Monday, June 7, 2010

КАНОН УСІМ СЬВЯТЫМ ЗЯМЛІ БЕЛАРУСКАЙ

Песьня 1

Ірмас: Возчыка калясьніцы фараона пагрузіў / некалі цудадзейнае Майсея жазло, / крыжападобным ударам падзяліўшы моры, / Ізраіля жа ўцекача, пешага падарожніка выратаваў, / песьню Богу сьпяваючага.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Усе ў песьнях апяём сугучна / у набожнасьці празьзяўшых боскіх айцоў нашых, / якіх нарадзіла сьвятая зямля Беларуская, / і каго Царква Беларуская выхавала

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Радуйцеся, сьвяціцелі Беларускія: / Кірыла, Міна, Лаўрын, Кіпрыян, Сямён, Макары, Герман / зямлю нашу сваёй працай асьвяціўшыя.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Прыйдзіце, праваслаўныя, любячыя мучанікаў, / песьнямі ўшануем першамучанікаў Царквы нашай / Фёдара і маладога Яна, /ідалам не служыўшым / і кроў сваю за Хрыста аддаўшых.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Радуйся і весяліся, слуга Боскі, / князь беларускі Тур, асьветнік наш: / бо праз цябе мы ўсе вызвалены / ад душазгубнага служэньня. / Таму “Радуйся!” сьпяваем цябе.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Зьзяе, як зорка на нябёсах, Боскі герарх Міхайла, / першага мітрапаліта Царквы Кіеўскай, / зямлю Беларусі адукаваўшага сьвятлом вызнаньня боскай веры / і да Ўладара новы народ прывёўшага / абноўлены сьвятым хростам.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Веліч і слава зямлі крывіцкай ты, Вольга богамудрая, / бо праз цябе мы аб паганскай спакусы вызвалены. / Не прыпыняй і цяпер маліцца за народ крывіцкі, / які ты да Бога прывяла.

Слава: О дабрадатныя мучанікі Хрыстовы, / князі Барыс і Глеб, / і Меркурый Смаленскі! / Не забудзьце Радзімы вашай: / голад і бяду адганіце, / ад міжсабойнай вайны і ўсялякага граху / збаўце нас, на вас надзею маючых.

Цяпер: З палкамі анёлаў, Уладарка, / з прарокамі, Апосталамі і зь усімі сьвятымі / за нас, грэшных, Богу памаліся, / Твайго Покрыву сьвята ў зямлі Беларускай праславіўшых.

Песьня 3

Ірмас: Умацаваўшы ў пачатку нябёсы прамудра / і зямлю на водах заснаваўшы! / На скале запаведзяў Тваіх, Хрысьце, мяне зацьвердзі, / бо няма сьвятога, акрамя Цябе, / адзіны Чалавекалюбца

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Прапаведуе праслаўна і гучней трубы агалошвае / вялікая Лаўра Пячорская, табой пачатак прыняўшая, / ойча звышгодны Антоні, / набожны і слаўны сын зямлі крывіцкай / усяго манаства Царквы Кіеўскай засноўнік; / дом жа Маці Бога радасна хваліць, сьпяваючы Богу: / “Зацьверджаны Табой, Гасподзь!”

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Апяём радасна вялікага ў набожнасьці і цудах, / манаскага жыцьця Царквы Кіеўскай падмурак, / слаўнага слугу Хрыста і Ўсячыстае Багародзіцы, звышгоднага Феадосія, / зь ім усіх звышгодных айцоў Лаўры Пячорскай.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Меркурый мучанік, / зямлі Беларускай абаронца і горада Смаленска слава, / ад паганаў нападаў / усіх нас абараняй.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Малітоўнікам будзь за праваслаўя беларускае, / Афанасій звышгодны мучанік! / Навучы нас цьвёрда і бясстрашна праваслаўя спавядаць / і ворагаў яго не баяцца.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Ды ўшануецца Ялісей звышгодны, / манастыра Лаўрышеўскага ўпрыгожаньня, / разам зь усімі сьвятымі і цудатворцамі беларускімі, / справамі сваімі і цудамі асьвяціўшыя слаўна / зямлю нашу.

Слава: Песьнямі сьвятымі ўсяславім / Макара, мітрапаліта Беларускага, / жыцьцё свае за ягнятаў паклаўшага / і зямлі нашай свае дабраслаўленьне даўшага / і сьвятыя свае мошчы / як сьветач служэньня пастырскага, / нам даўшага.

Цяпер: Вось, час дзеля абароны Ўсясьвятой Багародзіцы надышоў, / бо памножыліся спакусы; вось, час нашых да Яе малітваў, о браты, / засьпяваем адзінадумна ад усяго сэрца нашага: / “Уладарка, Уладарка, дапамажы людзям Тваім!”

Кандак, тон 3

У гэты дзень хор сьвятых, у зямлі Беларускай Богу дагадзіўшых прастаіць у храме / і нябачна за нас моліцца Богу. / Анёлы зь імі ўсяславяць / і ўсе сьвятыя Царквы Хрыстовай сьвяткуюць — / бо аб нас моляць усе разам Адвечнага Бога.

Ікас: Эдэмскага раю дрэвамі / шматплоднымі і прыгожымі ёсьць сьвятыя, / кветкі водарныя навукі і плады спраў прыносячыя: / ад іх душы нашы сілкуюцца, / і голад наш духоўны задавальняецца. / Прыйдзіце, зьвернемся пад шаты іх / і ўславім, як краіны нашай радасьць і ўпрыгожаньня, / і як узор жыцьця і прыклад дзеля нас: / бо атрымалі яны вянцы нятленныя / ад Адвечнага Бога.

Сядальны, тон 4

Сонца Праўды — Хрыстос, / паслаў вас, як промні, / адукоўваючыя зямлю Беларускую, / дагаджальнікі Боскія, ад роду нашага зазьзяўшыя; / таму захмураную душу маю / боскімі вашымі малітвамі асьвяціце, / у Богу звышгодныя!

Слава, цяпер: тон 4: Прыйдзем, праваслаўныя, / да Боскіх і выратавальных рызаў Збаўцы нашага Бога, / добраваліўшага яе на целе Сваім насіць / і на крыжы сьвятую Сваю Кроў праліць, / якой вызваліў нас з рабства ворага. / Таму зь удзячнасьцю клічам да Яго: / “Выратуй айчыну нашу, Сьвятую Беларусь, і архірэяў, і сьвятарства, / і ўсіх людзей сьвятымі Тваімі рызамі абарані / і збаў душы нашы, як Чалавекалюбца!”

Песьня 4

Ірмас: Ты — мая крэпасьць, Госпад, / Ты — і мая сіла, / Ты — мой Бог, Ты — мая радасьць, / не пакінуўшы нетраў Айца / і нашу галечу наведаўшы. / Таму з прарокам Авакумам сьпяваю Табе: / “Слава моцы Тваёй, Чалавекалюбца!”

