Кандак 1
Абраны Богам Праведнік і руплівец веры, гетман Пятро Сьвяты. Ты ўсё набожнае жыцьцё прагнуў сьвятасьці і Царства Нябеснага. І здабыўшы Яго праведным жыцьцём, руплівасьцю, зь набожнасьцю сьвяткаваў Сьвяты Царкоўныя, шанаваў Выратавальніка нашага, Боскую Маці Ягоную і ўсіх Сьвятых нябесных. Таму і дасягнуў сьвятасьць вечную ў Божым Царстве. Зьвяртаемся да Цябе, праведнік у Госпадзе, нашчадкі праваслаўныя зь зямлі Ўкраінскае, краю Твайго, у якім Ты на сьвет прыйшоў, дзе вырастаў і мужнеў, пазнаваў навукі выратавальныя, дасягнуўшы сьвятасьць для сябе і для нас, пасьлядоўнікаў Тваіх, якія зь любоўю сьпяваюць Табе:
Радуйся, праведнік Пятро, абаронца праваслаўнай веры і народу!
Ікас 1
Анёламі акрыялы, ад першых дзён сьвядомасьці палюбіў ты Госпада нашага Ісуса Хрыста, Бога ўвасобленага, Пераможцу сьмерці. Для цябе Выратавальнік наш зрабіўся найпершай крыніцай набожнасьці, сьвятасьці жыцьця і прагай Царства Нябеснага. Увесь век свой зямны ты зьвяраў па Ісусу Хрысту, праз гэта ўспрыняў выратаваньне Ягонае. Навучы і нас любові і адданасьці Госпаду, гетман Пятро, сьпяваючых табе:
Радуйся, Нараджэньнем і Пераўтварэньнем Хрыста – Жыцьцядаўцы.
Радуйся, Вялікаднём і Ўзьнясеньнем на неба Госпада Славы.
Радуйся, словамі Госпада: “Я зь вамі ва ўсе дні і да канца веку!”
Радуйся, Сыходжаньнем на зямлю Духа Сьвятога, заслугамі Хрыстовага Подзьвігу.
Радуйся, Абяцаным Хрыстом Другім Ягоным Прыходам.
Радуйся, праведнік Пятро, абаронца праваслаўнай веры і народу!
Кандак 2
Сузіраючы вялікую любоў тваю, падзьвіжнік Пятро Сагайдачны, до Маці Боскай, Дзевы Марыі, трымцім духоўна, пасярод холаду і абыякавасьці дзёрзкага сёньня. Ты ад маленства запячатаў у сэрцы сваім выяву Царыцы Нябеснай зь Немаўлём Хрыстом на руках. Заўсёды любіў, надзею меў і верыў у Сьвяты Покрыў Маці Боскай у сваім жыцьці, у набожнасьці сьпяваючы Богу: Алілуя.
Ікас 2
Розумом своїм стати подібними до небожителів бажаючи, та названий іменем Першоверховного Апостола Петра, як з джерела благодаті і спасительної вдачі, гетьмане Петра, сприйняв спрагло святі приклади апостольського життя і подвижництва. Апостоли стали для тебе взірцями відданості Господеві і Небесному Царству Його. Навчи і нас праведнице Петре, гідно вшановувати Апостолів Христових і співати тобі:
Розумам сваім зрабіцца жадаючы падобным на нябесных насельнікаў, і названы імям Вярхоўнага Апостала Пятра, як зь крыніцы мілаты і выратавальнага лёсу, гетман Пятро, успрыняў добра прыклады жыцьця апостальскага і падзьвіжніцтва. Апосталы зрабіліся для цябе ўзорам адданасьці Госпаду і Нябеснаму Царству Ягонаму. Навучы і нас, дабраверны Пятро, годна шанаваць Апосталаў і сьпяваць табе:
Радуйся, Мілатой успрынятай Апосталамі, успрымаючы яе на небе.
Радуйся, Спадкаемца зямных сьвяткаваньняў і нябесных Урачыстасьцяў.
