Раіса ЖУК—ГРЫШКЕВІЧ,
Былая Старшыня ККБК
Былая Старшыня ККБК
Сёньня аддаём мы пашану памяці Яго Праасьвяшчэнства Мітрапаліта, Першаярарха Беларускай Аўтакефальнай Праваслаўнай Царквы Ўладыкі Мікалая.
Пражыў Уладыка Мікалай 85 гадоў. Болей за палову свайго доўгага жыцьця, 48 гадоў, прысьвяціў ён службе Богу і Бацькаўшчыне—Беларусі. Калі прыйшла патрэба—пакліканьне, Уладыка Мікалай, будучы маладым сябрам Згуртаваньня Беларусаў Канады (ЗБК) рашуча, ахвярна аж да самавырачэньня, вырашыў стацца сьвятаром БАПЦ. Ен ведаў, што шлях, які ён выбраў, будзе цяжкім, няўдзячным, цярністым, шляхам змаганьня за незалежную беларускую царкву.
Уладыка Мікалай стварыў цэлую эпоху ў жыцьці беларусаў Канады. Каб расказаць пра ўклад Уладыкі Мікалая ў беларускае жыцьцё трэба хоць коратка расказаць пра гісторыю гэтай эпохі.