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Царквы Беларускай пэрліна ўсякаштоўная, / сьвяты горад Полацак. / богаабраную калыску Беларускага праваслаўя. / Ён калыска шматлікіх сьвяціцеляў і сьвятых, мучанікаў і праведнікаў. / Яны малітвамі горад гэты / і ўсю зямлю нашу ахоўваюць. / Праваслаўных людзей умацоўваюць і дабраслаўляюць.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Молім вас, сьвяціцелі Хрыстовы ,/ Сямён і Міна, / града Полацка і ўсёй зямлі Беларускай упрыгожаньня: / душы нашы смутку пазбаўце / і супакой нам падайце / вашымі да Бога малітвамі.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Звышгодная Еўфрасіньня, / асьветніца Беларусі / і манаства беларускага сьвятая маці, / дойлідам Царквы Беларускай была ты, Звышгодная, / Крыж выратавальны народу беларускаму падаравала, / як усясьвяты сымбаль нашай веры. / За подзьвіг асьветніцтва твайго / атрымала ад Бога ўсягодны вянец / і зь сьвятымі і мучанікамі сьвяткуеш.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Слава: Цяпер радуецца слаўны горад Полацак, / і вясельлям напаўняецца Беларусь, / на малітвы полацкіх сьвятых надзею маючы. / Храм Сафіі сьвятой красуецца, / і манастыры радуюцца, / маючы ў сябе сьвятыя мошчы вашы, / як скарб нявымоўны і прыдзівосны.

Цяпер: Іконай Тваёй, апосталам Лукой напісанай, / ня толькі Канстантынопаль адукоўваецца, / але і беларускі Полацак, / і іншыя гарады і вёскі асьвячаюцца, / ад яе цудоўную дапамогу атрымліваючы / і крыніцу жыцьцядаўчую ў ёй маючы, / і нам, добрая Ўладарка, браму раю адчыні.

Песьня 5

Ірмас: Для чаго Ты адкінуў мяне / ад твару Твайго, Сьвятло нязгаснае, / і пакрыла чужая цемра мяне, няшчаснага? / Але зьвярні мяне і да сьвятла запаведзяў Тваіх / шляхі мае скіруй, малю.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Крывіцкага Ноўгарада першыя пастыры: Мікіта, Ніфонт, Ян, Феактыст, / Маісей, Яфімій, Ёна і Серапіён / і іншыя цудовыя сьвяціцелі, / вы ў доме Прамудрасьці Боскай, як пальмы квітнелі, / словамі богаплоднымі і набожным жыцьцём.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Прыйдзіце, пабачым Эдэмскага раю кветкі / вечна жывыя і Богам ўзгадаваныя / — айцоў подзьвігамі ў зямлі наўгародскай празьзяўшых, / якіх узрасьціў Адзіны Гасподзь.

Слава: Праведны Даўмон і звышгодная Хартына / Пскову сьцяна непрыступная, / малітоўнікі прад Госпадам за Беларусь Сьвятую, / ды сьпевамі ўславяцца.

Цяпер: Абаронцай добрай Ты калісьці зрабілася Крывіцкаму Ноўгараду, / і безнадзейным — Надзеяй, і да людзей, што ў бядзе перабывалі — Дапамогай. / І цяпер вокам міласэрным глянь на нас / і, скруху нашу пабачыўшы і подыхі пачуўшы, / знак міласьці нам пакажы, Усячыстая.

Песьня 6

Ірмас: Зьлітуйся над мной, Гасподзь, — бо шматлікія беззаконьні мае, — і з глыбіні злой вызвалі, малю; бо да Цябе я заклікаў, — і Ты пачуй мяне, Божа выратаваньня майго!

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Па Эвангельскі Хрыста палюбіўшы, звышгодныя сыны зямлі Беларускай яе манастырамі сьвятымі ўпрыгожылі і ў іх ад сусьвету гэтага адмовіўшыся анёльскае жыцьцё ў малітве і посьце правялі. Гэтым вянец зьзяючы ад Госпада атрымалі і прад Ім прадстоячы моляцца за выратаваньня душаў нашых.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Зоркамі праваслаўя беларускага зьзяюць манастыры Наваградскія, Полацкія, Менскія, Віцебскія, Тураўскія і Пінскія. Ад бяды палону злога нас пазбавіўшыя малітвамі айцоў і мацяроў сьвятых.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Радуцеся лясы і палеткі Беларускія, раней безлюдныя, але затым як кветка вясной расквінеўшыя і манахаў шматлікіх узрасьціўшыя. Імі славіцца цяпер зямля нашая і людзі нашы збаўляюцца.

Слава: Радуйся, Афон беларускі, квітнейце манастыры нашы, узрасьціўшыя шмат сьвятых і слаўных айцоў і маці, набожным жыцьцём сваім усіх навучыўшых да зямнога не прыляпляцца, але крыж свій на плечы ўзяць і ў сьлед за Хрыстом пакрочыць.

Цяпер: Тваёй іконай Віленскім, які ўся Беларусь, як падарунак боскі прыняла, заўсёды краіну нашу, Уладарка Багародзіца, пакрывай і абараняй, выратоўвая яе ад нападаў варожых.

Кандак, тон 6: У гэты дзень хор сьвятых, у зямлі нашай Богу дагадзіўшых прадстаіць у храме і нябачна за нас моліцца Богу. Анёлы зь імі славасловяць і ўсе сьвятыя Царквы Хрыстовай сьвяткуюць — бо аб нас моляць усе разам Адвечнага Бога.

Ікас: Эдэмскага раю дрэвамі шматплоднымі і прыгожымі ёсьць сьвятыя, кветкі водарныя навукі і плады спраў прыносячыя: ад іх душы нашы сілкуюцца, і голад наш духоўны задавальняецца. Прыйдзіце, зьвернемся пад шаты іх і ўславім, як краіны нашай радасьць і ўпрыгожаньня, і як узор жыцьця і прыклад дзеля нас: бо атрымалі яны вянцы нятленныя ад Адвечнага Бога.

Песьня 7

Ірмас: Божага сыходжаньня / агонь засаромеўся ў Бабілёне некалі; / таму хлопцы ў печы, радаснымі ступнямі / як на лугу радуючыся, апявалі: / “Дабраслаўлёны Ты, Божа бацькоў нашых!”