Радуйся, Нябесным усьведамленьнем свайго пакліканьня.
Радуйся, бо ад дзяцінства выратаваньне душы ты ўмілаваў.
Радуйся, Мілатой Божай, спачыўшай на табе ўзбагаціўся ты.
Радуйся, праведнік Пятро, абаронца праваслаўнай веры і народу!
Кандак 3
Сілай нябеснай і адвагай пасьлядоўнікаў Хрыстовых узбагачаў ты хрысьціянскае сэрца свае, вечную і годную душу. Дзівосная ахвярнасьць і пакутніцкая сьмерць Апосталаў і Мужоў Апостальскіх была ўзорам табе кожны раз, калі паўставаў ты прад сьмяротнай небясьпекай і прад найвышэйшай адказнасьцю свайго дзівоснага годнасьцю жыцьця. Яны навучалі і натхнялі цябе і ты, успрыняўшы іх навуку нябесную, заўсёды сьпяваў Богу: Алілуя.
Ікас 3
Маючи високе усвідомлення необхідності знання Святого Передання Церкви Православної, з юності та все земне життя звертався до мудрості і подвигів Святих Отців Церкви і подвижників побожності та благочестя. Тому, наче сяйво діаманту, випромінювало життя твоє їх спасительну побожність та святу праведність. Отож, наслідуючи їх побожні вчинки, завжди Богові співав ти:
Маючы высокае ўсьведамленьне неабходнасьці веданьня Сьвятога Паданьня Царквы Праваслаўнай, зь юнацтва і ўсё зямное жыцьцё зьвяртаўся да мудрасьці і подзьвігу Сьвятых Айцоў Царквы і падзьвіжнікаў набожнасьці і чысьціні. Таму, быццам сьвятлом адаманту, зьзяла жыцьцё твае ўзорам іх выратавальнай набожнасьцю і сьвятой праведнасьцю. Таму, пераймаючы іх набожным справам, заўсёды Богу сьпяваў ты:
Радуйся, бо дабравесьце апосталаў у зямным жыцьці ўспрыняў ты.
Радуйся, бо Сьвятло Ўрачыстасьці Нябеснай зь дзяцінства асьвятляла цябе.
Радуйся, бо руплівасьць сьвятых айцоў успрыняў ты.
Радуйся, бо падзьвіжніцтва і адказнасьць старажытных айцоў атрымаў ты.
Радуйся, бо да сьмерці годнасьць набожную і чысьціню вялікую ўтрымліваў ты.
Радуйся, праведнік Пятро, абаронца праваслаўнай веры і народу!
Кандак 4
Вірам, для перамогі над ворагам сатанінскім, паўстала рэўнасьць твая, набожна ўспрынятая з крыніцы сьвятасьці і выратаваньня, аб боганоснага жыцьця Сьвятых Айцоў і падзьвіжнікаў набожнасьць ў часе Залатога часу хрысьціянскае гісторыі. Уражаны сілай іх рэўнасьці і набожнасьці, ахвярнасьцю і адданасьцю веры, пераймаючы сьвятую праведнасьць іх, заўсёды ты клікаў да Бога: Алілуя.
Ікас 4
Калі пачуў Ты, Дабраверны Пятро, гетман наш, і ўсьвядоміў выратавальнасьць подзьвігу Сьвятога Роўнаапостальнага цара Канстантына Вялікага, вобраз ягоны паклікаў набожнае сэрца твае атрымаць кіраваньне войскам Запароскім і зрабіцца гетманам роднай Украінскае зямлі, набожнага народу яе. Усё жыцьцё свае ты ў думках бачыў Крыжовы Знак на небе і надпіс палымяны: “Гэтым пераможаш!”, давяраючы яму – змагаўся і перамагаў. Таму табе, як украінскаму ваяводзе і пераможцу, сьпяваем так:
Радуйся, бо Крыж успрыняў у лёсе, як Райскае “Дрэва Жыцьця”.
Радуйся, бо Крыжам абарону зьдзяйсьняў на ўсіх шляхах зямных, як цар Канстантын.
