Кандак 1
Храбры Ваявода, Цар неба і зямлі, Цябе Асьветніка нашага бачыўшы ў Ярдане ад слугі хрост прымаючага, нябёсы жахнуліся і ўся зямля затрымцела. Анёлы ж зьдзівіліся і ўсё тварэньне ўзрадавалася. Мы ж, нягодныя, удзячна Табе сьпяваем: Да грэшнікаў і мытараў прыйшоў, ды водамі змыў грахі людзей. Слава Табе, Сын Божы, у Ярдане Хрост прыняўшы і ўвесь сьвет адукаваўшы, слава Табе.
Ікас 1
Анёльскія сілы сёньня прыйдзіце, Уладара Хрыста бачыўшы, да бруй Ярдану крочыўшага, каб Адама грэх ачысьціць, і назіраючы гэтую Боскую таямніцу, са страхам праслаўце вялікае ўвасабленьне Ягонае, як Бог чалавекам зрабіўся і недатычны граху прыходзіць, як Ягня Боскае ўзяць грахі ўсяго сусьвету. Праслаўляючы гэтае Боскае зьяўленьне Хрыстова, засьпявайце Яму таксама як і ў Бэтлееме праслаўленьне такое:
Слава Табе, Сын Божы, ад Айца зь нябёсаў ў сьвет прыйшоўшы; слава Табе, Усявышні Божа, нават да слугі зышоўшы.
Слава Табе, Выратавальнік сьвету, як чалавек да Яна хрост прыняць прыйшоўшы; слава Табе, Асьветніку тварэньня, як новы Адам грахі паўшага Адама на Сябе прыняўшы.
Слава Табе, Сьвятло Адвечнае, вялікую зару асьветніцтва ўсяму сьвету на Ярдане запаліць пажадаўшы; слава Табе, Сонца Праўды, сьветлую раніцу мілаты падараваць людзям ў Тваім Богазьяўленьні пажадаўшы.
Слава Табе, сьвет ад старажытнай ілжы памыць прыйшоўшаму; слава Табе, вялікую таямніцу набожнасьці нам паказаўшаму.
Слава Табе, шматлікія вялікія цуды нам водамі зьдзейсьніўшаму; слава Табе, нябёсы і ўсю зямлю сьветам розуму адукаваўшаму.
Слава Табе, фараона ўяўнага ў бруях Ярданскіх патапіўшаму; слава Табе, новых людзей у водах хрышчэньня да вечнага жыцьця прывёўшаму.
Слава Табе, Сын Божы, у Ярдане Хрысьціўшыся і ўвесь сусьвет адукаваўшы, слава Табе.
Кандак 2
Бачыў духам Боскім Папярэднік Твой, Хрыстос, у сьвет прыход, прыйшоў з пустэльні на Ярдан, добра да людзей заклікаючы: Набліжаецца і прыходзіць Збаўленьне наша, пакаяньне прынясіце і вадой ачысьціцеся, і сустрэнем Яго з радасьцю, ды чыстымі думкамі адукаваныя, душамі чыстымі і бязгрэшнымі вуснамі зь вясельлям засьпяваем Яму: Алілуя.
Ікас 2
Розум нябесны ў сябе маючы, сьвяцільнік Сьвятла, вялікі Папярэднік, заклікаў да людзей: Ачысьціцеся, бо крочыць Хрыстос ад тленьня сьвет збаўляючы, скасаваць асуджэньне Адама Першстворанага. Ды ўзрадуецца пустэльня Ярданская і ды заквітнее, як кветка, зямля ж цяпер прароцкі ўзрадуецца. Падрыхтуйце шлях Госпада і праўдзівыя зьдзяйсьняйце шляхі Бога нашага, усе зь вясельлем засьпяваем Яму так:
Слава Табе, невымоўнае Сьвятло, ад сьвяцільніка сьвету дадзены; слава Табе, Неспасьціжнае Слова, ад голасу Твайго Папярэдніку прадказаны.
Слава Табе, Полымя ачышчальнае, дзеяй Якога ўвесь бруд зьнішчаецца; слава Табе, Мілаты Крыніца, якой уся сутнасьць чалавечая асьвячаецца.
Слава Табе, Творца неба і зямлі, ад слугі хрост прыняць пажадаўшы; слава Табе, Сын Адзінародны, на Ярдан прыйсьці пажадаўшы.
Слава Табе, Цар Праўды, у якога Папярэднік рамень абутку разьвязаць баяўся; слава Табе, Уладар тварэньня, Якім ўвесь род чалавечы ў Хрышчэньні Тваім ўзрадаваўся.