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Ды ўсяславіцца Фёдар, звышгодны князь Астрожскі, / за народ беларускі жыцьця ў бітве зь ворагам не шкадаваўшы / і анёльскім вобразам Царкву Беларускую ўпрыгожыўшы; / і Аўраамій церпячы, як эвангельскі купец пакутамі сваімі Ўладарства Боскае атрымаўшы, — / горада Смаленска слава. / Вы Беларусі нябесныя абаронцы / і Царквы Беларускай слава.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Дабравернаму князю Альгерду слава, абаронцу айчыны нашай / і Царквы Беларускай вялікаму рупліўцу. / Дасканала княжы абавязкі выканаўшы, / у сьвяты манастыр прыйшоў і вялікую схіму прыняўшы. / Жыцьцё твае — прыклад Радзіме і Богу служэньня, / а таксама вялікае ласкі Збаўцы да прыносіўшага пакаяньне. / Бо спакусы зямныя пакінуў ты, / дзеля служэньня Ўсявышняму / і зараз Яму прадстоячы, / малі каб выратаваў душы нашы

Слава: Зброяй вашых малітваў, дабраверныя і звышгодныя князі, / манахі і сьвяціцелі, / мучанікі і мучанікі, / зямля Беларусі ад злога збаўляецца, / а народ беларускі, збаўляючысь, песьню перамогі сьпявае: / “Дабраслаўлёны Ты, Бог бацькоў нашых!”

Цяпер: Як дабрадатны скарб падаравала Ты Беларусі Сьвятой / абраз Твой Жыровіцкі, / які бацькам нашым шматразова і шматвобразна даброты прыносіў. / Не спыняй цяпер, о Маці Бога, / нас ад бед выратоўваць, / і выратуй зямлю Беларускую.

Песьня 8

Ірмас: Сяміразова печ / Халдзейскі ўладар / для шануючых Бога ў апантанасьці распаліў; / але сілай вышэйшаю выратаванымі іх убачыўшы, / да Творцы і Збавіцеля заклікаў: / “Юнакі дабраслаўляйце, сьвятары апявайце, / людзі ўздымайце ва ўсе стагодзьдзя!”

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Ад юнацтва шлях служэньня Богу абраўшы, / боганосны Кірылы, сьвяціцель Тураўскі, / палымянымі багасловамі сэрцы людзей запальваў / любоўю праўдзівай да Бога. / Славу Беларускага Залатавуснага атрымаўшы, / послух сьвяціцеля нёс годна. / Цяпер Богу сярод сьвятых і мучанікаў прадстоячы / малітвамі нас ад злога абараняй.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Упрыгожваецца горад Тураў, маючы сваіх малітоўнікаў, / сьвяціцеляў Кірыла і Лаўрына / асьвяціўшых зямлю праўдай веры, / і звышгоднага Марціна — у веры непахіснага / і малітвах няспыннага.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Радуйся беларускі Наваградак: / бо ў цябе пачатак беларускай памеснасьці пакладзены. / Слаўны сьвяціцелямі беларускімі Кіпрыянам і Рыгорам / У служэньні сваім сьвяціцеляў, / дзеці зямлі баўгарскай — зямлю беларускую асьвяціўшыя. / Прад прастолам Бога прадстоячы, / маліцеся за душы нашы.

Дабраславім Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.

Як пчолы мёд салодкі / ад кветак хутка вянуўшых, / сабралі вы, сьвятыя беларускія: / ад тленнага сусьвету — духоўны скарб, / якім усіх нас задавальняеце.

Цяпер: Абаронцу добра ўславім / і сьвятому Яе абразу паклонімся, якім Яна праваслаўя замацавала на Радзіме нашай / і таямніча ў Менску выявіла. / Абраз гэты — горада Менску вялікі скарб / і ўсёй зямлі нашай усяслаўнае багацьця.

Песьня 9

Ірмас: Ашаламіліся таму нябёсы, / і жахнуліся межы зямлі, / што зьявіўся людзям Бог у целе, / і ўлоньне Тваё стала больш за нябёсы. / Таму Табе, Багародзіца, / хары Анёльскія і чалавечыя апяваючы клічуць.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Сьвяціцель беларускі Герман, / духоўны пастыр змагароў беларускіх, / прадбачачы вянец цярновы, / крыж сьвяціцеля прыняў ты. / Шлях сьвяціцеля прайшоў годна. / Радуецца горад Чарнігаў, мошчы твае сьвятыя маючы, / славіць цябе Царква Беларуская, / бо, Госпадам вянцом сьвятасьці ўзнагароджаны, / абараняеш малітвамі Сьвятую Беларусь.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

О добры пастыр і ціхі Анёл Царквы Беларускай, звышгодны мучанік Сэрафім, / слава манастыра Жыровіцкага, / весяліся аб пастве сваёй, / бо табой пасеянае цудоўнымі кветкамі заквітнела. / Малітвамі тваімі прад прастолам Госпада / Беларуская Царква і войска ўздымаецца і цемра азіяцкая перамагаецца.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Ойча сьвятамучанік Мацфей, / ад юнацтва аб народзе сваім думаючы, / людзей беларускіх адукоўваў, / Богу і Радзіме служыўшы праваслаўна, / за Беларусь неаднойчы пакуту прымаючы, / Хрыста Бога нашага славіў ты. / За гэта ад азіяцкіх бязбожнікаў сьмерць прыняў, / табой уся Беларусь хваліцца і шануе табе, /вянцом славы Госпадам увенчаны / звышгодны мучанік.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Пастыр праваслаўны Георгій, / ад дзяцінства бацьку свайму / ў служэньні Госпаду пераймаўшы, / зброю зямную ў рукі ўзяць мусіў, / каб зямлю Беларускую ад навалы азіяцкай бараніць. / Але і зброяй вышэйшай узброіўся, / крыж сьвятарства ў час выпрабавальны прыняўшы, / так статак свой бараніў праўдзіва / і сьмерць мучаніка прыняў, Бога праслаўляючы. / Крывёю тваёй сьвятой Царква Беларуская ўпрыгожваецца, / і зямля родная з палону вызваляецца.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

О вытрываласьць і мужнасьць палка мучанікаў слаўных, / ад злых чужынцаў у Беларусі за Хрыста забітых! / Яны Царкву Беларускую праваслаўна ўпрыгожылі / і краіне нашай крывю сваю як семя веры аддалі, / і разам зь усімі сьвятымі ды праславяцца годна.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

Вышэй словаў і ўсялякай хвалы / новых мучанікаў беларускіх подзьвігі! / Яны жорсткую злобу бязбожных заваёўнікаў / і дзёрзкасьць здраднікаў перацярпелі, / веру Хрыста, як шчыт супраць злога трымалі, / і прыклад цярпеньня і вытрымкі / годна нам паказалі.

Прысьпеў: Усе сьвятыя зямлі Беларускай, маліце Бога за нас.

О вялікія суродзічы нашы, / вядомыя імёнамі і невядомыя, / выяўленыя і нявыяўленыя, / Нябеснага Сіёну дасягнуўшыя і славу вялікую ад Бога атрымаўшыя! / Суцяшэньня нам, у скрусе нашай выпрасіце, / веру нашу ўпаўшую ўздыміце і людзей беларускіх / па ўсім сьвеце раскіданых зьбярыце, / ад нас як падарунак сьпеў удзячнасьці прымаючы.