Радуйся, бо крыж жыцьцёвы нёс ты зь радасьцю, без скаргаў.
Радуйся, бо ў хвіліны цяжкіх выпрабаваньняў Крыжам суцяшаўся ты.
Радуйся, Крыжам Госпада, што зрабіўся тваёй жыцьцёвай Перамогай.
Радуйся, праведнік Пятро, абаронца праваслаўнай веры і народу!
Кандак 5
Боскаю ракой мілаты і абароны Боскай, зрабіліся для цябе ўсе набожныя цары і ўладары, герархі і патрыярхі, – ды ўсе вялікія зьдзяйсьняльнікі набожнага жыцьця зямнога, спадкаемцы жыцьця вечнага ў Царстве Нябесным. Іх подзьвігі і малітвы, іх рэўнасьць і адданасьць навучылі цябе, узьнесьлі да піку годнасьці і набожнасьці, ды навучылі няспынна сьпяваць песьню выратавальную: Алілуя.
Ікас 5
Коли душею та розумом заглиблюємось у велич твоєї військової завзятості і вдачі, виразно спостерігаємо в тобі риси непереможного Воїна-побідоносця Юрія, заступника і помічника роду християнського. Так саме, як йому великому і святому Творець ангелів і всього Сотворитель явив Церкві Своїй поборника і ревнителя, так і тебе, гетьмане Петре, дав Він землі Українській і побожному народу її непереможного, побідоносного воєводу, гетьмана і заступника народу і всього люду християнського, який з вдячністю співає тобі:
Калі душой і розумам паглыбляемся ў веліч тваёй вайсковай адвагі і ўдачы, выразна сузіраем у табе рысы непераможнага Воіна–пераможца Юрыя, абаронцу і памагатага роду хрысьціянскага. Таксама, як яго, вялікага і сьвятога, Творца анёлаў і ўсяго Стваральнік выявіў Царквы Сваёй абаронцу і захавальніка, так і цябе, гетман Пятро, даў Ён зямлі Ўкраінскае і набожнаму народу яе, як непераможнага, перамогу нясучага ваяводу, гетмана і абаронцу народу яе, усяго чалавецтва хрысьціянскага, якое зь ўдзячнасьцю сьпявае табе:
Радуйся, бо ўсьвядоміў неабходнасьць падзьвіжніцтва на Ўкраіне.
Радуйся, сьвяткуючы выкананьня абяцаньня свайго, дадзенага Богу.
Радуйся, бо сьвяткуе Царква зямная, што ашчасьліўлена подзьвігам жыцьця твайго.
Радуйся, бо сьвяткуе Царква Нябесная, што весяліцца ў руплівасьці Бога праслаўляючы.
Радуйся, бо сьвяткуюць Анёлы, вяселячыся з праведнымі на нябёсах.
Радуйся, праведнік Пятро, абаронца праваслаўнай веры і народу!
Кандак 6
Прарокаў абвяшчэньня спраўдзілася на жыцьці зямным і на подзьвігах тваіх, рупліўца веры, праўды і набожнасьці, Пятро дабраверны. Не былі б скончаны подзьвігі твае зямныя і перамогі жыцьцёвыя, як бы не існавала малітвы тваёй, штодзённай і няспыннай, што зьяднала цябе са сьветам Нябесным; а для зямным увекавечыла вобраз твой – праведніка і падзьвіжніка, гетмана хрысьціяніна, прад пасадам Госпада няспынна сьпяваючага: Алілуя.
Ікас 6
Зазьзяла сьвятло дабрыні Тваёй, Гасподзь, водбліскам славы нябеснае на праведніках Тваіх. Зьвяртаючыся зь малітвай і праслаўленьнем да Сьвятога ваяра–велікамучаніка Зьміцера Салунскага, міротачыўшага, ты сьмела ўспрымаў нябеснае дабраслаўленьне ягонае. Так, як у старажытнасьці мучанік Нестар, выступаючы на змаганьне супраць язычніка Лія і ўзьняты добрай сілай гэтага дабраслаўленьня, сьмела перамагаў ворагаў веры і праўды. Сілу таго дабраслаўленьня надай і нам, ваяр Хрыстовы і падзьвіжнік народны, каб мы заўсёды ў набожнасьці сьпявалі табе:
Радуйся, бо сілай Нябесных Сьвятых дабраслаўлёны.
