Saturday, June 11, 2011

АКАФІСТ УСЯСЬВЯТОЙ І ЖЫВАТВОРЧАЙ ТРОЙЦЫ

Кандак 1
Адвечны Цар вякоў і Гасподзь, усялякага бачнага і нябачнага тварэньня Стваральнік, Яму ж, у Тройцы Сьвятой праслаўленаму Богу, усякі чын нябесных, зямных і пякельных пакланяецца. Таму і мы, як хрышчоныя ў Трысьвятое імя Твае, калі і нягодныя, маем адвагу гэты сьпеў хваленьне прынесьці Табе. Ты ж, як Творца, Стваральнік і Судзьдзя наш, пачуй голас слуг Тваіх, і не аднімі міласьці Твае ад нас, ды з глыбіні душы так сьпяваем Табе: Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, памілуй нас, паўшае стварэньне Твае, дзеля імя Твайго Сьвятога!
Ікас 1
Архангелы і Анёлы, Пачаткі і Ўлады, Пасады і Ўладарства, стоячыя каля самога Пасаду Славы Тваёй, не выносяць бачаньня велічы дасканаласьці Тваёй. Шматвокія ж Херувімы і шэсьцікрылыя Серафімы, закрываючыя твары свая, дакладна з трапятаньнем і любові усклікаюць адзін да аднаго: Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты Гасподзь Саваоф! Нам належыць, бо прах і попел мы ёсьць, больш годнае захоўваць маўчаньне. Але, праз вялікую шчодрасьць, у сьвядомасьць і збаўленьне нам пададзеных, забыўчывымі і няўдзячнымі будучы, пераймаючы чынам вышэйшым, зь верай і любоўю сьпяваем:
Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты ёсьць Гасподзь наш, непазнаная дасканаласьці Вышыня і невымоўных таямніц Бездань!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, паўсюды прысутны і ўсё выконваючы, Адзіны і Нязьменны ўчора, сёньня і ва ўсе стагодзьдзі!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, усямагутны, называючы не бачнае як і бачнае, сыходзячы нават да пекла і зноў узыходзячы!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, выпрабоўваючы сэрцы і думкі чалавечыя, лічачы зоркі і ўсяму імёны даючы!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, усе шляхі Ягоныя праўдзівыя і любы лёс апраўданы разам і жаданы!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, пакладаючы грахі бацькоў на дзяцей, але і мілуючы і ўзнагароджваючы ўсе рады родаў!
Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, памілуй нас, паўшае стварэньне Твае, дзеля імя Твайго Сьвятога!


Кандак 2
Бачыўшы Цябе Ісая на Пасадзе высокім і ўзьнесеным, прамаўляў: О, грэшны я, бо чалавекам будучы і нячыстыя вусны маючы, і Госпада Саваофа бачыў вачамі маімі! Калі ж вугаль палаючы, прынесены Анёлам, датыкнуўся вуснаў ягоных, чыста ўславіў Цябе, Айца і Сына, і Духа Сьвятога, Адзінага Бога. Таму спалі, о Ўсясьвятая Тройца, полымем Боскасьці Тваёй і шматлікіх беззаконьняў нашых церні, ды чыстым сэрцам засьпяваем Табе: Алілуя!
Ікас 2
Розум непазнавальны зразумець жадаў найбольш вялікі прарок Майсей, кажучы: Пакажы мне твар Твой, ды разумна бачу Цябе! Ты ж адказваў яму: ззаду Мяне пабачыш, твар жа Мой не пабачыш ты. Бо не можа чалавек пабачыць твар Мой і жывы застацца. Нам жа, хоць мы і нягодныя, пажадаў паказаць Сябе ў асобе Адзінароднага Сына Твайго. Праз гэта удзячна сьпяваем:
Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты ёсьць Божа наш, Серафімаў любоў палымяная і Херувімаў сьвятая прамудрасьць!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, Нябесных Пасадаў вышэйшы Цар і прамірных Уладарстваў усяпраўдзівы Гасподзь!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, Вышэйшых Сілаў непераможная Цьвярдыня і Горных Уладаў ўсямагутны Ўладар!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, Архангелаў ўсярадаснае дабравесьце і Анёлаў няспынная пропаведзь!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, разумных Пачаткаў вярхоўны Пачатак, і ўсіх іншых нябесных чыноў дзяржаўны Ўладар!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, Адзіны маючы бесьсьмяротнасьць і жывучы ў Сьвятле Недасягальным, зь абранымі ж Тваімі, як зь сябрамі, тварам да твару размаўляючы!
Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, памілуй нас, паўшае стварэньне Твае, дзеля імя Твайго Сьвятога!
Кандак 3
Сілай невымоўнай магутнасьці Тваёй ўсё трымаючы, Словам непазнавальнай Прамудрасьці Тваёй усё будуючы, Духам вуснаў Тваіх усё ажыўляючы і радуючы, о Трысонечны Ўсятворца! Зьмерыў нябёсы і зямлю далоньню, носячы і сілкуючы ўсё тварэньне, усіх па імю называеш, і нішто не можа схавацца ад уладнага вока і позірку Твайго. Праз гэта са ўсімі вышэйшымі і ніжэйшымі сіламі, зь замілаваньнем прыпадаючыя, сьпяваем Табе: Алілуя!
Ікас 3
Маючы ўсялякае стварэньне пакорнае загаду Твайму, паўсюды пакідаеш сьляды Задуму і невымоўнай дасканаласьці Тваёй. Таму нябачную Тваю і паўсюды прысутную Сілу і Боскасьць, тварэньням даступныя, бачачы, са зьдзіўленьнем і радасьцю сьпяваем:
Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, уладарны Стваральнік бачных і нябачных тварэньняў, і багаты любоўю Будаўнік цяперашняга і будучага!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, з чатырох стыхій склаўшы тварэньне і чатырма часамі кола года вянчаўшы!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, загадаўшы сонцу сьвяціць днём, і месяцу зь зоркамі асьвятляць ноч!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, пасылаючы ветры са схованак, апранаючы нябёсы ў аблокі, пасылаючы дождж і расу для прахалоды ў сьпёку!
 Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, пераперазаўшы пагоркі радасьцю і даліны вясельлем, упрыгожыўшы краіны пасяленьнямі і вянчаючы палеткі калосьсем!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Божа наш, пасылаючы ежу птушанятам птушыным, надаючы пажыву ўсім зьверам зямным, і пакладаючы шчодрасьць Сваю на ўсе справы Свае!
Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, памілуй нас, паўшае стварэньне Твае, дзеля імя Твайго Сьвятога!
Кандак 4
Маючы ўнутры сябе буру ерасі, для душы згубную, другі Юда, Арый бяздумны, аддзяліў ад Цябе Сына Боская, Адзінага ад Усябоскай Тройцы. Мы ж падзяляем асобы Айца, Сына і Сьвятога Духа, але Айца, Сына і Сьвятога Духа Боскасьць, роўную сілай, супасадную веліч, сэрцам і вуснамі спавядаем, і Трысонечным сьвятлом у купелі хрышчэньня асьветленыя, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, Адзінаму Богу пакланяемся, сьпяваючы: Алілуя!
Ікас 4
Пачулі пастыры і настаўнікі Сьвятой Царквы Арыя, як лютага зьвера, што ўварваўся ў слоўны статак і крадучага авечак ад праўдзівага спавяданьня праваслаўнай веры, сышоўшыся на Нікейскім саборы, Богам, а не тварэньнем Хрыста спавядаўшы, і роўна Айцу Сына і Сьвятога Духа шануючы, гучна абвяшчалі:
 Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, Бог Айцец, Бог Сын, Бог Дух Сьвяты, Адзіны Праўдзівы Бог, а не тры бога!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, няствораны Айцец, няствораны Сын, няствораны Дух Сьвяты, Адзіны разам няствораны, а не тры асобна няствораныя!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, Айцец нараджаючы адвечнага Сына, Сын народжаны бесьцялесны ад Айца, Дух Сьвяты зь Яго ж ад веку сыходзячы, але не народжаны!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, Айцец, паклікаўшы нас зь нябыту, Сын, збавіўшы нас, паўшых, Крыжам Сваім, Дух Сьвяты, асьвячаючы і ажыўляючы ўсіх Сваёй мілатой!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, у духу, душы і целе нашых трохчастковую скінію на ўсяленьня Свае заснаваць пажадаўшы, і канчаткова разбурыць яе грахом не дапусьціўшы!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, знак Трыіснай Істоты Сваёй на ўсіх справах рук Сваіх, у сьвеце бачным і нябачным, паклаўшы!
Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, памілуй нас, паўшае стварэньне Твае, дзеля імя Твайго Сьвятога!
