Showing posts with label памяці годнага беларуса. Show all posts
Showing posts with label памяці годнага беларуса. Show all posts

Saturday, January 25, 2014

ЁН ЗАГІНУЎ ЗА НАС ... ПАМЯЦІ БЕЛАРУСА МІХАІЛА ЖЫЗЬНЕЎСКАГА

Няма большай любові за тую, калі хто душу сваю за сяброў сваіх ...
(Яна 15:13)
Сёньня на вуліцы старажытнага Кіева зноў, як у часе татара-мангольскага нашэсьця, прыйшла раптоўная сьмерць ... і тэлефануюць званы Залатоверхіх храмаў Кіеўскага Праваслаўе !
Сьмерць ... Якое страшнае слова! Мы гэта заўсёды разумеем розумам, але калі становімся з яе тварам да твару, пачынаем разумець і сэрцам. Сьмерць - гэта нешта ненатуральнае, што пужае нашу прыроду, з чым не можа пагадзіцца наш розум. Нават Хрыстос аплакваў сьмерць свайго сябра Лазара .