Радуйся, бо падобны ваярам хрысьціянскім подзьвігамі.
Радуйся, любячы Бога нябеснага любоўю іх.
Радуйся, верны Богу ўспрынятай ад іх верай.
Радуйся, бо надзею непераможную ніколі не губляў.
Радуйся, украінскі ўзор Нестара, які сілай Зьміцера сатану перамог.
Радуйся, праведнік Пятро, абаронца праваслаўнай веры і народу!
Кандак 7
Жадаючы атрымаць у спадчыну Хрыстова выратаваньне, ты, дабраверны Пятро, ва ўсялякі час зьвяртаў свой погляд на войска хрысьціянскае ў гісторыі Царквы Сьвятой. Наступнае крыніцай табе, жадаючаму сьвятасьці жыцьця, зрабілася постаць сьвятога мучаніка і падзьвіжніка Царквы Яна–ваяра, які жыў заўсёды ў сьвятасьці і чысьціні. Будучы вайсковым, прысьвяціў жыцьцё свае Царкве і сьвятой веры, усім хрысьціянам, атачаўшым яго. Пераймаючы сьвятасьці Яна–ваяра, ты зрабіўся ўзорам ягонай набожнасьці на Ўкраіне. За гэта, у радасьці і малітве зьвяртаючыся да цябе, сьпяваем Богу нашаму: Алілуя.
Ікас 7
Дзівосным сярод сьвятых зямных Ты ёсьць, Гасподзь. Глыбінёй мудрасьці і чалавекалюбства збудаваў Царкву Сваю зямную. Бо кожнае наступнае пакаленьне хрысьціян чэрпае з крыніц сьвятасьці і досьведу мінулых пакаленьняў выратаванага чалавецтва, рупліва надбудоўвае набожнасьць, веру, надзею і любоў на іх досьведзе і багацьці духоўным, Пятро сьвяты, жыцьцё свае праведнае збудаваў на камяні веры праваслаўнай ўсіх уладароў, ваявод, вайскоўцаў, якія ў зямным жыцьці былі і застаюцца ў вечнасьці скарбніцай дароў Бога Духа Сьвятога. Радуючыся гэтаму, малітвенны гімн табе сьпяваем:
Радуйся, насьледнік сьвятасьці ўсіх сьвятых зямлі.
Радуйся, Праўдалюбца, заклікаючы нас да пакаяньня.
Радуйся, Сьвятло, дадзены ад Сьвятла – Хрыста нам для прасьвятленьня.
Радуйся, Сьвятасьць, бо малітву тваю сьвятыя заўсёды чулі.
Радуйся, Вясельле, бо усіх сьвятых украінскіх ёсьць ты радасьцю.
Радуйся, праведнік Пятро, абаронца праваслаўнай веры і народу!
Кандак 8
Страшна патрапіць да рук Тваіх, Бога Жывога, без спраў добрых і пакаяньня. Таму зь асаблівае руплівасьцю пераймаў справам вялікіх падзьвіжнікаў веры і набожнасьці, князёў Кіеўскіх – Аскольда і Дзіра. Як і яны, першымі прасьвяцілі зямлю нашу Ўкраінскую, Богам упадабаны народ яе, сьвятлом праўды Хрыстовай і надзеяй на выратаваньня, таксама і ты, увесь век свой зямны, жадаў асьветы і праведнасьці Ўкраіне і народу яе, другое тысячагодзьдзе хрысьціянскае сьпявае Богу: Алілуя.
