Saturday, August 21, 2010

ДАПАМОЖНІК ІДУЧАГА ДА СПОВЕДЗІ

япіскап Аляксандр (Мілеянт)

Па чыньніку немачы нашага цела, няўважлівасьці да духоўнага жыцьця, а таксама шматлікіх спакус гэтага сьвету, у злым ляжачага, “мы усе шмат грашым” (Як. 5:2). Грахі, як сьмецьце, назапашваюцца ў чалавечае душы, абцяжарваюць сумленьне і аддаляюць чалавека ад Бога. Таму душу патрэбна ачышчаць пакаяньнем. Апостал Ян Багаслоў так гаворыць аб моцы пакаяньня: “Калі вызнае грахі нашыя, дык Ён – верны і справядлівы, е каб дараваць нам грахі нашыя і ачысьціць нас ад усялякае няпраўды. Калі кажам, што мы не саграшылі, дык робім ілжывым Яго, і няма ў нас слова Ягонага.” (1 Ян. 1:9 – 10) У час споведзі прыносячы пакаяньне чалавек у прысутнасьці сьвятара распавядае Богу аб сваіх грахах, і сьвятар ад імя Бога адпускае грахі ягоныя.

Таямніца пакаяньня валодае магутнае і адраджаючай сілай. Сам Гасподзь абяцаў апосталам і іх пераемнікам “Каму даруеце грахі, таму прабачацца, на кім пакінеце, на тым застануцца” (Ян. 20:23). Пры гэтым прадугледжваецца, што чалавек каецца шчыра, з болем у душы, зь цьвёрдым намерам змагацца зь спакусамі і жыць набожна.

Рыхтуючыся да споведзі, чалавек павінны ўзгадаць усе свае грахі і памаліцца Богу, каб Ён прабачыў яго і дапамог выправіцца. На споведзі называюцца ўсе грахі, без самаапраўданьня альбо ўтойваньня. Прапанаваны тут пералік грахоў можа дапамагчы праваслаўнаму хрысьціяніну падрыхтавацца да сповядзі.

Грахі думкай і пачуцьцямі. Я Зграшыў перад Табой, Гасподзь, няўдзячнасьцю Табе за Твае міласьці, забыцьцём Тваіх запаведзяў і абыякавасьцю да Цябе. Зграшыў малавер'ем, сумневам у пытаньнях веры і вальнадумствам. Зграшыў забабонамі, абыякавасьцю да праўды і цікавасьцю да няправаслаўных веравучэньняў. Зграшыў бруднымі і кепскімі думкамі, падазронасьцю і недаверлівасьцю. Зграшыў прыхільнасьцю да грошай і да прадметаў раскошы, гарачымі захапленьнямі, рэўнасьцю і зайздрасьцю. Прабач і памілуй мяне, Гасподзь.

Зграшыў асалодай грахоўнымі думкамі, смагай задавальненьня, духоўнай млявасьцю. Зграшыў летуценнасьцю, ганарыстасьцю і лжывым сорамам. Зграшыў гонарам, пагардай да людзей і саманадзейнасьцю. Зграшыў засмучэньнем, смуткам гэтага сьвету, роспаччу і нараканьнем. Зграшыў раздражняльнасьцю, злапомнасьцю і злараднасьцю. Прабач і памілуй мяне, Гасподзь.

Грэх словам. Зграшыў пустаслоўем, непатрэбным сьмехам і насьмешкамі. Зграшыў гутаркай у храме, марным ужываньнем імя Боскага і асуджэньнем блізкіх. Зграшыў рэзкасьцю ў словах, сварлівасьцю, зьедлівымі заўвагамі. Зграшыў прычэплівасьцю, абразай блізкіх і выхваляньнем. Прабач і памілуй мяне, Гасподзь.

Зграшыў непрыстойнымі жартамі, апавяданьнямі і грахоўнымі гутаркамі. Зграшыў нараканьнем, парушэньнем сваіх абяцаньняў і хлусьнёй. Зграшыў ужываньнем лаянкавых слоў, абразай блізкіх і праклёнамі. Зграшыў распаўсюджанымі ганячымі чуткамі, паклёпам і даносамі.

Грэх справай. Зграшыў лянотай, марным марнаваньнем часу і ненаведваньнем набажэнстваў. Зграшыў частымі спазьненьнямі на набажэнствы, нядбайнай і безуважлівай малітвай і адсутнасьцю духоўнага гарэньня. Зграшыў грэбаваньнем патрэбамі сваёй сям'і, грэбаваньнем да выхаваньня сваіх дзяцей і невыкананьнем сваіх абавязкаў. Прабач і памілуй мяне, Гасподзь.

Зграшыў надмернае увагай да ежы, аб'ядзеньнем і парушэньнем пастоў. Зграшыў курэньнем, злоўжываньнем сьпіртнымі напоямі і ужываньнем узбуджальных сродкаў. Зграшыў празьмерным клопатам пра свой выгляд, глядзеньнем з пажадлівасьцю, глядзеньнем непрыстойных карцін і фатаграфій. Зграшыў слуханьнем буянай музыкі, слуханьнем грахоўных гутарак і непрыстойных апавяданьняў. Зграшыў панадлівымі паводзінамі, рукаблудам і блудам. Зграшыў рознымі палавымі скрыўленьнямі і парушэньнем шлюбнай вернасьці. Зграшыў любоўю да грошаў, захапленьнем рызыкоўнымі гульнямі і жаданьнем разбагацець. Зграшыў захапленьнем сваёй кар'ерай і посьпехамі, своекарысьлівасьцю і марнатраўнасьцю. Зграшыў адмовай у дапамогі патрабуючым, прагнасьцю і скупасьцю. Зграшыў жорсткасьцю, чэрствасьцю, сухасьцю і адсутнасьцю любові. Зграшыў зманам, крадзяжом і хабарніцтвам. Зграшыў наведваньнем варажбітак, закліканьнем злых духоў і выкананьнем забабонных звычаяў. Прабач і памілуй мяне, Гасподзь.

Зграшыў выбліскамі гневу, злосьцю і грубіянскім зваротам з блізкімі. Зграшыў непрымірымасьцю, помстай, нахабствам і дзёрзкасьцю. Зграшыў хаджалы капрызным, наравістым і пераборлівым. Зграшыў непаслушэнствам, упартасьцю і крывадушнасьцю. Зграшыў нядбайным ужываньнем і карыстаньнем сьвятымі прадметамі, блюзьнерствам. Прабач і памілуй мяне, Гасподзь.

Няма граху, што перабольшвае міласэрнасьць Боскую. Гасподзь толькі жадае, каб чалавек ўсёй душой адвярнуўся ад граху, ўзьненавідзеў яго. Так Гасподзь заклікае нас праз прарока: “Абмыйцеся, ачысьціцеся; адвядзеце ліхія ўчынкі вашыя ад вачэй Маіх”. І чалавеку, шчыра прыносячаму пакаяньне, Гасподзь абяцае: “Калі будуць грахі вашыя, як барвовае, як сьнег адбялю; калі будуць чырвоныя, як пурпура, як воўну адбялю.” (Іс. 1:16–18)


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.