Tuesday, November 23, 2010

ПРАБЛЕМА ЗЬМЕШАНЫХ ШЛЮБАЎ

архімандрыт Фама (Бітар), Антыёхійская Праваслаўная Царква.
Артыкул архімандрыта Тамаша (Бітара), бачнага сучаснага пісьменьніка Антыёхійскае Праваслаўнае Царквы, упершыню была апублікавана ў другой палове 1980-х гадоў у часопісе “Ан-Нур” (“Сьвятло”). Нядаўна яна была надрукавана зноў, прычым у рэдакцыйнай прадмове гаворыцца, што праблема, закранутая ў артыкуле, за мінулыя гады ніколькі не страціла актуальнасьці. Не менш актуальнай гэтая праблема ёсьць і ў сучаснае Беларусі і Ўкраіне, дзе Праваслаўю рэальна супрацьстаіць магутны і багаты Каталіцкі Касьцёл (уключаючы “закамуфляваны” пад праваслаўя “Усходні абрад – грэка–каталікоў) і вялізарная колькасьць пратэстанцкіх сэктаў.
“Праваслаўнаму мужчыну забараняецца спалучацца шлюбам зь ерэтычнай жанчынай, і праваслаўнай жанчыне забаронена спалучацца шлюбам зь мужчынам–ерэтыком. А калі усё ж такі шлюб адбудзецца, то нам варта лічыць яго несапраўдным…”

Sunday, November 21, 2010

САБОР СЬВЯТОГА АРХІСТРАЦІГА МІХАІЛА

мітрапаліт Антоні (Суражскі)
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Кожнаму чалавеку дадзена імя. Гэта імя для яго — знак, што ён пад адмысловым заступніцтвам таго ці іншага сьвятога, і акрамя таго, гэта заклік чалавеку прыпадобніцца таму, каму ён даручаны. Але імёны чалавечыя, якія мы носім ад хрышчэньня, не выяўляюць нашу канчатковую сутнасьць, таму што мы ў станаўленьні, мы паступова вырастаем у тую меру, якой мы закліканы дасягнуць у Хрысьце, Госпадзе нашым Ісусе.
Архангелы і Анёлы носяць імёны, якія прамяніста выяўляюць і самую іх сутнасьць, і таямніцу пазнаньня імі Жывога Бога. І кожны носіць іншае імя, таму што кожны зь іх, ведаючы Таго ж Бога, прылучаючыся таямніцы Ягонага жыцьця, аднак, успрымае гэту таямніцу па-рознаму і абвяшчае яе усяму стварэньню па-свойму.

САБОР СЬВЯТОГА АРХІСТРАЦІГА МІХАІЛА І ІНШЫХ НЯБЕСНЫХ СІЛАЎ БЯСПЛОТНЫХ

Памяць 8 лістапада

Набожна і добра сьвяткаваць сабор сьвятых Анёлаў сьвятая Царква прыняла па паданьню боганатхненных айцоў, пасьля таго, як адкінула старажытнае нягоднае шанаваньне анёлаў, усталяванае ерэтыкамі і ідалапаклоньнікамі. Яшчэ у Старым Запавеце, калі людзі адышоўшы ад Бога, Стваральніка свайго, пачалі пакланяцца стварэньню Боскаму і справам рук сваіх, робячы ідалаў па падабенству бачнага стварэньня, прыносячы ахвяры сонцу, месяцу і зоркам, у якіх, па іх меркаваньню, знаходзілася жывая душа. Выраз узяты з кнігі Выхад разьдзел 20:4 – “Не рабі сабе куміра і ніякай выявы таго, што на небе ўгары, і што на зямлі ўнізе і што ў вадзе ніжэй зямлі”. Лук. 2:13 – “І раптоўна зьявілася з анёлам шматлікае войска нябеснае, славячы Бога і заклікаючы”, гэта значыцца Анёламі, бо яны ёсьць войска нябеснае, па сказанаму ў Эвангельлі: Такое няправільнае шанаваньне Анёлаў было шырока распаўсюджана ў часы сьвятых Апосталаў. Сьвяты Апостал Павал аб такім няправільным шанаваньні так гаворыць:

Паводле “Жыцьця сьвятых” сьвяціцеля Зьміцера Растоўскага.

Saturday, November 20, 2010

МАЛІТВЫ НА ВОЗЕРЫ (працяг 9)