Кандак 5
Адвечная і Ўсядзейная Тройца, стварыўшы нас па ўзору і падабенству Твайму, запаведала тварыць прыемнае прад Табой. Мы ж, праклятыя, злую волю нашу палюбіўшыя, абяцаньні хрышчэньня адкінулі, узор Твой забруднілі. Цяпер жа зноў да Цябе прыбягаем і молімся, каб падаў нам мілату Тваю, вызваліў нас з рук ворагаў, бачных і нябачных, і выратуй нас, кіруючы лёсам нашым, ды ў вякі вякоў сьпяваем Табе: Алілуя
Ікас 5
Бачачы розум найвялікай дасканаласьці Тваёй і невымоўную дабрадзейнасьць да бедных сыноў Адама, бо ў Цябе, Трыадзінага Бога праўдзіва верачы, мёртвы духам ажыўляецца, апаганены сумленьнем ачышчаецца, гінуўшы ратуецца, удзячным розумам, удзячным сэрцам, удзячнымі вуснамі, Табой створанымі, схіліўшы калені, сьпяваем:
Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты ёсьць Бог наш, у Трыадзіным Савеце Тваім вырашыўшы стварыць чалавека, і ў цела ягонае, ад зямлі ўзятым, дыханьне жыцьця зь вуснаў Тваіх удыхнуўшы!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, узорам і падабенствам Тваім у асобе Адама ўсіх нас ушанаваўшы, і спадкаемцамі салодкага раю зрабіўшы!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, розумам вышэй усяго бачнага ўзьняўшы нас, і ўсё тварэньне зямное нам пад ногі скарыўшы!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, дрэва жыцьця ў ежу нам падаўшы і дарункам несьмяротнасьці нас абагаціўшы!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, прабацькоў нашых, пераступіўшых запавет, нават і пасьля грэхападзеньня не пакінуўшы, але спадзяваньнем выратаваньня абдараваўшы і прама ў Эдэм усяліўшы!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, вывеўшы нас зь улоньня маці нашай і мілатой Эвангельля пасьля нараджэньня асьвяціўшы!
Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, памілуй нас, паўшае стварэньне Твае, дзеля імя Твайго Сьвятога!
Кандак 6
Прапаведнік праўды і рупліўца Сьвятога імя Твайго, Ільля годны, пакліканы праз Анёла, устаў на гары Харыве. Быў жа дух моцны, раскідаючы горы, было трасеньне вялікае і полымя палячае, але не ў іх Цябе бачыў, і пасьля полымя голас прахалоды тонкай, і там Гасподзь. Пакрыў зноў твар міласьцю, зь вясельлем і страхам сьпяваў ён: Алілуя!
Ікас 6
Зазьзяла для адукаваньне ўсяго сусьвету зьзяньне Трысьветлай Боскасьці Тваёй, адагнаў ўсю памылковасьць ідалаў Ты, Трыадзіны Бог і Гасподзь. Увесь жа род чалавечы ад доўгай цемры язычніцтва ў цудоўнае сьвятло Эвангельля прывёў, якім асьветленыя, славім усядзяржаўны Задум Твой аб нас, сьпяваючы так:
Сьвяты, Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, да канца разбэшчанае грахом тварэньне водамі патопу зьнішчыўшы і ў асобе Ноя абнавіўшы ўвесь род чалавечы!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, адлучыўшы айца верных Аўраама ад зьмяшэньня моў і ў нашчадках ягоных праўдзівую Царкву заснаваўшы!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, вывеўшы людзей Сваіх зь Эгіпту, нагадаваўшы іх маннай у пустэльні і вывеўшы ў зямлю, напоўненую малаком і мёдам!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, узьняўшы Давыда, напоўніўшы Духам Сваім прарокаў і гэтым сярод Ізраіля веру ў абяцанага Збаўцу захаваўшы!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, палонам Бабілёнскім грэшных людзей Сваіх пакараўшы і, пасьля сканчэньня ягонага, зноў Ерусалім адрадзіць загадаўшы!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, Макавеяў у веры і паданьнях айцоў непахіснымі да сьмерці паказаўшы, і Царкву падзаконную, як нявесту, да прыхода ўпадабанага Жаніха, цэлай захаваўшы!
Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, памілуй нас, паўшае стварэньне Твае, дзеля імя Твайго Сьвятога!
