Friday, December 31, 2010

ЗВАРОТ СЬВЯЦЕЙШАГА АРХІРЭЙСКАГА САБОРУ ЎКРАІНСКАЕ АЎТАКЕФАЛЬНАЕ ПРАВАСЛАЎНАЕ ЦАРКВЫ ДА ПРЫСЬВЯТЫХ АРХІПАСТЫРАЎ І ВЯЛЕБНЫХ ПАСТЫРАЎ УКРАІНСКАЙ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ Й УКРАІНСКАЙ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ КІЕЎСКАГА ПАТРЫЯРХАТУ

Вашы Прысьвятасьці! Вялебныя айцы! Упадабаныя ў Хрысьці архіпастыры і пастыры Сьвятой Праваслаўнай Царквы на Ўкраіне!
Гасподзь нас Ісус Хрыстос пакінуў запавет Сваім вучням любіць адзін аднаго: “Запаведзь новую даю вам, палюбеце адзін аднаго; як Я палюбіў вас, так і вы палюбеце адзін аднаго; Па тым пазнбюць усе, што вы Мае вучні, калі будзеце мець любоў між сабою.” (Ян. 13:34 – 35)
Гасподзь і набожны ўкраінскі народ чакае ад кожнага зь нас мужнага ды рашучага кроку на сустрэч адзін аднаму. Царкоўны падзел, разрыў царкоўных зносін – найбольш балючая рана сучаснае Ўкраіны. І менавіта ад нашых дзеяў, ад дзейнасьці і паўнаты нашае любові адзін да аднаго залежыць сёньня доля падзеленага Ўкраінскага Праваслаўя.
Еднасьць Царквы – не палітычная, а багаслоўская і рэлігійная каштоўнасьць. Менавіта таму мы заклікаем ўсіх вас дзеяць дзеля царкоўнага яднаньня адкрыта і сумленна, памятая, што а ні шлях інтрыг, а ні зьнешні ціск на Царкву ніколі не адновяць царкоўнае еднасьці. Аб’яднаньне, аднаўленьне добрай еднасьці ў Хрысьці магчыма толькі тады, калі мы будзем дзеяць набожна і шляхетна, адкінуўшы ўласныя амбіцыі ды інтарэсы і паклаўшыся ў сваіх дзеях не на сілу сьвету, а на ласку Боскую.
Украінская Аўтакефальная Праваслаўная Царква шчыра жадае аднаўленьня еднасьці і лічыць, што перадумовай аб’яднаньня ёсьць згода япіскапату ўсіх трох праваслаўных юрысдыкцый адносна кананічнага статусу Праваслаўнае Царквы на Ўкраіне. Мы перакананы ў мэтазгоднасьць і дзейнасьці міжюрысдыкцыйнага дыялёгу як шляху да царкоўнай еднасьці. Адначасна мы лічым, што зь агляду на сучасны стан і праблемы Ўкраінскага Праваслаўя мы мусім не чакаць спрыяльных гістарычных умоў, а ўжо сёньня рабіць усё залежнае ад нас, каб паскорыць аднаўленьне царкоўнай еднасьці.
Мы ведаем, што ў кожнай з праваслаўных юрысдыкцый Украіны і на ўзроўні япіскапату, і на ўзроўні сьвятароў і вернікаў існуюць сёньня шчырыя прыхільнікі дыялёгу любові і аднаўленьня царкоўнае еднасьці. Мы заклікаем гэтых спавядальнікаў Боскай любові зь належнай мудрасьцю ды пашанай да свайго сьвятакіраўніцтва, дзеяць дзеля аднаўленьня царкоўнае еднасьці.
Мы зьвяртаемся да япіскапату і сьвятароў Украінскай Праваслаўнай Царквы зь заклікам працягнуць дыялёг любові між нашымі Цэрквамі і абмеркаваньне шляхоў пераадоленьня кананічнае крызы на Ўкраіне ды аднаўленьня царкоўнае еднасьці. Мы ўсьвядомліваем, што аб’яднаньне Ўкраінскага Праваслаўя магчыма толькі тады, калі мы будзем штодзённа рупліва маліцца за гэты дарунак, а таму заклікаем сьвятароў і вернікаў нашае Царквы ўздымаць малітвы да Госпада за аднаўленьня царкоўнае еднасьці, а таксама нашых братоў і сёстраў, якія належаць да Ўкраінскай Праваслаўнай Царквы. Будзем чыстыя і лагодныя сэрцам ды памятаем – тое, што можа здавацца нам немагчымым зь зямнога, чалавечага погляду, робіцца магчымым, калі мы дадзім магчымасьць дзеяць праз нас Богу. Бо як прамовіў Гасподзь: “Людзям гэта немагчыма, але ня Богу; бо ўсё магчымае Богу.” (Мк. 10:27)
Зь асаблівымі пачуцьцямі мы зьвяртаемся сёньня да нашых саслужыцеляў у Хрысьці зь Украінскае Праваслаўнае Царквы Кіеўскага Патрыярхату. Прысьвятыя ўладыкі і вялебныя айцы! Між намі існуе аднадумнасьць адносна аднаго з галоўных пытаньняў, якое зрабіла падзел – пытаньня кананічнага статус у Праваслаўнай Царквы на Ўкраіне, якая, па нашай агульнай думцы, мусіць быць раўнапраўнаю Царквой–Сястрой ў сям’і Памесных Праваслаўных Цэркваў (значыцца – аўтакефальнай Царквой). Але вышэйшае сьвятакіраўніцтва нашай Царквы і Кіеўскага Патрыярхату па–рознаму бачаць шляхі здабыцьця гэтай сьвятой мэты. На думку япіскапату Ўкраінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы, здабыцьцё аўтакефаліі мусіць адбывацца праз дыялёг і супрацоўніцтва праваслаўнага япіскапату Ўкраіны зь Ягонай Усясьвятасьцю – Сьвяцейшым Патрыярхам Варфаламеям, структурамі Сусьветнага Патрыярхату ды іншымі Памеснымі Праваслаўнымі Цэрквамі. На думку патрыярха УПЦ КП Філарэта і ягоных аднадумцаў, такой дыялёг і супрацоўніцтва сёньня гістарычна і кананічна неапраўданы, а шляхам здабыцьця аўтакефаліі ёсьць толькі пашырэньне структур Кіеўскага Патрыярхату.
