўшае на хвалях мора Яўксінскага, на ягоным дне сямсот год таямніча праляжаўшае. Вам жа яго выявіў дзівосна Гасподзь як знак вашай працы апостальскай і скрухі спавядальнікаў. Гэта разумеючы, засьпяваем Богу: Алілуя.
Ікас 5
Бачыўшы славян, праўдзівую веру спавядаўшых, але слова Боскага ўласнай мовай нямеючых, сьвятыя браты пачалі сьвятыя Боскія кнігі на мову славянскую перакладаць, каб усі людзі на мове роднай адзінага Госпада ўсіх праслаўлялі; таксама і мы праславім Госпада, молячы аб асьветніках нашых, а ім засьпяваем:
Радуйцеся, бо прынесьлі сьвет Хрыстовы народам іншаплямёным; радуйцеся, асьветнікі славян, вам адзінаплямёных.
Радуйцеся, працаўнікі вінаградніку Хрыстовага; радуйцеся, пастыры добрыя статку Ісуса.
Радуйцеся, слова Боскага праўдзівыя тлумачальнікі; радуйцеся, нашы ў посьце і пакоры настаўнікі.
Радуйцеся, мір Хрыстовы зь сабою паўсюль прынёсшы; радуйцеся, сусьвет сьветам настаўніцтва вашага прасьвяціўшыя.
Радуйцеся, і сёньня прымаючыя маленьня нашыя; радуйцеся, і сёньня суцяшэньня ў скрусе прыносячыя.
Радуйцеся, усіх, за праўду церпячых, прыстанак; радуйцеся, прачысты дом Духа Сьвятога.
Радуйцеся, Мяфодзій й Кірыла, народаў славянскіх апосталы і багамудрыя настаўнікі.
Кандак 6
Асьветнікамі баганоснымі будучы, сьвятыя браты ў краіны славянскія ішлі асьвяціць новаахрошчаных людзей навукай Хрыстовай. Тыя ж, пабачыўшы вас, як анёлаў сьветлых, ратаваньня дабравесьця нясучых, як пастыраў добрых, душу сваю за авечак пакласьці гатовых, засьпявалі праслаўляючаму сьвятых Сваіх Богу: Алілуя.
Ікас 6
Запрамянеўшаму ў Маравіі сьвітанку сапраўднай веры, выпрасілі князі славянскія ад цара Бізантыйскага ў краіну сваю настаўнікаў і ўмацаваньня людзям. Гэтыя маленьня пачуўшы, сьвятыя Мяфодзій й Кірыла ў краіны славянскія павандравалі, прапаведуючы Эвангельля Ўладарства Боскага славянскім народам. Пабачыўшы гэта, узрадаваліся славяне і, адусюль да сьвятых братоў прыходзячы, закону Боскаму навучаліся, Госпада славячы і асьветнікаў сваіх праслаўляючы, зь імі і мы праславім Мяфодзія й Кірылу, сьпяваючы:
Радуйцеся, апосталы нашы добравесныя; радуйцеся, настаўнікі нашы богаданныя і дабраслаўлёныя.
Радуйцеся, спавядальнікі нашы, шмат перацярпеўшыя; радуйцеся, пустэльнікі нашы звышгодныя.
Радуйцеся, малітоўнікі нашы цёплыя; радуйцеся, цудатворцы нашы сьветлыя.
Радуйцеся, славіць Бога ўсімі мовамі запавядаўшыя; радуйцеся, трохмоўнае ерасі слаўныя пераможцы.
Радуйцеся, славянам у гадзіну скрухі суцяшэньня; радуйцеся, у абставінах цяжкіх іх дапамога надзейная.
Радуйцеся, малітвы нашага каяньня да Ўладаркі усіх прыносячыя; радуйцеся, і самі аб нас да Госпада маленьня ўзносячыя.
Радуйцеся, Мяфодзій й Кірыла, народаў славянскіх апосталы і багамудрыя настаўнікі.
Кандак 7
Жадаючы выгнаць вас з краін славянскіх, сьвятары лацінскія абгаварылі вас прад архірэям Рымскім. Калі ж пабачыў ён вас зь мошчамі сьвятога Клімэнта прыйшоўшых і аб праваслаўі вашым і добрым жыцьці даведаўся, пасаромлены былі агаварыўшыя вас карысталюбцы, вас жа імям Хрыстовым Папа дабраславіў, сьпяваючы Богу: Алілуя.