Ікас 8
Гетман наш Дабраверны Пятро, увесь зрабіўся жаданьнем і замілаваньнем тваім Гасподзь наш, Ісус Хрыстос. Гэтая любоў да Бога і руплівасьць хрысьціянская пераймаліся ад сьвятога роўнаапостальнага князя Кіеўскага Ўладзіміра Вялікага і набожнага і добрага ў годнасьці сына ягонага – князя Яраслава Мудрага. Падобна ім жадаў ты, гетман зямлі нашае Пятро, лёсу хрысьціянскага і нябеснага ўсьведамленьня вечнасьці ў Царстве Нябесным. Праз гэта, пераймаючы боганосным князям нашым кіеўскім, ты жыцьцё свае зямное паклаў на ахвярнік Госпада славы і ўкраінскага народу праваслаўнага, якія няспынна сьпявае табе:
Радуйся, асьветлены “Прыгожым сонцам” – сьвятым Уладзімірам і мудрасьцю сына ягонага – Яраслава.
Радуйся, слаўны пераможца ворагаў і зьбіральнік зямель Украіны.
Радуйся, ваяр мужны і годны, які страх наводзіў на ворагаў.
Радуйся, адукаваны Праўдай Хрыстовай і мудрасьцю жыцьцёвай на зямлі.
Радуйся, усім народам як спадкаемца Царства Нябеснага праслаўлены.
Радуйся, сьвятых храмаў дойлід і брацкіх школаў на Ўкраіне заснавальнік.
Радуйся, праведнік Пятро, абаронца праваслаўнай веры і народу!
Кандак 9
Усе нябесныя войскі Анёльскія служаць справе выратаваньня роду чалавечага. Якімі мудрымі і годнымі былі продкі нашы, калі жадалі зямлю Ўкраіны зрабіць краем Анёльскім ды, як да Ерусаліму зямнога ў старажытнасьці, прывесьці і прадставіць захавальнікамі і абаронцамі Кіева і Ўкраіны сьвятыя бесьцялесныя сілы нябесныя пад кіраўніцтвам Архістраціга Божага Міхаіла. Гэтым сьвятым усьведамленьнем жыў тым, сьвяты падзьвіжнік Пятро, усё жыцьцё свае зямное, разам зь анёламі абараняючы і захоўваючы зямлю сваю, песьню нябесную, што лунае тут: Алілуя.
Ікас 9
Усі небесні Ангельські воїнства разом з Архістратигом Михаїлом, покровителем Києва та всієї України, сприйняли в ангельську опіку край Український і всю людність його. Відчуваючи її всі богообрані, разом з тобою, гетьмане Петре, приймали від Бога вдачу небесну. Стільки було в тебе ангельської ревності та наснаги. Немов ангел земний і людина небесна ти оберігав Україну, народ її та спроваджував до Царства Божого. За ангельську відданість Богові всі ми вдячно співаємо тобі:
Усе нябесныя Анёльскія войскі, разам зь Архістрацігам Міхаілам, апекуном Кіева і ўсёй Украіны, узялі ў апеку анёльскую край Украінскі і ўсіх людзей ягоных. Адчуваючы яе, усе абраньнікі Боскія, разам з табой, гетман Пятро, прымалі ад Бога лёс нябесны. Столькі было ў табе руплівасьці анёльскай і жаданьня, быццам анёл зямны і чалавек нябесны, ты захоўваў Украіну, народ яе і скіроўваў да Царства Боскага. За анёльскую адданасьць Богу, усе мы ўдзячна сьпяваем табе:
Радуйся, жыхар Нябёсаў, родам зь Украіны, насельнік Хрыстовай грамады нябеснай.
Радуйся, бо даруеш людзям зямным вясельле Дабравешчаньня.
Радуйся, абаронца Ўкраіны, яе праўды, гонару і годнасьці.
Радуйся, шанаваны спавядальнік веры Выратавальніка, Хрыста Бога нашага.
Радуйся, праведнік Пятро, абаронца праваслаўнай веры і народу!
