Tuesday, February 23, 2010

ВЯЛІКІ ПОСТ

Падрыхтаваўшы вернікаў да подзьвігаў посту і пакаяньня, Царква уводзіць іх у самы подзьвіг. Богаслужэньні Вялікага посту, як і богаслужэньні падрыхтоўчых да яго тыдняў, стала падахвочваючы да посту і пакаяньню, адлюстроўваюць стан душы, прыносячай пакаяньня і плачучай аб сваіх грахах. Гэтаму адпавядае і вонкавы выгляд зьдзяйсьненьня богаслужэньняў Вялікага посту: у шараговыя дні тыдня Вялікага посту, за выключэньнем суботы і нядзелі, Царква не зьдзяйсьняе поўнай літургіі, гэтага самога урачыстага і сьвяточнага хрысьціянскага богаслужэньня. Замест поўнай літургіі па серадах і пятніцах служыцца літургія Раней Асьвячоных Дароў. Склад іншых царкоўных службаў зьмяняецца адпаведна з часам. У дні тыдня амаль спыняецца сьпеў, пераважае чытаньне з старазапаветных пісаньняў, асабліва Псалтыры, ва усе царкоўныя службы уводзіцца малітва сьвятога Яфрэма Сірына зь вялікімі (зямнымі) паклонамі, а трэцяя, шостая і дзевятая гадзіны злучаюцца з вячэрняй для указаньня часу, да якога павінен працягвацца дзённы пост.

Сьвятая Чатырохдзесяцьніца і яе богаслужэньня пачынаюцца з вячэрні Нядзелі сырнай. Сырная нядзеля завецца яшчэ ў прастамоўі Даравальнай нядзеляй, бо за вячэрнім богаслужэньнем у гэты дзень бывае чын або абрад, агульнага прабачэньня ў храме.

Чын прабачэньня зьдзяйсьняецца так: на салею выносяць і кладуць на аналоях абразы Выратавальніка і Боскай Маці; ігумен альбо настаяцель дзее зямныя паклоны прад імі і цалуе іх, затым ён звычайна прамаўляе слова, просіць прабачэньні сваіх грахоў у кліру і народа, кажучы: Дабраславіце мяне, айцы сьвятыя і брація, і прабачыце мне, грэшнаму, усе грахі гэтага дня і зьдзейсьненыя ва уся дні жыцьця майго: словам, справай, думкамі і усімі маімі пачуцьцямі”. Пры гэтым ён дзее агульны зямны паклон духавенству і народу. Усё адказваюць яму таксама зямным паклонам, кажучы: Бог прабачыць табе, ойча сьвяты. Прабач і нас, грэшных, і дабраславі”. Затым настаяцель бярэ напрастольны Крыж, і усе сьвятары ў парадку старшынства прыкладваюцца да абразаў на аналоі, падыходзяць да настаяцеля, цалуюць годны Крыж і руку яго, трымаючую Крыж, цалуюцца з настаяцелем. Пасьля іх падыходзяць парафіяне, прыкладваюцца да сьвятых іконаў і Крыжа і просяць прабачэньні ў кліру і адзін у аднаго.

У часе чыну пакаяньня ўсе сьпяваюць адпаведныя царкоўныя сьпевы: “Пакаяньня дзьверы адчыні мне”; “На рэках Вавілёнскіх” і інш.

Адпаведна з словамі Эвангельлі, што чытаецца ў гэтую нядзелю, заклікаючым прабачаць блізкім грахі і мірыцца са усімі, у старажытныя часы пустэльнікі эгіпэцкія зьбіраліся ў апошні дзень сырнага тыдня для агульнай малітвы і, папытаўшы адзін у аднаго прабачэньне і дабраслаўленьня, пры сьпеве велікодных вершыр, як бы ў нагадваньня чаканай Пасхі Хрыстовай, сыходзілі пасьля канца вячэрняй ў пустэльні для адасобленых подзьвігаў у працягу Чатырохдзесяцьніцы і зьбіраліся зноў толькі ужо да Нядзелі Ваій. Таму-то і зараз, пераймаючы гэтаму старажытнаму набожнаму звычаю, сыны Праваслаўнай Царквы ў знак прымірэньня і прабачэньня моляцца аб памерлых і наведваюць адзін аднаго ў сырны тыдзень.

