Saturday, December 18, 2010

АКАФІСТ СЬВЯЦІЦЕЛЮ І ЦУДАТВОРЦУ МІКАЛАЮ, АРХІЯПІСКАПУ МІР ЛІКІЙСКІХ

Кандак 1
Вялікі Цудатворца і добры слуга Хрыстовы, усяму сьвету падаўшы каштоўнае міро і невычэрпнае мора цудаў, праслаўляю цябе любоўна, Сьвяціцель Мікалай; ты ж, як меючы адвагу да Госпада, ад усялякіх бед мяне вызвалі, ды засьпяваю табе: Радуйся, Мікалай, вялікі Цудатворца.
Ікас 1
Анёла вобразам, на зямлі жывучым паказаў цябе ўсяму стварэньню Стваральнік. Бо добраплодную дабрыню душы тваёй бачыўшы, усядабрашчасны Мікалай, навучыў усіх сьпяваць табе так:
Радуйся, ад улоньня маці ачышчаны; радуйся, нават да канца асьвячоны.
Радуйся, нараджэньнем сваім бацькоў зьдзівіўшы; радуйся, сілу душэўную адразу па нараджэньні выявіўшы.
Радуйся, сад зямлі абетаванай; радуйся кветка Богам пасаджаная.
Радуйся, лаза добрая вінаградніку Хрыстовага; радуйся, дрэва плод цудаў нараджаючае ў раю Ісуса.
Радуйся, корань райскай расьліны: радуйся, міро водару Хрыстовага.
Радуйся, бо табой суцяшаецца рыданьне; Радуйся, бо табой радасьць прыносіцца.
Радуйся, Мікалай, вялікі Цудатворца.
Кандак 2
Бачачы твайго міра крыніцу, богамудры, адукоўваемся душмі і целамі, дзіўнага цябе міропадаўца жыватворчага, Мікалай, разумеючы: бо цуды як ваду, мілатой Боскай праліваеш, поіш верна сьпяваючых Богу: Алілуя.
Ікас 2
Розуму неадукаванаму распавядаючы аб Сьвятой Тройцы, быў сапраўды ў Нікеі са сьвятымі айцамі абаронцам спавяданьня праваслаўнае веры: бо роўным Айцу Сына спавядаў ты, суісным і супасадным, Арыя ж бяздумнага выкрываў. Праз гэта верныя навучыліся апяваць цябе:
Радуйся, вялікі слуп набожнасьці; радуйся, вернікаў горад абарончы.
Радуйся, цьвёрдае Праваслаўя ўмацаваньне; радуйся, годнае Ўсясьвятой Тройцы спавяданьне і праслаўленьне.
Радуйся, Сына спавядаўшы роўным па годнасьці Айцу; радуйся, Арыя шалёнага ад Сабору сьвятых атагнаўшы.
Радуйся, ойча, айцоў слава цудоўная; радуйся, усіх богамудрых прамудрая дабрыня
Радуйся, палымяныя словы прамаўляючы; радуйся, добры статак свой навучаючы.
Радуйся, бо табой вера сьцьвярджаецца; радуйся, бо табой ерась перамагаецца.
Радуйся, Мікалай, вялікі Цудатворца.
Кандак 3
Сілай, цябе зь вышыні дадзенай, усялякія сьлёзы асушыў на тварах моцна смуткуючых, боганосны ойча Мікалай: бо патрабуючым зьявіўся сілкавальнікам, у бурным моры вандруючым добры памагаты, хворым вылячэньне і ўсім добрым памагатым паказаў сябе, сьпяваючым Богу: Алілуя.
Ікас 3
Маеш сапраўды, ойча Мікалай, зь Нябёсаў песьню цябе апяваючую, а не ад зямлі. Бо як здолее нехта зь людзей тваёй сьвятасьці веліч апець? Але мы, любоўю тваёй пераможаныя, сьпяваем табе так:
Радуйся, вобраз агнцаў і пастыраў; радуйся, сьвятое ачышчэньня нораваў.
Радуйся, дабрадзейнасьці вялікай ёмішча; радуйся, годнае і чыстае жыльлё сьвятасьці.
Радуйся, сьвяцільнік усясьветлы і ўсімі любімы; радуйся, залатое сьвятло зорнае і бязгрэшнае.
Радуйся, годны Анёлаў суразмоўнік; радуйся, людзей настаўнік добры.
Радуйся, правіла веры набожнае; радуйся, прыклад пакоры духоўнай.
Радуйся, бо табой ад запалаў цела вызваляемся; радуйся, бо табой салодкасьцю духоўнай напаўняемся.
Радуйся, Мікалай, вялікі Цудатворца.
