8/21 траўня
Годная сьмерць гэтага сьвятога апостала і эвангеліста, - наперсьніка, нявіннага і умілаванага вучня Хрыстовага Яна Багаслова сьвяткуецца ў дваццаць шосты дзень верасьня месяца; пад гэтым лікам і зьмешчана яго жыцьцё. У цяперашні ж дзень зьдзяйсьняецца успамін ягонага сумленнага праху, водару і цудам зыходзіўшымі ад труны ягонай.
Калі сьвяты Ян Багаслоў дажыў да стогадовага узросту, шмат папрацаваўшы ў пашырэньні дабравесьця Хрыстовага, то разам зь сямю вучнямі сваімі выйшаў з горада Эфэсу і загадаў ім выкапаць яму крыжападобную магілу, у якой ён і прыгатаваўся памерці, лёгшы ў яе, яшчэ быўшы жывым (як апавядаецца пра гэта ў жыцьці ягонам). Хрысьціяне, якія жылі ў горадзе Эфэсе, пасьля сьмерці апостала, раскапалі магілу яго, аднак не знайшлі цела апостала; аплакаўшы ягоны годны спачын, яны вярнуліся ў горад і потым часта прыходзілі на магілу апостала і узносілі там руплівыя малітвы да Бога, заклікаючы сабе на дапамогу і малітоўную абарону прад Богам сьвятога Яна Багаслова, Пры гэтым кожны год у гэты дзень і месяц ад труны апостала зыходзіў як бы нейкі тонкі прах, што дзеяў вылячэньні. Вернікі зьбіралі гэты прах і лекавалі ім розныя хваробы і нямогласьці. Таму і увайшло ў звычай сярод вернікаў у гэты дзень, гэтак жа як і ў месяц верасень, усхваляць і праслаўляць сьпевамі гэтага вялікага дагаджальніка Боскага, умілаванага Богам больш усіх іншых сьвятых апосталаў. Па малітвах ягоных ды даруе і нам Гасподзь вылячэньне ў хваробах нашых душэўных і цялесных і ды удастоімся і мы быць прыемнымі і умілаванымі Хрысту Богу нашаму.
Пераклад “Беларускай Аўтакефаліі” паводле “Жыцьця сьвятых” сьвяціцеля Зьміцера Растоўскага
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.