Першы тыдзень Вялікага посту адрозьніваецца асаблівай строгасьцю, бо прыстойна мець рэўнасьць да набожнасьці пры пачатку подзьвігу. Адпаведна гэтаму, Царква на першым тыдні зьдзяйсьняе богаслужэньні больш працяглыя, чым у наступныя дні. З панядзелку па чацьвер на вялікіх павячэр'ях чытаецца пакутны канон сьвятога Андрэя Крыцкага (+ 712). Канон гэты названы Вялікім як па мностве думак і успамінаў, у ім зьнаходзячыхся, так і па колькасьці зьмешчаных ў ім трапароў каля 250 (у звычайных канонах іх каля 30). Для чытаньня на першым тыдні посту канон падзяляецца на чатыры часткі, па ліку дзён.

У сераду і чацьвер да Вялікага канону дадаецца некалькі трапароў у гонар звышгоднай Марыі Эгіпэцкай (+ 522), прыйшоўшай з глыбокага духоўнага падзеньня да высокай набожнасьці.

Вялікі канон завяршаецца трапарамі ў гонар яго творцы сьвятога Андрэя Крыцкага.

У панядзелак або аўторак першага тыдня пасьля ранішняй або гадзін сьвятар у эпітрахілі чытае вернікам Малітвы ў пачатку посту Сьвятой Чатырохдзесяцьніцы”, зьмешчаныя ў Трэбніку.

У суботу першага тыдня Царква сьвяткуе успамін аб цудоўнай дапамозе, паказанай вялікапакутнікам Хведарам Ціронам (+ кал. 306) канстантынопальскім хрысьціянам у 362 годзе, пры імпэратару Юльяне Адрачэнцу (+ 363), калі ў першы тыдзень Вялікага посту сьвятой, зьявіўшыся архіяпіскапу Канстантынопальскаму, загадаў ужываць коліва (адварное збожжа) замест апаганенай таемным акрапленьнем крывёй ідальскіх ахвяр на сьвяткаваньнях ежы. Асьвячэньне коліва (інакш куцьці) зьдзяйсьняецца ў пятніцу першага тыдня на літургіі Раней асьвячоных дароў, пасьля заамбонай малітвы і малебнам сьпеве вялікапакутніку Хвядору.

У храмах Кіеўскай праваслаўнай традыцыі ў пятніцы альбо нядзелі зьдзяйсьняецца цудоўны богаслужбовы абрад, які завецца пасіяй (ад лац. Passio – пакуты). Ён уведзены ў царкоўны ўжытак пры мітрапаліце Кіеўскім Пятру Магіле (XVII ст.). Зьдзяйсьняецца ён на павячэр’і (у пятніцу) альбо пасьля вячэрняй (у нядзелю) у першы, другі (звычайна – зь другога), трэці і чацьвёрты тыдні посту і складаецца з чытаньня Эвангельля аб Пакутах Хрыстовых, сьпеву песьняў Пакутнага тыдня – “Цябе, апрануўшагася сьвятлом, як рызамі”; “Прыйдзіце ўшануем Іосіфа добрую памяць” ды інш. – і навукі. Аб пасіях у Царкоўным статуце не напісана. Чын Пасій упершыню быў надрукаваны ў канцы Трыёдзі Каляровай, выдадзенай у 1702 г. архімандрытам Кіева–Пячорскай Лаўры Язафатам Краноўскім. У канцы апісаньня чыну чытаем: “Усё гэта згадваецца па парадзе, а не па загаду, як ўсё пад меркаваньне Царквы Сьвятой Праваслаўнай падаецца.”

