Tuesday, December 29, 2009

ГОСПАД ЗЬДЗЕЙСЬНІЦЬ

“Госпаду перадай дарогу тваю, і на яго спадзявайся, і Ён зробіць”. “Гасподзь зробіць за мяне!”

(Пс. 36:5. 137:8)

Немагчыма дапусьціць, каб Госпад пасылаў нам выпрабаваньня, скрухі і клопаты, якія перавышалі бы нашы сілы. Непасільнай ношы няма на гэтым сьвеце! Разам зь ношай дасца ад Госпада і досыць сілы, каб яе несьці; яна цяжкая, яна нас душыць, гняце, часам нам здаецца, што мы зьнемагаем у працы і гатовыя ў адчаі адмовіцца ад яе, або ж мы думаем, што не вынесем выпрабаваньня.

Досьвед хрысьціянскага жыцьця вучыць нас іншаму. Спадзеючыся на Бога, чакаючы ад Яго штодня і сілу, і указаньні, мы не саслабеем на шляху і вынесем да канца усё тое, на што нашых уласных сіл, вядома, не хапіла бы. “Ён зьдзейсьніць” за нас.

Перад намі, напрыклад, цяжкі шлях, высокая, стромкая, непрыступная гара стаіць перад намі. Уздымаючы стомлены погляд на гэтую гару, мы толькі і бачны наперадзе адны перашкоды і перашкоды на кожным кроку; і сапраўды, без жывой, цьвёрдай веры ў Бога гара гэтая непрыступная. Аднак калі мы, забываючы нашу слабасьць, нашу немач, будзем бесьперастанку заклікаць да Бога аб дапамозе, крок за крокам, мы адолеем і перашкоды, і самую гэтую гару Як на крылах, уздымемся мы на вышыню праўды Боскай, у зьзяньне Яго сьвятла, дзе ўладараць мір дасканалы і бясконцая радасьць.

Не маркоцьцеся на шляху! Госпад “пакорлівым дае мілату”; літасьць Яго не высілілася, “рука Яго не скарацілася на то, каб выратаваць” (Іс. 59:1). Сьвятло Яго не загасьне, даверцеся Яму, і Ён давядзе вас да канца. “Распачаўшы ў вас добрую справу будзе зьдзяйсьняць яго нават да дня Ісуса Хрыста” (Флп. 1:6).


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.