Tuesday, December 8, 2009

УПЦ КП: АДСТУПАЦЬ НЯМА КУДЫ, ЗЗАДУ МАСКВА

Мікалай Катрыч,“Украінская Аўтакефалія ”

24 лістапада гэтага году адбылася паседжаньне Сьвяцейшага Сыноду ЎПЦ, па выніках якога быў ухвалены адпаведны зварот да Ўкраінскае Царквы і верных. Знакавымі “асаблівасьцямі” гэтага звароту ёсьць характэрныя тэзы, якія ў працягу часу ўсёй навейшай гісторыі незалежнай Украіны неаднаразова гучалі зь вуснаў кіраўнікоў УПЦ, і ўжо зрабіліся традыцыйнымі для гэтай спадкаемніцы і “плоці ад плоці” Расейскай царквы ва Ўкраіне. Гэта рыторыка вядома ўжо даўно і ўсім, хто назірае за міжканфэсійнымі адносінамі ва ўкраінскім Праваслаўі. Слава аб адкрытасьці да діялёгу і турботу аб доле Царквы пры дэталёвым разглядзе пачынаюць гучаць як “як старая песьня аб галоўным”, маўляў, падставай расколу былі асобныя людзі, якія сьвядома аддаліліся ад Царквы–Маці выключна праз гонар, жаданьне ўлады, этнафілетыскія настроі, у прыватнасьці. Што раскол украінскага Праваслаўя – боль усёй Праваслаўнай Царквы. Што “маці” – РПЦ, і яе “дачка” – УПЦ, ёсьць недзялімаю, але вельмі ўжо незалежная ў кіраваньні частка, па стараным малітвам Сьвяцейшага патрыярха Кірылы, намагаюцца ўсяляк вылечыць раны расколу ўсімі магчымымі спосабамі.

І адзіным тут рэцэптам для выздараўленьня цела Царквы, маўляў, ёсьць выключна шчырае пакаяньне раскольнікаў. А калі некаму перашкодаю ёсьць цяперашні статус “адзінай кананічнае” Царквы ва Ўкраіне, які ва ЎПЦ чамусьці лічаць аптымальным, то і тут чуем звычныя словы, што перагляд існуючага статусу ЎПЦ ёсьць некарысным для царкоўнага жыцьця і несвоечасовым. Да ўсяго сказанага дадаецца яшчэ і засьцеражэньне: зачаткі цяперашняга падрыхтоўчага працэсу да магчымага (!) дыялёгу аж аніяк не могуць служыць як апраўданьне альбо вызнаньне царкоўнай годнасьці раскольнікаў, і што яны ёсьць партнэрамі ў перамовах “паколькі – пастолькі”

Як важны чыньнік, што ёсьць каменем спатыканьня ў хадзе далейшых перамоў, згадваюцца мясцовыя эксцэсы па міграцыі асобных парафій зь адной царквы ў іншую. Гучыць гэта амаль ультыматыўным тонам, які, пры гэтым, магчыма па патрэбе павярнуць і ў адкрытую прыладу своеасаблівага шантажу.

Што ж, тут варта ўзгадаць скептыцызм тых, хто не верыў у эфэктыўнасьць перамоўных спробаў УПЦ КП і ЎПЦ.

Такім чынам, пацьвярджаецца думка, што ўся гэта “падрыхтоўка да дыялёгу”, якая мела аўральны характар (прынамсі, падобнае ўражаньне складалася зь боку), была толькі адцягваючым увагу манэўрам, каб перашкодзіць “экспансіі” Канстантынопальскага Патрыярхату ва Ўкраіну, зь далейшым прыняцьцем пад свой амафор УАПЦ.

