Wednesday, July 13, 2011

СЬВЯТЫХ, СЛАЎНЫХ І ЎСЯХВАЛЬНЫХ АПОСТАЛАЎ ПЯТРА І ПАЎЛА

НА ВЯЛІКАЙ ВЯЧЭРНЯЙ

На “Госпада клічу” Вяршыры на 8, тон 2, Андрэя Піра

Якімі пахвальнымі вянкамі / увянчаем Пятра і Паўла, / падзеленых целам / і зьяднаных Духам, / якія стаяць першымі сярод Боскіх прадвесьнікаў? / Аднаго — як апосталаў правадыра, / іншага жа — як больш іншых папрацаваўшага. / Бо іх сапраўды годна / несьмяротнай славы вянкамі вянчае Хрыстос Бог наш, / які мае вялікую літасьць.
Якімі сьпевамі выдатнымі / апяём Пятра і Паўла? / Крылы Багапазнаньня, праліцеўшыя сусьвету канцы / і да Нябёсаў узьнёсшыеся, / рукі Эвангельля міла, / ногі пропаведзі ісьціны, / рэкі прамудрасьці, канцы Крыжа; / імі дэманаў пыху Хрыстос зрынуў, / маючы вялікую літасьць.
Якімі духоўнымі песьнямі / усхвалім Пятра і Паўла? / Зваяваўшыя бязбожнасьць і заўсёды вострыя / лёзы страшнага мяча Сьвятога Духу, / Рыму хвалебныя упрыгожваньні, / усяго сусьвету асалода, / Новага Запавету Богам пісаныя скрыжалі нярэчывыя, / якія на Сіёне Хрыстос абвясьціў, / меючы вялікую літасьць.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Яна манаха: Трохразовым пытаньнем: / “Пётр, ці любіш ты Мяне?” / трохразовае адрачэньне Хрыстос выправіў. / Таму і да таямніцы Ведаючай Сымон: / “Госпад, Ты усё ведаеш, усё ведаеш, / Табе вядома, што я люблю Цябе!” / Тады Выратавальнік да яго: / “Пасі авечак Маіх, пасі абраных Маіх, / пасі агнцаў Маіх, якіх Сваёю крывёй набыў Я ў выратаваньне!” / Яго малі, Богадобры Апостал, / дараваць нам вялікую міласьць.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Праз Цябе, Багародзіца, прарок Давыд стаў богаайцом, / у сьпевах Таму, хто вялікія рэчы дзеля Цябе учыніў, так пра Цябе прадказаў: / “Каралева стала па правай руцэ Тваёй.” / Ён явіў Цябе, як хадатайніцу і Маці Жыцьця, / бо ад Цябе захацеў прыняць цела і стацца чалавекам Хрыстос Бог, / каб аднавіць сатлеты прагнасьцю вобраз свой і знайсьці авечку, / заблукаўшую ў бяздоньні горнам, узяць яе на плечы, прынесьці да Айца і даць ёй месца разам зь нябёснымі сіламі, і збавіць, / Багародзіца, сусьвет у велічы і багацьці міласэрнасьці сваёй.
Уваход. Пракімен дня. І чытаньня сьвята:

1. Саборнага пасланьня сьвятога Апостала Пятра чытаньня

Браты, Дабраславёны Бог і Айцец Госпада нашага Ісуса Хрыста, што зь вялікай Сваёй міласьці адрадзіў нас праз уваскрэсеньне Ісуса Хрыста зь мёртвых да жывое надзеі, да спадчыны нятленнай, чыстай, неўвядальнай, захаванай на нябёсах вам, сілаю Божаю празь веру ахаваным на ратаваньне, якое гатова адкрыцца ў апошні час. З гэтага радуйцеся, пасмуткаваўшы цяпер крыху, калі трэба, ад розных спакусаў, каб выпрабаваная вера вашая сталася каштоўнейшаю за пагібельнае, хоць і вагнём прабаванае золата, на пахвалу і гонар і славу пры зьяўленьні Ісуса Хрыста, Якога, ня бачыўшы, любіце, і Якога, дагэтуль ня бачачы, але веруючы ў Яго, прымаеце з радасьцю нявымоўнаю і слаўнаю, дасягаючы нарэшце вераю вашаю выратаваньня душ
1 Пётр 1:3–9

2. Саборнага пасланьня сьвятога Апостала Пятра чытаньня

Любасныя, аперазаўшы сьцёгны розуму вашага, чуваючы, майце поўную надзею на падаваную вам мілату ў зьяўленьні Ісуса Хрыста. Як паслухмяныя дзеці, ня кіруйцеся ранейшымі пажаданьнямі, якія былі ў няведаньні вашым, а на прыклад Сьвятога, Які паклікаў вас, і самі будзьце сьвятыя ва усіх учынках; бо напісана “будзьце сьвятыя, бо Я сьвяты”. І калі вы называеце Айцом Таго, Які бяз увагі на асобы судзіць кожнага паводле дзеяў, дык са страхам праводзьце час вандраваньня вашага, ведаючы, што ня прахлым срэбрам ці золатам выкуплены вы зь марнага жыцьця, перададзенага вам ад бацькоў, а каштоўнай Крывёю Хрыста, як беспахібнага і чыстага Ягняці.
1 Пётр 1:13–19

