Адчыніўшы заслону Царскае брамы, сьвятар у эпітрахілі і філоне ўстае прад сьвятым пасадам з кадзілам і пачынае:
Сьвятар: Дабраслаўлёны Бог наш, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Людзі: Амін.
Калі Вялікая Чатырохдзясятніца, пачынаем Трысьвяцьця без паклонаў:
Сьвяты Божа, Сьвяты Моцны, Сьвяты Несьмяротны, памілуй нас. (3)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Усясьвятая Тройца, зьлітуйся над намі. Госпадзі, ачысьці правіны нашы. Уладару, выбач бяспраўе наша. Сьвяты, наведай нас і аздараві немачы нашы дзеля імя Твайго.
Госпадзі, памілуй. (тройчы)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Ойча наш, каторы ёсьць у небе, сьвяціся імя Твае, прыйдзі ўладарства Твае, будзь воля Твая як у небе, так і на зямлі. Хлеба нашага штодзённага дай нам сёньня, і адпусьці нам грахі нашы, як і мы адпускаем вінаватым нашым; і ня ўводзь нас у спакусу, але збаў нас ад злога.
Сьвятар: Бо Тваё ёсьць валадарства, і сіла, і слава, Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў.
Чытальнік: Амін.
Госпадзі, памілуй. (12)
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і ўвесь час, і на вякі вякоў. Амін.
Прыйдзеце, паклонімся Ўладару нашаму Богу.
Прыйдзеце, паклонімся і прыпадзем да Хрыста, Уладара, нашага Бога.
Прыйдзеце, паклонімся і прыпадзем да самога Хрыста, Уладара і Бога нашага.