Слава Табе, Адвечны Божа, бо Зьяўленьне Твае адукоўвае і навучае немаўлят; слава Табе, Сьвятло сьвету, бо прыход Твой адукоўвае і навучае сьляпых.
Слава Табе, бо ў Табе крыніца жыцьця; слава Табе, бо ў сьвятле Тваім пабачым сьвятло.
Слава Табе, Сын Божы, у Ярдане Хрысьціўшыся і ўвесь сусьвет адукаваўшы, слава Табе.
Кандак 3
Сілу Боскасьці Тваёй, Хрыстос, зразумеў Папярэднік, таму са страхам убачыў Цябе на Ярдан прыйшоўшага, радуецца душой і трымціць, рукой указвае на Цябе і кажа людзям: Гэты – збавіць сьвет ад тленьня. Гэты – вызваліць нас ад смутку. Гэты – замест рабоў, сынамі Боскімі нас зробіць. Гэты – замест цемры, сьвятло прынясе людзям вадой Боскага Хросту. Гэта – Ягня Боскае, Узяўшы грахі сьвету. Яго сустракаючы, засьпяваем: Алілуя.
Ікас 3
Маючы багацьце міласэрнасьці, да грэшнікаў і мытараў на рэчку Ярдан прыйшоў, Ісус, бо няздольны быў бачыць як сатана катуе род чалавечы, але прыйшоў ды яшчэ кажаш паўшаму Адаму: “Дзе ты? Не хавайся ад мяне. Бо жадаю бачыць цябе, а калі жабрак і голы, зраблюся падобным табе, каб не саромеўся Праз гэта спавядаем вялікае сыходжаньне Твае, сьпяваючы Табе так:
Слава Табе, Пастар Добры, заблукаўшую авечку адшукаць пажадаўшы; слава Табе, Сын Адзінародны, панесьці яе на плячах прыйшоўшы.
Слава Табе, Міласьць Бязьмежная, да людзей упаўшых на зямлю прыйшоўшы; слава Табе, Любоў Невымоўная, людзей надзею згубіўшых зноў узьняўшы.
Слава Табе, рукі зьнямоглых жабракоў умацаваўшы; слава Табе, ногі нямоглых хворых вылечыўшы.
Слава Табе, пустэльню патрабуючую як Ліван узрадаваўшы; слава Табе, пусэльню Ярдану, як Карміл, расьлінамі ўпрыгожыўшы.
Слава Табе, Міласьцівы, бо льну тлеючага не гасіш; слава Табе. Шматцерпячы, бо трасьціны ўпаўшыя не губляеш.
Слава Табе, адшукаць і выратаваць гінуўшых прыйшоўшы; слава Табе, Адама адкінутага павярнуць пажадаўшы.
Слава Табе, Сын Божы, у Ярдане Хрысьціўшыся і ўвесь сусьвет адукаваўшы, слава Табе.
Кандак 4
Бурай думак сумневаў напоўнены быў Папярэднік, Хрыстос Уладар, калі Ты, як чалавек на раку прыйшоў і хрост слугі ад яго прыняць пажадаў, кажучы: працягні руку тваю і дакраніся да галавы Маёй і жах цалкам адкінь, зьдзяйсьняючы загаданае. Трымцеў тады Папярэднік і прамаўляў са страхам: Чаго да слугі прыйшоў Ты, граху нямеючы, Гасподзь? Што мне загадваеш, калі вышэй мяне? Ніколі няздольная зямля вылічыць лік зорак нябесных. Як хрышчу Носячага ў руцэ ўсё стварэньне? Хто асьвятліць сьвяцільнік Сьвятла? Як руку пакладзе слуга на Ўладара? Я мушу быць Табой ахрышчаны, ды сьпяваць Табе: Алілуя.
Ікас 4
Чуў Чалавекалюбца Гасподзь пакорлівых словаў Папярэдніка вышыню і бачыў страх ягоны, прамовіў да яго: добра, Ян, як прыпадаеш прад Мной, але адкінь цяпер страх свой, мусіш паслужыць Мне, бо так належыць нам выканаць усялякую праўду, ды ва Мне людзей ачысьцяцца грахі. На гэта Тваё, Чалавекалюбца, слова ўвагу зьвяртаючы, зь любоўю сьпявае Табе так:
Слава Табе, Хрыстос, Сьвятло праўдзівае, бо міласьць і праўда аб Табе паходзіць; слава Табе, Цар праўды, бо праўда і мір у Табе яднаюцца.
Слава Табе, Усясалодкі Ісус, бо праўда Твая ў Бітлееме ад зямлі зазьзяла; слава Табе, Усяміласьцівы Выратавальнік, бо праўда Твая ў Ярдане зь нябёсаў прагучала.
