Sunday, February 14, 2010

НЯДЗЕЛЯ ПРАБАЧЭНЬНЯ

мітрапаліт Антоній (Суражскі)

У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.

Мы сёньня увечар уступаем цалкам у Вялікі Пост. Усе мінулыя тыдні былі часам, калі мы павінны былі пагрузіцца ў сябе, вырабіць над сабой уважлівы, строгі, ачышчальны суд. А зараз мы уступаем у час, калі крок за крокам мы павінны крочыць за Хрыстом, спачатку ў Пакутныя дні і на Галгофу, на Расьпяцьце, а затым прылучыцца, колькі кожны здолее, колькі кожнаму будзе Богам дадзена, да радасьці і цуду Уваскрэсеньня. А затым выйсьці ў сьвет, як апосталы вышлі, для таго каб прынесьці сьвету, у якім мы жывем, радасьць і выратаваньне.

Але сёньня мы уступаем у Вялікі пост брамай пакаяньня. Мы молімся аб тым, каб Госпад прабачыў нам грахі нашы гэтак жа, як мы прабачаем тым, якіх мы лічым сваімі даўжнікамі, і, зь іншага боку, каб яны нас прабачылі.

Калі мы думаем аб прабачэньні, мы думаем аб тым, што вінаваты павінен прызнаць сваю віну і будзе дараваны, гэта значыць што усё будзе забытае, што мінулага не будзе, што наступіць час, дзе усё новае. Але гэта далёка не так, таму што мы усё ведаем, што нават калі мы шчыра павініліся, калі сэрца наша разьдзіралася ад скрухі аб нашай грэшнасьці, нават тады гэтая грэшнасьць наша не зжытая, і грахі нашы усё яшчэ на нас ляжаць цяжарам.

І калі мы просім прабачэньні ў іншага, мы павінны ведаць, што ён гэта ведае, і калі хтосьці просіць прабачэньні ў нас, мы павінны ведаць, што і ён не вольны, але што ён мае рашучасьць, а можа быць, толькі жаданьне, а можа быць, толькі мару аб тым, каб стаць новым чалавекам. І тады прабачэньне не складаецца ў тым, каб усё было забытае, а складаецца ў тым, што мы чалавеку кажам і ад чалавека чакаем тых жа слоў: Ты яшчэ не вольны ад свайго мінулага, але я ў цябе веру, я веру, як Бог у цябе верыць, да апошняга дня твайго жыцьця я буду верыць у магчымасьць для цябе стаць новым стварэньнем; і прашу і цябе зірні на мяне! Я перад табой вінаваты, і не толькі перад табой, перад процьмай людзей я вінаваты; і я малю усіх: браты, сёстры, дзеці, айцы і маці не губляйце надзеі, не губляйце веры ў магчымасьць і мне павініцца і пачаць новае жыцьцё”.

Вось пра што мы будзем прасіць цяпер Хрыста Выратавальніка, і Боскую Маці, і сьвятых, імёны якіх мы носім, і сьвятых, якія нам дарагія, і анёла нашага ахоўніка, і адзін аднаго: Прабач!Гэта значыць: не губляй надзеі! Не губляй веры ў магчымасьць майго выпраўленьня. І тут успамінаецца слова сьвятога апостала Паўла, які кажа: Адзін аднаго цяжар носіце, і так вы выканаеце закон Хрыстоў”. Будзьце гатовыя несьці на сваіх плячох чужую грэшнасьць, чужую слабасьць, усё тое, што яго гняце, разбурае, калечыць, нявечыць; кожнаму зь нас загадана гэта несьці разам зь іншым і дзеля іншага ў надзеі, што знойдзецца хоць адзін чалавек, які за нас і разам зь намі панясе нашу грахоўную ношу.

Падумаем аб гэтым. Падумаем аб усіх тых, перад якімі мы так або інакш вінаватыя, і, калі гэта магчыма, падыдзем да іх і скажам: я перад табой вінаваты! Я яшчэ не зьмяніўся, або: не зьмянілася, я усё яшчэ такі і такая, які быў, але я маю волю, жаданьне, мару стаць іншым чалавекам. Панясі са мной гэтую ношу цярпеньнем, верай, надзеяй, а калі можаш нават любоўю. А любоў подзьвіг вялікі; любоў не складаецца ў ласкавых пачуцьцях; любоў складаецца ў тым, каб чалавек сваю душу, свой супакой, сваю радасьць аддаў бы іншаму дзеля яго выратаваньня.

Вось мы цяпер будзем прасіць прабачэньне ў Хрыста, у Маці Боскай, будзем прасіць прабачэньне адзін у аднаго. Будзем так, сур'езна прасіць прабачэньне і возьмем разам цяжар кожнага зь нас і усіх нас разам узятых.

Я казаў доўга, але жадаю яшчэ адно дадаць, і я усё гэта кажу з глыбіні маёй душы. Я перад усімі вамі, перад кожным зь вас, перад кожнай зь вас безнадзейна вінаваты. Я абдурыў усе надзеі, я апынуўся нягодны і Бога, і Царквы, і людзям і я прашу вас: пацярпіце! Памаліцеся аб тым, каб і мне павініцца. Я гэта кажу не дзеля пропаведзі, не дзеля чырвонага слоўца, я кажу гэта з разьдзіраючага болю душы: перад кожным зь вас, хто тут, перад усімі, каго тут няма, жывымі і зараз нябожчыкамі я вінаваты і заслугоўваю поўнае асуджэньне.

У Эвангельлі ёсьць слова, аб тым, што ад слоў сваіх апраўдаесься і ад слоў сваіх асуджаныя. Тое, што я прапаведую, тое, што я пішу, тое, што я кажу, зьяўляецца праўдай, і кожнае гэтае слова маё асуджэньне: так ты ведаў, і так ты не жыл... Дапамажыце мне, панясіце малітоўна і мой цяжкі цяжар. І будзем адзін да аднаго ставіцца менавіта так: спадзявацца на усё, верыць у магчымасьць усяго, падтрымліваць адзін аднаго. І тады рана або позна самае, можа быць, каменнае сэрца трэсьне, самая, можа быць, паланёная льдамі душа растане, самае, можа быць, выродлівае жыцьцё зьмяніцца не малітвамі аднымі, а тым, што іншыя не зракліся, не адкруціліся, не сказалі: ты нам чужой, ты нам апаганеньне, ты абраза Хрысту, ты зьневажаньне Эвангельля... Адзін аднаго цяжар насіцеСтанем насіць адзін аднаго цяжару, і выканальны гэтым закон Хрыстоў. Амін.



No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.