Sunday, April 25, 2010

УШАНАВАНЬНЕ ГОДНАГА СЫНА БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ – АРХІЯПІСКАПА ГАЙНАЎСКАГА МІРОНА (ХАДАКОЎСКАГА)

Ад Памінальнае нядзелі ва ўсіх парафіях Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы, па дабраслаўленьню мітрапаліта Ёвана (Пуріца), памінаюць годнага сына беларускага народу вялебнага ўладыкі Мірона (Хадакоўскага). Памінаньне будзе працягвацца да 40-га дня.

Вялебны ўладыка Мірон (Міраслаў Хадакоўскі) нарадзіўся 21 лістапада 1957 года ў Беластоку. Тут скончыў школу і ў 1972 г. распачаў навучаньне ў Праваслаўнай Духоўнай Сэмінарыі ў Варшаве. З 1976 г. – студэнт Праваслаўнай Духоўнай сэмінарыі ў Яблачыне. Пасьля сканчэньня навучаньня, нёс у ёй послух інтэнданту і выкладчыка.

17 сьнежня 1978 году намесьнік манастыру ў Яблачыне, архімандрыт Сава зьдзейсьніў пострыг Міраслава ў рясафор, а 26 сьнежня мітрапаліт Васіль зьдзейсьніў рукапакладаньня ў дыякана. 15 лютага 1979 г., тым жа мітрапалітам Васілём, быў рукапакладзены ў сьвятара. На пачатку лістапада 1979 г. прыняў малую схіму.

У 1981 г. робіцца намесьнікам Яблачынскага манастыру і прарэктарам Вышэйшае Праваслаўнай Духоўнай сэмінарыі. У 1984 г. прыняты ў склад сьвятарства Беластоцка – Гданьскай япархіі і прызначаецца парафіяльным сьвятаром у Супрасьлі. У 1989 г. узнагароджаны паліцай і крыжам зь упрыгожаньнем. У 1989 г. быў узьнесены да чыну архімандрыта. У той жа час скончыў Хрысьціянскую Тэалягічную Акадэмію ў Варшаве.

10 траўня 1998 г. быў рукапакладзены ў япіскапа з тытулам: Япіскап Гайнаўскі. Яму было даручана выкананьне абавязкаў праваслаўнага ардынарыя Войска Польскага, якія ён выконваў да самай ягонай трагічнае сьмерці. 15 жніўня 1998 гю Прэзыдэнт Польшы Аляксандр Квасьнеўскі надаў яму чын брыгаднага генэрала. У 2003 г. атрымаў тытул Доктара тэалягічных навук ў Хрысьціянскай Тэалягічнай Акадэміі ў Варшаве. 10 траўня 2008 г. Сьвяцейшы мітрапаліт Сава ўзьнёс уладыку Мірона да годнасьці архіяпіскапа.


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.