Слава Табе, Ачышчэньне наша, бо вадой хрышчэньня нас бялей сьнегу робіш; слава Табе, Адукаваньне наша, бо бруямі мілаты сэрца чыстае ў нас ствараеш.
Слава Табе, схіліўшы сыходжаньнем Нябёсы, галаву Сваю пад руку Папярэдніка схіліць пажадаўшы; слава Табе, Пакрываючы водамі зямлю, у ваду Ярдану пагрузіцца пажадаўшы.
Слава Табе, Гасподзь сілаў, Якога ўсе баяцца да трымценьня, Папярэдніку вялікі страх адкласьці загадаўшы; слава Табе, шчодрасьці Ойча, у якога міласьць бязьмерная і бязьмежная, міласьцю Сваёй грахі сьвету ўзяць пажадаўшы.
Слава Табе, народжаны ад Дзевы, Выратавальнік наш, наведаўшы нас невымоўным сыходжаньнем Тваім; слава Табе, зьявіўшыся ўсяму сусьвету, Хрыстос Божа наш, асьвяці нас Боскім зьяўленьнем Сваім.
Слава Табе, Сын Божы, у Ярдане Хрысьціўшыся і ўвесь сусьвет адукаваўшы, слава Табе.
Кандак 5
Боская Бруя мілаты, Гасподзь, у бруі Ярдану ўвайшоў, водамі змыўшы чалавечы грэх. Жахліва бачыць Творцу неба і зямлі ў рацэ аголенага і ад слугі хрост прымаючага. Сілы Анёльскія дзівуюцца, рэчка Ярдан павяртае бруі свае, няздольная цярпець полымя, што паядае воды яе. Таксама нязвычна ёй Чыстага мыць і Бязгрэшнага абціраць. Праз гэта весяліся рэчка Ярдан, і ды радуйцеся крыніцы і вазёры, і ўсе мары і акіяны, бо сьвеціцца сёньня вада, вызваліўшыся ад схаваўшагася там князя цемры, і ўсё тварэньне весяліцца ды сьпявае зь намі: Алілуя.
Ікас 5
Боскі Ян, бачыўшы Цябе, Уладара тварэньня, у ваду пагружанага, ды грахі ўсяго сьвету пагрузіўшага, і, аголенага, ды галізну Адама зноў апрануўшага ў вопратку славы, затрымцеў душой і зьвярнуўся да Цябе, Ягня Боскага, ачышчаючаму грахі сьвету: “Не сьмею дакрануцца да галавы Тваёй, Уладыка. Сам мяне асьвяці і адукуй, бо Ты ёсьць Жыцьцё, і Сьвет, і Мір сьвету”. Але па слову Твайму, са страхам паклаў руку сваю на Боскую галаву Тваю, хрысьціўшы Цябе, Бязгрэшнага, з радасьцю засьпяваў Табе так:
Слава Табе, Ягня Боскае, прыйшоўшы ўзяць на Сябе грахі ўсяго сусьвету; слава Табе, Выратавальнік міласэрны, пажадаўшы грахі ўсіх людзей патапіць у водах Ярдану.
Слава Табе, нас ад бруду грахоўнага адмыўшы; слава Табе, злачынства Адама выправіўшы.
Слава Табе, Тваім на зямлю Богазьяўленьнем ўсіх людзей разьвесяліўшы; слава Табе, хрышчэньнем Тваім у Ярдане ўсіх людзей адукаваўшы.
Слава Табе, дзеля нас да выявы слугі сышоўшага; слава Табе, Тваёй галечай нас Абагаціўшаму.
Сслава Табе, уладу ворага пакорай Тваёй да канца зьнішчыўшы; слава Табе, Царства Боскае ў Тваім хрышчэньні яўна на зямлі ствараць пачаўшаму;
Слава Табе, людзям заблукаўшым шлях Выратаваньня на Ярдане паказаўшаму; слава Табе, Сьвятло Богабачаньня там паказаўшы.
Слава Табе, Сын Божы, у Ярдане Хрысьціўшыся і ўвесь сусьвет адукаваўшы, слава Табе.
Кандак 6
Прапаведнік дзівосны і Папярэднік Ян шмат казаў прыходзячым людзям, каб падрыхтаваць Табе шлях, Гасподзь, нічога не прамаўляў, калі хрысьціў Цябе, на Ярдан прыйшоўшага, бо Ты сам казаў яму: “Не кажу табе, прамаўляй да Мяне, як прамаўляеш да беззаконных і вучыш грэшнікаў, проста хрысьці Мяне без словаў”. Бо не годна слову чалавечаму навучаць прыйшоўшае Слова Боскае і толькі таямніцу зьдзейсьніць, калі Анёлы Боскія ў страху стаялі і ўсё тварэньне затрымцела. Праз гэта і мы ў маўчаньні глыбокім і зь вялікай набожнасьцю засьпяваем у сэрцы сваім: Алілуя.