Кандак 10
Жадаючы выратаваньня людзям, вандруючым шляхамі зямнымі да Неба, асабліва шанаваў ты сьвяціцеляў праваслаўных: япіскапаў, архіяпіскапаў, мітрапалітаў. Вялікія герархі Кіеўскія: Міхайла, Іларыён, Клімэнт, Кірыла і шмат іншых, зрабіліся натхняльнікамі твайго жыцьця зямнога. Па малітвам іх і абароне, Гасподзь наш паклікаў і цябе, гетман Пятро, каб уратаваць Царкву Праваслаўную на Ўкраіне і пераканаць і ўгаварыць на гэта патрыярха Ерусалімскага Феафана зь суправаджальнікамі ягонымі – праваслаўнымі герархамі. Таму яны высьвецілі япіскапаў для зямлі Ўкраінскай і Кіева, каб не зьнікла ў краі нашым песьня нябесная: Алілуя.
Ікас 10
Царства Нябеснага жадаючы ўсім на зямлі жывучым, ты зь вялікай павагай цаніў жыцьцё манаскае ў сьвеце, а асабліва – на Ўкраіне. Звышгодныя Кіева–Пячорскія Антоні і Феадосій, праз часты малітоўны твой зварот да іх, пакрывалі цябе пакровам абарончым і апекі ў жыцьці тваім, скіроўваючы да неба. Усё манаства Кіева–Рускае зрабілася для цябе крыніцай сьвятасьці і выратавальнага натхненьня. Праз гэта, набожнае манаства зямлі Ўкраінскае, праслаўляючы Бога нябеснага, сьпявае табе:
Радуйся, узьвялічваючы Хрыста разам зь манаскім ўзьвелічэньнем Яго на Ўкраіне.
Радуйся, вясельлем манахаў Пячорскіх, Хрыстовай сьмерцю збаўленых.
Радуйся, абаронца веры манаскай на зямлі нашай на ўсе часы.
Радуйся, Насельнік вечных сялібаў Бога Жывога.
Радуйся, Удзельнік хору сьвятых, нябесных абраньнікаў Божых
Радуйся, праведнік Пятро, абаронца праваслаўнай веры і народу!
Кандак 11
Сьпеў чалавечы не можа годна апець Цябе, Выратавальнік наш Боскі. Усё войска Запароскае ва ўсе часы любіла больш за ўсё Госпада нашага Ісуса Хрыста і Боскую Маці Ягоную. Ад вытокаў сваіх захоўвалі казакі веру сьвятую праваслаўную і сваю зямлю родную, маючы дэвізам жыцьця свайго: “За веру Праваслаўную і за Ўкраіну!” Малітвамі і постам, руплівасьцю і подзьвігамі вернасьці, заўсёды прыхілялі Неба да роднага краю. Усё найлепшае і набожнае ўспрыняў ты ад гетманаў–папярэднікаў і ад рыцараў верных Сячы Запароскай. Таму і жыцьцё твае праведнае, напоўненае казацкае ўдачы і адданасьці Богу, гарэла ахвярнай сьвечкаю, няспынна сьпяваючы Богу: Алілуя.
Ікас 11
Сьвятла Падаўца і вякоў Творца, Гасподзь, у любові Сваёй да народу Твайго, выратаванага ды павернутага да нябесных сяліб Царства Боскага, Ты напоўніў выбраных Сваіх спрагай ведаў нябеснай Ісьціны і асьветы зямной. Гэтыя пачуцьці сьвятыя напаўнялі твае гетманскае сэрца і душу праведную. Успрыняўшы ў спадчыну ўдачу і спрагу ўсіх асьветнікаў і настаўнікаў веры, праўды і набожнасьці, што ў зямлі Ўкраінскай зазьзялі, ты сам здабыў паўнату ведаў і ўсім сэрцам жадаў, каб адукаванымі былі землякі твае, украінцы. Таму абранаму Богам ваяводзе, адукаванаму сьветніку краю нашага, ад усяго сэрца ўдзячна сьпяваем:
Радуйся, Асьветнік, дзень адраджэньня духоўнага нам абвясьціўшы.