3. Саборнага пасланьня сьвятога Апостала Пятра чытаньня

Любасныя, прашу вас! як прышэльцаў і вандроўнікаў, пазьбягаць цялесных пахацінстваў, што паўстаюць супроць душы, і жыць дабрадзейна сярод язычнікаў, каб яны за тое, за што клянуць вас, як ліхадзеяў, пабачыўшы добрыя дзеі вашыя, уславілі Бога ў дзень адведзінаў. Дык вось, упакорвайцеся усякаму людзкому начальству, дзеля Госпада: хай тое цару, як найвышэйшай уладзе, хай тое намесьнікам, як ад яго пасыланым на пакараньне злачынцаў і на заахвочваньне дабрачынцаў, — бо такая ёсьць воля Божая, каб мы, робячы дабро, замыкалі вусны невуцтву неразумных людзей, — як вольныя, а ня як тыя, што карыстаюцца воляю, каб прыхаваць зло, а як рабы Божыя. Усіх шануйце, братэрства любеце, Бога бойцеся, цара паважайце. Слугі, — з поўным страхам скарайцеся гаспадарам, ня толькі добрым і лагодным, але і суровым. Бо гэта спадобнае Богу, калі хто па сумленьні перад Богам, церпіць нягоды, пакутуючы несправядліва. Бо якая хвала, што вы церпіце, калі вас б'ЮЦЬ за правіны? А калі, робячы дабро і пакутуючы, церпіце, гэта даспадобы Богу, Бо вы на тое пакліканы; бо і Хрыстос пацярпеў за нас, пакінуўшы нам прыклад, каб мы ішлі сьлядамі Ягонымі: “Ня учыніў Ён ніякага грэху, і ня было падступства ў вуснах Ягоных”; і калі Яго ліхасловілі, Ён не ліхасловіў наўзаем: пакутуючы, не пагражаў; а аддаваў гэта Судзьдзі Справядліваму; Ён грахі нашыя Сам узьнёс Целам Сваім на дрэва, каб мы, адцураўшыся грахоў, жылі дзеля праўды: ранамі Ягонымі вы ацаліліся.
1 Петр 2:11–24

Вяршыры на ліціі, тон 2

Андрэя Ірусалімскага: Прыйдзі жа да мяне ў гэты дзень, / верных выдатны збор, / разам радасна складаючы хор, / дабрыні абраных ткачоў — Пятра і Паўла / належнай славай увянчаем, / бо яны, шчодра усім пасеяўшы слова, / тым і дабрыню Духу прымножылі; / і, быўшы парасткамі праўдзівай Вінаграднай Лазы, / гронку сьпелую для нас вырасьцілі, / вясельлям напаўняючую сэрцы нашы. / Засьпяваем жа да іх, / зь адчыненым тварам і чыстым сумленьнем прамаўляючы: / “Радуйцеся, збавіцелі ад неразумных спраў / і служэбнікі зьдзейсьненага ў розуме! / Радуйцеся, Творцы і Прамысьліцеля усяго абраньнікі ласкавыя! / Радуйцеся, падаўцы выгод і збаўцы ад задумаў падступных!” / Іх будзем маліць, ды хадатайніцтвуюць заўсёды / прад Стваральнікам сваім і Настаўнікам / мір трывалы сусьвету падараваць / і душам нашым вялікую міласьць.
Арсенія: Вучняў Хрыстовых і падмурак Царквы, / праўдзівыя слупы і падножкі / і трубы Богадухоўныя Хрыстовых вучэньняў і пакут, / вярхоўных Пятра і Паўла, / мы і увесь сусьвет, як абаронцаў сваіх усхвалім: / бо яны, прайшоўшы  ўсю прастору зямлі, / як плугам, пасеялі веру / і усім падаравалі Богапазнаньне, / вучэньне аб Тройцы выкладаючы. / О Пётр, камень і падмурак, / і Павел, судзіна абраная! / Вы — разам запрэжаныя валы Хрыстовы, / усіх прыцягнулі да Богапазнаньня: / народы, гарады і выспы, / і Жыдоў зноў да Хрыста узьвялі, / і моляць аб выратаваньні душаў нашых.
Гэрмана: Пётр, кіраўнік хвалебных Апосталаў, камень веры, / і Павел цудоўны, Сьвятых Цэркваў прамоўца і сьвяціла! / прад Боскім пасадам стоячы, / аб нас перад Хрыстом моліцеся.
Павел, вусны Госпада, догматаў падмурак, / некалі — ганіцель Ісуса Выратавальніка, / але цяпер сам сталы паршапасадным сярод Апосталаў, дабрадатны. / Таму невыказное ты убачыў, мудры, / узыходзячы да трэціх нябёсаў, і заклікаў: / “Прыйдзіце са мною, і не пазбавімся дабротаў!”
Тон 3. Яна манаха: Вышэйшага Ерусаліма грамадзяне: / камень веры, прамоўца Цэрквы Хрыстовай, / двойня Тройцы, сусьвету улоўнікі / у гэты дзень, пакінуўшы тое, што на зямлі, / у подзьвігу адышлі да Бога / і моляць Яго зь адвагай / аб выратаваньні душаў нашых.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Візантыйца: Усяхвальныя Апосталы, / вы, як у Эвангельлях прадракла Прамудрасьць Боская, / Слова Айца, вечна  знаходзячыся зь Ім, / пладаносныя гронкі, на галінах вашых носячы / гронку сьпелую і выдатную, / якую мы, праваслаўныя, смакуючы, / цешым густ да вясельля. / Пётр, камень веры, і Павел, хвала сусьвету, / зацьвердзіце статак, якой вы набылі / вучэньнямі вашымі!
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Дабрадатнаю мянуем Цябе, Багародзіца Дзева, / і славім Цябе мы, верныя, як належыць, — / град непахісны, сьцяну непераадольную, / цьвёрдую Заступніцу, / і прыстанак душаў нашых.