Ікас 7
Дзівосныя справы апостальскія зьдзейсьнілі сьвятыя браты, ня маючы спакою ў працы сваёй: сьвяты Кірыла ад подзьвігаў шматлікіх стаміўся, неўзабаве пасьля услаўленьня ў Рыме жыцьцё свае скончыў. Сьвяты Мяфодзій подзьвігамі брата свайго ўмацованы і ад папы Андрыяна архірэйскаю хіратоніяй праслаўлены, да подзьвігаў новых у Маравію і Панонію павярнуўся, працу цяжкую зьдзяйсьняючы; цуду подзьвігу зьдзіўляючыся, праславім сьвятых братоў, сьпяваючы:
Радуйцеся, добрыя слугі Хрыстовы; радуйцеся, бо аж да сьмерці былі верныя праўдзе Ягонай.
Радуйцеся, Госпаду, а не чалавеку дагаджаючыя; радуйцеся, дзеля праўды Ягонай зьнявагу чалавечую прыняўшыя.
Радуйцеся, усё жыцьцё на ніве Госпада працаваўшыя; радуйцеся, бо і пасьля сьмерці ад статку свайго любоўю не адышоўшыя.
Радуйцеся, сьветам сусьвету і сольлю зямлі быўшыя; радуйцеся, як сьвяцільнік, палаючы ў цемры, словам сьвяціўшыя.
Радуйцеся, як горад на вяршыні гары, ад верных і няверных несхаваны; радуйцеся, бо запаветаў Госпада трымаліся і іншых ім навучаючы.
Радуйцеся, бо па справах сваіх у Царстве Боскім праслаўлены; радуйцеся, на зямлі ў Царкве Госпада вельмі шанаваныя.
Радуйцеся, Мяфодзій й Кірыла, народаў славянскіх апосталы і багамудрыя настаўнікі.
Кандак 8
Дзіўна сьмерць сьвятога Кірылы ўсімі ўспрынятая была, не аб жыцьці часовым думаў, але Госпада аб новаасьвечаных ім Цэрквах молячы: ды умацуюцца яны ў праваслаўі ды ад трохмоўнай ерасі і іншых бед абарані іх. Сьвятога Мяфодзія навучаючы, мовіў: “Гэта, браце, пара валоў ва упражы, адзіную справу цягнуўшыя, і я падаю, жыцьцё канчаючы; ты ж любіш сьвятую гору моцна, ня мусіш дзеля гары гэтай пакінуць навучаньня мовай славянскай”. Мы жа, падобнай рэўнасьці сьвятых братоў дзівуючыся, засьпяваем Богу: Алілуя.
Ікас 8
Цалкам адданы быў душой і целам запаветам брата свайго, сьвяты Мяфодзій не спужаўся пагрозаў царскіх, ілжы ярэяў лацінскіх, заключэньне ў цямніцы, але ўсё гэта, як добры ваяр Хрыстовы перацярпеўшы, не перапыняў мовай славянскай паству сваю навучаць і скіроўваць да ўратаваньня, пакуль у старасьці не спачыў і да сьвятога Кірылы ў дабраславёню сялібу райскую не перасяліўся. Да іх і паклічам у сьпеве:
Радуйцеся, вянцом цярплівасьці на зямлі венчаныя; радуйцеся, сьвятлом спрадвечным на нябёсах асьвячоныя.
Радуйцеся, раўнаапостальныя, няможныя духам, бо ваша ёсьць Уладарства Нябеснае; радуйцеся, шмат плакаўшыя, бо шчасьцем суцешыліся.
Радуйцеся, пакорныя, бо ёсьць вы спадчына Хрыстова зямлі славянскай; радуйцеся, прагна жадаючыя праўды, бо задаволіце спрагу ў сялібах нябесных.
Радуйцеся, выратаваныя, бо ня толькі сябе ратаваньня атрымалі, але і за іншых прад Богам моліце шчыра; Радуйцеся, чыстыя сэрцам, бо цяпер Бога тварам да твару бачыце.
Радуйцеся, як міратворцы дзеля людзей працаваўшыя, цяпер як сыны Боскія пакліканы; Радуйцеся, гнаныя за праўду, бо ваша ёсьць Уладарства Нябеснае.
Радуйцеся, бо няпраўду, нянавісьць і выгнаньня ад людзей за Хрыста прынялі; радуйцеся, бо ўзнагарода ваша на нябёсах вялікая.
Радуйцеся, Мяфодзій й Кірыла, народаў славянскіх апосталы і багамудрыя настаўнікі.
Кандак 9
Усялякае зло, на краіны славянскія нападаючае, хутка перамагалі вы, звышгодныя, таксама і сёньня не пакідайце нас, пакорлівых і грэшных, але ўсіх славян у Праваслаўі замацуйце, ды ўсе адзіным сэрцам і адзінымі вуснамі засьпяваюць праславіўшаму вас Богу: Алілуя.