Радуйся, ведамі нябеснымі ўсіх нас абагаціўшы.
Радуйся, бо досьведам духоўным увесь час нас суцяшаць.
Радуйся, бо годнасьцю напоўнены ўвесь час нас дзівіш.
Радуйся, настаўніцтва ўкраінскага абаронца і дабрадзей.
Радуйся, школаў і навучэнцаў іх, дойлід і натхняльнік.
Радуйся, праведнік Пятро, абаронца праваслаўнай веры і народу!
Кандак 12
Мілату, дадзеную табе ад Бога, ведаем, сьвяткуючы памяць тваю, сьвяты праведнік і падзьвіжнік набожнасьці, Дабраверны гетман Пятро, асабліва дзякуем табе за руплівасьць у пашырэньні брацкага руху на зямлі нашай Украінскай. Быццам прадбачачы свары і варожасьць сярод украінцаў, ты ўсё рабіў для таго, каб у брацкай грамадзе будаваць зямное дабро і сярод людзей – выратавальны лёс. Зь усім войскам Запароскім ты ўступіў у Кіеўскае Багаяўленскае Брацтва, дапамагаючы Львоўскаму, Луцкаму, Віленскаму і іншым брацкім грамадам зямлі нашай, зь верай, надзеяй і любоўю будаваць жыцьцё зямное і выратавальную вечнасьць, заўжды ў брацкай шчырасьці сьпяваючы песьню нябесную: Алілуя.
Ікас 12
Апяваючы жыцьцё твае, напоўненае верай, адданасьцю і набожнасьцю, узбагачаемся цьвёрдай надзеяй на тое, што ты моцнымі малітвамі праведнай гетманскай душы і дабрынёй сэрца свайго, добрым прыкладам для перайманьня, дапаможаш зямлі сваёй і ўпадабанаму народу свайму, выпрасіць у Госпада Бога кіраўніцтва Ўкраіны набожнае і годнае, любячае ўкраінцаў і Ўкраіну. Надзеяй напоўніш сэрцы тых, якія ў адчай упалі, а злачынцаў і ворагаў напоўніш страхам Божым ды верай у няўхільную адказнасьцю, каб не зьнікла гетманская ўдача твая ў сьвядомасьці ўкраінскае ды заўжды лунала казацкая малітва душы тваёй, якой цешымся і, зь удзячнасьцю Богу, сьпяваем табе:
Радуйся, малітоўнік за Царкву і народ праваслаўны.
Радуйся, абаронца праведнасьці і набожнасьці.
Радуйся, нябесны гетман наш і абаронца Ўкраіны.
Радуйся, бо ўзорам для перайманьня для кіраўнікоў у зямлі нашай ёсьць ты.
Радуйся, Царквы Зямной верны сябра.
Радуйся, Царквы Нябеснай вечны вернік.
Радуйся, праведнік Пятро, абаронца праваслаўнай веры і народу!
Кандак 13
О, набожны, падзьвіжнік праведны, адданы Богу і роднаму народу гетман зямлі Ўкраінскае, Дабраверны Пятро Сагайдачны! Ты ў Нябесных Сялібах жывеш, каб Богу нашаму няспынна служыць. Ад нараджэньня твайго і пакліканьня на шлях праведнасьці ды падзьвіжніцтва, зрабіўся ты абаронцам нашым: раней – зямным, а сёньня – нябесным. Не пакідай нас сярод спакушэньня і зьнявераньня духоўнага, злосьці паднябеснае. Вымалі ў Бога набожнасьці і выратавальнага лёсу кіраўнікам краю нашага і ўсяму ўкраінскаму народу. Каб разам з табой мы заўсёды сьпявалі Богу нашаму: Алілуя.
Гэты кандак чытаецца тройчы, потым – 1 ікас і 1 кандак
Малітва да Дабравернага падзьвіжніка веры, гетмана Пятра Сагайдачнага.