Першая Нядзеля Вялікага посту называецца яшчэ Нядзеляй Праваслаўя. У гэты дзень зьдзяйсьняецца успамін перамогі Праваслаўя, які ўсталяваны ў Візантыі ў першай палове ІХ стагодзьдзя ў памяць канчатковай перамогі Праваслаўнай Царквы над усімі ерэтычнымі вучэньнямі, хваляваўшымі Царкву, асабліва над апошняй зь іх – іконазмаганьнем, асуджанай Сёмым Сусьветным саборам у 787 годзе. У гэтую Нядзелю зьдзяйсьняецца асаблівая богаслужба, якая называецца чынам Праваслаўя. Чын гэты складзены Мяфодзіем, патрыярхам Канстантынопалю (842 – 846). Перамога Праваслаўя першапачаткова была адсьвяткаваная ў першую Нядзелю Вялікага Посту, і, такім чынам, падстава сьвяткаваньня ў гэты дзень перамогі Праваслаўя гістарычная.

Чын Праваслаўя ў асноўным складаецца зь малебнага сьпеву і зьдзяйсьняецца ў катэдральных саборах пасьля чытаньня гадзін прад літургіяй альбо пасьля літургіі на сярэдзіне храму, прад абразамі Выратавальніка і Боскай Маці.

Другі тыдзень і нядзеля Вялікага посту называецца тыдням і Нядзеляй сьветлатворчага посту: Царква моліць Госпада аб азарэньні посьцячых і прыносячых пакаяньне мілатой. У богаслужбе гэтага тыдня і нядзелі разам з жалем аб грахоўным стане чалавека ўсхваляецца пост, як шлях да падобнага добрага азарэньня.

Праваслаўнае вучэньне аб пасьце з асаблівай сілай адчыняецца ва успаміне ў другі тыдзень сьвятога Рыгора Паламы , архіяпіскапа Салунскага, цудатворца (XIV ст..). Сьвяты Рыгор, сам вялікі падзьвіжнік Афону, вядомы як абаронца Праваслаўя і выкрывальнік ерэтычнага вучэньня Варлаама, калабрыйскага манаха, які адпрэчваў праваслаўнае вучэньне аб дабрадатным сьвятле, адукоўваючым унутранага чалавека і часам паказанага бачным, напрыклад, як гэта было на Фаворы і Сінаі. Варлаам не дапушчаў магчымасьці дасягнуць гэтага азарэньня малітвай, пастом і іншымі духоўнымі подзьвігамі самаадданасьці. На скліканым па гэтай падставе Саборы ў Канстантынопалі ў 1341 годзе сьвяты Рыгор Палама, названы сынам Боскага сьвятла, выкрыў ерэтыкоў і абараніў вучэньне аб Сьвятле Боскім, няствораным, заўсёды існуючым, якім зьзяў Госпад на Фаворы і якім азараюцца падзьвіжнікі, якія дасягаюць такога азарэньня праз дапамогу малітвы і посту.

Царкоўная служба ў гонар сьвятога Рыгора Паламы і яго Жыцьцё складзеныя Філяфеем, патрыярхам Канстантынопальскім (XIV ст.), а канон Генадзем Схолярыям (XV ст.).

Трэцяя Нядзеля Вялікага паста завецца Крыжапаклоннай, бо ў гэтую нядзелю Царква услаўляе Сьвяты Крыж і духоўны плод Крыжовай сьмерці Выратавальніка.

