сьвяціцель Мікалай (Веліміровіч)
Сьветлае сьвята – Пакрыў Усясьвятой Багародзіцы! Ён сьведчыць нам пра вялікую славу, якой увянчана Найсьвяцейшая Боская Маці на нябёсах. У гэты дзень Яна зьявілася ў нябеснай славе і людзі убачылі яе і усьцешыліся. Яна трымала ў руках цудоўны пакрыў, каб паказаць, як Яна пакрывае ад усякага зла і абараняе людзей. Падвойная радасьць для нас у гэтым сьвяце, адна ў тым, што мы бачым вялікую праведніцу і пакутніцу ў зямным жыцьці, увянчаную такой нябеснай славай, а іншая, што Яна, знаходзячыся на нябёсах, уважліва клапоціцца пра хрысьціян, аб спадкаемцах Сына Яе і Бога.
І калі Яна цешыць нас Сваёй абаронай, Сваімі прыходамі, і раней і зараз і заўсёды, павінны і мы, браты, Яе цешыць. Мы сапраўды можам прынесьці радасьць Усясьвятой Багародзіцы. Вы пытаеце як?
Калі мы верым у Сына Божага і Сына Дзевы Марыі, мы цешым Багародзіцу.
Калі мы любім Яго, бо Яна любіць нас, мы цешым Багародзіцу.
Калі мы выконваем запаведзі Хрыстовы, гэтым мы цешым Тую, Якая нарадзіла Госпада Хрыста.
Калі мы каемся ў сваіх грахах, Яна цешыцца зь анёламі і усімі нябеснымі сіламі Божымі. Бо сказаў Гасподзь – “На нябёсах болей радасьці будзе за аднаго грэшніка, які каецца, чым за дзевяноста дзевяцёх праведнікаў, якія ня маюць патрэбы ў каяньні.” (Лк. 15:7)
Але калі мы грашым і не каемся мы абражаем Усячыстаю Маці Боскую і абражаем сьветлых Божых анёлаў і усе праведныя нябёсы. Што нам карысьці ад сьвяткаваньня? Што нам карысьці ад малітоўных збораў і духоўнага сьпеву? Гасподзь глядзіць не на вусны, а на сэрца, і калі Ён прыйдзе судзіць сьвет, будзе судзіць не гаворкі, а сэрца. Калі нячыстымі будуць нашы сэрцы, адпрэчыць нас, а калі знойдзе нашы сэрцы чыстымі, напоўненымі літасьці і любоўю, прыме нас у Сваёй вечнае Царства. Таму сказаў старазапаветны мудрэц: “Больш за ўсё запаветнае захоўвай сэрца тваё; бо ў ім — крыніца жыцьця” (Выс. 4:23). Калі згніе сярэдзіна дрэва, ці доўга пражыве дрэва? А чалавечае сэрца гніе ад граху і калі згніе, то чалавек ператвараецца ў цень чалавека і вядзецца па зямлі, пакуль зусім не зьнікне.
Ды не будзе такога зь вамі, браты мае, ды не ператворыцеся ў цені, але застаняцеся людзьмі Божымі, а калі вы людзі Боскія, то і спадкаемцы Царства Божага.
А пра тое, што праведнікі атрымаюць у спадчыну Царства Боскае сьведчыць нам Усясьвятая Багародзіца Сваім зьяўленьнем у славе і сьвятле, з Покрывам Сваім, якім Яна пакрывае ад зла усіх, хто зьвяртаецца да Яе са сьлязамі, малітвай і верай. Яна зьявілася і Яна зьяўляецца, зьяўляецца не дзеля зьяўленьня, а каб адкрыць духоўныя вочы няверуючым, каб яны пазналі аб вечным жыцьці і Царстве нябесным;
Каб суцешыць якія смуткуюць, каб ведалі яны, якая вялікая радасьць чакае іх у іншым жыцьці;
Каб падтрымаць малых і нямоглых, каб з радасьцю ішлі па зямным шляху ва увайшлі ў царства;
Каб падбадзёрыць прыносячых пакаяньне, каб не упалі яны на шляху пакаяньня, але выдужалі і выратаваліся;
Каб кожную кроплю крыві Сына Свайго аплаціць выратаваньнем шматлікіх і шматлікіх чалавечых душаў;
Каб за кожную кроплю крыві Сына Свайго захаваць ад пагібелі тысячы і тысячы чалавечых душаў, бо, каштоўная, браты, Кроў Сына Божага, пралітая за людзей. Гора тым хто адпрэчыць гэту каштоўную кроў, вечная пакута будзе ім справядлівай узнагародай. Дабрашчасныя вы, хто шануе гэту кроў і ёй ратуецца добраахвотна і сьвядома, узнагародай вам будзе жыцьцё вечнае. Сапраўды каштоўная Кроў Сына Дзевы Марыі. Усе людзі ад пачатку да канца сьвету нават, калі іх было гэтулькі колькі травінак на зямлі і пясчынак у моры, могуць выратавацца гэтай Крывёй. Але на жаль, не усё выратуюцца, а толькі тыя хто жадае, а хто не жадае будзе адпрэчаны, бо занядбалі кошт, якім збаўлены.
Нікога не пагарджайце, браты, няма на зямлі чалавека, за якога Сын Усячыстае Дзевы не даў Сваёй каштоўнай Крыві. Калі хтосьці сам адпрэчыць Кроў, якой збаўлены, сам будзе адказваць за сваю пагібель, але ды не будзе ніхто зь вас чыньнікам нічыёй пагібелі. А калі вы пагарджаеце чалавека — пагарджаеце Кроў, разьлітую Хрыстом за яго выратаваньне. Імкніцеся наставіць грэшніка і зацьвердзіць яго ў веры і калі здолееце, здабудзе брата і суспадкаемца ў Царстве Хрыстовым. Праведніка хваліце, грэшніка выпраўляйце, прыносячага пакаяньне падбадзёрвайце. Але таксама як брудная вада не можа выбеліць заплямленае палатно, так і грэшнік не можа ачысьціць іншага грэшніка, пакуль сябе не ачысьціць. Таму перасьцерагае Гасподзь — Вылечы сябе сам! Калі жадаеце выпраўляць іншых, выправіце сябе, а потым пра іншыя раўнуйце. Гэта закон Хрыстовы.
Так вы узрадуеце Усясьвятую Боскую Маці, Якая цешыць нас няспынна. І захоўвае ад пошасьці і моліцца за нас Богу і цалуе, як маці дзяцей сваіх і гарыць жаданьнем, каб усё выратаваліся і увайшлі ў Царства Сына Яе. Богу нашаму слава і хвала, а вам сьвет і здароўе і радасьць і дабраслаўленьне на вякі вякоў. Амін.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.