Кандак 7
Жадаючы выявіць веліч любові і міласэрнасьці Тваёй да паўшага роду чалавечаму, калі надышоў канец часоў, паслаў Адзінароднага Сына Твайго, народжанага ад Дзевы, быўшых пад законам і па-за законам збавіць. Ён, пажыўшы на зямлі як чалавек і збавіўшы нас Крыжам Сваім, узьнёсься на неба, адтуль, выконваючы абяцаньне, паслаў нам Усясьвятога Духа Свайго, ды засьпяваем ўсе: Алілуя!
Ікас 7
Сапраўды дзіўны і новы паказаў цуд, дзівосны ў вышынях, Гасподзь, калі пасьля пасланьня Ўсясьвятога Духа на абраных вучняў і апосталаў, вывеў іх на пропаведзь усяму сусьвету, ды абвясьцяць вялікае імя Ўсясьвятой Тройцы і прывядуць усе народы ў послух веры. Праз гэта, дзівуючыся сіле і дзеі боганатхненных слоў іхніх, сьпяваем з радасьцю так:
Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, абраўшы нямоглых, слабых і згалелых сьвету, каб пасаромеліся моцныя, слаўныя і прамудрыя!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, натхніўшы незьлічоная хары мучанікаў, ды морам пакут і сьмярцей паказаўшых праўдзівасьць Эвангельля і сілу мілаты Хрыстовай!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, сэрца раўнаапостальнага Канстантына знакам Крыжа схіліўшы, і тым канец лютым ганеньням на хрысьціян паклаўшы!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, сямю Сусьветнымі Саборамі боганосных айцоў, як сямю слупамі, Царкву агарадзіўшы і ерасі тлятворнай непрыступнай зрабіўшы!
 Сьвяты ёсьць Гасподзь нас, богамудрымі настаўнікамі і вялікімі падзьвіжнікамі набожнасьці, як прасьветлым зоркам на небасхіле Царквы, зазьзяць дараваўшы!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, і ўладароў Кіеўскіх Аскольда, Вольгу і Ўладзіміра да сьвятла праўдзівай веры скіраваўшы, і тым ўсю Русь Кіеўскую ад спакусы паганства вызваліўшы!
Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, памілуй нас, паўшае стварэньне Твае, дзеля імя Твайго Сьвятога!
Кандак 8
Дзіўна і цудоўна каля дуба Мамўрыйскага пабачыў Цябе Аўраам ў выглядзе трох мужоў, як адзіны размаўляючых, кажучы: Гасподзь, калі атрымаў мілату прад Табой, не мінай слугу Твайго! Бо Тром, у Трох паказаных яму Асобах, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, Адзінаму ў сутнасьці Богу, да зямлі пакланіўся, сьпяваючы: Алілуя!
Ікас 8
Увесь ёсьць і заўсёды, не толькі магутнасьцю невымоўнай сілы Тваёй, але і багацьцем дзеючага задуму Твайго аб ўсялякім стварэньні Тваім. Нам жа, як кажа Сын Твой, і валасіны на галаве нашай палічаны ў Цябе, ды не адна зь іх не ўпадзе без волі Тваёй. Таму, спадзяваньне маючы на Задум Твой, зь адвагай і любоўю сьпяваем так:
Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты ёсьць Бог наш, пажадаўшы ўсяму роду чалавечаму падзяліцца на плямёны і народы, і кожнаму іх месца і час жыцьця вызначыўшы!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, Якім цары царуюць і моцныя пішуць праўду, захоўваючы абраных Сваіх, як зяніцу вока!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, ад Яго сыходзіць ўсялякая прамудрасьць і розум, усялякая крэпасьць і сіла, усялякае здароўе і дабрыня!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, наводзячы і спыняючы войны, вянчаючы перамогай правую зброю, няпраўду ж, у сярэдзіне ўсялякіх перамог, кідаючы ў разбурэньне!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, даючы знакі на нябёсах і на зямлі, пасылаючы полымя, язву і голад на людзей, каб не да канца адышлі ад шляхоў Тваіх!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, узносячы пакорлівых ад зямлі, каб пасадзіць з князямі людзей Сваіх, і скідаючы ганарлівых, каб не знайшлося месца ім!
Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, памілуй нас, паўшае стварэньне Твае, дзеля імя Твайго Сьвятога!