Кандак 4
Бура неразуменьня ахінае розум мой, як годна апець цуды твае, сьвяты Мікалай. Бо нічога няздольны я стварыць, нават каб і шмат моваў ведаў і прамаўляць пажадаў. Але мы дзівоснаму Богу, у табе праслаўленым, адважваемся сьпяваць: Алілуя.
Ікас 4
Чуючы, богамудры Мікалай, блізкія і далёкія людзі веліч цудаў тваіх, як па паветру лёгкімі добрымі крыламі насіўшыя цябе на дапамогу бядуючым, хутка ад іх пазбаўляючы ўсіх, сьпяваючы да цябе так:
Радуйся, пазбаўленьне ад смутку; радуйся, падаўца дабрыні.
Радуйся, ад незьлічоных бед збаўляючы; радуйся, жаданых дабротаў падаўца.
Радуйся, хуткі суцяшальнік у бядотных; радуйся, страшнае пакараньне крыўднікаў.
Радуйся, цудаў бяздоньне, Богам дадзенае; радуйся, скрыжалі закону Хрыстовага, Боганапісаныя.
Радуйся, моцная ўпаўшых уздымаючы; радуйся, сьцьверджаньне стоячых у праўдзе.
Радуйся, бо табой усялякая няпраўда выкрываецца; радуйся, бо табой усялякая праўда збываецца.
Радуйся, Мікалай, вялікі Цудатворца.
Кандак 5
Пуцяводнай зоркай зьявіўся ты, выратоўваючы па мору плаваючых. Хутка лютая сьмерць пагражала ім тады, каб ты не прыйшоў да заклікаючых цябе на дапамогу, Цудатворца сьвяты Мікалай. Бо ўжо годна нячысьцікаў лятаючых і караблі патапіць жадаючых зваяваў і адагнаў. Верных жа так навучыў сьпяваць ратуючаму табой Богу: Алілуя.
Ікас 5
Бачачы юначак, на шлюб нягодны праз жабрацтва падрыхтаваных, выявіў тваю вялікую да бедных міласэрнасьць, сьвяты ойча Мікалай, калі іх старому бацьку ноччу тры вузялка золата таемна падаў, вызваляючы яго зь дочкамі ад падзеньня грахоўнага. Праз гэта пачуй ад усіх сьпеў такі:
Радуйся, міласэрнасьці вялікай скарб; радуйся, думка аб людзях добрая.
Радуйся, ежа і радасьць да цябе прыходзячых; радуйся, вечны хлеб патрабуючых.
Радуйся, багацьце, на зямлі бедна жывучым Богам дадзенае; радуйся, хуткая жабракам дапамога.
Радуйся, хутка жабракоў малітвы чуючы; радуйся, смуткуючых прыемнае суцяшэньне.
Радуйся, трох юначак нявінных выратавальнік; радуйся, чысьціні руплівы захавальнік.
Радуйся, надзея безнадзейных; радуйся, усяго сусьвету асалода.
Радуйся, Мікалай, вялікі Цудатворца.
Кандак 6
Прапаведуе ўвесь сьвет цябе, сьвяты Мікалай, хуткую ў бедах дапамогу, як здольнага ў адзіны час дапамагаць па зямлі вандруючым і па мору плаваючым, збаўляючы, вызваляючы, разам усіх ад злога захоўваючы, сьпяваючых Богу: Алілуя.
Ікас 6
Зазьзяла сьвятло жыватворнае, збаўленьня нясучы ваяводам, несправядлівую сьмерць прыняць павінным, цябе, добры пастыр Мікалай, заклікаючым, тады хутка зьявіўся ў сьне цару, напужаў яго, гэтых жа невінаватых непашкоджанымі адпусьціць загадаў. Праз гэта зь імі разам і мы ўдзячна сьпяваем цябе:
Радуйся, старана заклікаючых цябе дапамога; радуйся, ад несправядлівага пакараньня збаўляючы.
Радуйся, ад несправядлівага нагавору ахоўваючы; радуйся, нягодныя разбураючы рады.
Радуся, як павуціньне ілжу парваўшы; радуйся, абвяшчаючы слова праўды.
Радуйся, невінаватых ад аковаў збаўляючы; радуйся, і мёртвых ажыўленьне.
Радуйся, выканаўца праўды; радуйся, зьнішчальнік няпраўды.
Радуйся, бо табой невінаватыя збаўлены ад мяча; радуйся, бо табой насалоджваецца сусьвет.
Радуйся, Мікалай, вялікі Цудатворца.