Слава: Тройца Ўсясьвятая! / Прымі прынесеных Цябе зямлёй Беларускай, як сьвяты падарунак / і як найлепшы фіміям, / усіх у ёй Цябе дагадзіўшых — і ў старажытнасьці, і ў апошнія часы, / вядомых нам і невядомых, / і малітвамі іх ад усялякага зла Беларусь захавай.

Цяпер: Дзева Дабрадатная! / Гарады і вёскі нашы / сьвятога твару Твайго абразамі, / як знакамі дабраваленьня ўзбагаціўшая! / Дабраславеньня нашае прымі, / і ад бед цяжкіх айчыну нашу пазбаў: / бо мы ўсе Цябе, як Покрыў усямоцны, / нашай Беларусі Сьвятой, праслаўляем.


Sunday, June 6, 2010

АБ МАЛІТВАХ СЬВЯТЫХ

мітрапаліт Антоній (Суражскі)

У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.

У гэтыя дні, якія крочаць за сьвятам Уваскрэсеньня Хрыста, можа быць, больш, чым калі-небудзь, мы можам усьвядоміць са усёй выразнасьцю, горача, што усё жыцьцё сьвету адзінае і што усё жыцьцё Царквы утрымліваецца ў тым таямнічых зносінах сьвятых і грэшнікаў, якім зьяўляецца сьвет у станаўленьні. Літургія, агульная малітва Царквы, не можа быць зразумелая па-за кантэкстам гэтых зносін сьвятых і грэшнікаў.

Для нас, якія зьбіраюцца з тыдня ў тыдзень у храме, тыя малітвы, якія мы чуем, так часта уяўляюцца падрыхтаванымімалітвамі: іншыя людзі іх складалі, мы іх успадкавалі. Але калі задумацца над тым, як яны зарадзіліся, іх ужо не назавеш падрыхтаванымі. Кожная малітва, якую вы чуеце, вырвалася з чалавечай душы ў момант захапленьня, гора, у моманты глыбокага раскаяньня, бязьмежнай падзякі. Кожная малітва, пачынаючы з тых, што мы успадкавалі ад Старога запавету, і да найноўшых малітваў, што дайшлі да нас з турмаў і канцэнтрацыйных лягераў, нарадзіліся ў жывых душах, у іх сустрэчы з Богам або ў іх адчайнай патрэбе Богу, Якога яны горача шукаюць і не могуць знайсьці.

Часам мы знаходзім цяжкім быць адзінымі зь малітвамі, якія сьпяваюцца, чытаюцца, са усім гэтым струменем малітваў. І гэта нядзіўна, таму што ў адным богаслужэньні, у адным літургічным дзеяньні, у простых малітвах, якія мы чытаем раніцай і увечар, Царква сабрала дзесяткі малітваў, што адпавядаюць досьведу, жыцьцю, сьмерці, радасьці, пакуце, пакутлівай нудзе і падзякі сьвятых на працягу гісторыі: як мы можам чакаць, што атрымаем, прымем у сваю душу, падзелім да канца адзін пасьля іншага досьвед сьвятога Васіля, сьвятога Яна, сьвятога Марка, сьвятога Сімёона?.. Але мы можам падзяліць іх жыцьцядзейным чынам калі усьвядомім, што мы, як бы малыя ні былі, у тым станаўленьні, якое зьяўляецца нашай доляй, пры усёй няўпэўненасьці, калі вобмацкам мы шукаем поўнасьці, якой яшчэ не валодаем і якой яны валодаюць у большай, чым мы, меры што мы каштуем сярод велічэзнага натоўпу молячыхся мужчын і жанчын і што мы чуем вялікіх сьвятых Божых, молячыхся сваімі малітвамі.

І мы маглі бы стаяць, як дзеці сярод дарослых, мы маглі бы стаяць, ведаючы, усьведамляючы, што тут стаіць сьвяты Васіль, узносячы свае малітвы з глыбінь свайго досьведу Бога і жыцьця. А тут сьвяты Ян, тут яшчэ іншы сьвяты, і яшчэ адзін; і мы маглі б проста уважліва прыслухвацца, задаючы часам сабе пытаньні, напрыклад: як гэта так, што ён прамаўляе такія словы? Зь якіх глыбінь досьведу, мне чужога, нязьведанага, узьнікаюць гэтыя словы?.. А потым раптам скажам з радасьцю: а тут я заадно зь ім, тое, што ён кажа я ужо ведаю або смутна усьвядоміў. О, якое гэтае дзіва я заадно зь людзьмі, якія так вялікія перад Богам!

І калі так ставіцца да ранішніх малітваў, якія мы чытаем, або да вячэрніх малітваў, да розных дзеяньняў, што адбываюцца ў царкве, тады мы не адчувалі бы пачуцьця разгубленасьці, што усё гэта праходзіць міма нас, што мы не знаходзім сябе ў гэтых словах, у гэтых выявах, у гэтых выразах. Як мы можам адной душой ахапіць усю шматбаковасьць царкоўнага досьведу двух стагодзьдзяў боскага і чалавечага? Але як лёгка было б стаяць і услухоўвацца зь адчыненым розумам, адчыненым сэрцам, гатовымі адклікацца на тое, што ужо наша, ставіць пытаньні аб іншых рэчах, усклікаць у сваёй душы: «Як мог ты, о, айцец Васіль, як мог ты вымавіць гэтыя словы, Ян?» І тады мы бы паступова вырасьлі ў значна большае разуменьне, таму што збожжа малітвы, ужо закладзенае ў нашу душу, разуменьне сьвятых, якое мы ужо падзяляем зь імі, калі мы будзем праўдзівыя, простыя, прамыя, вырасьце ў нас; мы зможам быць рэальнымі ў тую меру, у якую мы ужо рэальныя, і мы вырасьцем у больш поўную рэальнасьць, чым раней.

І тады мы выявім, што гэтыя зносіны сьвятых, аб якім мы думаем як аб нейчым настолькі нябачным і настолькі далёкімі сьвятыя на нябёсах, а мы на зямлі ёсьць нешта бясконца бліжэйшае і простае. Тады іх малітвы знаходзяцца сярод нас, іх досьвед мы падзяляем, у кожным слове малітвы, у кожнай мелодыі літургічнага сьпеву яны сярод нас не толькі нябачна за нас моляцца, але робяць нас удзельнікамі іх глыбокага, трагічнага, хвалебнага досьведу Бога і сьвету, людзей гэтулькі ж, колькі Бога.

І тады мы маглі бы азірнуцца і убачыць у нашым суседзе таксама удзельніка гэтых таямнічых зносін сьвятых і грэшнікаў, таму што наш сусед гэтак жа удзельнічае, як і мы, можа быць, часткай сваёй душы, можа быць, самым павярхоўным пакуль пластом свайго сэрца, у той таямніцы, якую мы чуем вобмацкам. Мы адчуем, што мы саўдзельнікі, што мы разам на нашым шляху, але і больш таго што мы разам п'ем ад адной крыніцы, што мы падзяляем з тымі, хто больш нас, больш прасторнае, глыбейшае жыватворчае жыцьцё.