сьвяціцель Мікалай Сэрбскі
91. Гасподзь мой, праведнікаў суцяшэньне і мучанікаў адвага, памілуй і выратуй нас
Кроў праведнікаў – адзінае на зямлі пісаньне, якое сьцерці немагчыма.
Ці забілі вы Хрыста, акаянныя, як на тое спадзяваліся? Альбо Кроў Ягонае да сёньня гарыць на галовах вашых?
Мора, рокатам хваляў сваіх абвясьці па ўсёй зямлі: кроў праведніка гарыць на галовах да калена сотага.
Скрыжуецеся маланкі ад усходу да захаду і напішыце, каб і сьляпыя убачылі: ніякага зла не прычыняць людзі праведніку, каб не упала зло удвая на іх галовы.
Бо камень, кінуты ў праведніка, уверх кінуты і, уніз падаючы, дадае ў вазе.
Камяні ерусалімскіе, раскіданыя цяпер, закрычыце да роду чалавечага, роду няпамятліваму, і яму нагадаеце, што бывае зь забітым праведнікам і што зь ягонымі забойцамі.
Бачыў я некалі сабаку, пашча кашай гарачэй абпаліўшага, так што не еў потым і лядоўню. Людзей жа зь дня ў дзень бачу, крывёй праведнікаў абпальваюцца і навукі не ўспрымаючых.
О бяздумныя з бяздумных, не сорамна вам паўтараць урок, сабакам з першага разу засвоены.
Лепш загінуць аднаму роду злачыннаму, чым аднаму праведніку. Бо неба не пытае, колькі крыві разьліта, але пытае, чыя кроў пралілася.
Калі усе народы паўстануць на аднаго праведніка, нічым не пашкодзяць яму. Толькі да магілы праводзяць яго, ён жа будзе выкрываць іх па сьмерці сваёй.
Сапраўды, міласьцю сваёй карае праведнік да сьмерці і праўдай – пасьля сьмерці.
Не зьбірайце маёнткі дзецям сваім, вы, праліўшыя кроў праведніка. Сапраўды, увесь маёнтак іх зьнікне, акрамя крыві праведніка, вамі разьлітай.
І не праведнік пракляне вас, але дзеці вашы, калі будуць спажываць горкі хлеб рабства.

РАЗЬВІЦЬЦЁ СЭРБСКАГА ЦАРКОЎНАГА СЬПЕВУ АД XIV ДА ХVІІІ СТАГОДЗЬДЗЯ

Браніслава Зорыца
Працэс вылучэньня сэрбскага царкоўнага сьпеву з першапачатковай бізантыйскай мадэлі, пасьля сярэднявечча была значна запаволена нападам турэцкіх захопнікаў. У землях, якія патрапілі пад турэцкае панаваньне, зьдзяйсьняўся ўціск сэрбскіх народных звычаяў і праваслаўя, які, сярод іншага, спрыяў міграцыі сэрбскага насельніцтва.
Гэты пакутлівы стан выклікаў запаволеньне ў культурным разьвіцьці сэрбаў, у тым ліку – і ў музыцы. Вынікам гэтага ёсьць вельмі малая колькасьць дадзеных аб разьвіцьці царкоўнага сьпеву. Сёньня дасьледаваньні аб гісторыі Сэрбіі ў пэрыяд ХІV – ХVІІІ ст.ст. амаль цалкам грунтуецца на розных крыніцах.

Friday, November 19, 2010

ЧЫН ПАМІНАНЬНЯ АХВЯРАЎ ГАЛДАДАМОРУ

Сьвятар: Дабраслаўлёны Бог наш спрадвеку, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Людзі: Амін.
Сьвятар кадзіць крыжавобразна над колівам, а дыякан ідзе прад ім зь сьвечкай.
Людзі: Сьвяты Божа, сьвяты моцны, сьвяты бесьсьмяротны, памілуй нас (тры разы)
Слава, цяпер:
Найсьвяцейшая Тройца, зьлітуйся над намі. Госпадзі, ачысьці правіны нашы. Уладару, выбач бяспраўе наша. Сьвяты, наведай нас і аздараві немачы нашы дзеля імя Твайго.
Госпадзі, памілуй. (3)
Слава, цяпер:
Ойча наш , каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Тваё, прыйдзі валадарства Тваё, будзь воля Твая як на небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.
Сьвятар: Бо Тваё валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Чытальнік: Амін.
Чытальнік: Госпадзі, памілуй. (3)
Слава, цяпер:
Прыйдзіце, паклонімся Ўладару нашаму Богу.
Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзём да Хрыста, Уладара нашага і Бога.
Прыйдзіце, паклонімся і прыпадзём да самаго Хрыста, Уладара і Бога нашага.

Thursday, November 18, 2010

ЛЯЧЭБНЫЯ РАСЬЛІНЫ СЬВЯТОЙ ГАРЫ АФОН

У некалькіх эндэмічных расьлін, што растуць на Сьвятой Гары Афон, выяўлены лячэбныя ўласьцівасьці для лекаваньня такіх хранічных хвароб, як рэўматызм, праблемы судзін, алергія і г.д.
Зь дапамогай італійскіх навукоўцаў, сярод якіх сьлед адзначыць прафэсара ўнівэрсытэту Вітэрбо Раберта Мічынілі, пры манастыры Вартапэд быў створаны цэнтар па дасьледаваньню і вывучэньню гэтых лячэбных расьлін.
“Мы імкнёмся дапамагчы людзям па–экалягічнаму чыстымі сродкамі” – заявіў архімандрыт Яфрэм журналісту aqioritikovima.gr Георгу Теахарысу – “Для манаства лячэньне душ чалавечых не зьяўляецца адзінай мэтай. Мы таксама імкнёмся дапамагчы ў лячэньні людзкіх целаў, бо чалавек складаецца як зь душы, так і зь цела. Мы спадзяемся дасягнуць гэтай мэты зь дапамогай лячэбных расьлін ужываемых намі, якія растуць на прылеглай да манастыра тэрыторыі”, дадаў айцец Яфрэм.

