Манастыр Драганац, што знаходзіцца на самім поўдні Косава і Метохіі, 9 красавіка 2010 году, адзначыў адно зь вялікіх сьвят – Хросную Славу манастыра, інакш кажучы, манастырскі САБОР, ва усім значэньні гэтага слова… У гэты дзень манастыр Драганац звычайна зьбірае больш тысячы людзей… Шмат вернікаў прыяжджаюць з раньняй раніцы, каб заняць месца зблізку манастырскіх варот…
Манастыр сьв. Архангела Гаўрыіла усім знакам як манастыр Драганац, які заснаваў сьвяты князь Лазар у 1381 годзе, таксама як і манастыр Раваніцу… На месцы разбуранай туркамі царквы, быў узьведзены ( 1865 – 1869 г.г.) новы храм, ужо князем Міхалам, які захаваўся да сёньняшняга дня… Ужо тады ў манастыры была адчынена адна з першых мясцовых школ. У сьцен манастыра захаваўся гаючая крыніца, дзякуючы стараньням і высілкам ігумена манастыра а.Кірылы…
У манастыр часта прыяжджаюць гасьці са усёй Сэрбіі…Гэтае вялікае сьвята адбыўся не толькі для жыхароў Косаўскага Памораўля, не толькі для жыхароў Косава і Метохіі, але і для жыхароў і госьцей усёй Сэрбіі. Сьвята, якое аб'ядноўвае усіх родных і не родных, блізкіх і не блізкіх, сяброў і ворагаў… Адным словам САБОР… і гэтым усё сказана!
Любоў Хрыстова, а сёлета яшчэ і Велікодная Радасьць, таму што сьвята прыпала на сьветлы тыдзень, аб'яднала усіх – і старых і маладых, і дарослых і дзяцей, усіх ад мала да вялікага… Пасьля саборнай малітвы на літургіі ў старажытным храме, усё жадаючыя прынялі удзел у сумеснай трапэзе, віншуючы адзін аднаго, і вітаючы адзін аднаго словамі ХРЫСТОС УВАСКРЭС! САПРАЎДЫ ЎВАСКРЭС!
Трапэзу узначаліў дзівосны а. Кірыла… Прымаючы кожнага жадаючага…, і кожнага патрабуючага з такой шчырай любоўю…, што на вачах выступалі сьлёзы радасьці ад сардэчнага замілаваньня…Вось яна праўдзівая ЛЮБОЎ ХРЫСТОВА…, вось яна ВЕЛІКОДНАЯ РАДАСЬЦЬ… Сама прырода цешылася…, здавалася, усе птушкі зьляцеліся ў гэта Богам дадзенае месца…, сонца і блакітнае неба цешыла сваёй цеплынёй і выпраменьваньнем Боскага сьвятла… Душа радавалася…, і усё вакол цешыліся, атрымліваючы асалоду ад гэтай цудоўнай і дзівоснай Боскай прыгажосьці…, атрымліваючы асалоду ад Мілаты Боскай…
Слава Богу, што на Косава і Метохіі, на гэтай шматпакутнай зямлі…, яшчэ захоўваюцца традыцыі сэрбамі, якія да сёньняшняга дня паважаюць і шануюць сваіх продкаў…, любяць, паважаюць і шануюць сваіх бацькоў…, перадаючы з пакаленьня ў пакаленьне гэтыя традыцыі сваім дзецям…
І нам зь Вамі, дарагія мае, ёсьць чаму павучыцца ў нашых блізкіх і родных…, а менавіта, успомніць традыцыі нашых продкаў…, вярнуцца да жывой крыніцы..., і навучыцца любіць адзін аднаго такой жа шчырай любоўю, як любяць нас, нашы браты—сэрбы!
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.