Friday, August 19, 2011

ПЕРАТВАРЭНЬНЕ ГОСПАДА

мітрапаліт Антоні (Суражскі)
У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.
Два разу прыйшлося чалавеку уступіць у славу Боскую і знутры гэтай славы запазычыць новае веданьне пра Жывога Бога. Першы раз распавядае нам Біблія пра тое, як Майсей паднімаўся на гару Сінайскую з тым, каб атрымаць ад Бога тыя запаведзі вечнага жыцьця, якія павінны былі прыгатаваць чалавецтва да сустрэчы і прыняцьця Хрыста. Людзі, пакінутыя ў падножжа гары, чужыя па сваёй грэшнасьці і зачыненасьці сваіх сэрцаў таямніцы сустрэчы з Богам, пазіраючы на гару, бачылі яе атачоную цёмным воблакам, бурай, громам і маланкамі. І Майсей у страху і трапятаньні, але з непахіснай верай паднімаўся на гэту гару для таго, каб там сустрэць Жывога Бога і ад Жывога Бога атрымаць жыватворчыя словы. І падняўшыся на вяршыню гары, Майсей уступіў у гэта цёмнае, непранікальнае воблака, і знутры як бы, увайшоўшы ў яго, ён быў азораны сьвятлом; бо гэта воблака, цёмнае і непранікальнае для вонкавага позірку, гэта сьвятло, сьвятло нястворанае, сьвятло нястворанае Боскага жыцьця. І толькі здольныя уступіць у яго верай, глыбокай пашанай, адкрытасьцю душы могуць зь цемры перайсьці да сьвятла.
То ж здарылася і зь апосталамі ў таямнічы дзень Ператварэньня. Хрыстос абраў трох, якія зьяўляюцца ў Эвангельлі як бы прыкладамі дасканалай, цьвёрдай веры, чулай любові і праведнасьці - Пятра, Яна і Якава. І Хрыстос, узяўшы іх зь Сабой, пачаў маліцца. Айцы Царквы нам кажуць, што боская мілата, якая пажарам аблівае дух чалавечы ў малітве і ў чысьціні жыцьця, паступова, калі гэта жыцьцё расьце і квітнее пад яе дзеяньнем, што гэта мілата паступова пранікае ва усю чалавечую існасьць, напаўняе сабой чалавечую душу і, пераліваючысь праз край, запаўняе, напаўняе сабой і цела. І вось Хрыстос у гэтай малітве зазьзяў тым жа боскім няствораным сьвятлом, якім быў калісьці абліты Майсей. Гэта сьвятло прыналежала Яму заўсёды; Ён зьмяніўся не ў тым сэнсе, што Ён зрабіўся іншым, але тым, што вучні Ягоныя, верай і любоўю, і чысьцінёй жыцьця, і адкрытасьцю душаў сваіх рушыўшыя за Ім, апынуліся здольныя, у нейкай меры, падобна Майсею, убачыць нястворанае боскае сьвятло. І гэтае сьвятло, якое запальваецца боскай мілатой, не толькі ў Хрысьце Ісусе, Жывым, Праўдзівым Богу, але і ва усякім чалавеку, які прылучаецца праведнага жыцьця, не застаецца толькі ў чалавеку, яно квітнее і зьзяе вакол.
Ёсьць абраз старажытнарускі, кісьці Феафана Грэка. Там мы бачым, як гэта сьвятло, праліваючыся як бы з Хрыста, дакранаецца да усяго вакол, не толькі апосталаў, якіх яно азарае, але усяго, усяго, што вакол ёсьць, і што усё, чаго датыкаецца гэтае сьвятло, пачынае зьзяць зваротным сьвятлом, таму што усё, што Богам створана, здольнае жыць і трапятаць і зьзяць Бажаством. Бог не стварыў нас - людзей і усе іншыя стварэньні - для таго, каб мы былі прадметамі ў Ягоным Царстве, Ён стварыў нас для таго, каб і мы зьзялі ад дакрананьня вечнага, боскага жыцьця. Але для таго, каб гэта здарылася з намі, мы, як апосталы, як Майсей і як усё стварэньне, недатычнае граху, павінны адкрыцца Богу, і тады ў нас таксама, у славе адкрыецца Бог, зазьзяе, і нас уславіць і выратуе. Амін.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.