Кандак 9
Усялякае тварэньне, вышэйшае і зямное, няспынна славіць Цябе, адвечнага Творцу і Бога. На нябёсах адны, Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты, дзень і ноч сьпяваюць, іншыя ж венцы свае да падножжа ног Тваіх кладуць. На зямлі ж, са ўсім стварэньнем, мы, як упрыгожаныя ўзорам заўсёды існуючай славы Тваёй, да Цябе молімся і ад Цябе вялікай і багатай міласьці чакаем, сьпяваючы: Алілуя!
Ікас 9
Мудрацы прамудрыя шмат разьмяркоўваюць і працуюць думкай вывучаючы Таямніцу Ўсясьвятой Тройцы, але няздольныя разумець, як прыродай Адзіны ёсьць Бог у Трох жа дасканалых Асобах. Мы ж веруем дакладна ў гэта і спавядаем, таксама і не выпрабоўваем, і незьлічоныя даброты да нас кожнай з Трох Боскіх Асобаў добра ведаючы, зь верай і ўдзячнасьцю сьпяваем так:
Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, праведным судом Тваім ўсім нам у зямлю, ад якой узятыя мы, павернемся, і зноў у дзень уваскрэсеньня зь яе паўстаць загадаўшы!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, сонцу, месяцу і зоркам некалі зьмеркнуць, зямлі і ўсяму, што ёсьць на ёй, полымем зьмяніцца вызначыўшы, ды замест іх зьявіцца зямля і неба новыя, у іх жа праўда жыве!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, усталяваўшы дзень, у які ўстануць на суд ўсе плямёны і народы, ды атрымае кожны па справам сваім!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, маючы ў дзень судны сказаўшы праведнікам: Прыйдзіце дабраслаўлёныя Айца Майго, і атрымайце ў спадчыну Царства, прыгатаванае вам ад стварэньня сьвету!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, ад Яго ж не пакаяўшыся грэшнікі пачуюць тады са страхам: Адыходзьце ад Мяне, праклятыя, у полымя вечнае, прыгатаванае сатане і памагатым ягоным!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, абяцаўшы Царкву Сваю да канца сьвету непахіснай захаваць, і неадольнай ёй быць для брамы пякельнай!
Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, памілуй нас, паўшае стварэньне Твае, дзеля імя Твайго Сьвятога!
Кандак 10
Выратаваць жадаючы сьвет, зьявілася на рацэ Ярдан, Усясьвятая і Ўсядабраслаўлёная Тройца: Айцец ў голасе зь нябёсаў, сьведчачы аб упадабаным Сыне, Сын у выяве чалавечай, прымаючы Хрост ад слугі, Дух Сьвяты, сыходзячы на прымаючага Хрост у выглядзе галубіным. Таму ў імя Адзінага Бога, у Трох Асобах, Айца, Сына і Сьвятога Духа, навучыўшага адукоўваць Хрышчэньнем кожнага прыходзячага ў сьвет чалавека, сьпяваем: Алілуя!
Ікас 10
Уладар Адвечны, зьзяй сонцам Сваім на добрых і благіх, праведнікаў любячы, грэшнікаў мілуючы, бруд наш душэўны і цялесны мыючы, сялібу Сваю ў нас, нягодных слугах Тваіх, стварыць пажадай, зьнішчаючы нячыстыя думкі нашы, разбураючы нягодныя дзеі нашы, скіроўваючы вусны прамаўляць прыемнае прад Табой, ды чыстымі сэрцам і вуснамі, зь замілаваньнем, сьпяваем так:
Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, аб Ім жа апосталькі хор праўдзіва кажа, да Яго ж прарокаў сабор ісьціна кліча!
Сьвяты ёсьць Гасподзь наш, Яго ж полк мучанікаў боскай прыгажосьцю спавядае, і звышгодных войска Ўсясьвятое імя праслаўляе!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, аб Ім жа пустэльнікаў хор шматлікі заўсёды ўздыхае, аж Яго ж подзьвігі посьнікаў вянчаюцца!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, Яму ж сьвяціцелі і пастыры сьпеў удзячнасьці прыносяць, Ім жа сусьветныя настаўнікі ў выратаваньне наша багасловяць!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, прымі маленьне аб нас і мальбу ўсіх сьвятых, найбольш жа працягваючую рукі Свае да Цябе ў маленьні аб нас Дзеву Ўсячыстую!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, агарадзі нас Тваімі Анёламі сьвятымі, і адгані ад нас паднябесных нячысьцікаў злых!
Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, памілуй нас, паўшае стварэньне Твае, дзеля імя Твайго Сьвятога!