О, сьвяты слаўны і праведны гетман Украіны, Дабраверны Пятро Сагайдачны, вялікі палкаводзец у часе зямнога жыцьця і грамадзянін нябесны ў Царстве Божым. Ты быў пакліканы Госпадам Богам у цяжкія часы, калі пад пагрозай зьнішчэньня была Сьвятая Царква Праваслаўная і народ наш украінскі, каб зрабіцца абаронцам і захавальнікам веры ды набожнасьці. Ты з гонарам казацкім выканаў гэта нябеснае прызначэньне. Выратоўваючы Царкву Праваслаўную, усім подзьвігам свайго велічнага жыцьця распачаў духоўнае адраджэньне Кіева і Ўкраіны на доўгія часы, на ўсю будучую гісторыю нашага краю зрабіўся сьветлым і дасканалым узорам кіраўнікам ды начальнікам Украінскай зямлі, таксама асьветнікам, настаўнікам, а найбольш – для ўсяго набожнага народу нашага.
Сёньня наш край зноў у небясьпецы. Цяжкая пагроза таксама навісла над Царквой Праваслаўнай і верай выратавальнай. Народ падзяляецца, а ворагі гуртуюцца, аддаючы нас на рабства і бясслаўе. Ты ж, маючы на зямлі дзесяць талантаў ад Госпада Бога, сёньня сваёй сьвятой душой, якая жывая і верная Богу, стаіш прад Ягоным Нябесным Пасадам ў малітве і шчырасьці, міласьціва выслухай маленьня нашы і не пакідай нас, малітвы табе ўзносячых. Умалі, Дабраверны Пятро, Цара Неба і зямлі, Госпада Бога нашага і Ягоную Боскую Маці, Дзеву Марыю, Сьвятога Архістраціга Міхаіла і ўсіх сьвятых: Каб зацьвердзілі Сьвятую Праваслаўную веру ў Айчыне нашай і ва ўсім сьвеце. Сьвятаайцоўскія паданьні і статуты непахіснымі навекі захаваюць, у духоўным адраджэньні, дадзеным Богам табе, адрадзі мір, дабрыню і веліч веры, надзеі, любові на Ўкраіне і па ўсяму сьвету. Па малітвах тваіх Усяміласэрны Гасподзь хай зьнішчыць няверу, ерасі і падзелы сілай Духа Сьвятога і ўсіх зьяднае вакол скарбу нашага зямнога – Царквы Праваслаўнай і Ўкраіны Сьвятой, Богам захаванай ў імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Трапар, тон 4
Вярхоўнага апостала імя ты насіць удастоіўся і ягоны подзьвіг у зямным жыцьці пераймаў. Аб зямной Айчыне сваёй не спыняй маліцца. Для Ўкраіны і Сьвятой Праваслаўнай Царквы яе будзь магутным абаронцай. Узорам набожнасьці зрабіся для кіраўніцтва Ўкраіны і ўсе часы. Дзецям, юнацтву і моладзі зямлі нашай дапамагай у жыцьці зямным і ў атрыманьні вечнасьці ў Царстве Божым. Украіну нашу захавай непераможнаю, сілай тваіх малітваў ад усяго злога збаў, каб мы з радасным сэрцам да цябе клікалі, выратоўвай нас малітвамі тваімі, падзьвіжнік праведны, Дабраверны гетман Пятро!
Кандак, тон 2
На зямлі ты зьявіўся каля крыніцы праведнасьці і набожнасьці. Руплівасьць і адданасьць Богу і Ўкраіне здабыў у Самбары, Астрозе ды Кіеве. Расквітнеў у мужнасьці і праваслаўным падзьвіжніцтве ў Войску Запароскім, дзе зрабіўся захавальнікам і абаронцам Праваслаўнае Царквы ды Айчыны. Сёньня на небе, прад Пасадам Бога жывога малітвай і праведнасьцю захоўваеш нас. Таямніцай твайго жыцьця падзьвіжніка ўзрушаныя, клічам да цябе: Радуйся праведнік у Госпадзе, Дабраверны Пятро, абаронца на Ўкраіне веры Праваслаўнай і народу ўкраінскага.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.