Значэньне Крыжа Хрыстова для жывучых у пасьце растлумачана Царквой у набажэнскіх сьпевах у шматлікіх выявах і падабенствах. Падобна дрэву зь вялікай кронай дрэву, даючаму густы цень і дастаўляючаму прахалоду і адпачынак стомленаму вандроўцу, Крыж Хрыстоў пасярод подзьвігаў посту дастаўляе вернікам прахалоду і падбадзёрваньне да завяршэньня працы. Крыж Хрыстоў, як сьцяг перамогі над сьмерцю, рыхтуе нас да радаснага услаўленьня Пераможца пекла і сьмерці. Крыж Хрыстоў параўноўваецца з дрэвам, зрабіўшым салодкімі горкія воды Меры, з дрэвам жыцьця, укаранёным пасярод раю. Дабравесьце аб Крыжы і глыбокая пашана яму суцяшальна нагадваюць нам аб надыходзячым сьветлым сьвяце Уваскрэсеньня Хрыстова .

Акрамя услаўленьня Сьвятога Крыжа, на якім Госпад зьмірыў Сябе да сьмерці, у богаслужэньні чацьвёртага тыдня Вялікага посту выкрываецца фарысэйскі гонар, асуджаны Богам, і усхваляецца пакора мытара.

Пачынаючы зь серады Крыжапаклоннага тыдня на літургіях Раней асьвячоных Даоў да Вялікай серады прамаўляюцца адмысловых екценьня аб рыхтуючыхся да асьветы (хросту).

У богаслужэньні чацьвёртай Нядзелі Царква прапаноўвае высокі прыклад жыцьця посьніка ў асобе падзьвіжніка VI стагодзьдзя звышгоднага Яна Лесьвічніка , з 17 да 80 гадоў жыўшага на Сінайскай гары і ў сваім тварэньні Лесьвіца раюапісаўшага шлях паступовага узыходжаньня чалавека да духоўнай дасканаласьці па лесьвіце душы, што узводзіць ад зямлі да вечна існуючай славы. Такіх ступеняў у Лесьвіцыпаказана 30, па ліку гадоў зямнога жыцьця Выратавальніка да Яго уступа на грамадзкае служэньне роду чалавечаму.

У чацьвер пятага тыдня на ранішняй чытаюць цалкам Вялікі канон сьвятога Андрэя Крыцкага і Жыцьцё звышгоднай Марыі Эгіпэцкай (V – VI ст.ст.) з бездані заганы узышоўшай шляхам пакаяньня на такую вышыню дасканаласьці і сьвятасьці, што яна прыпадобнілася бесьцялесным анёлам. Гэтае богаслужэньне таму завецца інакш Марыяным (або радзей: Андрэевым) стаяньнем. У практыцы яно зьдзяйсьняецца ў увечар серады. Жыцьцё падзяляецца пры чытаньні на дзьве часткі: адна частка чытаецца пасьля кафізмаў, другая – пасьля трэцяй песьні канону. Жыцьцё звышгоднай Марыі склаў сьвяты Сафроній , патрыярх Ерусалімскі (638 – 644), а сьвяты Андрэй Крыцкі, пасланы ад патрыярха Ерусалімскага Хвядора на Трульскі, VI Сусьветны Сабор (680 – 681), прынёс Жыцьцё сьвятой Марыі разам са сваім канонам. Чытаньне канону сьвятога Андрэя і Жыцьці сьвятой Марыі Эгіпэцкай у чацьвер пятага тыдня на ранішняй усталявана на гэтым Саборы.

У сераду пятага тыдня вячэрняй, якая адносіцца да чацьвярга, акрамя звычайных вершыр на Госпада, клічу”, сьпяваюцца 24 пакутныя вершыры Вялікага канону тварэньне сьвятога Андрэя Крыцкага.

У чацьвер дзеля чытаньні Вялікага канону зьдзяйсьняецца літургія Раней асьвячоных Дароў і звон бывае “каляровы”, гэта значыць не велікапосны.