Кандак 11
Усялякі сьпеў зьнясільваецца, намагаючыся прынесьці належную падзяку Табе аб ўсіх і за ўсё, у Тройцы ўслаўленаму Богу. Бо не маецца ні розуму, здольнаму працягнуцца думкай да мноства шчодрасьці Тваёй да нас, ні слова, якім годна магу казаць я: Прыношу за ўсё, нам бачнае і нам пададзенае, Табе, Усясьвятая Тройца, падзяку ад нас, годнасьць і славу, якіх Ты Сама Тваёй веліччу годная і Табе жадана мець. Мы ж, пакланяючыся Табе, з пакорай і любоўю сьпяваем: Алілуя! 
Ікас 11
Як сьвятла падаўца Ты ў абяцаных Тваіх сьвяцільніках, нам, жывучым у цемры няведаньня аб будучым лёсе нашым зьявілася, удзячна спавядаючы і цяпер адзінага зь мілаты, Адзінародным Сынам Тваім абвешчаных, атрымаць жадаючы, у замілаваньні зь верай сьпяваем:
Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, прыгатаваўшы абраным Сваім даброты, якіх вока не бачыць, вуха не чуе, і якія на сэрца чалавеку не прыходзяць!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, Яго ж усе чыстыя сэрцам пабачаць, як ёсьць, і пазнаюць, як ад Яго саму сутнасьць пазнаньня!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, у Ім жа ўсе жадаючыя і патрабуючыя праўды атрымаюць вечнае насычэньне!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, ад Яго ж міратворцы, як пераймальнікі міратворчасьці Адзінароднага Сына Твайго, упадабанымі сынамі назавуцца!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, у Яго ж пакорлівыя атрымаюць у спадчыну зямлю, і жабракі духам атрымаюць бясконцае Царства!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, абяцаючы вечнае памілаваньне мілуючым і бясконцую радасьць плачучым!
Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, памілуй нас, паўшае стварэньне Твае, дзеля імя Твайго Сьвятога!
Кандак 12
Мілату Тваю ўсясільную падай нам, Усясьвятая Тройца. Прымі споведзь грахоў нашых прад веліччу славы Тваёй, паглядзі на подыхі нашы, пашлі нам духа замілаваньня і шчодрасьці, ды, ачышчаныя душой і сэрцам, удастоімся без асуджэньня сьпяваць да Цябе на зямлі, як сьпяваюць Анёлы на нябёсах: Алілуя!
Ікас 12
Апяваючы Тваю любоў да людзей, праслаўляем Цябе ўсе, Адвечная Тройца, веруем у Адзінага Бога Айца, Бога Сына і Бога Духа Сьвятога, іншага, апрача Цябе, Госпада не ведаем, да Цябе прыпадаем і Табе молімся, сьпяваючы:
 Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, будзь нам у выратаваньне, ды не спужаемся зла, і ў абарону жыцьця нашага, ды не спужаемся ніякага ворага!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, прыносячых пакаяньне грэшнікаў выратоўвай, выратоўвай таксама і нас шматгрэшных!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, памнажай усім міласьць Тваю, памнажай яе і на нас, і памілуй нас, бо нямоглымі ёсьць!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, падай нам час на пакаяньне і не асудзі нас на сьмерць са смакоўніцай бясплоднай!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, вызвалі нас ад спакусы, ад сьвецкага, плоці і сатаны нападаў, і ўмацуй у веры і любові да Цябе!
Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, удастой нас тварам да твару сузіраць Цябе, і ўвайсьці ў сьветлы палац Твой на шлюб Ягня!
Сьвяты, Сьвяты, Сьвяты ёсьць Гасподзь Бог наш, памілуй нас, паўшае стварэньне Твае, дзеля імя Твайго Сьвятога!
Кандак 13
О Ўсясьвятая, Жыватворчая, Непадзельная і Ўсядзеючая Тройца, Айцец, Сын і Дух Сьвяты, Адзіны праўдзівы Бог і Творца наш! Наша сёньняшняе прымі праслаўленьне, пашлі нам мілату і сілу зь вышыні Сьвятога Пасаду Твайго, ды, адкінуўшы ўсе запалы плоці, ва ўсялякай набожнасьці і чысьціні пражывём да канца дзён нашых, няспынна праслаўляючы Ўсясьвятое імя Твае і сьпяваючы: Алілуя!
(Кандак 13 сьпяваецца тройчы, потым – Ікас 1 кандак 1)

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.