Як лічыў патрыярх УПЦ КП Філарэт, ключавая роля ў станаўленьні аўтакефальнай Царквы на Ўкраіне належыць дзяржаве, якая мусіць стварыць такую сыстэму канфэсійных прэфэрэнцый, якая б спрыяла аб’яднаньню праваслаўных хрысьціян на Ўкраіне вакол Кіеўскага Патрыярхату. І сапраўды, у часы праўленьня папярэдняга Прэзыдэнта Ўкраіны, Украінская Аўтакефальная Праваслаўная Царква на ўласным досьведзе адчула, што вышэйшая дзяржаўная ўлада зацікаўлена, каб нашы парафіі ды сьвятарства далучыліся кіруемай Філарэтам Кіеўскага Патрыярхату. Але, як мы бачым сёньня, гэтая пазыцыя вышэйшага кіраўніцтва ЎПЦ КП павінна быць прызнана памылковай. Новае палітычнае кіраўніцтва Ўкраіны зьдзяйсьняе новую царкоўна–канфэсійную палітыку, а тыя царкоўныя дзеячы, якія яшчэ ўчора спадзяваліся зь дапамогай ціску дзяржавы далучыць да Кіеўскага Патрыярхату парафіі нашае Царквы, сёньня самі робяць заявы аб тым, што, на іх думку, асобныя чыноўнікі ўмешваюцца ў царкоўнае жыцьцё.
Япіскапат Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы заклікае япіскапат і сьвятарства Кіеўскага Патрыярхату выказаць уласную пазыцыю па такому важнаму пытаньню, як шляхі здабыцьця памеснага статусу. Мы заклікаем прысьвятых уладык і сьвятарства УПЦ Кіеўскага Патрыярхату мужна адстойваць ідэю супрацоўніцтва Ўкраінскае Царквы з Памеснымі Праваслаўнымі Цэрквамі, а асабліва зь Царквой–Маці – Сусьветным Канстантынопальскім Патрыярхатам. Шлях ізаляцыянізму, арыентацыя на супрацоўніцтва з так званымі паралельнымі адносна Памесных Праваслаўных Цэркваў царкоўнымі юрысдыкцыямі – гэта памылковы і згубны шлях, шлях да канчатковай кананічнай ізаляцыі незалежнага Ўкраінскага Праваслаўя. Аднак агульная пазыцыя япіскапату ды сьвятарства Ўкраінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы і УПЦ Кіеўскага Патрыярхату здольныя зьмяніць становішча ды засьведчыць праваслаўнаму сьвету, што мы шчыра прагнем выйсьці з кананічнае ізаляцыі і знаходзімся ў ёй не прах хібы ўласнай эклезіалягічнай сьвядомасьці, а толькі ў выніку асаблівых гістарычных умоў.
Адначасна мы сьведчым, што Ўкраінская Аўтакефальная Праваслаўная Царква і надалей зь любоўю ды разуменьнем будзе прыймаць таго, хто да яе далучыцца, кіруючыся не ўласнымі інтарэсамі, а жаданьнем паслужыць Боскай справе ў супрацоўніцтве і кананічнай еднасьці зь яе япіскапатам.
Украінская Аўтакефальная Праваслаўная Царква – непасрэдная спадкаемца Кіеўскай царкоўнай традыцыі ад Хрышчэньня Русі да найноўшага руху за памесны статус Украінскай Царквы. Мы і далей будзем захоўваць у сваім царкоўным жыцьці аўтэнтычныя царкоўныя традыцыі ды пасьлядоўна адбудоўваць ідэю шчыльнага супрацоўніцтва Кіеўскай Царквы зь яе гістарычнай і кананічнай Маці – Сусьветным Патрыярхатам.
Няхай жа Боская ласка ды дапамога нашых братоў – архірэяў зь іншых праваслаўных юрысдыкцый Украіны дапаможа ўсім нам годна выканаць пакладзенае на нас Богам гістарычнае заданьне – спрыяць аб’яднаньню Ўкраінскага Праваслаўя ў адзіную Памесную Царквы на цьвёрдым грунце кананічнага паданьня Сьвятой Праваслаўнай Царквы.
З брацкай любоўю ў Хрысьці Ісусе.
Япіскапат Украінскае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы.
28.12.2010 л.Б.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.