Субота пятага тыдня завецца Суботай Акафіста, а сама служба атрымала назоў “Хвалы Усясьвятой Багародзіцы”. У гэты дзень на ранішняй чытаецца Акафіст з грэч. – хвалебны сьпеў Боскай Маці ў памяць Яе абароны і збавеньні Канстантынопаля ў дні паста ад нашэсьця ворагаў у VII ст. Гэты першы з акафістаў складзены ў VII ст.. на аснове яшчэ больш старажытных кандакаў, у якіх апяваюцца падзеі Нараджэньня Госпада і Дабравешчаньня Усячыстай Багародзіцы.

У пятую нядзелю Вялікага паста Царква ўзгадвае і услаўляе сьвятую Марыю Эгіпэцкую.

У сьпевах канону на гэты Тыдзень, а таксама ў богаслужэньні шараговых дзён наступнага тыдня ваій адкрываецца эвангельская прыпавесьць аб багатым і Лазару, каб заахвоціць вернікаў да праўдзівага пакаяньня, якім дасягаецца Царства Боскае. Царква пераконвае вернікаў пазьбягаць неміласэрнасьці і бесчалавечнасьці багатага, пераймаць жа цярпеньню і велікадушнасьці Лазара, бо Царства Боскае не ёсьць ежа і піцьцё, а праведнасьці і устрыманьне са сьвятасьцю і міласэрнасьцю.

У суботу шостага тыдня ваій Царква узгадвае цуд уваскрашэньня Госпадам Ісусам Хрыстом Лазара , таму яна завецца Лазаравай суботай.

Уваскрашэньнем Лазара Ісус Хрыстос паказаў Сваю Боскую сілу і славу і запэўніў Сваіх вучняў і усіх у будучым Сваім Уваскрэсеньні і агульным уваскрэсеньні памерлых у дзень Суду Божага.

Нядзеля ваій прысьвечана успаміну урачыстага Уваходу Госпада ў Ерусалім, куды Ён ішоў на пакуты і Хросную сьмерць. Гэтая падзея апісана усімі эвангелістамі: Мц. 21:1 – 11; Мк. 11:1 – 11; Лк. 19:29 – 44; Ян. 12:12 – 19. Гэтае сьвята завецца Нядзеляй ваій (галін), Тыднем Кветак, а ў прастамоўі ў беларусаў і украінцаў таксама Вербніцай ад звычаю асьвячаць у гэты дзень пальмавыя галіны, заменныя ў нас вербамі.

Пачатак сьвята узыходзіць да глыбокай старажытнасьці. Першае указаньне на сьвята у III стагодзьдзі прыналежыць сьвятому Мяфодзію , япіскапу Патарскаму (+ 312), які пакінуў павучаньне на гэты дзень. У IV стагодзьдзі сьвята, як сьведчыць сьвяты Япіфані Кіпрскі, здзяйсьняўся вельмі урачыста. Шматлікія з сьвятых айцоў IV ст. пакінулі свае павучаньні на гэтае сьвята. У VII – IX стст. сьвятыя Андрэй Крыцкі , Кузьма Маіўмскі , Ян Дамаскін , Хвядор і Іосіф Студыты, а таксама імпэратар візантыйскі Леў Філёзаф, Феафан і Нічыпар Ксанфапул уславілі сьвята сьпевамі, якія і цяпер сьпявае Праваслаўная Царква.

Сьвята Уваходу Госпада ў Ерусалім прыналежыць да дванадзесятых сьвят, але не мае ні прадсьвята ні пасьлясьвята, бо акружаны днямі посту Четырохдзесяцьніцы і Пакутнага тыдня. Аднак, хоць ён і не мае дзён прадсьвята, падобна іншым дванадзесятым сьвятам, богаслужэньне усяго папярэдняга тыдня, пачынаючы з панядзелку, у шматлікіх вершырах і трапарах прысьвечана падзеі уваходу Госпада ў Ерусалім.

У пятніцу тыдня ваій канчаецца пост Сьвятой Чатырохдзесяцьніцы.

Субота Лазара і Вербніца служаць пераходам да Пакутнага тыдня.


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.