Ікас 6
Зазьзяла на Ярдане ўсяму сусьвету асьветніцтва вялікае і таямніца страшная, калі, Ўладар Хрыстос, прыняўшы хрост ад Яна, Ты выйшаў зь вады, “узводзячы зь Сабой сусьвет”, і адчыніліся Табе нябёсы, якія ў старажытнасьці Адам зачыніў для сябе і нашчадкаў сваіх, ды зноў адроджаныя Табой людзі ўзыходжаньне атрымалі ў сялібы райскія, таму з радасьцю сьпяваюць Табе так:
Слава Табе, Цар сусьвету, стаяньне варожае разбурыўшы; слава Табе, міласьці Падаўца, рай злачынствам зачынены зноў адчыніўшы.
Слава Табе, неба грахом зачыненае, на Ярдане зноў адчыненым паказаўшы; слава Табе, Анёлаў узыходзячых і сыходзячых адтуль паказаць абяцаўшы.
Слава Табе, сыходжаньнем Тваім нябёсы да зямлі прыхіліўшаму; слава Табе, хрышчэньнем Тваім зямлю да нябёсаў узьняўшаму.
Слава Табе, адкрыцьцём нябёсаў невымоўныя таямніцы Боскія ўсяму сусьвету адчыніўшаму; слава Табе, зьяўленьнем горнага сьвету Сьвятое дабраслаўленье Боскае ўсім верным падаўшаму.
Слава Табе, нябёсы пры Ільле зачыніўшаму, не зачыняй нам дзьверы міласэрнасьці Сваёй; слава Табе, нябёсы на Ярдане адчыніўшаму, адчыні нам уваходы Боскага Палацу Твайго.
Слава Табе, бяздоньне чалавекалюбца пры Хрышчэньні Тваім нам паказаўшаму, уздымі ад бездані зямлі ўсіх да варожага адчаю дайшоўшых; слава Табе, уваход да трэцяга неба абраным Тваім стварыўшаму, уздымі ў нябесныя сялібы і нас, да глыбіні граху ўпаўшых.
Слава Табе, Сын Божы, у Ярдане Хрысьціўшыся і ўвесь сусьвет адукаваўшы, слава Табе.
Кандак 7
Жадаў Чалавекалюбца Гасподзь выратаваць сьвет, у грахах гінуўшы, зьдзейсьніў Траістага Богазьяўленьня Свайго вялікую таямніцу, і як у пачатку сьвету Дух Боскі лятаў над вадой, як жыцьця Падаўца, так і пры хрышчэньні Тваім, Гасподзь, калі на рэчцы Ярдан пажадаў абнавіць і адукаваць гінуўшы род чалавечы і ўсё тварэньня зь намі дыхаючае, Той да Дух Сьвяты зноў сышоў зь нябёсаў у выглядзе голуба спачыў над Табой, Гасподзь, як над новым Адамам, таксама будзе знаходзіцца і ў новых людзях, акунаньнем у ваду адроджаных, ды так сілай вышэйшай абноўленыя ў абноўленым духу хадзіць пачнуць, сьпяваючы Богу: Алілуя.
Ікас 7
Новае стварэньне паказаў Ты, Уладыка, стварэньню, у Тваім ад Яна выратавальным хрышчэньні, калісьці пры Ноі патапіўшы грахі першага сьвету, так і ў водах Ярданскіх зноў патапіў усяго сусьвету грахі. Бо аднавіўшы на зямлі народжаных полымем, Духам і вадой, дзіўнае зьдзяйсьняючы адраджэньне і абнаўленьне дзівоснае. Бо Духам аднаўляеш душы, вадой асьвячаеш цела, навучаючы чалавека, і так таямніча ад вады стварыўшы Духам шматлікую Царкву, ды зноў сьпяваем Табе так:
Слава Табе, Стваральніку тварэньня, нябёсы схіліўшаму і на Ярдан сышоўшаму; слава Табе, Выратавальніку сусьвету, нябёсы адчыніўшаму і Духа нам даўшаму.
Слава Табе, Усядобры, бо Дух Твой Добры наставіць нас на зямлю праўдзівую; слава Табе, Усяшчодры, бо Той жа Дух Твой ачысьціць нас ад усялякага бруду.
Слава Табе, вадой і Духам праз грэх састарэлую сутнасьць нашу абнавіўшаму; слава Табе, полымем Боскасьці ў бруях Ярданскіх шматсьветлае прабачэньне дараваўшаму.
