Sunday, February 7, 2010

СЛОВА Ў НЯДЗЕЛЮ АБ СТРАШНЫМ СУДЗЕ. СОН НАВУХАДАНОСАРА.

архіяпіскап Лука (Война–Ясенецкі)

У вельмі старажытны час уладарыў у Бабілён магутны дэспат Навухаданосар, падпарадкаваўшы сабе мноства царстваў зямных.

Аднойчы уначы сьніўся яму страшны сон, вельмі усхваляваўшы яго. Але прачнуўшыся раніцай, ён цалкам забыў гэты сон і загадаў заклікаць да яго усіх прарокаў, калдуноў, варажбітоў і мудрацоў. Ад іх ён патрабаваў распавесьці і патлумачыць ягоны сон. Але, вядома, ніхто не мог ведаць і распавесьці, што сьнілася цару, і яны толькі абяцалі яму вытлумачыць яго сон, калі ён сам распавядзе яго.

Навухаданосар прыйшоў у ашалелы гнеў і загадаў вынішчыць усіх мудрацоў, прарокаў і калдуноў у царстве ягоным.

Аб гэтым пазнаў прарок Данііл, які знаходзіўся тады ў Бабілёнскім палоне са усім народам Ізраільскім. Яму таксама пагражала сьмерць. Але Бог адкрыў яму сон цара і значэньне яго. І паўстаў ён прад страшным дэспатам Навухаданосарам, і так распавёў яму сон яго: “Табе, цару, была такая ўява: вось, нейкі вялікі ідал; вялізарны быў гэты ідал, у нязвычайным бляску стаяў ён перад табою, і страшны быў выгляд у яго. У гэтага ідала галава была з чыстага золата, грудзі ў яго і рукі ў яго зь срэбра, чэрава ў яго і клубы ў яго медныя, галені ў яго жалезныя, часткова гліняныя. Ты бачыў яго, пакуль не адарваўся камень ад гары, сам бяз рук, ударыў ідала, у жалезныя і гліняныя ногі яго, і раструшчыў іх. Тады ўсё разам раструшчылася: жалеза, гліна, медзь, срэбра і золата зрабіліся як пыл на летніх гумнах, і вецер разьвеяў іх, што і сьледу не засталося ад іх; а камень, які разьбіў ідала, зрабіўся вялікаю гарою і напоўніў усю зямлю.” (Дан. 2:31–35)

Гэты сон Навухаданосара прарок Данііл растлумачыў як гісторыю царстваў, якія паўстануць пасьля яго царства, якое ў сьне паказана як вышэйшае зь усіх царстваў, падобнае залатой галаве балвана.

За ім рушаць усьлед іншыя вельмі моцныя царствы, падобныя срэбру, медзі і жалезу падобныя грудзі, улоньня і сьцёгнам балвана, зробленым зь медзі, якая ў старажытнасьці шанавалася вельмі высока; і падобныя жалезным галёнкам яго царствы моцныя, як жалеза, самы дужы зь мэталяў. А ступні і пальцы ног, зробленыя зь сумесі жалеза і гліны, адлюстроўвалі найпозьнія, значна больш слабыя царствы.

І па гэтым–то слабым месцы балвана, якое адлюстроўвала найпозьнія слабыя царствы, стукнуў камень, што адарваўся ад гары без удзелу рук, і паваліўся страшны балван, і разьбіўся на дробныя часткі, нават да праху, вынесенага ветрам.

А Камень не адсечаны рукой, Божай сілай аддзяліўшыся ад “несякомай Гары” Усясьвятой Дзевы Марыі стаў велізарнай гарой, пакрыўшай усю зямлю.

Так адлюстроўвалася Боская сіла хрысьціянства, які заваяваў усе паганскія народы.

Тлумачэньне сну Навухаданасора было дадзена вялікаму прароку Даніілу ад Духа Сьвятога і, як ведаем мы зь наступнай гісторыі чалавецтва, у дакладнасьці выканалася. Велізарны і страшны балван быў выявай мноства царстваў і дзяржаў, у якіх быў агульная цяжкая загана, у усіх адно уразьлівае месца ступні, збольшага жалезныя, збольшага гліняныя. Гэтым уразьлівым месцам было адсутнасьць Праўды.

Словы вялікіх прарокаў, сказаныя Духам Сьвятым, маюць вечнае значэньне. І дагэтуль стаіць прад нашымі разумовымі вачамі страшны балван, убачаны ў сьне царом Навухаданасарам: дагэтуль бачым мы ў нядаўнім гістарычным мінулым і нават у сучасных нам падзеях дзяржавы, якія абапіраюцца ў сваім імкненьні да улады над усім сьветам на сілу золата і срэбра, на магутнасьць ваеннай сілы сваіх медных тулаваў і сьцёгнаў, на моц жалезных галёнак, што ступаюць па усёй зямлі і забіваючыя слабыя народы. Але ведаем ад прарока Данііла, што страшныя ступні іх складаюцца з гліны і толькі часткова з жалеза.

