Thursday, September 8, 2011

СЛОВА Ў ДЗЕНЬ СЛАЎНАЕ ПЕРАМОГІ ПАД ВОРШАЙ – 8 ВЕРАСЬНЯ 1514 ГОДА

прат. Сяргей Горбік
Няма большае за тую любоў, як калі хто пакладзе душу сваю за сяброў сваіх
Ян. 15:13
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Гісторыя Беларусі і Украіны, двух братэрскіх народаў, якія стварылі Кіеўскую Русь і  Вялікае Княства Літоўскае, багатая вайсковымі перамогамі, якія здабылі незгасальную славу беларускаму і украінскаму народам. Задумам Божым Беларусі і Украіне пасылаліся шматлікія выпрабаваньні, але яны заўсёды выходзіла зь іх з гонарам і славай, узыходзячы ад сілы ў сілу. Гэтыя выпрабаваньні сталі горнам, у якім выкоўваўся і гартаваўся дух беларускага і украінскага народаў.
Адмысловае месца ў гэтым шэрагу займае бітва пад Оршай, якая была сапраўды лёсавызначальнай у гісторыі Беларусі і Украіны. У цяжкі час, калі шматлікія орды усходніх варвараў, маскоўскіх захопнікаў, паганілі сьвятыні Кіеўскага праваслаўя і спусташалі землі Беларусі і Украіны, пагражалі самаму існаваньню нашых народаў, Усядобраму Задуму Божаму заўгодна было выявіць вялікую літасьць. Успомнім: стотысячнаму войску маскоўскіх захопнікаў супрацьстаяла толькі трыццаць тысяч адважных праваслаўных рыцараў пад ваярскім кіраваньнем князя Кастуся Астроскага, нашчадка хвалебнага роду вялікіх ваяроў і сьвятых падзьвіжнікаў Кіеўскага праваслаўя. На аршанскім полі было сапраўды паказана веліч Праваслаўнага духу нашых продкаў, паказаны прыклад любові да Бога і Радзімы, прыклад самаахвяраваньня ў імя Хрыста і Айчыны.
У зьдзяйсьненьні народнага подзьвігу адмысловае значэньне мела дабрадатная сіла веры Хрыстовай, якую ўмацоўвае і падтрымлівае ў беларускім і украінскім народзе Кіеўская Праваслаўная Царква, якая падзяляла зь імі ўсе радасьці і смуткі, духоўна навучала іх, узгадоўваючы ў душах праваслаўных людзей ахвярную любоў да Айчыны і блізкіх. Менавіта Царква была той вечнай крыніцай духоўных сілаў, якая дапамагла нашым продкам на палях шматлікіх бітваў.
У вялікай перамозе беларусаў і украінцаў у бітве зь ворагам, які ў багата разоў пераўзыходзіў у колькасьці, дзеяньне Боскай мілаты было паказана увачавідкі праз вялікага падзьвіжніка праваслаўя князя Кастуся Астроскага. Блаславеньне Кіеўскага праваслаўнага мітрапаліта, пададзенае князю і яго слова да нашых ваяроў — яркае сьведчаньне дабрадатнага уплыву Кіеўскай Праваслаўнай Царквы на гістарычныя лёс Беларусі і Украіны.
Давайце успомнім, што пачатак вялікай перамогі быў пакладзены на пярэдадні сьвята Усьпеньня Усясьвятой Багародзіцы — 27 жніўня, калі, пасьля набажэнства, беларуска—украінскае войска прымусіла уцякаць маскоўскія орды. Гэта быў вялікі знак Божай любові, знак праведнасьці ратнай справы нашых хвалебных продкаў. На Аршанскім полі коштам найвялікіх ахвяр украінскага і беларускага народаў не толькі было нанесена зруйнавальны удар Маскве, але і былі выратаваны дзяржавы Эўропы — нашы продкі грудзьмі захілілі іх сабою ад грознага маскоўскага нашэсьця.
Дарагія браты і сёстры! Сьвяткуючы цяпер угодкі Аршанскай бітвы, узьнясём нашу падзячную малітву да Падаўца усяго найлепшага Госпада нашаму Ісусу Хрысту і Яго Усячыстае Маці за дабрадатную дапамогу і вялікія літасьці, паказаныя ў гадзіну выпрабаваньняў, за хвалебныя перамогі, здабытыя нашымі народамі.
Хай памяць пра вялікіх герояў Беларускага і Украінскага народаў, хвалебных князях і гетманах, ваяводах і паўстанцах, малітвы усіх сьвятых праваслаўнай Кіеўскай Царквы, будуць тым вялікім падмуркам, на якім будзе стаяць наша Сьвятая Кіеўская Праваслаўная Царква, Воля і Незалежнасьць! Амін.
Львоў, 8 верасьня 2011 л. Б.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.