Таму будзем ці ў богаслужэньнях, ці ў прыватных малітвах вучыцца удзельнічаць, проста, праўдзіва і прама ў досьведзе жыцьця тых, якія прайшлі па зямлі перш нас, і хто больш, чым мы ёсьць. І тады зносіны сьвятых стане рэальнасьцю, і зносіны грэшнікаў стане чымсьці для нас значным сапраўдным братэрствам людзей, якія прызнаюць сябе грэшнікамі і адначасова адчуваюць, што Бог прыйшоў і да іх таксама, што ў іх ёсьць старэйшыя браты і сёстры, якія клапоцяцца аб іх, разам зь імі, падзяляюць зь імі самыя каштоўныя дарункі іх жыцьця. І тады мы зможам урастаць у братэрства, сястрынства рабіцца адзіным целам і адзіным жыцьцём разам зь імі ў Богу. Амін.


ЛІСТ ІГУМЕНА І БРАТОЎ МАНАСТЫРА СТАШРАВУНІ КІПРСКАЕ АРХІЯПІСКАПІІ

Сьвяцейшаму мітрапаліту Кітыйскаму кір Хрызастому.

Сьвяцейшая мітраполія Кітыя, Ларнака.

Сьвяцейшы ўладыка дабраславіце! Памаліцеся аб нас!

Мы атрымалі 11.05.2010 Акруговае пасланьне Сьвятога Сынода Кіпрскай Царквы, якое зь вялікім увага прачыталі. Першым чынам, мы адчуваем сур'ёзную неабходнасьць у тым, каб выказаць Вам, як нашаму праўдзіваму духоўнаму айцу, нашу ў дадзеным выпадку душэўны боль у стаўленьні да аднагалосна зацьверджанага рашэньня Сьвятога Сынода Кіпрскай Царквы ухваліць афіцыйнае запрашэньне прэзыдэнта Кіпра Папе Рымскаму Бенедыкту XVI, і ў сувязі з гэтым аднагалосная ухвала яго. З боку нашага Сьвятога манастыра мы адважна заяўляем аб нашым процідзеяньне якому б то ні было афіцыйнаму прыёму і праяве пашаны Папе з боку царкоўнага духоўнага кіраўніцтва, што можна цалкам успрымаць як прызнаньне і падначаленьне яму.

Суцэльна абгрунтавана усялякі праваслаўны вернік ясна заяўляе аб тым, што пасьля парыву Заходняй Царквы з Кафалічнае Праваслаўнае Царквой усякі Рымскі Папа зьяўляецца не толькі схізматыкам, але і ерэтыком. У сувязі з гэтым лічым дастатковым прывесьці адважную пазыцыю нашых Айцоў: сьвц. Фоція Вялікага, сьвц. Рыгора Паламы, сьвц. Марка Яўгеніка, Генадзя Схоларыя і інш., якія цалкам ясна і недвухсэнсоўна заяўляюць, што пасьля Схізмы глава Заходняй "царквы" Папа зьяўляецца вялікім ерэтыком.

Калі апостал Павел у Духу Сьвятым кажа аб тым, што “ерэтыка, пасьля першага і другога настаўленьня на розум, цурайся” (Цім. 3:10), то да чаму гэтыя багаслоўскія дыялёг з папістамі, гэтыя афіцыйныя прыёмы і абдымкі? Апостал моў суцэльна ясна кажа аб агідзе ад ерэтыкоў, безумоўна, для іх навяртаньня, калі, вядома ж, яны выявяць дух пакоры і праўдзівае пакаяньне. Аднак пад гэтым ні ў якім разе не маецца на ўвазе кампраміс на роўных умовах, быццам ісьціна і хлусьня стаяць на аднолькавым узроўні і не заўважаецца існая паміж намі бездань. Бо, паводле боскага апостала Паўлу, “пасьля першага і другога настаўленьня” мы павінны адхіляцца ад бескарыснага і непатрэбнага Дыялёг, паколькі “ён разбэсьціўся і грэшыць, і асуджаны сам сабою. (Ціт. 3:11).

Далей, у згаданым Сынадальным Акруговым пасланьні, вядзецца прамова аб “адзінстве усіх” у адпаведнасьці з першасьвятарскае малітвай Госпада (“ды будзе усё адзіна”). Але чаму ў дадзеным дакумэнце скажаецца сэнс Сьвятога Пісаньня і згоднае сьвятаайцоўскае тлумачэньне вышэйназванага тэксту, дзе адзінства разумеецца выключна як адзінства ў Праўдзівай Веры? На працягу ужо тысячагодзьдзя вядзецца багаслоўскі дыялёг з папістамі, але яны не выявілі хоць бы найменшай пакоры і сапраўднага пакаяньня, або, іншымі словамі, імкненьні вярнуцца да Адзінай, Сьвятой, Кафалічнае і Апостальскае Царквы. Хто жа не разумее таго, што сапраўдная мэта і праўдзівае жаданьне папістаў складаецца ў тым, каб праваслаўныя ў канчатковым выніку здрадзілі бы Адзіную Ісьціну, і мы бы падпарадкаваліся касмапалітычным намерам папацэзара Пантыфіка?

Самой лепшай часткай Акруговага пасланьня зьяўляецца выраз яго погляду аб “эклезіялягічным ухіленьні Вуніяцтва, якое для нас зьяўляецца непрымальным мэтаду празелітызму”, але, аднак жа, зь нашага пункта гледжаньня, непазьбежна узьнікае велізарнае пытаньне: “Для чаго робіцца запрашэньне, прыём, аказаньне гасьціннасьці і на роўных засадах вядуцца паседжаньні зь уніятамі падчас дыялёгаў праваслаўных з рыма—каталікамі?”

Важна ў канчатковым выніку заўважыць і той факт, што усе шаноўныя і годныя сьвятары храмаў Кіпра атрымалі акруговае пасланьне і будуць яго зачытваць хрысталюбчаму народа падчас Боскай літургіі на вялікія царкоўныя сьвяты: а) Нядзелю, 16.5.2010, калі зьдзяйсьняецца памяць 318 Айцоў I Сусьветнага сабору і б) у Нядзельны дзень 30.05.2010, на сьвята Сьвятых Айцоў.