Ікас 9
Дзівосамі зачараваныя, як рыбы бязмоўныя, глядзім на вас, звышгодныя, не разумеючы, як і ў пустэльні духам віталі вы, і сярод людзей няспынна подзьвігі тварылі. Мы ж, радуючыся, што мелі такіх малітоўнікаў і настаўнікаў, праславім вас, сьпяваючы:
Радуйцеся, сапраўднай веры спавядальнікі; радуйцеся, Уладарства Боскага спадкаемцы.
Радуйцеся, ерасі іконаборчай выкрывальнікі; радуйцеся, бо жыдоўства пасарамацілі.
Радуйцеся, трохмоўную ерась перамаглі; радуйцеся, славянам дзьверы Ўладарства Боскага адчыніўшыя.
Радуйцеся, ваяры Хрыстовы, яшчэ пры жыцьці ад Яго славаю венчаныя; радуйцеся, і ў славе дух свой у пакоры ды послуху вытрымаўшыя.
Радуйцеся, зло, як Ісая й Ірэмія, ад адзінаплямёных за дабро прыняўшыя; радуйцеся, як Данііл і Эсьфір, за мову сваю прасіўшыя.
Радуйцеся, зь усімі сьвятымі нязгасным сьвятлом асьвячоныя; радуйцеся, зь усімі звышгоднымі Боскімі аб нас, грэшных, Госпада молячыя.
Радуйцеся, Мяфодзій й Кірыла, народаў славянскіх апосталы і багамудрыя настаўнікі.
Кандак 10
Жадаючы выратаваць новае статку Хрыстова ад ваўкоў трохмоўных, сьвяты Мяфодзій на ложку сьмяротным вучняў уласных маліў моцна трымацца сапраўднай веры праваслаўнай, спакусы ворага перамагаць, але і ў скрусе і ў бедах за ўсё дзякаваць Богу, сьпяваючы: Алілуя.
Ікас 10
Вы сьцяна ўсім, на ніве праваслаўя працуючым, і за абаронай да вас зь верай прыходзячым, Мяфодзій і Кірыла багамудрыя, бо нябёсаў і зямлі Творца абраў вас быць на зямлі асьветнікамі чалавецтва, пасьля і на нябёсах да ліку апосталаў далучыў. Таму і аб паданьні міласьці нам Яго маліце, зь любоўю сьпяваючых:
Радуйцеся, дабротамі, як вісонам, упрыгожаныя; радуйцеся, у прамудрасьці Саламону роўныя.
Радуйцеся, пастом і малітвай зь вялікімі Антоніем і Пахоміям параўнальныя; радуйцеся, як Васілі Вялікі й Ян Залатавусны, сілай слова абдараваныя.
Радуйцеся, у цноце Іосіфу падобныя; радуйцеся, у цярплівасьці Іаўлему пераймаўшыя.
Радуйцеся, дабрынёй цару і прароку Давыду роўныя; радуйцеся, руплівасьцю ў веры Ільлі падобныя.
Радуйцеся, бо, як Паўла і Ян Багаслоў, Хрыста Бога палюбілі вы; радуйцеся, бо, як Данііл і тры юнака, мужна Бога праславілі.
Радуйцеся, бо зь анёламі і сьвятымі Боскімі знаходзіцеся; радуйцеся, бо і мы грэшныя імя вашае зь верай клічам.
Радуйцеся, Мяфодзій й Кірыла, народаў славянскіх апосталы і багамудрыя настаўнікі.
Кандак 11
Сьпеў удзячнасьці прыносячы да Госпада, прадстоячымі нам грэшным вас падараваўшаму, з шчырасьцю і любоўю молім: сьвятыя настаўнікі нашы, не пагрэбуйце намі за ляноту нашу, не пакіньце нас за беззаконьня нашы, але міласэрнасьць Госпада ўсім вымаліце, сьпяваючых Яму аб вас: Алілуя.
Ікас 11
Сьвятланосных апосталаў славянскіх праслаўляючы, праваслаўныя, пакінем свае войны і свары, падзелы ў веры, адзінства духу ў саюзе веры выконваючы, засьпяваем сьвятым настаўнікам:
Радуйцеся, гучнамоўныя сурмы Эвангельскага дабравесьця; радуйцеся, гусьлі мілагучныя казаньня ратаваньня.
Радуйцеся, моцы праўды заснавальнікі; радуйцеся, непахісныя няпраўды выкараніцелі.
