Малітва:
Госпад Божа сілаў, Божа выратаваньня, Божа, адзіны творца цудаў, паглядзі ў міласьці й шчодрасьці на набожных слугаў Тваіх, верных дзяцей асьвячанай Табой зямлі Беларускай, і памілуй нас. Бо ворагі нашы пайшлі на нас, каб зьнішчыць нас і разбурыць сьвятыні нашы. Ты ж, усe ведаючы, ведаеш, што нягодны і бязбожны нясправядліва паўстаў на нас. І няздольны супрацьстаяць мы шматлікасьці іх, калі не падаш нам дапамогі. Таму грэшныя і нягодныя, ў каяньні молімся Табе: Дапамагі нам, Выратавальнік наш, й вызвалі нас дзеля славы імя Твайго. Ды не вымавяць ворагі нашыя: Бог пакінуў іх й няма выратаваньня ім. Але ды мовяць усе народы: Ты Бог наш й мы людзі Твае, пад аховай Уладарства Твайго заўсёды перабываем. Выяві нам, Госпадзі, міласьсь Тваю ды будуць дзеля нас словы, прамоўленыя Маясеям да людзей Ізраіля: Трымайцеся, стойце й пабачыце выратаваньня ў Госпадзе, бо Госпад змагаецца за нас. Зрабі з намі ў дабро, каб бачыў вораг наш праваслаўную веру нашу, і ганьбою пакрыўся, і зьмірыўся. Ты, Госпадзі Божа наш, моц і надзея, і абарона наша, не памятай грахоў, беззаконьня і памылак людзей Тваіх, не пакарай нас гневам Тваім, але ў міласэрнасьці і шчодрасьці наведай слугаў Тваіх, што няроўны бой вядуць зь ворагамі Тваімі за вольнасьць зямлі Тваёй Беларускай й народу яе шматпакутнага, але ў набожнасьці няпераможнага, і да Тваeй дабрыні прыпадаючага. Узрадуй сэрцы нашы ў міласьці Тваёй ды ўмацуй нас у міласьці Тваeй. Паўстань на дапамогу нам і разбуры ўсе намеры злыя ворагаў нашых, і зьнішчы дзeрзкасьць іх ды пераўтвары яе ў страх і бегства. А праваслаўнай і справядлівай арміі дзяцей зямлі беларускай, на Цябе надзею маючых, падай адвагу і мужнасьць гнаць ворага зь зямлі Беларускай ды імeм Тваім перамогаць заўсeды, а калі каму судзілася пакласьці ў сьвятой барацьбе душу сваю за веру праўдзівую й Радзіму сваю, гэтым прабач усе грахі іхнія сьвядомыя і несьвядомыя, і як сьвятых Тваіх у дзень судны вянчай вянцамі нятленнымі. Бо Ты ёсьць абарона й перамога, й выратаваньня надзею на Цябе ўскладаючых, й Табе славу аддаем, Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, цяпер і заўсeды, і на вякі вякоў. Амін.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.