Слава Табе, Хрыстос, усе сілы Боскія, дзеля жыцьця і набожнасьці Духам Тваім Сьвятым пры хрышчэньні верным падаўшаму; слава Табе, Ісус, Сыходжаньнем Духа Твайго Сьвятога нас прычасьнікамі Боскай сутнасьці Стварыўшага.
Слава Табе, спачыўшым на Цябе Духам Прамудрасьці і Розуму чыстае Богабачаньне людзям адчыніўшаму; слава Табе, сыходжаньнем на Цябе Духа Боскага, дух сьвету і моцы, асьветы і набожнасьці, дух страху Боскага нам падаўшаму.
Слава Табе, бруямі Ярданскімі зьмею галовы папаліўшаму; слава Табе, зьяўленьнем Духа Боскага ў выглядзе голуба да пакоры голуба і чысьціні нявіннасьці нас паклікаўшаму.
Слава Табе, Сын Божы, у Ярдане Хрысьціўшыся і ўвесь сусьвет адукаваўшы, слава Табе.
Кандак 8
Цудоўнае і дзіўнае было зьяўленьне сьвятой Тройцы на Ярдане: першым Сын Упадабаны зьявіўся ў плоці ад слугі хрост прымаючы, потым Дух Сьвяты сышоў у выглядзе голуба, апошнім да Адвечны Айцец абвясьціў зь нябёсаў, сьведчачы: “Гэта ёсьць Сын Мой Упадабаны, якому спагадаю”. О, вялікая і слаўная таямніца: “Загрымеў зь нябёсаў Гасподзь і Вышэйшы падаў голас Свой”, ды спраўдзіліся Давыда прабацькі прароцтва: “Голас Госпада на водах, Бог Славы загрыміць, Гасподзь на водах шматлікіх. Голас Госпада ў моцы, Голас Госпада ў прыгажосьці”. Праз гэта і мы нягоднымі вуснамі сьпяваем Табе з глыбіні душы: Алілуя.
Ікас 8
Увесь у вышынях, Ісус, заўсёды зь Айцом на нябёсах сядзячы, але і ад зямных аніяк не адышоўшы, плоцьцю ад Чыстай Дзевы ў Бэтлееме народжаны, цяпер жа на Ярдане ўсяму сьвету зьявіўшыся, ды жывучых у цемры і цені сьмяротнай асьвяціўшы сьвятлом Твайго Богазьяўленьня. Праз гэта, адукаваныя сьвятлом Траістага Адкрыцьця, сьпяваем Табе, прыйшоўшаму Богу, і на зямлі бачнаму і сьвет адукаваўшаму:
Слава Табе, Сын Божы, у Вышынях зь Айцом і Духам роўна праслаўлены; слава Табе, Сын Айца, Папярэднікам ад зямных праслаўлены.
Слава Табе, сядзячы па правы бок Айца, голасам Айца зь нябёсаў праслаўлены; слава Табе, увасобіўшыся дзеля нас, Айцом упадабаным Сынам Божым усяму сьвету названы.
Слава Табе, у бруях Ярдану паказаны, Тройцы Сьвятло вечнае ў Хрышчэньні Тваім Паказаўшы; слава Табе, рукой слугі хрышчаны, нас, слугамі быўшых, зноў новымі сынамі Боскімі зрабіўшы.
Слава Табе, Крыніца жыцьця і несьмяротнасьці, зноў праз нараджэньнем вадой і Духам жа першапачатковага шляхецтва райскага нас прывёўшы; слава Табе, Творца неба і зямлі, палымяным хрышчэньнем новае неба і зямлю праўды Тваёй пабудаваць прыйшоўшы.
Слава Табе, Усход усходу, у цемры і цені сьпячых Хрышчэньнем Тваім абудзіўшы; слава Табе, Сьвятло ад Сьвятла, Сьвятло нябачнае Духу Твайго ў душах нашых запаліўшы.
Слава Табе, Цар Адвечны, чыстымі бруямі Хрышчэньня Твайго прабацькаў грэх цалкам змыўшы; слава Табе, Уладыка стварэньня, жадаючы цалкам напаіць людзей вадой жыцьця вечнага.
Слава Табе, Сын Божы, у Ярдане Хрысьціўшыся і ўвесь сусьвет адукаваўшы, слава Табе.
Кандак 9
Уся сутнасьць Анёльская зьдзівілася вялікай Тваёй, Хрыстос, Богазьяўленьня таямніцы. Бо Адама праз грэх спарахнелага абнавіў бруямі Ярданскімі і галовы зьмеяў нябачны, што гнязьдзіліся там, зваяваў у Тваім Хрышчэньні, і так “глыбіні бяздоньня сатанінскага” адчыніў “дно”, ды збавіўшы нас ад тых “глыбокіх водаў”, і ды пачаўшы ствараць Царства Твае, не ад сьвету гэтага быўшае, аб якім прарок Давыд прарочыў, прамаўляючы: “Царства Твае – царства ўсіх стагодзьдзяў і Ўладарства Твае – ва ўсіх родах з пакаленьня ў пакаленьне”, яго ж і мы праслаўляем, з хорам нябесным сьпяваючы Табе: Алілуя.