Цалкам натуральна задацца пытаньнем:

а) Няўжо Сьвятыя Айцы I Сусьветнага сабору, выпрацоўваючы Сымбал веры, у будучым завершаны на II Сусьветным саборы, не боганатхнённа прынялі рашэньне аб сыходжаньні Сьвятога Духу толькі ад Айца, тым самым адпрэчваючы цалкам блюзнэрскае вучэньне папістаў аб Filioque? На ім, прамаўляючы анафему Арыю і ягонай ерасі, яны выгналі зь Царквы любое прыніжаньне вартасьці Богачалавека Хрыста. Але, паводле боганатхнённых пісаньняў сучаснага Сьвятога і Спавяданьніка, айца Іўсьціна Паповіча, “заходні хрысьціянска—гуманістычны максымалізм (Папізм)... адабраў у Хрыста усё”, і на Яго месца, выгнаўшы Хрыста, замест Яго паставіў “бясхібнага чалавека зь Захаду”, г.з. Папу.

б) Усё ж Сьвятыя ніякім чынам не апраўдвалі ніякую нягоднасьць, і ніхто зь іх зусім не апраўдваў самога папства. Наадварот, усе яны, адносна папізму, цалкам ясна выносілі рашэньні супраць яго. У выніку па чыньніку чытаньня Акруговага пасланьня падчас паказаных сьвятаў выцякае, як апынаецца, цалкам процілеглае таму, што афіцыйна вызнавала афіцыйная Царква Кіпра ў стаўленьні прыняцьця Папы на высьпе Сьвятых.

У канцы мы выяўляем ізноў нашу душэўную скруху зь нагоды прынятага афіцыйнага рашэньня Сьвятога Сыноду ў стаўленьні прыёму Папы. Мы пакорліва лічым, што гэты прыём адбываецца не выпадкова, ім ускосна, і гэта больш чым відавочна, робіцца прызнаньне становішча папы і яго ў вышэйшай ступені сэкулярызаваных двудушных паводзін, а чаканая ад гэтага нібы нацыянальная карысьць разьвеецца як пар. Мы адчуваем вялікую боязь за тое, што гэта ў канчатковым выніку, як чакаецца, прычыніць толькі шкода для народа Кіпра і нанесьці удар па аўтарытэце нашай Царквы.

Тое, што мы як сыны выказалі Вам вышэй, годна шаноўны і умілаваны наш у Госпадзе Ойча і Ўладыка, мы паважна просім, каб Вы перадалі паважаным сябрам Сьвятога Сынода Кіпрскай Царквы.

З глыбокай сыноўскае пашанай і глыбокай любоўю ў Госпадзе

Архімандрыт Афанасій,

намесьнік Сьвятога Манастыра Стаўравуні,

і мае ў Хрысьці браты.


ПАСАДНАЕ СЬВЯТА Ў БЕЛАРУСКАЕ ПРАВАСЛАЎНАЕ ГРАМАДЗЕ ЧАРНАЎЦОЎ (УКРАІНА)

Уладзімір Дзімух

Працай некалькіх праваслаўных беларусаў Чарнаўцоў паўстала ў сакавіку 2009 г. невялікая праваслаўная беларуская грамада сьвятой Еўфрасіньні Полацкай, а неўзабаве, у чэрвені 2009 г., мітрапаліт БАПЦ Ёван (Пуріц) прыняў нас пад свой амафор. З гэтага часу пачалося нашае малітоўна–еўхарыстачнае жыцьцё.

23 чэрвеня 2010 г. мы сьвяткавалі першае пасаднае сьвята нашае парафіі – дзень памяці сьвятой Еўфрасіньні Полацкай, асьветніцы Беларусі. На вялікі жаль, пакуль мы ня маем сваёй царквы і прымушаны арэндаваць храм дзеля адпраўленьня богаслужбы, але гэта аніяк не сапсавала нашае сьвята!

На запрашэньня грамады, узначаліў архірэйскую Літургію Старшыня сьвяцейшага архірэйскага сыноду БАПЦ, мітрапаліт Ёван. Пасьля заканчэньня Сьвятой Літургіі быў прачытаны акафіст сьв. Еўфрасіньні Полацкай, а ў вечары адбыўся малебен за беларускі народ да вялікай беларускай сьвятой.

23 чэрвеня 2010 л.Б.


Saturday, June 5, 2010

КАНОН ЗВЫШГОДНАЙ ЕЎФРАСІНЬНЕ ПОЛАЦКАЙ, АСЬВЕТНІЦЫ БЕЛАРУСІ

Песьня 1

Ірмас: Як па сухому прайшоў Ізраіль па бяздоньню, бачачы ганіцеля фараона тонучым, цуд гэты пераможнай песьняй Богу апяваем.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як служка Боская прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

У юнацтве прычасьціўшыся сьвятых запаветаў Госпада і пажадаўшы Яму адзінаму служыць, пагрэбавала ты славай і багацьцям сусьвету гэтага.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Хріста палюбіўшы, бацькоў і родзічаў тваіх і жаніха зямнога пакінула ты, звышгодная, і манаскае жыцьцё прыняла.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Скрухай напоўніліся сэрцы бацькі і маці тваёй, калі ў анёльскім вобразе пабачылі табе, улюбленую дачку сваю, ты ж словамі добрымі, адукаваўшага табе Сьвятога Духа, суцешыла іх у дабрыні.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Як у алеі дабрыні сьвятых намошчаная на грамніцы, маці, Жаніха твайго малі, асьвяці вочы сэрца майго, ноччу жыцьцёвай запамрочаныя, ды годна табе ўслаўлю.

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.

Розум дасканалы ў маладыя гады, маці, здабыўшы, дзёрзкае цела душы скарыла ты, ад юнацтва ўзяўшы Крыж Хрыстовы і дабрадатны цягар лёгка прыняўшы.

Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Багародзічны: Скрухі завіруха ахінае набожную маю душу, і бед воблакі сэрца мае пакрываюць, але Сьвятло нарадзіўшая, боскае і спрадвечнае, зазьзяй мне сьвятлом радасьці.

Песьня 3

Ірмас: Няма сьвятога, апрача Табе, Госпад Бог мой, узьняты рог верных Тваіх, Збаўца, і замацуй нас на камені спавяданьня Твайго.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

У працы рук тваіх, звышгодная, паслужыла ты Хрысту Збаўцы нашаму, богадагаджальна ўдасканальваючыся у перапісваньні і перакладаньні кнігаў сьвятых, і коштамі за іх атрыманымі, суцяшала ты ў хрысьці братоў нашых патрабуючых.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

У пакоры і послуху, у посьце і малітве, у працы і ўсяночным служэньні, і малітвах каленасьхілёных добра служыла Госпаду твайму, звышгодная.

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.

Сну не дала ты вачам сваім, не ведала драманьня, Еўфрасіньня, пакуль не атрымала ты ў сэрцы тваім месца годнага пасяленьня.

Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Багародзічны: Зьдзівіла праўдзіва цяпер мяне, Уладар, дабрадатная Твая, Богаюначка, і маці Твая, таму слаўлю Табе, і апяваю, і шаную шматлікую Тваю міласэрнасьць да нас.

