Памяць 22 студзеня
Сьвяты апостал Цімафей паходзіць зь Лікаянскага гораду Лістры ў Малой Азіі. Ён быў навернуты да Хрыста ў 52 годзе сьвятым апосталам Паўлам (+кал.67). Калі апосталы Павал і Варнава ўпершыню наведалі Лікаянскія гарады, апостал Павал у Лістры вылечыў кульгавага ад нараджэньня, і шматлікія жыхары горада паверылі ў Хрыста, сярод іх быў і будучы апостал, юнак Цімафей, ягоная маці Яўніка і бабця Лаіда (Дзеі. 14:6 – 12:2; 2 Цім 1:5). Зярняткі веры, пасеяныя апосталам Паўлам у душы сьвятога Цімафея, прынесьлі багаты плод. Ён зрабіўся верным вучням апостала, а ў будучыні яго нязьменным спадарожнікам і працаўніком ў пропаведзі Эвангельля. Апостал Павал любіў сьвятога Цімафея і называў яго ў Пасланьнях сваім любімым сынам, зь удзячнасьцю ўзгадаваў ягоную вернасьць і адданасьць. Ён пісаў Цімафею: “Ты пайшоў за мной у навуцы, у жыцьці, станоўкасьці, велікадушнасьці, веры, любові, цярплівасьці, у прасьледаваньнях, муках…” (2 Цім. 3:10–11). У 65 годзе апостал Павал рукапаклаў апостала Цімафея ў япіскапа Эфэскай Царквы, якой сьвяты Цімафей кіраваў 15 гадоў. Сьвяты апостал Павал, знаходзячыся ў Рыме ў вязьніцы і ведаючы, што яго чакае подзьвіг мучаніцтва, выклікаў да сябе вернага вучня і сябра апостала Цімафея на апошняе пабачэньня (2 Цім. 4:9)
Трапар апосталу Цімафею
Набожнасьці навучыўся і разважлівасьці ва ўсім, / у добрае сумленьня сьвятасьці прыгожа апрануўся, / узяў ад сасуду абранага невымоўна і, веру выканаўшы, роўнае цячэньне зьдзейсьніў ты, апостал Цімафей, / цяпер малі Хрыста Бога, / каб выратавацца душам нашым.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.