Ікас 9
Прамоўца Боскі і Анёл Божы, Малахіяй прадказаны, Вялікі Папярэднік толькі адзін зь людзей удастоіўся, Гасподзь, у Тваім Хрышчэньні Духа прыйшоўшага бачыць і голас Айцоўскі зь нябёсаў чуць, сьведчачы Твае Богасыноўства, ды будзе першы ўсяму сусьвету прапаведнік Траістага Богазьяўленьня. Таму раніцай дня таго сьведчыў людзям, кажучы: “Бачыў Духа Сыходзячага, як голуба з нябёсаў, і спачыўшага на Ім… І я бачыў і сьведчу, што Ён ёсьць Сын Божы”. Мы ж гэта Боскае адкрыцьцё чуючы, праслаўляем Богазьяўленьне Твае, Хрыстос, сьпяваючы Табе так:
Слава Табе, Божа Адвечны. Зьяўленьнем Сьвятога Духа засьведчаны зь нябёсаў; слава Табе, Ягня Нявіннае, голасам Папярэдніка прапаведаваўшы на зямлі.
Слава Табе, Крэпасьць Найвысокая, брамай адчыненай над Ярданам нам рай адчыніўшая; слава Табе, Міласьць Адвечная, Хрышчэньнем Тваім новы сьвет ад водаў Ярданскіх людзям даўшая.
Слава Табе, Цару сусьвету, мір і выратаваньне на зямлі абвясьціўшаму; слава Табе, Сонца Праўды, сьвятло праўды Тваёй у душах нашых запаліўшае.
Слава Табе, Сьвятога Духа ў Тваім Богазьяўленьні паказаўшага, ды чыстым духам ў нябесны палац Твой з Табой увойдзем; слава Табе, Нябеснага Айца ў Хрышчэньні Тваім нам паказаўшага, ды ўсе праўдзіва ў Цябе веруючыя дзяцьмі Ягонымі будзем.
Слава Табе, у Духу і полымі, сапсаваную грахом прыроду нашу слаўна асьвячаючаму; слава Табе, вадой і Духам спарахнеўшую праз запалы сутнасьць нашу дасканала ачышчаючаму.
Слава Табе, Богу прыйшоўшаму ў плоці, увесь сусьвет у бруях Ярдана абнавіўшаму; слава Табе, прыняўшага на Сябе грахі сусьвету, прабацькаў грэх у водах Ярдану патапіўшаму.
Слава Табе, Сын Божы, у Ярдане Хрысьціўшыся і ўвесь сусьвет адукаваўшы, слава Табе.
Кандак 10
Жадаючы выратаваць паўшую і згалелую сутнасьць нашу, Хрыстос Выратавальнік, на рэчку Ярдан прыйшоў да грэшнікаў і мытараў, і прыняў хрост ад Яна, тады хрысьціўшага ўсіх людзей, ды ўзяўшы на Сябе ўсе, там у водах прыхаваныя, чалавечыя грахі, як Ягня Боскае і ды гатовы быў ад сюды добраахвотна крочыць на ахвярнік дзеля збаўленьня ўсяго сусьвету каштоўнай крывёй Тваёй. Дзеля гэтага і пагрузіўся ў бруі Ярданскія, ды пахаваны там, да сьмяротнага хросту Сябе падрыхтаваў, аб гэтым і казаў да пакуты Крочачы: “Належыць нам гэтым выправіць усялякую праўду”. Праз гэта ўдзячна сьпяваем Табе: Алілуя.
Ікас 10
Цар Адвечны Ісус Хрыстос! Ты прыйшоў на Ярдан на зьяўленьне ўсяму сусьвету, каб зьнішчыць асуджэньне Адама першастворанага, як Судзьдзя Ўсяміласьцівы. Адзін сэрцы ўсіх выпрабоўваеш, і ды падаў новае жыцьцё людзям. Праз гэта ачышчальную рыдлёўку ў рукі прыняў, сусьветнае гумно ўсямудра ачысьціў, аддзяляючы як Пастыр, авечак ад казлоў. Удастой і нас, у імя Ўсясьвятой Тройцы хрышчаным, праўдзівыя часткі выратаваньня ў гэтым жыцьці адшукаць, ды прыемна будзе Табе наш просты сьпеў:
Слава Табе, Архірэй, нябёсы прайшоўшы, у Хрышчэньні Тваім ўсю зямлю зьяднаўшы зь нябёсамі; слава Табе, Вялікі Пастыр авечак, да статку Твайго на Ярдан прыйшоўшы.