На Вершоўны Вершыры саматонныя, тон 1

Андрэя Кріцкага: Аб сувязі і жальбах тваіх па усіх гарадах / хто распавядзе, хвалебны апостал Павел? / Працы, змаганьня, дбаньні, / пакуты ў голадзе і спраге, / на холадзе і ў галізьне, / кошык і удары палкамі, / камянямі пабіцьце і падарожжы, / глыбіню, караблекрушэньня? / Гледзішчам ты зрабіўся дзеля Анёлаў і людзей. / Усё жа зьведаў ва умацаваўшым цябе Хрысьце, / каб мір набыць, у Хрысьце Ісусе, Госпаду тваім. / Таму мы молімся табе, / зьдзяйсьняючы памяць тваю зь вераю: / “Бесьперастанку малі аб выратаваньні душаў нашых!”
Верш: Па ўсёй зямлі праходзіць іхні гук, і па край сьвету словы іхнія. / Ён паставіў у іх жытло сонцу.
Пс 18:5
Аб сувязі і жальбах тваіх па усіх гарадах / хто распавядзе, хвалебны апостал Павел? / Або хто намалюе подзьвігі і працы твае, / якімі ты папрацаваў у Дабравесьці Хрыстовым, / каб усіх набыць і Хрысту прывесьці Царкву? / Але папытай, каб ёй захоўваць / добрае спавяданьне тваё / нават да апошняга уздыху, / Павел апостал і настаўнік Цэркваў!
Верш: Нябёсы прапаведуюць славу Божую, / і пра дзею рук Ягоных абвяшчае цьвердзь.
Пс 18:2
Сьвяцілы вялікія Цэрквы, / Пятра і Паўла усхвалім: / бо ярчэй сонцы зазьзялі яны на камені веры / і народы праменьнем пропаведзі ад недасьведчанасьці узьвялі. / Адзін да крыжа працьвічаны, / да Нябёсаў шэсьце зьдзейсьніў, / дзе ключы Уладарства ад Хрыста атрымаў. / Іншы жа, мячом абезгалоўлены / да Выратавальніка адыходзячы, / па годнасьці звышгодным мянуецца. / І абодва Ізраілю абвяшчаюць, / што ён на Самога Госпада несправядліва рукі падняў. / Таму малітвамі іх, Хрысьце Божа наш, / супраць нас паўстаўшых зваюй / і праваслаўную веру замацуй, / як Чалавекалюбца.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Яфрэма Карыя: Сьвята радаснае зазьзяла сёньня канцам зямлі: / усясьвятая памяць прамудрых і вярхоўных Апосталаў Пятра і Паўла; / таму і Рым таксама радуецца, сьвяткуючы. / Зь сьпевамі і гімнамі будзем сьвяткаваць і мы, браты, / гэты усяшаноўны дзень, сьпяваючы ім: / “Радуйся, Пётр Апостал, / праўдзівы сябар твайго Настаўніка, / Хрыста, Бога нашага! / Радуйся, Павел, усім любасны, / і прадвесьнік веры, і настаўнік сусьвету! / Як маючая адвагу / сьвятая двойня абраная, / Хрыста, Бога нашага маліце / аб выратаваньні душаў нашых!”
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Творца і Збавіцель мой, Усячыстая, / Хрыстос Гасподзь, / адбыўся зь улоньня Твайго, / у мяне, чалавека, апрануўшыся / і Адама ад старажытнага праклёну вызваліў. / Таму Табе, Усячыстая, / як Бога Маці і праўдзівай Дзеве / “Радуйся” клічам зь Анёлам не змаўкаючы: / “Радуйся, Уладарка, абарона, і покрыў, / і выратаваньне душаў нашых!”
На дабраславеньня хлябоў трапар Апосталам двойчы, і “Багародзіца дзева” адзін раз, і чытаньня.

Трапарь, тон 4

Найпершыя зь Апосталаў / і сусьветныя настаўнікі, / Уладара усяго маліце / мір сусьвету падаць / і душам нашым вялікую міласьць.

НА РАНІШНЯЙ

На “Бог Госпад” трапар Апосталам, двойчы.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Ад стагодзьдзяў патаемная / і Анёлам невядомая таямніца, / праз Цябе, Багародзіца, паказана жывучым на зямлі, / — Бог, увасабляючыйся ў незьлітным яднаньні двух сутнасьцяў, / і дзеля нас добраахвотна прыняўшы Крыж, — / ім Ён уваскрэсіў Адама першароднага / і выратаваў ад сьмерці душы нашыя.
Пасьля 1 Вершаслоўя сядальны, тон 8
Пакінуўшы лоўлю рыбы ў глыбіні марской, / зь Нябёсаў ты прыняў ад Айца / Боскае адкрыцьцё аб увасабленьні Слова, / і адважна зь вераю заклікаў да Творцы свайго: / “Ведаю Цябе, Сына Бога Адзінасутнага!” / Таму ты па годнасьці сапраўды зьявіўся каменем веры / і ахоўнікам ключоў дабрыні, Пётр Апостал. / Малісяпрад Хрыстом Богам / аб літасьці адпушчэньня грахоў / сьвяткуючым зь любоўю сьвятую памяць тваю.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Тон 1: Камень Цэрквы, усяхвальнага Пятра, / і абаронцы яе Паўла, сусьвету сець, / годна усхвалім, праваслаўныя, / як маючых Нябесныя ключы: / бо ад іх сусьвет адукавалася вераю ў Тройцу. / Слава Уславіўшаму вас; / слава Умацаваўшаму вас, / слава Падараваўшаму вас дзеля жыцьця вечнага.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Рукі Твае Боскія, / якімі Ты насіла, Дзева Найсьвяцейшая, / Стваральніка які увасобіўся па Сваёй дабрыні, працягнуўшы, / умалі Яго пазбавіць ад спакус, і запалу, і бед / нас, славячых Цябе зь любоўю і сьпяваючых: / “Слава Усяліўшамуся ў Цябе; / слава Народжанаму Табой; / слава Вызваліўшаму нас нараджэньнем ад Цябе.”

Пасьля 2 Вершаслоўя сядальны, тон 8

З Нябёсаў ад Хрыста прызначэньне атрымаўшы, / зьявіўся ты Сьвятла прадвесьнікам, / усіх дабрынёй вучэньнямі асьвяціўшы; / бо служэньне па літары Закона згладзіўшы, / ты верным пазнаньне Духу адкрыў бліскуча. / Таму і на трэція нябёсы годна быў падняты увысь, / і раю дасягнуў, Павел Апостал. / Маліся прад Хрыстом Богам / аб падарунку адпушчэньня грахоў / сьвяткуючых зь любоўю сьвятую памяць тваю.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Тон 4: Прамяністым зьзяньнем / вы як зоркі канцы зямныя адукоўваеце / вучэньнямі сьвятой пропаведзі, / у нябесныя таямніцы пасьвечаныя, Госпада Апосталы.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Гарачае заступніцтва ў бедах знаходзіўшымся, / і Дапамогу нашу, і з Богам прымірэньне, / дзякуючы Якой мы ад згубы пазбавіліся, / Багародзіцу, верныя, усхваляем.

Узьвялічваньня

Узьвялічваем вас, / Апосталы Хрыстовы Пётр і Павел, / увесь сусьвет вучэньнямі сваімі адукаваўшыя / і усе канцы зямлі да Хрыста прывёўшыя.