І гэтым магутным дзяржавам прыйдзе бездапаможны канец, калі надыдзе вялікі і слаўны дзень Страшнага Суду, калі “Камэнь рукамі не адсечаны”, не чалавечай сілай адпаўшы ад “несякомай Горы”, стукне па гліняных нагах усіх абаронцаў няпраўды, ад цэлых дзяржаў да асобных людзей.

Тады паваліцца уся сіла і улада чалавечая. Тады ўваскрэснуць усё мёртвыя сілай гэтая слаўнага Каменя Госпада нашага Ісуса Хрыста і пачнецца Яго Страшны Суд над усім сьветам.

Тады загадае Ён Анёлам Сваім падзяліць усіх устаўшых на суд і адных паставіць направа ад сябе, а іншых налева, і скажа стаячым па правую руку: Прыйдзеце, дабраславёныя Айца Майго, прымеце ў спадчыну Царства, угатаванае вам ад стварэньня сьвету: бо быў галодны Я, і вы далі Мне есьці; быў сасьмяглы, і вы напаілі Мяне; быў падарожны, і вы прынялі Мяне; быў голы, і вы адзелі Мяне; быў хворы, і вы адведалі Мяне; у цямніцы быў, і вы прыйшлі да Мяне. Тады праведнікі скажуць Яму ў адказ: “Госпадзе! калі мы бачылі Цябе галоднага і накармілі? альбо сасьмяглага і напаілі? калі ж мы бачылі Цябе падарожнага і прынялі? альбо голага і адзелі? калі ж мы бачылі Цябе хворага, альбо ў цямніцы, і прыйшлі да цябе?”. І Цар скажа ім у адказ: “праўду кажу вам: як што зрабілі вы гэта аднаму з братоў Маіх меншых, дык зрабілі Мне”. Тады скажа і тым, якія леваруч ад Яго: “ідзеце ад Мяне, праклятыя, у вагонь вечны, угатаваны д'яблу і анёлам ягоным: бо быў галодны Я, вы не далі Мне есьці; быў сасьмяглы, і вы не напаілі Мяне; быў падарожны, і не прынялі Мяне; быў голы, і не адзелі Мяне; хворы і ў цямніцы, і не адведалі Мяне”. Тады і яны скажуць яму ў адказ: “Госпадзе, калі мы бачылі Цябе галоднага, альбо сасьмяглага, альбо падарожнага, альбо голага, альбо хворага, альбо ў цямніцы, і не паслужылі Табе?” Тады скажа ім у адказ: “праўду кажу вам: як што вы не зрабілі гэтага аднаму з гэтых меншых, дык не зрабілі Мне.”” (Мц. 25: 34–46)

Як бачыце, Госпад Усятрымаючы, Страшны Судзьдзя сьвету, будзе судзіць усе народы толькі па двух крытэрам або прыкметам, або нават толькі па адной прыкмеце вышэйшай праўды, бо яна неаддзельная ад дасканалай любові. За справы праўды і любові апраўдае пастаўленых па правую руку; за справы няпраўды і нялюбасьці да Бога і людзям асудзіць пастаўленых па левую руку.

У ліку апраўданых і дабраслаўлёных будзе і мноства простых людзей, аб якіх сказаў Апостал Павел: “Бог выбраў буянае сьвету, каб пасароміць мудрых, і нямоглае сьвету выбраў Бог, каб пасароміць моцнае; і бязроднае сьвету і пагарджанае і нічога ня значнае выбраў Бог, каб зьнясіліць значнае (1 Кар. 1:27 – 28).

У гэтых простых людзей няма ні ў чым падабенства са страшным балваном, паказаным у сьне Навухаданосару. Іх розум не адукаваны, і не навуковы, і не падобны на залатую галаву балвана. Няма ў іх магутнай сілы грошай, няма сілы і крэпасьці медзі і жалеза, але няма ў іх і гліняных ступняў. Уся істота іх складаецца з чалавечага цела, па якой, вядома, не стукне іх Камень рукамі не адсечаны, разбураючы толькі няпраўду.

Гэта добрыя, простыя людзі, усім сэрцам палюбіўшыя Сонца Праўды, Госпада Ісуса Хрыста.

Ды дасьць жа нам Госпад наш Ісус Хрыстос вечнай радасьці быць у ліку тых, у якіх не знойдзе Ён ніякай няпраўды.

Ды прылічыць Ён і нас да хору нямудрых і нічога не значных, але скасаваўшым мудрае і значнае. Амін.

1958 г.


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.