Радуйцеся, радасьці падаўцы ўсім патрабуючым; радуйцеся, бяды напады перацярпеўшыя
Радуйцеся, платы і славы працы сваёй ад людзей не шукаўшыя; радуйцеся, аб няўдзячных людзях Бога молячыя.
Радуйцеся, бо анёлаў і сьвятых Боскіх подзьвігамі і жыцьцём сваім радавалі; радуйцеся, радасьцю спрадвечнай разам зь імі ў сялібах нябесных насалоджываецеся.
Радуйцеся, зоркі, зьзяючыя сьвятлом праўды; радуйцеся, сьвятлом жыцьця ўласнага асьвячоныя.
Радуйцеся, Мяфодзій й Кірыла, народаў славянскіх апосталы і багамудрыя настаўнікі.
Кандак 12
Дабрыню адзінства і міру вымаліце нам, звышгодныя, і мір ва ўсім сусьвеце да канца дзён дабравесьціце, каб і мы, ад усіх расколаў і спакусаў вызваленыя, у міры засьпяваем, як сябры, вас палюбіўшаму адзінаму ў сусьвеце міратворцы ўсіх Госпаду: Алілуя
Ікас 12
Апяваючы вашае дзівоснае жыцьцё і славу, пакорліва молім вас, сьвятыя настаўнікі, моц вышэйшую праваслаўным хрысьціянам дзеля перамогі над ворагамі бачнымі і нябачнымі надайце, і народы славянскія да адзінай веры прыйшоўшыя, разам сьпяваюць вам:
Радуйцеся, праваслаўя сьцяна непахісная; радуйцеся, ерасей пераможнае выкрыцьцё.
Радуйцеся, сыходжаньня Духа Сьвятога ад Айца праўдзіва, як ад айцоў сьвятых наказана, спавядаўшыя; радуйцеся, службу Боскую адпраўляць кожнаму сваёй мовай запавядаўшыя.
Радуйцеся, дабрадзейных у дабрадзейнасьці замацоўваючыя; радуйцеся, і беззаконных да закону навяртаючыя.
Радуйцеся, бо вамі і мы да хору Царкоўнага далучыліся; радуйцеся, бо слова Боскае на роднай мове нам прынёсшы.
Радуйцеся, бо малітвамі вашымі, як шчытом моцным, ад ворагаў нашых абараняемся; радуйцеся, бо малітвамі вашымі адвечнага жыцьця годнымі робімся.
Радуйцеся, усім славянам айцы і пастыры; радуйцеся, бо праз вас браты па плоці братамі ў Хрысьці зрабіліся.
Радуйцеся, Мяфодзій й Кірыла, народаў славянскіх апосталы і багамудрыя настаўнікі.
Кандак 13
О прамудрыя і цудоўныя мовы славянскай настаўнікі, сьвятыя раўнаапостальныя Мяфодзій і Кірыла, сёньня прыміце маленьня наша, усіх славян ад злога вызваліце, у міры і адзінстве захавайце і да Ўладарства Нябеснага прадстаяльніцтвам вашым прывядзіце ўсіх, у любові і пашане аб вас сьпяваючых Госпаду Богу: Алілуя. (тройчы)
Ікас 1
Анёлаў Творца і Гасподзь сілаў паставіў вас быць асьветнікамі мовай славянскай; таму і дабрыня Ягоная ёсьць зь вамі, абараняючая і ўмацоўваючая вас ва ўсе дні жыцьця вашага як дапамога няспынная, славу Боскую ў гарадох і пустэльнях словам і справай несьлі ўсім. Таму і мы, як атрымалі мову, вераю Хрыста ад вас адукаваныя, сьпяваем вам, сьпяваючы:
Радуйцеся, радасьці Эвангельля дабравесьнікі; радуйцеся, цудатворнай дабрыні носьбіты.
Радуйцеся, скрухі шматлікія за імя Госпада прыняўшыя; Радуйцеся, спакусы сусьвету гэтага адкінуўшыя.
Радуйцеся, зь дзяцінства Богам дабраслаўлёныя; радуйцеся, вянцамі спавядальнікаў ад Яго ўпрыгожаныя.
Радуйцеся, бо славай чалавечай грэбуючы, у пустэльні Госпада шукалі вы; радуйцеся, бо волю Ягоную моцным сусьвету гэтага зь адвагай дабравесьцілі вы.
Радуйцеся, сілаў дзеля ад Уладара ўсіх у рай сьветлы прынятыя; радуйцеся, прад Ім за нас шчырыя малітоўнікі.