Кандак, тон 8: Чыстае свае дзявоцтва і чыстая міласэрнасьцю, як сьвяцільнік ялеем, упрыгожыўшую і зь мудрымі дзевамі ў усясьветлы палац Хрыстовы ўвашоўшую, Еўфрасіньню звышгодную ўсяславім і прыпадзем да ўсягодных яе мошчаў, насалодзімся яе добрым водарам і замілавана засьпяваем ёй: Як маючая дзёрзкасьць да Хрыста Бога, малі пазбавіцца злых запалаў і выратавацца душам нашым.

Кандак, тон 4: Зьзяўшы ў зямлі Полацкай, айчыну сваю, як Аўраам пераняўшы, Еўфрасіньня, зямлю высокую вобразам, горны Сіён, тым жа цела твае душеўнай добрамужнасьцю, пакутай поснай як ахвяру прыносіла ты міласэрнасьцю сваёй, аддаўшаму Сябе за людзей ахвяру добрапрыемную.

Ікас: Прамудрасьць Саламону прымем у Бога, хваліць Бога ў псальмах мужалюбчай жанчыны, якая свайму мужу дзьве рызы зрабіла, я ж цяпер у сьпевах слаўлю богалюбчую Еўфрасіньню, ноччу і днём уздымаючую звышгодныя далоні да Бога, каб ад агню збавіць нязгаснага, зубнога скрогату і ўсіх пакутаў, дзеля нас, веруючых, аддаўшага Сябе ў ахвяру Айцу добрапрыемную.

Сядальны, тон 4: Анёла бачыць зрабілася годная ты, звышгодная маці Еўфрасіньня, трохразова наведваў цябе анёл, абвяшчаючы табе волю Госпада, ды пойдзеш на месца, што завецца Сяльцо, і пабудуеш там манастыр дзявочы, Богу пажаданы.

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Багародзічны: Адзіная праўдзівая хрысьціянаў апякунка, усялякага злога нападаў, бед і скрухі пазбаў і малітвамі Тваімі выратуй душы нашы.

Песьня 4

Ірмас: Хрыстос мая моц, Бог і Гасподзь, Усягодная Царква набожна сьпявае заклікаючы, ад сэнсу чыстага, аб Госпадзе сьвяткуючы.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Анёл апавясьціў сьвяціцелю Полацкаму Ільлі табе, звышгодная, даць месца, дзе ты манастыр пабудуеш.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Як ляжыць на галаве царыцы вянец, так спачывае Дух Сьвяты на табе, звышгодная, так абвясьціў анёл сьвяціцелю.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

І як міро узыходзіць да Бога, так ўзыходзіць малітва звышгоднай, і так сонца сядзіць на цьвердзі нябёснай, так празьзяла Еўфрасіньні прад анёлам боскім, мовіў анёл пры зьяўленьні сьвяціцелю.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Вопраткай нагім і багацьцям жабракам, гадвальніцай патрабуючым была ты і людзям усім маці, злога пазбаўляючая ўсіх да табе заклікаючых, таму твая памяць на вякі вякоў захоўваецца, Еўфрасіньня, горада Полацка і ўсёй зямлі Беларускай слава.

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.

Нявеста Хрыстова, маці праўдзівая, ялей добрага водарны зьяднаўшы ў дзявоцтве і вельмі моцна любіўшая Госпада, і цяпер радуешся вечна, у палаць нябесны ўзышоўшая і Бога сьвет прымаючы.

Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Багародзічны: Дзе іншую атрымаем абарону, да каго прыбяжым; дзе ж і выратуемся; якую добрую атрымаем памагатую, скрухай жыцьцёвай апантаны і бурамі хістаемы; на Табе адзіную спадзяюся, і маю дзёрзкасьць славіць, і прыбягаю пад пакрыў Твой: выратуй мяне.

Песьня 5

Ірмас: Боскім сьвятлом тваім, сьвяты, ранішнія душы табе прадстоячыя любоўна асьвяці, малюся табе, слова боскае праўдзівага Бога, выведзі мяне зь цемры грахоўнай.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Радасьці і зьдзіўленьня ад бачаньня анёла напоўніўся архірэй адразу і паклікаў цябе, звышгодная, апавясьціць цябе аб дзіўным бачаньні. Волю Госпада твайго старана выканала ты, звышгодная, і прыйшла на месца, указанае табе анёлам, і там асялілася. На адзінага Госпада спадзяваньня цьвёрдае мела, з пакорай галечу ў маёнтку церпячы.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

На разумным камяні храм нерухомы стварыла ты, слаўная, і трымценьня запалаў злых пазбегла ты, набожным духам параклітавым узятая ў вышэйшую і нябесную сялібу.

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.

Пагрэбавала бацькоўскай славай і гонарам, але самотнае жыцьцё свае, Еўфрасіньня, палюбіла ты, і Крыж Хрыстовы на плечы ўзяўшы, пакрочыла за Ім, бо клікаў гасподзь табе.

Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Багародзічны: Які падарунак Цябе прынесьці ўдзячна за асалоду Тваіх дарункаў і бязмернае міласэрнасьці; таму слаўлю, апяваю і ўсяшаную Тваю невымоўную да мяне міласьць.

Песьня 6

Ірмас: Жыцьцёвае мора ў буры злых запалаў бачачы, да ціхай прыстані Тваёй прышоў, малю Табе: вызвалі ад тленьня жыцьцё мае, усяміласьцявы.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Бачыўшы анёлавобразнае твае жыцьцё, шматлікія дзевы пажадалі заручыцца з Хрыстом і ў чыстым дзявоцтве Яму адзінаму служыць.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Сястра твая, княжна Зьвеніслава, пераймаючы табе, пагрэбавала славай і асалодамі сусьвету гэтага і да табе прыйшла, цяжар добры Хрыстовы на сябе ўзяць.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Бачыўшы як памнажаюцца сёстры твае духоўныя, Еўфрасіньня ўсясьвятая, пажадала ты пабудаваць храм Госпаду Ўсятрымаючаму, годнага і слаўнага Яго Зьмяненьня.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

У чашы сваёй віно ўсёй душой чэрпаўшы і слуп добры паставіўшы, пажадала ты: хлеб мой ешце і віно пейце ўсе патрабуючыя.

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.

Малітоўніцай да Бога, галубкай, была ты з пасрэбраным сьвятлом крыламі, слаўная, золатам жа зьзяла паміж родамі набожнымі справамі сваімі.

Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Багародзічны: Суцяшэньня ўсім у жальбе, і хворым вылячэньне Ты, Багародзіца, і ўсядасканалая перамога сьмерці, і невычэрпнай крыніцай жыцьця, і ўсіх молячых да Табе ў бедах добрая і хуткая абарона.

Кандак, тон 8: Абраная Богам ад нараджэньня і пакліканая на служэньня Яму, у чыне анёльскам Госпаду паслужыла слаўна, і звышгодна пажыўшы і цяпер зь нябеснымі сіламі Госпада ўсяславіш, аб нас жа, грэшных, прад Госпадам молішся, з радасьцю і любоўю засьпяваем цябе: Радуйся, Еўфрасіньня, нявеста Хрыстова ўсячыстая.