Жадаецца паспачуваць нашым братам з Кіеўскага Патрыярхату, якія нарэшце было паверылі ў шчырасьць намераў “маскоўскае царквы”, і ва ўласнай наіўнасьці не здолелі пабачыць сапраўдных плянаў партнэраў па перамоўнаму працэсу. Калі ж ва ЎПЦ КП ішлі на гэта сьвядома, (што не кажыце, а кіраўніцтва ЎПЦ КП намагаецца пралічыць уласную стратэгію наперад), то зноў напрошваецца вынік аб пэўнай змове ЎПЦ/РПЦ і ЎПЦ КП зь мэтай загладзіць станоўчую дынаміку падзей і перашкодзіць рэалістычным плянам вырашэньня царкоўных праблемаў УАПЦ і Канстантынопальскім Патрыярхатам.

Хоць, варта заўважыць, што ўжо цяпер пэўныя ноткі пэсымізму адносна пэрспэктыў узгаданага міжцаркоўнага дыялёгу зь УПЦ гучаць у япіскапа Яўстрація: “У адрозьненьні ад Маскоўскага Патрыярхату, Канстантынопальскі не пабойваецца ні дыялёгу зь УПЦ Кіеўскага Патрыярхату, ні сустрэч і перамоў зь нашым Патрыярхам. Калі падрыхтоўка дыялёгу зь УПЦ (МП) зойдзе ў глухі кут – магчыма адчыненьне ў Кіеве прадстаўніцтва Канстантынопальскага Патрыярхату дасьць новы імпульс у працэсе аб’яднаньня Ўкраінскай Царквы?”

Жадаецца запытаць кіраўніцтва ЎПЦ КП: дзе вы былі тры месяцы таму; на што спадзяваліся; чаму адкінулі добрую волю паслоў з Канстантынопаля? Відавочна, адказ на гэта, цалкам рытарычнае пытаньне, ведае патрыярх Філарэт, аднак, як дасьведчаны палітык, маўчыць, бо разумее, што ў пэўныя моманты “лепш жаваць, чым размаўляць”.

Сёньняшні стан Царквы ва Ўкраіне вельмі складаны. Падобна, што ўсе праваслаўныя юрысдыкцыі, апрача ЎАПЦ ён задавальнае. Адны называюць сябе “кананічнай і памеснай Царквой”; Іншыя таксама, называюць сябе памеснаю і аўтакефальнай Царквой, пры гэтым, не супраць пэўных зьменаў: у Кіеўскім Патрыярхаце мараць аб вызнаньні іх Сусьветным Праваслаўем у якасьці адной з роўных Цэркваў–Сёстраў, аднак на перашкодзе іх плянам ёсьць жорсткая перашкода – упартае нежаданьне патрыяраха Філарэта ісьці на любыя саступкі. Патрыярх Філарэт не жадае прыяднаньня, ён вымагае аб’яднаньня зь адначасным вызнаньнем УПЦ КП.

Іншымі словамі, толькі сьляпы, спакойна гледзячы на цяперашні стан царкоўных спраў, можа заявіць, што ўсё добра. Гаворачы мовай мэдыцыны, тут яўная пагроза гангрэны з далейшай сьмерцю ўсяго царкоўна–дзяржаўнага арганізму Ўкраіны. Нас жа пераконваюць, што гніеньне і запаленьне асобных ворганаў ёсьць нармальным працэсам, а калі нешта “не так”, то, быццам, у гэтым вінаватыя самі ж хворыя ворганы, якім ужо лепш адпасьці, чым каб увесь арганізм намагаўся іх выратаваць. Гэта падобна на бяздумнасьць альбо гарачку. “Пацыент” лечыцца не жадае. “Санітары” (дзяржаўныя ворганы) наглядаюць з боку.

А тут патрэбна адно зь двух: альбо далейшая “ампутацыя” хворых ворганаў, альбо моцны “антыбіётык”, якім на нашу думку павінна выступіць Сусьветнае Праваслаўе ў асобе Сусьветнага Патрыярхату. Такім чынам, у выздараўленьні арганізму нашай Царквы найбольшую надзею варта мець толькі на мудрасьць і майстэрства “Лекара” – Госпада Бога, апрача Якога тут не дапаможа ніхто


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.