Георгій Дзьмітрук
Сёньня гэта пытаньне задаюць сабе 50 000 герояў, якія не пабаяліся выйсьці на плошчу 19 сьнежня 2010. Гэта пытаньне задаюць сабе сотні тысяч тых, якія правялі гэту ноч у экранаў кампутараў і тэлевізараў, па макулінках вышукваючы праўду зь інфармацыйнай масы хлусьні і паклёпу. Гэта пытаньне задае сабе кожны беларус, якому не абыякавая лёс уласнай краіны.
Сёньня мы пайменна ведаем імёны нашых нацыянальных лідэраў. Гэта – Віталь Рымашэўскі, Уладзімір Някляеў, Мікалай Статкевіч і Андрэй Саньнікаў. Але разам з гэтым, нарэшце, зрабіліся відавочнымі імёны здраднікаў беларускага народа. Не жадаю зваць іх імёны. Вы іх ведаеце. Спарынг–партнэры рэжыму і іншыя палітычныя “швондзеры” былі усюды дзе заўгодна: на цёплых канапах, у крэслах–пампавалках, нават “забягалі на гадзінку” – толькі не побач зь нашымі Героямі.
Якія вынікі 19 га сьнежня 2010 году? Іх пяць.
1. Галоўны вынік: 50 000 мужных людзей, якія перамаглі страх. Вы скажаце, што гэта мала? Дарэчы, калі Ісус пакінуў гэту зямлю, у яго засталася усяго 11 вучняў і невялікая “жменька” пасьлядоўнікаў.
2. Рэжым паказаў усяму сьвету свой “зьвярыны ашчэр”. Такім чынам, рэжым, па праве, заняў сваё законнае месца “ізгоя” ў сям'і эўрапейскіх народаў. Надзеі улады на лёгкія інвэстыцыі і міжнародную фінансавую дапамогу правалілася. Гульня ў хованкі скончана. Маскі зьняты! “І зьбяруцца перад Ім усе народы; і аддзеліць адных ад другіх, як пастух аддзяляе авечак ад казлоў”– кажа Эвангельле (Мц.25:32).
3. У беларускага народа, нарэшце, зьявіліся нацыянальныя героі, нацыянальныя лідэры, гатовыя рызыкаваць жыцьцём і уласнай свабодай і пэрспэктыўная рухальная сіла – народная партыя БХД. Гэта вельмі важна. “Але калі і церпіце за праўду, дык вы дабрашчасныя; а страху іх ня бойцеся і не бянтэжцеся” – кажа сьвяты Апостал ( 1 Пят.3:14)
4. Сцэнар улады патрываў крах. Замак, пабудаваны на пяску, паваліўся! Спэцслужбы публічна зганьбіліся на пярэдадне чарговага юбілею ЧК. Гэта самае гучнае “фіяска” дыктатуры зь моманту яе стварэньня ў 1996 году.
5. Падзеі 19-га – гэта скрыжаваньне ў лёсе Беларусі. Краіна ніколі не будзе такой жа, як і да гэтых падзей. Улада прадэманстравала свой страх і няўменьне зладзіцца зь эмоцыямі. Уласны страх немагчыма утаймаваць пры дапамозе “урвіцеляў” зь дубцамі.
Падзеі 19-га, для нашай краіны – гэта наша беларуская Галгофа: сучасны “пілят”, пад узьдзеяньнем страху, даў каманду праліць кроў тых, хто быў гатовы заплаціць цану за нашу Свабоду. Пралітая нявінная кроў. Яна не марная. Гэта кроў - за мяне і за цябе. За кожнага беларуса. Нават за тых, хто сваёй абыякавасьцю і абыякавасьцю апраўдвае уласную баязьлівасьць. Нават за тых, хто ў парыве эгаізму і гонару, употай, прагнуў “хлебу і гледзішчаў”, чакаючы больш трагічнага сцэнару падзей. Нават за тых, хто, затуляючыся “духоўнасьцю” і “адкрыцьцём”, не разглядзеў праўдзівага значэньня падзеі.
2000 гадоў назад Ісус Хрыстос заплаціў кошт за усё Чалавецтва. Некалькі дзён назад, 19-га сьнежня 2010 гады, Віталь Рымашэўскі, Уладзімір Някляеў, Мікалай Статкевіч, Андрэй Саньнікаў і, разам зь імі пяцьдзесят тысяч беларускіх герояў, заплацілі цану за нашу і вашу свабоду!
Адначасова, гэтыя падзеі выявілі хто зь нас “хто”. Відавочныя сталі нашы беларускія “юды”, беларускія “ірады”, беларускія “піляты”, беларускія “сымоны кірыняне” і беларускія “марыі магдаліны”. Насупраць гэтых слоў вы самі мае права напісаць пэўныя прозьвішчы палітыкаў і кіраўнікоў некаторых краін.
І яшчэ. Лукашэнка і Вялікая Хлусьня – гэта сынонім. БТ, КДБ, МУС, ЦВК і іншыя “члены каманды прапаганды” яшчэ раз, вельмі пераканаўча, публічна паказалі сваю праўдзівую сутнасьць, якую можна выказаць толькі фразай: “хлусьня ў імя хлусьні”. І кожны, “… хто мае вочы – бачыць, а вушы чуць…” убачылі гэта.
Сёньня я зьвяртаюся да тых беларусаў, хто быў часткай Плошчы 2010: “ВЫ ГЕРОІ БЕЛАРУСКАГА НАРОДУ!” А героі годныя павагі! Асабліва тыя, якіх схапілі.
“Быў у вязьніцы, і вы наведалі мяне…” – кажа Эвангельле. Нашы браты і сёстры чакаюць вашых перадач! І яшчэ. Давайце будзем сустракаць нашых дарагіх братоў і сясьцёр, якія патрапілі ў засьценкі «гестапа» як сапраўдных ГЕРОЯЎ! Праз 7–10–15 сутак усыпім дарогу на свабоду нашым героям кветкамі і сьлязамі радасьці! Гэта будзе наш годны адказ тым, хто даўно марыць зламаць беларускі народ!
Віталь Рымашэўскі! Мікалай Статкевіч! Уладзімір Някляеў! Андрэй Саньнікаў! Мае сябры і калегі Павел Севярынец і Аляксей Шеін! Нашы браты і сёстры ў засьценках! Вы, кожную хвіліну ў нашых сэрцах і малітвах! Нашы думкі пра вас! Мы будзім стукацца ў Неба! Гасподзь ды будзіць зь вамі, нашы Героі!
Пераклад на беларускую мову – “Беларуская Аўтакефалія”.
Рускамоўны арыгінал артыкулу: http://bchd.info/index.php?newsid=4183
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.