Tuesday, December 8, 2009

СЬВЯТАМУЧАНІК КЛІМЭНТ, ПАПА РЫМСКІ

Памяць 25 лістапада

Сьвятамучанік Клімэнт Апостал ад 70-ці, чацьвёрты япіскап (папа) Рыму нарадзіўся ў вельмі шляхетнай сям'і, якая была ў сваяцтве зь імпэратарскім родам. Будучы разлучаны ў маленстве з бацькамі і братамі, ён вырас сярод чужых людзей. Як і усе шляхетныя рымскія юнакі, Клімэнт атрымаў добрую адукацыю, але сьвецкія навукі яго не захаплялі. Ледзь зрабіўшыся паўналетнім, ён пакідае Рым. У Сьвятую Зямлю, у Палестыну, дзе жыл і пакутаваў Хрыстос і прапаведуюць яго Апосталы вось куды цягне юнага Клімэнта.

Прыехаўшы ў Александрыю, ён слухае пропаведзі адукаванага дабравесьніка Варнавы і становіцца гарачым прыхільнікам новага вучэньня. Па сканчэньні некаторага часу Клімэнт у сваіх вандроўках сустракае апостала Пятра, прымае ад яго сьвяты хрост, робіцца адным зь яго найблізкіх вучняў (Піліп 4:3). Эвангельская пропаведзь дапамагла Клімэнту цудоўным чынам адшукаць сваю сям'ю, якую ён лічыў загінуўшай: сярод вучняў першага сярод апосталаў апынуліся два яго братаблізьнюка, крыху пазьней ён знаходзіць бацькоў. Ці трэба казаць, што уся сям'я пасьля гэтага прыняла хрысьціянства і стала прапаведаваць выратавальнае вучэньне.

Незадоўга да свайго пакутніцкага скону апостал Пётр рукапакладае Клімэнта ў япіскапа. Пасьля сьмерці сьв. Пятра, сьв. Ліна і сьв. Анаклета, з 92 па 101 год Рымскім япіскапам зьяўляецца апостал Клімэнт. Дабрадзейнае жыцьцё і подзьвіг сьвяціцеля Клімэнта уяўлялі дабратворны прыклад для ганарлівых рымскіх грамадзян, шматлікія зь якіх сталі пасьлядоўнікамі Хрыста. Жыцьцё сьвятамучаніка. захавала нам прыклад таго, як аднойчы на сьвята Вялікадня пасьля пропаведзі апостала хрысьцілася адразу 424 чалавека, сярод якіх былі прадстаўнікі усіх рымскіх саслоўяў — ад рабоў да сяброў імпэратарскай сям'і.

Занепакоеныя посьпехамі хрысьціянскага герарха, язычнікі данесьлі аб ім імпэратару Траяну, абвінаваціўшы сьвяціцеля ў непавазе да рымскіх багоў. Угневаны імпэратар загадвае выгнаць Клімэнта зь сталіцы, прысудзіўшы яго да высылцы. Шматлікія зь вучняў апостала рушылі усьлед за ім у Інкерманскія каменяломні, зьмешчаныя недалёка ад Херсанэса Таўрычнага, аддаючы перавагу добраахвотную выгнаньню прад разлучэньнем зь духоўным айцом.

Інкерманскіе каменяломні былі традыцыйным месцам высылцы хрысьціян. Нялёгкае жыцьцё падзьвіжнікаў была асабліва цяжкая з-за адсутнасьці пітнай вады. Па малітве сьвяціцеля Клімэнта, Анёл Госпада, які зьявіўся ў выглядзе Агнца, паказвае месца крыніцы. Гэты цуд прыцягнуў да сьвяціцеля Клімэнта мноства людзей. Слухаючы дбайнага прапаведніка, сотні язычнікаў зьвярталіся да Хрыста. Кожны дзень хрысьцілася па пяцістах і больш чалавек. Тамака ж у камэняломнях быў высечаны храм, у якім ён прапаведаваў. У 101 году сьвятамучанік Клімэнт быў забіты па загадзе імпэратара; яго утапілі, кінуўшы ў моры з грузам на шыі. Клімэнт уславіўся шматлікімі цудамі, ваўчкі якіх не спынілася і пасьля яго скону. Па малітвах яго верных вучняў — Карнэлія і Фівы і усяго хрысьціянскага насельніцтва Херсонэсу мора адышло, і яны знайшлі на дні, у нерукатворнай “Анёльскай” царкве нятленнае цела свайго настаўніка. Пасьля гэтага, кожны год у дзень пакутніцкай сьмерці Клімэнта мора адыходзіла і на працягу сямі дзён людзі маліліся каля мошчаў праведніка.

Так было да пачатку IX стагодзьдзя. У гэты час мошчы зрабіліся недаступныя, моры не адыходзіла. У пачатку 60-х гадоў IX стагодзьдзі мошчы цудоўным чынам зьявіліся на паверхні мора, гэтаму папярэднічала саборная малітва Херсанэскага духавенства і прыйшоўшых у горад навукоўцаў прапаведнікаў — Канстанціна-філосафа і яго брата Мяфодзія. Канстанцін—філёзаф лічыў, што сьвятамучанік. Клімэнт абараняе яго ў місіянэрскай дзейнасьці і справе адукацыі славянскіх народаў. Як паказаў час, гэта сапраўды было так. Калі праз некалькі гадоў браты прынесьлі да папскага пасаду перакладзеныя на славянскую мову і напісаныя славянскімі пісьмёнамі богаслужбовыя кнігі, насустрач ім выйшаў сам папа Адрыян, пазнаўшы аб тым, што яны прынесьлі ў Рым мошчы іх сьвятога суайчыньніка — апостала Клімэнта. Шмат у чым дзякуючы прынесеным мошчам місія мараўскіх братоў скончылася удала: славянскія кнігі былі асьвячоныя папай і ў сьвятым горадзе упершыню на богаслужэньні нараўне зь латыньню загучала славянская малітва. Гэта было раўнасільна цуду! У Заходняй царкве ў тыя часы была распаўсюджаная так званая “трохмоўная” ерась, калі толькі тры мовы лічыліся богаслужбовымі: арамейская, грэцкая і латынь. Канстантын, прыйшоўшы ў Рым, пастрыгся ў манахі, прыняўшы імя Кірылы, і неўзабаве памёр. Памятаючы аб заслугах асьветніка перад пасадам Сьв. Пятра, яго па патрабаваньні папы Адрыяна хаваюць у царкве Сьв. Клімэнта.

Прыняўшы хрост у Херсонэсе, Кіеўскі князь Уладзімір прынёс частку мошчаў сьвятамучаніка Клімэнта (галаву) і мошчы сьв. Фівы, ягонага вучня, у Кіеў, паклаўшы іх у Дзесяцінай царкве ў прыдзеле ў імя сьвм. Клімэнта. Такім чынам, мошчы сьвм. Клімэнта былі першай хрысьціянскай сьвятыняй Кіеўскай Русі.

Трапар Клімэнту, папе Рымскаму

Твае ад Бога цуды / усяслаўна зьдзівілі ўсе канцы сусьвету, / сьвяты пакутнік, / надпрыродна воды марскія падзяліўшы / у гонар памяці тваёй, / для заўсёды прыходзячых старана ў Богаствораную царкву тваю / да цудоўных мошчаў тваіх. / І пасьля ўсенароднага пакланеньня / мора зноў адзіным дзіўным чынам творачы, / Клімэнт прыдзіўны, / малі Хрыста Бога, каб выратаваліся душы нашы.


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.