Радуйцеся, бо вашымі малітвамі ў веры нашай умацоўваемся; радуйцеся, бо прадстаяльніцтвам вашым над ерасямі перамогу атрымліваем.
Радуйцеся, Мяфодзій й Кірыла, народаў славянскіх апосталы і багамудрыя настаўнікі.
Кандак 1
Абраныя Ўладаром сілаў Госпадам Ісусам у апосталы мовай славянскай, Мяфодзій й Кірыла багамудрые, сьпевамі праславім вас, малітоўнікаў нашых; вы ж, як маючыя дзёрзкасьць да Госпада, ад усялякіх бед малітвамі вашымі пазбаўце, заклікаючых: Радуйцеся, Мяфодзій й Кірыла, народаў славянскіх апосталы і багамудрыя настаўнікі.
Малітвы сьвятым раўнаапостальным Мяфодзiю i Кiрыле, настаўнікам славянскiм
Малітва Першая
О праслаўленыя мовай славянскай настаўнікі й асьветнікі, сьвятыя раўнаапостальныя Мяфодзій й Кірыла. Да вас, як дзеці да бацька, сьвятлом навукі вашае асьвячоныя і пісьменствам вашым навучаныя веры Хрыстовай, сёньня шчыра і зь любоўю прыходзім да вас і ад сэрца молімся. Калі запаветаў вашых, як дзеці неразумныя, не выконваем і аб дагаджаньні Богу, як вы вучылі, ня думаем, і ад аднадумства і любові, што вы ўсім славянам як братам па веры і плоці, добра запавядалі, адпадзём, тады, як калісьці у старажытнасьці, пры жыцьці вашым, няўдзячных і нягодных не адкінулі, сёньня малітвамі грэшных і нягодных дзяцей вашых ня пагрэбуйце, але, як меючыя вялікую любоў Госпада, маліце Яго, хай навучыць і скіруе нас на шлях ратаваньня, войны і свары, сярод аднаверных братоў узьнікаючыя, зьмірыць, адпаўшых у аднадумства зьверне і ўсіх нас адзінствам духа і любоўю ў Сьвятой, Саборнай і Апостальскай Царкве зьяднае. Верым мы, верым, на што здольная малітва звышгоднага да міласэрнасьці Ўладара, калі і аб грэшных людзях прынесёная бывае. Не пакіньце нас, вінаватых і нягодных дзяцей вашых, бо грэх зараз перамагае паству вашу, вамі сабраная, варожасьцю падзеленая і спакусамі інаслаўных спакушаныя, зьменшылася, авечкі яе раскіданыя, ад валкоў цярпець, падайце нам малітвамі вашымі аб праваслаўі руплівасьць, каб ім запалёныя, айцоў запаветы добра захоўвалі, статуты і звычаі царкоўныя старана выконвалі, усялякія ілжэ вучэньня адкінулі і так, у жыцьці багалюбным на зямлі знаходзячыся, жыцьця райскага на нябёсах годнымі былі, і там, разам зь вамі, Уладара ўсіх, у Тройцы Адзінага Бога праславім на вякі вякоў. Амін.
Малітва Другая
О праслаўленыя раўнаапостальныя Мяфодзій й Кірыла, укленчываючы прад сьвятым вобразам вашым, старана молім вас: зірніце міласьціва на нас, якіх працай вашай асьвяцілі, і абараніце нас няспыннымі малітвамі вашым ад зла ворагаў нашых! Паглядзіце на вінаград гэты, якой вы насадзілі, і не дазвольце злому зьверу зьнішчыць яго. Захавайце, сьвятыя дагаджальнікі Боскія, Царкву нашу Праваслаўную, якую вы стварылі на краевугольным камяні Хрыстовым, які ды будзе нерухомым, але хай разабьюцца аб гэты камень хвалі ўсялякага іншаслаўя. Умацуйце пастыраў нашых ва ўсялякіх дабротах і подзьвігу казаньня, навучыце статак ваш ва ўсім слухацца словаў іхніх. Захавайце краіны славянскія ад бед мору, ад агню і мяча, ад сьмяротных хваробаў і ўсялякага зла. Пачуйце ўсялякага чалавека, зь вераю да вас прыходзячага і дабрадатнай дапамогі вашай патрабуючага.
У жахлівую ж гадзіну сьмерці зьявіцеся ўсім нам добрыя малітоўнікі і цемру дэманаў адганіце, ды ў міры і каяньні зямное жыцьцё скончыўшы, дасягнём спрадвечных дабротаў асалоды нябеснай і разам зь вамі праславім Усясьвятую Тройцу — Айца і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.