Псальмы абраныя

Нябёсы прапаведуюць славу Божую, і пра дзею рук Ягоных абвяшчае цьвердзь.
Пс 18:2
І праславяць нябёсы дзівосныя дзеі Твае.
Пс 88:
Замест бацькоў Тваіх будуць сыны Твае.
Пс 44:17а
Ты паставіш іх валадарамі на ўсёй зямлі.
Пс 44:17б
Бог над багамі, Гасподзь, прамовіў, і заклікае зямлю.
Пс 49:
Ад усходу сонца да захаду хай будзе праслаўлена імя Гасподняе.
Пс 112:3
Маланкі Ягоныя асьвятляюць сусьвет; зямля бачыць, і трымціць.
Пс 96:4
Нябёсы абвяшчаюць праўду Ягоную, і ўсе народы бачаць славу Ягоную.
Пс 96:6
Юдавы — уладыкі іхнія; князі Завулонавы, князі Нэфталімавы.
Пс 67:28б
Бог зацараваў над народамі.
Пс 46:
Грозны Бог у вялікім гурце сьвятых, грозны Ён усім, хто Яго атачае.
Пс 88:8
Скажэце народам: валадарыць Гасподзь!
Пс 95:10а
Абвяшчайце ў народах славу Ягоную, ва ўсіх плямёнах дзівосы Ягоныя.
Пс 95:3
Па ўсёй зямлі праходзіць іхні гук, і па край сьвету словы іхнія. Ён паставіў у іх жытло сонцу.
Пс 18:5
Скарыў нам народы і плямёны пад ногі нашыя.
Пс 46:4
Вялікі Гасподзь наш і вялікая моц Ягоная.
Пс 146:5а
Ён дае сілу і моц народу Свайму. Дабраславёны Бог!
Пс 67:36б

Пасьля Паліялея сядальны, тон 8

Зьяўляючыся вярхоўнымі зь вучняў, / сьвяцілы вялікія і сьветлыя, / Пятра усхвалім і прамудрага Паўла: / бо, празьзяўшы агнём Боскага Духу, / яны імглу памылкі папалілі цалкам, / таму і Вышэйшага Уладарства грамадзянамі годна зьяўляюцца, і дабрыні супасаднымі. / Таму мы заклікаем: / “Апосталы Хрыста Бога, / грахоў адпушчэньне папытаеце / сьвяткуючым зь любоўю сьвятую памяць вашу!”
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Як Усячыстая Нявеста Творцу, / як не спазнаўшая мужа Маці Збавіцеля, / як Ёмішча праўдзівае Суцяшальніка, Усяхвальная, / мяне, усьвядомлена стаўшага праўдзіва / беззаконьня кепскім жыльлём і цацкай нячысьцікам, / пасьпяшайся ад іх ліхадзейства мяне пазбавіць / і сьветлым прыстанкам дабрачыннасьці зрабі, Сьвятланосная Нятленная, / адгані воблакі запалу і Вышэйшага прычасьця зрабі годным / і сьвятла незгасальнага малітвамі Тваімі.
Сьцяпяна: 1 анціфон 4 тона.

Пракімен, тон 4

Па ўсёй зямлі праходзіць іхні гук, / і па край сьвету словы іхнія.
Верш: Нябёсы прапаведуюць славу Божую, / і пра дзею рук Ягоных абвяшчае цьвердзь.
Пс 18:2, 5
Усё, што дыхае: Верш: Хвалце Бога ў сьвятых Ягоных:
Евангельля ад Яна, пачатак 67.

Пасьля 50—й псальмы Вершыра, тон 6

Набожнасьці праўдзівых прапаведнікаў / і Цэрквы усясьветлыя зоркі / песьнямі пахвальнымі ушануем: / Пятра, камень веры, / і Паўла, праўдзівага настаўніка і служэбніка таямніц Хрыстовых. / Бо яны пакладалі ў сэрцы верных праўдзівае слова, / усім плоднасьць падаючае, / і моляць Хрыста Бога / аб выратаваньні душаў нашых.
Канона два, творы звышгоднага Яна Дамаскіна. Першы сьвятога Апостала Пятра, тон 4, зь ірмасам на 8: ірмас двойчы, трапары на 6. Другі – сьвятога Апостала Паўла: трапары на 6, тон 8.

Канон пзвышгоднага Яна Дамаскіна сьвятому апосталу Пятру, тон 4

Песьня 1

Ірмас: Няма Цябе падобнага, / услаўлены Госпад, / бо рукой дужаю пазбавіў Ты народ, / які набыў, Чалавекалюбца.
Усязьверхняга зь Апосталаў, / першапакліканага Андрэя брата, / у боганатхнёных песьнях / у гэты дзень годна апяём.
Адвечны, цябе прадведаўшы, / абумовіў, усядабрадзейны Пётр, / як заступніка Сваёй Царквы і прадстаяцеля.
Ні цела, ні кроў, але Айцец / натхніў цябе, Апостал, / багасловіць аб Хрысьце / як аб Сыне праўдзівым Бога Усявышняга.
Багародзічны: Гару сьвятую апяем, / вышэйшую думкі Калясьніцу, / Маці Бога і сапраўды Дзеву / і пасьля родаў.

Канон сьвятому апосталу Паўлу, яго ж, тон 8
Песьня 1

Ірмас: Пасечаны несякомае расьсек, / і угледзела сонца зямлю, якую не бачыла, / лютага ворага патапіла вада, / і непраходнае мора перайшоў Ізраіль, / і была сьпетая Песьня: / “Госпаду апяём, / бо Ён хвалебна праславіўся!”
Як наяўнае называючы не наяўнае, / Хрыстос Боскім розумам, Павел усядабрадзейны, / Сам ад матчынага улоньня цябе абраў / каб ты пранёс перад народамі / Боскае Яго Імя, / вышэйшае усякага імя: / бо Ён хвалебна праславіўся.
Узьвяшчаючы табе, Павел, / будучае зьзяньне набожнасьці / і ад памылкі ачышчэньне, / Хрыстос зьявіўшыся табе на горы маланкавобразным, / цялесны азмрочвае позірк, / але душу навучае Тройцы спазнаньнем: / бо Ён хвалебна уславіўся.
Абразаньне прыняўшы ў дзень восьмы / і змагар айцоўскіх паданьняў / ты, Павел, ад насеньня Жыдоў, калена Венеямінава сын, / і па законе фарысэям зьяўляючыся, / палічыў усё гэта за сьмецьцё і набыў Хрыста: / бо Ён хвалебна праславіўся.
Багародзічны: Чыстая Маці Бога Усятрымаючага, / ад царскага калена, Уладарка, якая адбылася / і адна Бога, над усімі ўладарнага, / нарадзіўшая па целе звышнатуральна, / ад бед мяне выратуй, Сыну Твайму сьпяваючага, / бо Ён хвалебна праславіўся.
Катавасія: Адчыню вусны мае, / і яны напоўняцца Духу, / і слова вымаўлю Царыцы Маці, / і зьяўлюся сьветла пераможным, / і апяю радасна Яе цуды.