Ікас: Анёльскае на зямлі жыцьцё пражыла ты, чыстатой і пакорай, послухам і цярпеньням, міласэрнасьцю і ўстрыманьнем Госпаду дагадзіла ты, і цяпер ў сьвятле сьвятых спачываеш пасьля працы сваёй, ад нас прымі сьпеў гэты: Радуйся, дзева душой і целам; радуйся, настаўніца манашак звышгодная; радуйся, яшчэ на зямлі зарабіўшыся годнай бачыць анёла; радуйся, ад Госпада праз анёла загад прыняўшая манастыр пабубаваць; радуйся, з руплівасьцю волю Ягоную выканаўшая; радуйся, усе асалоды зямныя адкінуўшая дзеля Хрысту служэньня; радуйся, нябесным жаніхам Ісуса сябе абраўшая; радуйся, у чыстаце, пастах і малітвах яму паслужыўшая; радуйся, найвышейшы скарб — Годны Крыж, зямлі сваёй ў суцяшэньне і зацьвярджэньне пакінуўшая; радуйся, у нявячэрням сьвятле Ўладарства Боскага цяпер перабываючы; радуйся, Еўфрасіньня, нявеста Хрыстова ўсячыстая.

Песьня 7

Ірмас: Расадатнай вогненую печ зрабіў анёл звышгодным юнакам, халдзееў жа апаліў загадам боскім, ката ўгаварыў крычаць: дабраслаўлёны ёсьць Бог айцоў нашых.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Ня толькі аб сваім выратаваньні рупілася ты, звышгодная маці, але аб усіх, каго табе Гасподзь даверыў. Іх навучала ты ў законе Госпада выконваць волю Ягоную.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Узорам была іы славеснаму твайму статку, усячыстая Еўфрасіньня, справамі добрымі, пакорай уздымалась, і послухам прыцягвала, і цярпеньнем сьцьвярджала, знаходзячыся ў непахіснай любові да Госпада.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Калі адбывалася стварэньня храму Госпада, анёл падтрымлівае будаўніка, кажучы: Яне, крочыць на сяброў дзёрзка падняўшы меч, забараняю табе, як зброяй двухвострай адсякаючай, словам Боскім жахаючы.

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.

Здалёк зьбіраючы Боскі скарб, як далёка плаваючы карабель, пальцы летапісца добра пісалі: ты, боганатхнёная, разумных скіроўваеш і падаеш патрабуючым.

Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Багародзічны: Усёй душой, і думкамі, і сэрцам, і вуснамі Табе, Богародзіцу, слаўлю, насалоджываясь Тваімі вялікімі падарункамі, і Тваёй міласьцю, і бязмежнасьцю цудаў Тваіх.

Песьня 8

Ірмас: З полымя звышгодным расу падаў, і набожнага ахвяру вадой папаліў, бо ўсё робіш Хрыстос, толькі калі пажадаеш, Цябе праслаўленьне ўзносім ва ўсе стагодзьдзі.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

З верай і непахісным спадзяваньням памалілася ты, звышгодная, да Госпада, і пачуў Гасподзь маленьня вернай слугі Сваёй, і цуд адбыўся стварэньням храму Яго.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Радасьцю і вясельлям напоўнілася ты, звышгодная Еўфрасіньня, калі адбылося стварэньня храму, у ім жа малілася ты зь сьлязамі ў вачах, каб просьбы нашы да Госпада пачуты былі.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Магутна была прад Госпадам малітва твая, залаты храм, створаны табой, праз шматлікія стагодзьдзя цэлым і непашкоджаным захаваўся.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Збаўленьня атрымаўшы, Гасподзь, горкага асуджэньня, Ты ўкусіў дзеля дрэва разумнага Тваім укрыжаваньнем, Еўфрасіньня заўсёды па серадам і пятніцам жорсткі пост трымала, калі цела памірае, а душа ажывае радасьцю, боскай у нярэчывым целе.

Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.

Плодагадовымі вербамі цялеснае дыханьня, як на хвалях рачных, павесіўшы, у буры жыцьцёвай клікала ты: А калі забуду табе, Ерусаліме, не прапанаваўшы ў пачатку радасьці, зачынены будуць вусны мае і язык мой прыліпне да гартані маёй праўдзіва.

Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Багародзічны: Беды, і скрухі, і патрэбы паланілі мяне, запалы злыя і спакусы жыцьцёвыя, але прымі мяне і захавай, Багародзіца Ўсячыстая, сьвятым сваім пакровам.

Песьня 9

Ірмас: Бога чалавеку немагчыма бачыць, на Яго ж ня здольны чыны анёльскія глядзець: Табой жа, Усячыстая, зьявілася чалавекам Слова ўвасобіўшыся, Яго ж найбольш усяго шануючы, зь усімі нябеснымі Табе праславім.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Пажадала ты мець у манастыры сваім абраз Усячыстая Багародзіца, яго ж і атрымала боганатхненна, і радасьцю гэтаю напоўніўшыся, шматлікія ўдзячныя малітвы да Госпада і Ўсячыстае Маці ягонай узьнесла ты.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Пачэсны крыж ты зрабіла высілкамі сваімі, сьвятая маці, і ўклала ў яго частку жыцьцядаўчага дрэва дзеля асьвячэньня і збаўленьня ўсіх, што пакланяюцца яму і зь любоўю і страхам цалуюць яго.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Шмат гадоў у цеснай кельлі пры храме Госпада, у малітвах і каленасхіленьні праводзіла ты, звышгодная Еўфрасіньня, як бесьцялесная на зямлі знаходзячыся.

Прысьпеў: Зь лікамі вышэйшымі прад Госпадам, як слуга Божы прадстоячы, звышгодная маці нашая Еўфрасіньня, аб нас няспынна маліся, каб атрымаць нам вечныя даброты малітвамі тваімі.

Ты пайшла, не як царыца паўднёвая, але з трымценьнем, каб убачыць царкву, збудаваную людзьмі, і магілу, у якой Творца ўсяго і Боская мудрасьць прабыў тры дні. Там Бог ласкава пажадаў прыняць цябе да Сябе, добрая дзева.

Дабраславім Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.

Некалі мудрацы прынесьлі Табе, Творца ўсіх, ладан, сьмірну і золата. Еўфрасіньня ж прынесла душу чыстую і цела, і жыцьцё бездакорнае. Яна крыжавала сябе з Табой, каб з Табою ўваскрэснуць і ўладарыць у Тваім валадарстве.

Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.

Багародзічны: Ты Ўсясьвятая Дзева, прыняла радаснае прывітаньня ад анёла. Таму і мы разам зь усім родам чалавечым па—эвангельскі ўсклікнем: Радуйся, Поўная ласкі, Гасподзь з Табою!