Кандак 7
Жадаючы блюзьнерскі ерэтычны адагнаць смурод, міром сапраўды духмяным, таямнічае зьявіўся ты, Мікалай; людзей мірлікійскіх выратаваш і ўвесь сусьвет сваім добрым міром напоўніў. І ад нас таксама блюзьнерскі грахоўны смурод адгані, ды прыемна Богу засьпяваем: Алілуя
Ікас 7
Цябе як новага Ноя, настаўніка каўчэгу выратавальнага разумеем, ойча сьвяты Мікалай, буру ўсіх злых разганяючы кіраваньнем сваім, цішыню ж Боскую прыносячага сьпяаючым так:
Радуйся, у запале ціхі прыстанак; радуйся, тонучых вядомы ратавальнік;
Радуйся, па марах плаваючых добры кіроўца; радуйся, буры марскія супакаіваючы.
Радуйся, выратаваньне захопленых віхрам; радуйся, цяпло захопленых марозам.
Радуйся, зьзяньне, цемру смутку разганяючае; радуйся, сьвяціла, усе канцы зямлі асьвячаю.
Радуйся, ад бяздоньня грахоўнага людзей збаўляючы; радуйся, у бяздоньне пякельнае сатану кідаючы.
Радуйся, бо табой адважна бяздоньня міласэрнасьці Боскай заклікаем; радуйся, бо табой ад гневу патопу збаўляемся, мір з Богам атрымліваем.
Радуйся, Мікалай, вялікі Цудатворца.
Кандак 8
Дзіўны цуд атрымліваюць прыходзячыя да цябе, праведны Мікалай, сьвятая твая царква, бо ў ёй і малое маленьне прыносячыя, ад вялікіх хвароб атрымоўваюць вылячэньне, у Богу спадзяваньне на цябе маюць, праўдзіва сьпяваючыя: Алілуя.
Ікас 8
Увесь усім сапраўды дапамога, богасносны Мікалай, і сабраў разам усіх прыходзячых да цябе, як вызваліцель, сілкавальнік і лекар хуткі ўсім зямным, на праслаўленьне ўсе прагнуць сьпяваць табе так:
Радуйся, крыніца, ад усіх хвароб пазбаўляючая; радуйся, моцна пакутуючым дапамога.
Радуйся, зарніца, у ночы грахоўнай блукаючым; радуйся, раса нябесная, у сьпякоце працуючым.
Радуйся, падаўца патрабуючым добрае ўладкаваньне; радуйся, рыхтуючы просячым дастачу.
Радуйся, шматлікія просьбы выконваючы; радуйся, старым сілы абнаўляючы.
Радуйся, выкрывальнік шматлікіх, што адышоўшых ад шляху праўдзівага; радуйся, слуга верны таямніц Боскіх.
Радуйся, бо табой зайздрасьць патаптаная; радуйся, бо табой набожнае жыцьцё выконваецца.
Радуйся, Мікалай, вялікі Цудатворца.
Кандак 9
Усялякія хваробы вылечы, вялікі нас абаронца Мікалай, распаўсюджваючы добрае лекаваньне, што цешыць душы нашы, сэрцы весяліць усіх старана да дапамогі тваёй прыбягаючых, Богу ж сьпяваючым: Алілуя.
Ікас 9
Думкі мітусьлівыя нягоднікаў бачым табой пасаромленымі, богамудры ойча Мікалай. Бо блюзьнера Арыя, падзяляючага Боскасьць, і Савелія, зьмяшаўшага Сьвятую Тройцу, перамог, нас жа ў Праваслаўі ўмацаваў. Праз гэта сьпяваем табе так:
Радуйся, шчыт, абараняючы праваслаўе; радуйся, меч, сякучы нягоднасьць.
Радуйся, настаўнік Боскіх пастановаў; радуйся, зьнішчальнік богасупраціўных вучэньняў.
Радуйся, лесьвіца, Богам сьцьверджаная, ёй жа ўзыходзім да нябёсаў; радуйся, пакрыў, Богам дадзены, ім жа пакрываюцца шматлікія.
Радуйся, бяздумных адукаваўшы сваімі словамі; радуйся, лянотных узьняўшы тваім жыцьцём.
Радуйся, сьвятло запаветаў Боскіх нязгаснае; радуйся, прасьветлы прамень водпуску Гасподняга.
Радуйся, бо вучэньням тваім сякуцца ерэтычныя галовы; радуйся, бо табой верныя ўдастойваюцца славы.
Радуйся, Мікалай, вялікі Цудатворца.
Кандак 10
Жадаючы душу выратаваць, плоць сваю духу сапраўды скарыў, ойча наш Мікалай, бо найперш маўчаньне і змаганьня зь думкамі грахоўнымі, да дзеі богадумнасьці прыклаў ты. Богадумнасьцю ж розум дасканалы атрымаў, якім адважна з Богам і Анёламі размаўляў, заўсёды сьпяваючы: Алілуя.