Песьня 3

Канон 1
Ірмас: Не мудрасьцю, і сілаю, і багацьцем хвалімся, / але Табою, Айца Існасьцю Мудрасьцю, Хрысьце: / бо няма сьвятога, / акрамя Цябе, Чалавекалюбца.
Цябе дабрадзейнм абвясьцілі / усясалодкія вусны Хрыста Бога / і распарадчыкам верным Яго Царства. / Таму мы апяём цябе, Пётр Апостал.
На камяні твайго Багаслоўя / узьвёў Уладар Ісус Царкву непахісную, / у якой мы цябе, / Пётр Апостал, услаўляем.
Наколькі вышэй Анёлаў / Пётр, у целе жыўшы! / Бо сказаў Хрыстос Бог, што будзе ён судзьдзёй / і сусядзе разам зь Ім / пры Ягоным слаўным прышэсьці.
Багародзічны: Шлюбу не спазнаўшая, / Бога увасобленага насіўшая ва улоньні, / мяне запалу нападамі зьнясіленага замацуй: / бо няма, Усячыстая, акрамя Цябе, такой памагатай.
Канон 2
Ірмас: Ты — умацаваньне / зьвяртаючыхся да Цябе, Гасподзь, / Ты — сьвятло азмрочаным, / і Цябе апявае дух мой.
Ты камень у падмурку / душам верных паклаў, / шматкаштоўны, краевугольны, — / Выратавальніка і Госпада.
Павел усядабрадатны, хадатайнічай, / каб на падмурку тваім / была пабудаваная дабрачыннасьці / набожных сьветласьць.
Заўсёды сьмерць Ісуса / бязгрэшна ў целе тваім носячы, / зрабіўся годным ты, Павал, / праўдзівага жыцьця.
Багародзічны: У Табе прыстанак і сьцяну нашу, / усе мы, хрысьціяне, здабылі; / Цябе усхваляем не змаўкаючы, / шлюбу не спазнаўшая!

Іпакой, тон 8

Якая вязьніца не мела табе вязьнем? / І якая Царква не мае цябе прамоўцам? / Дамаск ганарыцца табою, Павал, / бо спазнаў, як ты быў спынены Сьвятлом; / Рым тваю кроў прыняў і ёю хваліцца, / але Тарс яшчэ больш радуецца / і зь любоўю пачытае твае палотны. / Пётр, камень веры, Павал, хвала сусьвету, / што выходзіць з Рыму, замацуйце нас.

Песьня 4

Канон 1
Ірмас: Гэта — Бог наш, ад Дзевы увасобіўшыся / і абагавіўшы нашу існасьць; / Яго асьпяваючы, мы заклікаем: / “Слава сіле Тваёй, Гасподзь!”
Цябе лаўцом людзей боскім / зрабіў, як абяцаў, Хрыстос, / табе першаму уручыўшы / Цэрквы Сваёй стырно.
Табою зьменшаны Падавец жыцьця Ісус, / і злучаць і дазваляць табе, Пётр, даў права, / да мяне ды будзь міласьцівы.
Памаліся старанна, Пётр, / ды адчыняцца палацы Хрыстовага Уладарства / для шануючых Боскую тваю памяць / зь верай, без сумненьняў.
Багародзічны: Уладарка, усімі апетая, Бога Маці, / мае думкі Тваімі хадайніцтвамі ачысьціўшы, / зрабі мяне шматплодным, Маці усіх Бога.
Канон 2
Ірмас: Сеў Ты на коняў — Апосталаў Тваіх, Гасподзь, / і узяў у рукі Твае цуглі іх, / і выратаваньнем зрабілася язда Твая / для сьпяваючых зь вераю: / “Слава моцы Тваёй, Пане!”
Напаў Саўл некалі, як леў, / спусташаючы люта Хрыстову Царкву, / але утаймаваны быў Боскім словам Агнца Боскага, / і статку, якое ён гнаў, / яму, як пастыру, уручаецца.
Той, каму мелася адукаваць сусьвет, азмрочваецца, / але Ананія да яго быў пасланы, / падаць яму душэўную асьвету і цялесную / з Боскай зьявы навучыўшыся, / што ён — сасуд Богам абраны.
Паўлам Дамаск ганарыцца па годнасьці: / бо зь яго, як некалі з раю, / адбыўся гэты водаў Боскіх крыніца найвялікшая / і усю зямлю шчодра Багапазнаньня напаіла.
Багародзічны: Зрынуў Гасподзь уладароў з пасадаў, / Дзева і Маці, як сказаў, / жадаючых жа Боскімі дабротамі напоўніў, зь вераю сьпяваючых: / “Слава моцы Тваёй, Госпад!”