Слава Табе, зямлю на водах заставаўшы, усю зямлю нашу на водах Ярданскіх мілатой Духа абнавіўшы; слава Табе, над водамі неба замацаваўшы, другое, новае неба – Царкву Тваю водамі Хрышчэньня стварыўшы.
Слава Табе, Крыніца жыцьця нашага, да крыніцы выратаваньня патрабуючых людзей паклікаўшы; слава Табе, Прапаведнік праўды вечнай, духоўную спрагу нашу без платы золата і срэбра задаволіўшы.
Слава Табе, бо як багаты Ты міласьцю, вялікай любоўю нас палюбіўшы; слава Табе, бо нас, памёршых праз грахі, водамі хрышчэньня ажывіў.
Слава Табе, бруямі Ярданскімі пахаванаму, ды і мы ў хрышчэньні ў сьмерць і ўваскрэсеньне з Табой хаваемся; слава Табе, у воды Ярданскімі, як у рызы апрануўшыся, ды і мы ў сьветлыя рызы праўды і чысьціні з Табой апранемся.
Слава Табе, асяродак варожасьці Плоцьцю Тваёй разбурыўшаму, ды і нас, далёка ў моры быўшых, каля Сябе ўладкаваўшаму; слава Табе, людзей Тваіх у адзіным Целе Тваім прымірыўшаму, ды і нас вандроўнікаў і прышэльцаў ў адзіную Царкву Боскую сабраўшаму.
Слава Табе, Сын Божы, у Ярдане Хрысьціўшыся і ўвесь сусьвет адукаваўшы, слава Табе.
Кандак 11
Песьню цудоўную ды сьпявае Табе, Хрыстос, усялякае стварэньне, ад Дзевы народжанаму і ў Ярдане хрост прыняўшаму, людзі ж усе духоўна ўзьвесяляцца, праслаўляючы сьветлае сьвята нашага адукаваньня, і з боскім Рыгорам ды засьпяваюць, прамаўляючы: “Адраджэньня час – адродзімся зь вышыні, аднаўленьня дзень – апранемся ў Новага Адама, адукаваньня сьвята – адукуемся боскім”, ды ў абноўленым духу пачнем хадзіць, разам зь Анёламі сьпяваючы нябесную песьню: Алілуя.
Ікас 11
Сьветлае і Самазьзяючае Сьвятло, Хрыстос, Адзінасутнае Сьвятло Адзінасутнага Айца! Запаліў пасярод Ярдана, як Твой сьвяцільнік, чыстую Плоць Тваю, Ты зазьзяў, як Сонца і дараваў сусьвету ў Хрышчэньні Тваім вялікае і нябачнае сьвятло Тваёй мілаты і праўды, адукоўваючы кожнага чалавека прыходзячага ў сьвет. Ды і людзі, сядзячыя ў цемры і цені сьмяротнай, пабачаць сьвятло вялікае і пойдуць да яго. Прасьвяці праўдзіва ў вялікі дзень Рады і нас, яшчэ ў цемры граху вандруючых, ды адукоўваючыся, абнаўляючыся і ўздымаючыся ў вышыні, засьпяваем Табе так:
Слава Табе, Асьветнік сусьвету, Духам Сьвятым і полымем хрысьціць прыйшоўшы; слава Табе, Выратавальнік грэшнікаў, з бяздоньня граху нас узьняць пажадаўшы.
Слава Табе, Адвечнае і Заўсёды існуючае Сьвятло, бруд душаў нашых водамі хрышчэньня ачышчаючы; слава Табе, Сьвятло вышэйшае ўсялякага сьвятла, у сьвятле сьвятых Тваіх верных асьвятляй.
Слава Табе, Славы Айца Зьзяньне, цемру няведаньня зьяўленьнем Тваім разагнаўшы; слава Табе, жывучы ў Сьвятле непрыступным, Сьвятло Богабачаньня Хрышчэньнем Тваім запаліўшы.
Слава Табе, Сьвятло ад Сьвятла ў цемры зазьзяўшы, ад цемры грахоў нас ачысьціўшы; слава Табе, Сонца Праўды, раніцу выратаваньня абвяшчаючае, у сьвятло добрых спраў настаў нас.
Слава Табе, Невячэрняе Сьвятло, у Ярдане зазьзяўшы, у Сьвятле Тваім Сьвятло вечнае Ўсясьвятой Тройцы зьзяй нам; слава Табе, вобразе Ўсясьвятлай Іпастасі Айца, да цудоўнага вечнага жыцьця ачышчэньнем аднаўленьня прывядзі нас.
