Sunday, August 22, 2010

ПАСЬЛЯ ПЕРАМЯНЕНЬНЯ

мітрапаліт Антоні (Суражскі)

У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.

Бываюць у духоўным жыцьці, але нават і ў самым простым чалавечым жыцьці імгненьня, якія так выдатныя, так дзівосныя, што жадалася б, каб час, жыцьцё, вечнасьць на іх спыніліся і ніколі нічога іншага не здаралася. Так адбылося зь Апосталамі, якіх Хрыстос зь Сабой узяў на гару Перамяненьня. Гэта выказаў апостал Пётр, калі сказаў: Гасподзь! Нам тут добра! Пабудуем тры шаты — Табе адну, Майсею адну, адну Ільлі, і застанёмся тут, азораныя гэтым нярэчыўным, Боскім сьвятлом, ахінутыя гэтым дзівосным супакоем... Ні Пётр, ні іншыя апосталы не заўважылі таго, пра што потым самі ж і распавялі іншым: што Хрыстос зьмяніўся, — г.зн. зьявіўся ў зьзяньні вечнай славы — у момант, калі Майсей і Ільля размаўлялі зь Ім пра будучы Яго уваход у Ерусалім і расьпяцьце.

Тут, як у іншых месцах Новага Запавету, мы бачым, што, як і мы, апосталы здольныя улавіць сьветлае, дзівоснае, і так часта мінуць таго, чаго Хрысту гэта каштуе. Сьвяты Серафім Сароўскі, размаўляючы зь адным са сваіх наведвальнікаў, сказаў яму: “Прасі ў Бога імем Хрыста тое, што табе трэба, але памятай: якім коштам Хрыстос атрымаў уладу табе гэта дараваць”. Гэтым ён жадаў сказаць: не прасі ні пра што, што нявартае Боскае хроснае любові, сьмерці, расьпяцьця Выратавальніка Хрыста.

Як і Апосталам, у моманты самыя сьветлыя нам жадалася б, каб час спыніўся і каб нам быць назаўжды — у чым? У забыцьці! Як бы нам назаўжды забыцца, што ў нашым жыцьці і ў жыцьці іншых людзей парой адбываецца страшнае: бывае адзінота, бывае хвароба, бывае страх, бываюць жахі усялякага роду. Жадалася б увайсьці ў той дзівосны супакой зьмененага сьвету, якога мы усё чакаем, але які яшчэ не паказаны, яшчэ не зрабіўся рэчаіснасьцю. Мы павінны ў яго верыць, мы парой маем магчымасьць яго перажыць зь вялікіх, зьмяняючай нас глыбінёй, але мы павінны памятаць, што гэта перажываньне нам дадзена для таго, каб мы пранесьлі ў цёмны, журботны, халодны сьвет гэта зьзяньне ператварэньня.

Майсей на Сінайскай гары стаяў перад Богам, азораны Боскае славай, і настолькі прылучыўся да яе, што, калі ён спусьціўся з гары, людзі не маглі вынесьці зьзяньне яго твару. Вось якімі мы павінны быць, калі перажывём зямны альбо нябесны цуд, цуд перамяненьня. І тое, што здарылася зь Апосталамі, тое, што здарылася зь Майсеем, павінна здарыцца і зь намі: Майсей не застаўся на гары Сінайскай у сузіраньні, размаўляючы з Богам, як сябар размаўляе зь сябрам. Апосталам не было дадзена застацца на гэтай дзівоснай гары Перамяненьня, Хрыстос ім сказаў: пойдзем адсюль.

І прыйшлі яны ў даліну, на раўніну палестынскую, і засьпелі там невымоўнае гора бацькі пра тое, што невылечная хвароба уразіла дзіця, і яшчэ, можа быць, больш журботны жах пра тое, што і вучні Хрыстовы, да якіх зьвяртаўся бацька, не змаглі яму дапамагчы. Дапамог толькі Хрыстос, Ён вылечыў дзіця. І калі вучні спыталі Яго: чаму мы не маглі гэтага зрабіць? — Ён ім сказаў: гэты род выганяецца толькі малітвай і пастом.

Па часах нам даецца гэта перажываньне зьмененага сьвету, перажываньне чагосьці дзівоснага, Боскага, увайшоўшага ў жыцьцё. Перажываньне гэта мы павінны захаваць, як самае каштоўнае, і увайсьці ў сьвет для таго, каб гэтым падзяліцца. А падзяліцца гэтым мы зможам, толькі калі возьмем на сябе подзьвіг посту і малітвы: не толькі рэчыўнага, фізычнага паста, але устрыманьні ад усяго, што цэнтрам сваім мае нас саміх, устрыманьні ад усякай сябелюбнасьці, усякага эгаізму, усякай прагнасьці душэўнай ці духоўнай, а не толькі цела, ад жаданьня усякага уладаньня. А гэта мы можам ажыцьцявіць, толькі калі будзем маліцца. І зноў жа: не толькі прамаўляць малітоўныя словы, не толькі сябе прымушаць увайсьці ў думку і дух сьвятых, але усімі сіламі імкнуцца да таго, каб у цьмяным, цёмным, асірацеўшым сьвеце заставацца ў зносінах зь Жывым Богам, Які ёсьць сьвятло, радасьць і жыцьцё.

Падумаем аб Перамяненьні Падумаем пра наш досьвед зьмененага сьвету, пра тыя імгненьні альбо пэрыядах, калі усё усярэдзіне нас і вакол было азорана сапраўды Боскім сьвятлом. І з гэтым сьвятлом пойдзем да кожнага чалавека, ва усе акалічнасьці жыцьця, і прынясём туды сьвятло Хрыстоў. Амін.


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.