Песьня 5

Канон 1
Ірмас: Атрымаўшы нас, абраны народ / Крывёю Тваёй, Гасподзь, / Твой мір падаруй нам, / у аднадумстве статку Тваё захоўваючы.
За любоў атрымаўшы адвагу прад Богам / годна зьдзіўленьне выклікаў / рыбак і невук, мілатой зрабіўшы / нечуваныя цуды.
Не золата ад Цябе, Хрысьце, прыдбаўшы, / ні срэбра, але дабрачыннасьць, / Боскі Апостал Твой / цудаў узбагаціўся сілай.
Умацоўваліся ногі і ступні кульгавых, / дзейсным тваім словам: / бо Духам Боскім зьдзяйсьняліся / нечуваныя справы.
Багародзічны: Увасобіўся Бог ад Цябе, Чыстая, / у Выяве Сваёй з плоцьцю злучаючыся, / але знаходзячыся не ў меншай меры / па Боскай існасьці бесьцялесным.
Канон 2
Ірмас: Адукуй нас наказамі Тваімі, Гасподзь, / і рукой Тваёю узьнесенаю / Твой мір падай нам, Чалавекалюбца.
Абраў ты, Павел, праўдзівую хвалу, / Крыж Цара Хрыста заўсёды носячы, / як знак перамогі, Апостал.
Для цябе жыцьцё — Хрыстос, / і сьмерць — набыцьцё найлепшае: / бо зь любоўю суўкрыжаваўся ты Укрыжаванаму за нас, / Павел хвалебны.
Радуйся ў Госпаду сапраўды, Павел годнашаноўны, / зь цела выйшаўшы і пасяліўшыся з Хрыстом, / жыцьцё падаючым Богам.
Багародзічны: Малі заўсёды Сына Твайго і Бога нашага, / не спазнаўшая шлюбу Марыя Чыстая, / ды пашле Ён нам, верным, міласьць.
Песьня 6
Канон 1
Ірмас: Усярэдзіне кіта прабыўшы тры дня, / Іёна прадвыявіў, Хрысьце, Цябе, Несьмяротнага, / як у зямных нетрах добраахвотна / мёртвым тры дня правёў.
Як у старажытнасьці, Хрысьце, рукой Тваёю / па вадзе крочыўшага Пятра ты выратаваў, / і мяне, патапляемага хваляваньнем цяжкіх спакус, / вызвалі ад іх, як Міласэрны.
Пакінуў ты, о Пётр, не наяўнае, / і праўдзіва наяўнага дасягнуў, / і як купец нейкі, відавочна набыў Хрыста — / жамчужыну каштоўную.
Ты перадаў сьмерці, усядабрадзейны Пётр / спакушаць дзёрзкасьць маючых вар'яцка Духа Усясьвятога, / аб Якім ты першым богасловіш, / спавядаўшы Яго праўдзіва Богам.
Багародзічны: Вышэйшае усякай істоты Слова Боскае / Ты нарадзіла нам увасобленым, / таму мы Цябе Багародзіцай / і вуснамі і душою абвяшчаем.
Канон 2
Ірмас: Я пралью малітву да Госпада / і Яму абвяшчу смуткі мае, / бо зла душа мая перапоўнілася / і жыцьцё мае да пекла наблізілася, / і малюся я, як Іёна: / “Ад пагібелі, Божа, выратуй мяне!”
Занядбаў ты усім прыемным, / уражаны любоўю да Уладара / і жаданьнем агульнага выратаваньня, / шлях сьведчаньні аб Ім абраўшы; / і цяпер за сусьвет малі, / о Павал дабрадзейны!
Як найпрыгажэйшы Уладару пераймальнік / і праўдзіва апрануўшыся ў Яго, / ты, Павал, усім для усіх зрабіўся, / каб усіх набыць і выратаваць людзей; / і выратаваў ты іх сапраўды, / улавіўшы для Хрыста сусьвету канцы.
Па годнасьці дараваў табе Хрыстос / грамадзянства на Нябёсах, Апостал Павал, / бо тут знаходзячагася граду / ты, дабрадзейны, не пажадаў, / верным зрабіўшыся служэбнікам / і распарадчыкам таямніцаў Ягоных.
Багародзічны: Не глядзеў на Цябе Гасподзь, / абнаўляючы існасьць маю, як Моцны, / вялікае стварыўшы, Бога Маці, / як Ты, Усячыстая, вымавіла, / і праз Цябе выратаваў мяне ад тленьня / Бог мой, як Міласэрны.

Кандак, тон 2

Непахісных і богамовячых прапаведнікаў, / вышэйшых зь вучняў Тваіх, Госпад, / Ты прыняў у асалоду выгод Тваіх і супакой; / бо працы іх і сьмерць прызнаў Ты вышэйшымі усякай ахвяры, / Адзін, дасьведчаны аб тым, што ў сэрцах.
Ікас: Зрабі ясным маю мову, Збаўца мой, / пашыр мае вусны і напоўні іх, / абудзі сэрца маё, / каб таму, што гавару, я прытрымліваўся / і, то, чаму вучу, сам перш выконваў: / бо усякі стваральнік і навучальнік, сказаў Ты, ён вялікі. / Бо калі я гавару і не дзею, / то апынуся як медзь звонкая. / Таму гаварыць належнае / і дзеяць карыснае мне даруй, / Адзін, дасьведчаны аб тым, што ў сэрцах.

Песьня 7

Канон 1
Ірмас: У пачатку Існуючае Адвечнае Слова / Зь Айцом і Духам, Сын Адзінародны! / Дабраслаўлёны Ты і узьнімаем, / Божа бацькоў нашых!
Каб спачуваньню Хрыстову / ты, Пётр, навучыўся пераймаць, / задумам Боскім дадзена табе / вытрымаць перад пакутамі Яго / буру адрачэньня.
Табе Хрыстос, як закліканаму першым / і вельмі палюбіўшаму, / як слаўнаму прадстаяцелю Апосталаў, / першаму зьяўляецца па уваскрэсеньні з памерлых
Трохразовае тваё выкрэсьлівае адрачэньне, / што было перад Яго пакутай, / трохразовым пытаньнем богавымоўным / пацьвярджае Уладар Сваю да цябе любоў.
Да Хрыста любові тваёй / прапаноўваў ты, Пётр сьведкай / усё, як Бог, дасьведчанае Слова, / таму Ён і уручае табе / найлюўлюбленае статак Свой.
Багародзічны: Ва улоньні зачаўшую ў целе Бога Слова, / перш стагодзьдзяў зазьзяўшае ад Айца, / будзем усёдабрадатнай клікаць, / як Маці усіх Бога.
Канон 2
Ірмас: На поле Дзеіры некалі / тыран паставіў печ для пакуты боганосьбітных: / у ёй тры хлопца ў песьнях славілі Адзінага Бога, / апявалі утрох і клікалі: / “Бацькоў нашых Божа, дабраслаўлёны Ты!”
Стаў пячаткам і вянком Апосталаў Тваіх, / закліканы пад канец часоў, Хрысьце, / але стараннасьцю усіх перасягнуўшы; / зь ім народ царкоўны сьпявае Табе: / “Бацькоў нашых Божа, дабраславёны Ты!”.
Хоць і падвергнуў перш ганеньню / Царкву Тваю Павел — вязень, / але рэўнасьць аб Табе пасьля / ранейшую дзёрзкасьць перасягнула. / Бо сабраў ён, Хрысьце, народы, сьпяваючыя: / “Бацькоў нашых Божа, дабраслаўлёны Ты!”
Ты, ад Іерусаліма усім прамаўляў Эвангельле, / ахапіўшы вакол усю зямлю, Павел, / нават да меж Ілірыка навучаючы, заклікаў: / “Бацькоў нашых Божа, дабраслаўлёны Ты!”
У захапленьні узьнесены, / трэцяга неба, усядабрадзейны, ты дасягнуў, / і, пачуўшы невыказныя словы, заклікаеш: / “Слава найвысокаму Айцу, / і Сыну, супасаднаму зьзяньню, / і Духу, пранізваючы верна Боскія глыбіні!”
Багародзічны: Як дождж на руно сышоў / Хрыстос Бог на Цябе, Дзева, / і Носячым цела ад Цябе адбыўся, / злучаючы перш падзеленае, / сьвет на зямлі і на Нябёсах падаючы, / бацькоў нашых Бог дабраслаўлёны!