Слава Табе, Сьмерці Пераможца, ад вечнай сьмерці пазбаў нас; слава Табе, жыцьця Начальнік, да вечнага жыцьця скіруй нас.
Слава Табе, Сын Божы, у Ярдане Хрысьціўшыся і ўвесь сусьвет адукаваўшы, слава Табе.
Кандак 12
Мілата Боская, выратавальная для ўсіх людзей, зьявілася сёньня ў Тваім Хрышчэньні, Хрыстос Выратавальнік. Бо прыйшоў на Ярдан, Адзіны Чысты, ачысьціць людзей ад грахоў і зваяваць галовы зьмеяў, гнёзды там парабіўшых. Ды даруеш мілату ўмацаваньня душаў і целаў нашых. Праз гэта прыйдзем з набожнасьцю і стараньнем да чыстых крыніц, ды возьмем зь вясельлем ваду жыцьця, бо мілата Духа нябачна падаецца ўсім праўдзіва чэрпаючым: і таямніцу прабачэньня і Дух пазнаньня. Выратавальнік наш, усе ўдзячна сьпяваем Табе: Алілуя.
Ікас 12
Апяваючыя, Хрыстос, Твае выратавальнае Богазьяўленьне, праслаўляем ўсе ў водах Ярдана Боскае Хрышчэньне Твае ад Яна, пакланяемся Тваёй літасьці невымоўнай да чалавека паўшага і верым з Папярэднікам, што Ты сапраўды – Ягня Боскае, Узяўшы на Сябе ад водаў Ярданскіх грахі ўсяго сусьвету, ды абмыеш і выкупіш іх Усячыстай Тваёй Крывёй. Таму молімся Табе: панясі і нашы незьлічоныя грахі і не пазбаў нас ў вялікі дзень Суду добрага адраджэньня Твайго, ды з чыстым сэрцам удзячна сьпяваем Табе так:
Слава Табе, Сын Божы, вялікае сьвятло дзеля адукаваньня ўсяго сусьвету ў водах Ярдану запаліўшаму; слава Табе, Адвечны Божа, вялікую мілату і любоў да людзей ў Хрышчэньні Тваім ўсім людзям паказаўшаму.
Слава Табе, Выратавальнік заблукаўшых, заблукаўшага ў бездарожжы чалавека да Ярданскіх бруй шукаць прыйшоўшага; слава Табе, Пераможца жыцьця, чыстае новае жыцьцё не ў плоці, але ў абнаўленьні духа дараваць пажадаўшы.
Слава Табе, Уладар Жыцьця і сьмерці, джала сьмерці разбурыўшаму і полымя жыцьця вечнага зьяўленьнем Сваім запаліўшы; слава Табе, Творца неба і зямлі, горнае неба і зямлю на берагах Ярдану ў Хрышчэньні Сваім узьвесяліўшаму.
Слава Табе, Цар царуючых, бо царства сьвету гэтага ад сёньня ў Царства Твае пачынае пераўтварацца; слава Табе, Уладар уладарных, бо сёньня ўсім жадаючым уратавацца нябёсы адчыняюцца і ўся сутнасьць наша пачынае чысьціцца.
Слава Табе, Выратавальнік Наш, на Ярдан прыйшоўшы, выратаваць нас не па справам праведным, але па вялікай Тваёй міласьці; слава Табе, Хрыстос Бог, ваду асьвяціўшы, патрабуючую душу маю водамі набожнасьці напаі, па невымоўнай дабрыні Тваёй.
Слава Табе, Адзінародны Сын і Слова Боскае, нагадуй сэрца мае зьяўленьнем словаў Тваіх; слава Табе, Усясільны Божа, Адзіны цудаў Творца, сагрэй халодную душу маю разуменьнем цудаў Тваіх.
Слава Табе, Сын Божы, у Ярдане Хрысьціўшыся і ўвесь сусьвет адукаваўшы, слава Табе.
Кандак 13
О, Ісус Хрыстос, Ягня Боскае, прыйшоўшы на Ярдан ўзяць усяго сусьвету грахі! Прымі гэтае малое, ад усёй душы прынесенае, маленьне наша, і адукуй нас, у цемры грахоў сядзячых, выратавальным Тваім ад Яна Хрышчэньнем, ды збаўленыя Табой ад хваробаў душэўных і цялесных, у абноўленым жыцьці праўдзіва хадзіць пачнём і са ўсімі сьвятымі ды засьпяваем Табе: Алілуя.
(Кандак 13 чытаецца тройчы, потым ікас 1 і кандак 1)
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.