Wednesday, November 17, 2010

БЕЛАРУСКАЯ АЎТАКЕФАЛІЯ: ХРАНАЛЁГІЯ ПАДЗЕЯЎ

Янка Запруднік

Слова “аўтакефалія” абазначае самастойнасьць царквы як інстытуцыі, інакш кажучы, царкоўнае самакіраваньне (па—грэцку аўта — сам, кефале — галава). Ерархія аўтакефальнай царквы не прызнае над сабой іншых царкоўных аўтарытэтаў, не падлягае ані духоўнай, ані адміністрацыйнай уладзе іншай царкоўнай юрысдыкцыі. Шмат якія аўтакефальныя цэрквы (прыкладам, румынская, сэрбская, баўгарская й інш.) — адначасна й цэрквы нацыянальныя.
Ідэя аўтакефаліі ўзьнікла яшчэ за часамі раньняга хрысьціянства як вынік супярэчнасьці паміж усяленскім, унівэрсальным характарам Хрыстовае навукі, зь аднаго боку, а зь другога — геаграфічнай абмежаванасьцю дзяржаўных утварэньняў. Ідэя аўтакефаліі выплывае таксама зь супадзеньня ў шмат якіх выпадках інтарэсаў царкоўных зь інтарэсамі дзяржаўнымі, нацыянальнымі.

Monday, November 15, 2010

СЛОВА ПРАВЕДНІКА БУДЗЕ ЖЫЦЬ ВЕЧНА

патрыярх Павал (Стойчэвіч) (+15.11.2009 г.)
Верачы ў Госпада, зьдзяйсьняем сэнс жыцьця
Гасподзь для нас, вернікаў, – усё. Ён – хлеб жыцьця, Ён – вада жывая, Ён – сьвятло, Ён – пастыр добры. Так што Ён – усё для нашага жыцьця. Верачы ў Яго, мы жывём Ім і гэтым зьдзейсьнены сэнс і мэта нашага жыцьця і робімся здольнымі увайсьці ў вечную асалоду Царства Нябеснага. Вось таму заўсёды і трэба памятаць, што жывём мы – Хрыстом. Кажа сьвяты апостал Павел: “Ужо не я жыву, але жыве ў мне Хрыстос” (Гал. 2:20). Гэтым жыцьцём вечным, жывучы ў Хрысьце і з Хрыстом, мы, паўтару яшчэ раз, зьдзейсьнім сэнс і мэту свайго жыцьця, а гэта, па сьвятых словах Эвангельля, ёсьць асалода вечнага Царства Боскага. У вось гэту асалоду Царства Нябеснага увайсьці ужо ў гэтым сьвеце жадаю і вам, і сабе.

МАЛІТВЫ НА ВОЗЕРЫ (працяг 8)

сьвяціцель Мікалай Сэрбскі
81. Гасподзь, не дай народу майму ў бяздумнасьці паўстаць на Цябе, Жыцьцядаўца  
Абвясьцілі няверныя вайну супраць Бога неба і зямлі – лісьця сухія супраць ветрака горнага! Пакуль ветрык ціха вее, і шуршэньне лісьця чуецца, но ўзаўецца ветрык і раскідае лісьця па ўзгоркам балотных, лясах і шляхах, і, зьяднаўшыся з брудам, згубяцца лісьця адзінокія.
Бо адчувае няверны ў натоўпе сілу сваю і падае голас, а ў адзіноце страх і немач зьядаюць яго. Верны адчувае немач натоўпу і падзяляе яе, а ў адзіноце сілу Тваю адчувае і дзеліць яе з Табой, таму адзінота сіла і песьня ягоная.
Каму вайну абвясьцілі вы, вар'яты? Ці таму, Хто адной думкай распальвае сонцы і статкі сьвяцілаў нябесных падганяе Сваім кіем? Сапраўды, не так сьмешная вайна, вербамі грому абвешчаная ці вераб'ямі кондарам драпежным.
Выкавалі вы мячы, якімі адзін аднаго зьнішчаеце, і зь імі ж узьняліся на Госпада? Глядзіце, ходзіць Ён па мячах вашых, як па моху лясному. Крэпасьцей вашых баіцца не болей, чым магілаў вашых.
Выдумалі вы словы жаласныя, якімі бэсьціце адзін аднаго і зьневажаеце, няўжо думаеце, што імі Таго зьняважыце, Які адзін ведае, што ёсьць слова і адкуль яно? Стварыў Ён зьвязкі ў горле ў вас, пашырыў лёгкія, адчыніў вусны, у іх уклаў мову. Сапраўды, не так сьмешна паўстаньне жалеек у майстэрні супраць майстра свайго і струн на арфе супраць рукі, на іх гуляючай.
Не Богу – сябе вайну абвясьцілі вы, і зь жалем глядзіць Ён на самазабойства ваша. Лісьця сухія абвясьцілі вайну колам сталёвым!