Песьня 8

Канон 1
Ірмас: Усё носячы невымоўнай Тваёю сілай, Хрыстос, / сьвятых Тваіх хлопцаў у полымі Ты арасіў, сьпяваючых: / “Дабраслаўляйце, тварэньні Госпада, Госпада!”
“Расьцягнуць твае рукі / і прыцьцячаць цябе да крыжа”, — / Уладар, прадракаючы табе гэта, Пётр, / загадвае крочыць за Ім і усклікаць: / “Дабраслаўляйце, тварэньні Госпада, Госпада!”
Мілаты словам цуды творачы, / Энея, расслабленага цяжка / і Тавіфу памерлую узьняў ты, сьпяваючых: / “Дабраслаўляйце, тварэньні Госпада, Госпада!”
Пятру ачышчэньне язычнікаў адчыніўшы, / зьзяньнем Духу ачысьці думкі / і мне, Хрысьце, сьпяваючых: / “Дабраслаўляйце, тварэньні Госпада, Госпада!”
Багародзічны: Усясьвятая Дзева, Бога Слова нарадзіўшая ў целе, / душы маёй цемру Тваімі малітвамі разагнаўшы, / адукуй мяне, сьпяваючага: / “Дабраслаўляйце, тварэньні Госпада, Госпада!”
Канон 2
Ірмас: На гора сьвятой Праславіўшыся / і агнём у кусьце цярновым Майсею / Праўдзівай Дзевы таямніцу паказаўшага — / Госпада апявайце і узьнімаеце ва усе стагодзьдзі.
Злучыўся зь Любоўю сваёй Павал / і зьмяніўся выдатнай зьменай: / бо жыл не для сябе, ён, хвалебны, / але меў Цябе, Міласэрны, / жыўшым у сабе, на усе стагодзьдзі.
Заручыў ты, як нявесту, Царкву, / каб яе прадставіць Жаніху Хрысту: / бо нявестакіроўцам яе / зьявіўся ты, Павал боганосьбітны. / Таму яна славіць цябе ва усе стагодзьдзі.
Праславіўся ты подзьвігам найпрыгажэйшым / і, скончыўшы свой шлях законна, / да Хрыста, радуючыся, прыйшоў. / Таму ты, усяслаўны Павал, / вянкоў праўды зрабіўся годным.
Багародзічны: Радуйся, вогнявобразны Пасад Госпада! / Радуйся, Нявеста, шлюбу не спазнаўшая! / Радуйся, Дзева, Воблака, адкуль зазьзяла Сонца Праўды, / Якое мы узьнімаем ва усе стагодзьдзі.

Песьня 9

Канон 1
Ірмас: Цябе, усяслаўную Нявесту і Усясьвятую Багародзіцу, / якая нарадзіла Творцу усяго, / як бачнага так і нябачнага, / мы сьпевамі славім.
Твая звышбагатая дабрыня / усім абвяшчаецца годна, / бо нават цень твая, Пётр, / нямоглых пакуты праганяла; / таму мы цябе усяславім.
Багаборцы Сымона прарока, / летуценьнямі паднятага да вышыні нябеснай, / скінуўшы невымоўнай Боскаю сілай, Пётр / дабрадатным завецца.
Збавеньне ад грахоў / асьвета сэрца і радасьць духу / маленьнем тваім падай, / апяваючым  памяць тваю, Апостал.
Усё тваё, Пётр, напоўнена славы, / асьвячэньня і цудаў: / словы, мошчы, прах і Боскія ланцугі / якім людзі зь вераю і любоўю пакланяюцца.
Багародзічны: Бога зачаўшы ва улоньні, / Ты Маці Госпада завешся; / таму мы, верныя, па годнасьці / усхваляючы Цябе сугучна, / у песьнях славім.
Канон 2
Ірмас: Цяпер ужо цалкам не ў згадцы, / і не ў люстэрку Хрыстос яўляецца табе, / але наадварот, сузіраем тварам да твару, / адчыняючы табе дасканалае / пазнаньне Боскасьці.
Ты перасягнула законы існасьці, / зачаўшы Стваральніка і Госпада, / і сусьвету зрабілася дзьвярамі выратаваньня. / Таму мы Цябе, Багародзіца, / бесьперастанку славім.
Тваім пакланяемся ланцугам, / якія за Хрыста насіў ты, як ліхадзей; / язвы жа, Павел, абдымаем, / якія ты носіш на тваім / хвалебным і пераможным целе.
Цяпер вызваліўся ты, Апостал, / адыходзячы да заўсёды Жаданаму табе; / і зь Ім разам, як Яго служэбнік, знаходзячыся, / сваімі няспыннымі маленьнямі / цябе молячых да сабе прыцягні.
Цяпер ужо зусім не ў загадцы, / і не ў люстэрку Хрыстос яўляецца табе, / але насупраць, сузіраем тварам да твару, / адчыняючы табе дасканалае / пазнаньне Боскасьці.
Багародзічны: Ты, найсьвяцейшая Боская Маці, / хвалою Хрыстовым Апосталам была, / пакутнікам жа — славай і прарокам — падмуркам. / Таму мы, верныя, / усе Цябе, як павінна, славім.

