“Я гатовы”
Рым. 1:15; Дзеі. 21:13)
Готаў служыць, готаў пакутаваць, готаў памерці - вось да чаму рыхтаваўся ап. Павал! Дай Бог нам такую ж гатоўнасьць да усяго, у чым складаецца воля Боская аб нас. Зварот ап. Паўла быў суцэльны, незваротны. У ім не было ніякіх ваганьняў, ён не зьвяртаўся за парадай да людзей, не шукаў ухвалы, не гандляваўся зь сумленьнем, не стаяў у нерашучасьці на парозе абавязку. Жыцьцёвы подзьвіг распасьціраўся перад ім, і, цьвёрда ідучы яму насустрач, ён кажа: "Я готаў!" Уступіць у самы цэнтар паганскага сьвету для асабістага, непасрэднага змаганьня з паганствам было не лёгка. Але, не спыняючыся ні на хвіліну перад гэтым подзьвігам, Павел кажа: “Я гатовы зьвеставаць і вам, жыхарам Рыма.” (Рым. 1:15), і ён быў аднолькава “гатовы” усё вытрымаць для выкананьня волі Боскай.
Ерусалім быў тады месцам пакараньня сьвятых пасьлядоўнікаў Хрыста, немінуча небясьпека чакала іх там, аднак Павал быў “гатовы памерці ў Ерусаліме за імя Госпада Ісуса.” (Дзеі. 21:13); і калі зрэшты ён стаяў твар да твару са сьмерцю, ён быў “гатовы” аддаць сябе ў ахвяру, гатовы прыняць сьмерць за свае перакананьні. Вышэйшая рыса ў характару апостала Паўла ёсьць менавіта гэта гатоўнасьць няўхільна крочыць насустрач ўсялякай долі, будзь то пакуты альбо нават сьмерць.
Дай Бог усякаму такую гатоўнасьць! Дай, Госпадзі, і мне з радасьцю імкнуцца туды, куды Ты мне загадаеш, і нястомна выконваць Тваю волю, ніколі не слабеючы ў стараннасьці. Ды буду і я паслухмяны Табе, нават калі прыйдзецца адарвацца ад маёй дзейнасьці і быць асуджаным на вязьніцу бязьдзейнасьці. І калі наступіць мая сьмяротная гадзіна, дай мне быць гатовым пакінуць усё дарагое ў Тваіх руках і, накіраваўшыся усім сэрцам да Цябе, даверыць душу маю Тваёй любові!
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.