Ікас 10
Сьцяной ёсьць патрабуючым, дабрашчасны Мікалай, цуды твае для ўсіх да абароны тваёй прыбягаючым. Таму і нас, у набожнасьці нямоглых, ад жабрацтва, бяды, хваробы і патрэбаў розных вызваляй, сьпяваючых табе зь любоўю так:
Радуйся, ад галечы вечнай вызваляючы; радуйся, багацьце нятленнае падаючы.
Радуйся, хлеб жыцьця для жадаючых праўды; радуйся, піцьцё невычэрпнае жадаючым жыцьця.
Радуйся, ад мяцяжу і вайны ахоўваючы; радуйся, ад вязьніцы і палону вызваляючы.
Радуйся, слаўны ў бедах ахоўнік; радуйся, вялікі пры нападах абаронца.
Радуйся, шматлікіх ад сьмерці выратаваўшы; радуйся, незьлічоных непашкоджанымі захаваўшы.
Радуйся, бо табой злой сьмерці грэшнікі пазьбягаюць; радуйся, бо табой Жыцьцё Вечнае атрымліваюць прыносячыя пакаяньне.
Радуйся, Мікалай, вялікі Цудатворца.
Кандак 11
Сьпеў Усясьвятой Тройцы лепш іншых прынёс ты, сьвяты Мікалай, розумам, словам і справа  й. Бо шматлікімі выпрабаваньнямі праваслаўныя запаветы зразумеў; верай, надзеяй і любоўю навучая нас у Тройцы Адзінаму Богу сьпяваць: Алілуя.
Ікас 11
Сьветлым нязгасным праменьнем у змроку жыцьця жывучым бачым твае, Богам абраньне ойча Мікалай. Бо зь нярэчывым сьветам анёльскім размаўляеш аб няствораным Траістым сьвятле, верных жа душы адукоўваеш, сьпяваючым табе так:
Радуйся, зьзяньне Траістага сьвятла; радуйся, дзяньніца незаходзячага Сонца.
Радуйся, сьвечка, Боскім полымем запаленая; радуйся, бо згасіў полымя сатанінскае нягоднасьці.
Радуйся, сьветлая пропаведзь праваслаўя; радуйся, добразычлівае зьзяньне сьвятла эвангельскага.
Радуйся, маланка, ерасі папаліўшая; радуйся, гром, жахаючы спакушаючых.
Радуйся, настаўнік праўдзівага розуму; радуйся, праява розуму таямнічага.
Радуйся, бо табой патаптанае пакланеньне ідалам; радуйся, бо табой навучыўшы пакланяцца Творцы ў Тройцы.
Радуйся, Мікалай, вялікі Цудатворца.
Кандак 12
Мілату, дадзеную табе ад Бога, усьведамляючы, радасна тваю памяць сьвяткуем, прыслаўны ойча Мікалай, і да цудоўнай абароне тваёй усё душой прыбягаем. Прыслаўных жа тваіх дзеяў, як жвіру марскога і шматлікасьці зорнай палічыць няздольныя, зьдзіўленьнем ахінутыя, сьпяваем Богу: Алілуя.
Ікас 12
Апяваючы твае цуды, праслаўляем цябе, усяхвальны Мікалай. Бо ў табе Бог, у Тройцы праслаўлены, дзіўна праславіўся. Але яшчэ і шматлікія псальмы і сьпевы, ад душы складзеныя, прыносім цябе, Цудатворца сьвяты, нягодныя апець годнасьць цудаў тваіх, ім жа зьдзіўлены, сьпяваем да цябе так:
Радуйся, Цара царуючых і Ўладара ўладароў служыцель; радуйся, Яго служыцеляў нябесных сужыцель.
Радуйся, верным людзям дапамога; радуйся, роду хрысьціянскага ўзвышэньне.
Радуйся, сьвята перамогі; радуйся, венцаносца годны.
Радуйся, усіх узор усёй дабрадзейнасьці; радуйся, усіх прыбягаючых да цябе шчыт моцны.
Радуйся, у Богу і Багародзіцы ўсё наша спадзяваньне; радуйся, здароўе целаў нашых і душаў выратаваньне.
Радуйся, бо табой ад вечнай сьмерці вызваляемся; радуйся, бо табой бясконцага жыцьця ўдастойваемся.
Радуйся, Мікалай, вялікі Цудатворца.
Кандак 13
О прысьвяты і прыцудоўны ойча Мікалай, суцяшэньне ўсіх смуткуючых, сёньняшняе наша прымі прынашэньне і вымалі ў Госпада для нас ад пекла выратаваньне, прыемнымі Яму тваімі малітвамі, ды з табой засьпяваем: Алілуя.
(Апошні кандак сьпяваем тройчы, потым – 1 ікас і 1 кандак)
Пераклад на беларускую мову “Беларуская Аўтакефалія”

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.