Сьвяцільны

Апосталаў верх усё апяём — Пятра і Паўла, / сусьвету Боскія сьвяцілы, / прадвесьнікаў веры, багаслоўя трубы, / тлумачальнікаў догматаў, Цэрквы слупы / і зьнішчальнікаў памылак.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Вялікае і нечуваная таямніца / нараджэньні ад Цябе Хрыста, / абдараваная мілатой Богам / Юначка і Боская Маці — Дзева, / прарокі прадказалі, апосталы вытлумачылі, пакутнікі паспавядалі, / Анёлы жа яго апяюць / і людзі пакланяюцца.

На “Хваліце:” Вершыры на 4, тон 4

Калі Збавіцель з пытаньнем зьвярнуўся / да дванаццацімоўнаму хору Апосталаў: / “За каго людзі пачытаюць Мяне?” / Тады галоўны зь Апосталаў — Пётр, / зь нябёсаў дабрыню прыняўшы, / багасловячы абвясьціў і ясна вымавіў: / “Ты — Хрыстос, Сын Бога Жывога!” / Таму ён годна дабрадатным завецца, / як атрымаўшы звыш адкрыцьцё, / і злучаць і адпускаць ад пакараньня / прыняўшы уладу.
Ад Айца зьявілася Боскае Слова — Хрыстос — / “Кім вы Мяне лічыце?” — запытваў. / “Ты — Хрыстос, Сын Бога Жывога!” — / як усіх вусны тонам боганатхнёным / ты адразу вымавіў. / Таму і словы “Дабрадатны ты, Сымон, сын Іёны” / ва узнагароду атрымаў. / Бо славіць Бог Яго верна славячых, / і да атрыманьня узнагарод шчодра заклікае, / і цябе Ён скалой надзейнай, / Цэрквы апорай і падмуркам паклаў.
Звыш пакліканы, а не ад людзей! / Калі цемра зямная азмрочыла табе вочы цела, / выкрываючы нягоднасьці бязрадаснасьць, / тады Нябеснае сьвятло асьвяціла твае вочы разумовыя, / набожнасьці адчыняючы прыгажосьць. / Таму ты спазнаў пасылаючага сьвятло зь цемры, / Хрыста Бога нашага. / Яго молі выратаваць і адукаваць душы нашы.
Хрыстоў прадвесьнік, / хвалу Крыжа носячы, / ты ўсяжаданую Боскую любоў, / як злучаючы любячых зь Жаданым, / шчыра усяму упадабаў. / Таму і празваны быў вязьнем Хрыстовым, / выпрабаваньняў цяжар, як усясалодкую асалоду усякага абраўшы, / і каштоўнага вызваленьня удастоіўся, / каб знаходзіцца зь Уладаром тваім; / Яго молі / выратаваць і адукаваць душы нашы.
Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу.
Касьмы манаха: Усясьвятое Апосталаў сьвята / надышло ў Царква Хрыстову, / прыносячы выратаваньне усім нам. / І вось, пачаўшы таямніча апладыраваць, да іх засьпяваем: / “Радуйцеся, сьвяцілы знаходзячыся ў цемры, / зьяўляючыся праменьнем разумовага Сонца! / Радуйцеся, Пётр і Павал, / догматаў Боскіх падмуркі нязломныя, / сябры Хрыстовы, судзіны каштоўныя! / Паўстаньце пасярод нас нябачна, / дарункаў нярэчыўных робячы годнымі / усхваляючых ваша сьвята сьпевамі.
Цяпер і заўсёды, і на вякі вякоў. Амін.
Багародзічны: Багародзіца, Ты — Лаза праўдзівая, / узрасьціўшая нам жыцьця Плод; / Цябе умольваем: замаўляй, Уладарка, / зь Апосталамі і усімі сьвятымі / аб памілаваньні душаў нашых.
Славаслаўя вялікае, экценьня і водпуск.

НА ЛІТУРГІІ

Дабрадатныя: з канону апостала Пятра Песьня 3 на 4, і апостала Паўла Песьня 6 на 4.
Пракімен: Па ўсёй зямлі праходзіць іхні гук, і па край сьвету словы іхнія.
Верш: Нябёсы прапаведуюць славу Божую, і пра дзею рук Ягоных абвяшчае цьвердзь
Пс.18:5, 2
Апостал 2 да Карынфянаў, пач. 193.
Алілуя: І праславяць нябёсы дзівосныя дзеі Твае, Госпадзе, і праўду Тваю ў саборы сьвятых
Верш: Грозны Бог у вялікім гурце сьвятых, грозны Ён усім, хто Яго атачае
Пс. 88:6,8
Евангельля ад Мц, пачатак 67.
Прычасьнік: Па усей узямлі разышоўся голас іх, / і аж да канцоў сусьвету — словы іх.

Малітва

О усяслаўныя апосталы Пётр і Павал, душы за Хрыста паклаўшыя і крывёй вашай ніву Яго ўгнаеньнем напоўніўшыя! Пачуйце малітвы і павагу дзяцей вашых, цяпер зь скрухай у сэрцы прыносімыя. Бо мы беззаконьнямі азмрочаныя і таму бедамі, як хмарамі, акружаныя, ялеем жа дабрадзейнага жыцьця зусім згалелі. О моцныя! Панясіце немачы нашы, не адлучайцеся духам ад нас, ды не будзем адлучаныя да канца ад любові Боскай, але моцным заступніцтвам вашым абароніце нас, ды памілуе Гасподзь усіх нас дзеля малітваў вашых, рукапісаньні ж бязьмерных грахоў нашых ды вынішчыць і ды зробіць годнымі са усімі сьвятымі дабрадзейнага Уладарства і шлюбу Агнца Свайго, Якому належыць гонар, і Слава Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, і падзяка, і глыбокая пашана на вякі вякоў. Амін.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.