Sunday, January 10, 2010

НЯДЗЕЛЯ ПАСЬЛЯ НАРАДЖЭНЬНЯ ХРЫСТОВАГА

Мітрапаліт Антоній Суражскі

У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа.

Усё жыцьцё Хрыста было бітвай са сьмерцю. Ён нарадзіўся несьмяротным у жыцьцё сьмерці, у сьвет сьмерці. Ён жыл, узыходзячы паступова да хроснай сьмерці Сваёй. У першыя дні Яго нараджэньня сьмерць падняла свой сьцяг і загубіла немаўлятаў, першых мучанікаў, якія сталі каля пасаду Госпада.

І на працягу усёй гісторыі Царквы так і ішло, што сьмерць атачала усякае нараджэньне да вечнага жыцьця. Хрыстос сплёўся са сьмерцю і перамог. Праз Яго увасабленьне неўміручасьць увайшло ў наш створаны (рэчавы) сьвет, зямное злучылася зь нябесным, вечнае ужо дзейнічае і перамагае ў часе. Гэтая наша зямля, гэты наш бачны сьвет ужо прылучыліся вечнай сваёй славе увасабленьнем Хрыста, ператварэньнем Яго цела, ушэсьцем, а таксама і найвялікшым дарам, які Ён нам пакінуў, — таямніцай Царквы, дзе часавае ахапляецца вечным, дзе хлеб і віно робяцца Целам і Крывёй Хрыста, дзе ужо зараз мы бачым, выпрабоўваем то, чым стварэньне стане, калі яна адкрыецца ў славе.

І вялікая слава адкрыецца тады, таму што зараз вечнасьць прысутнічае прыхавана, а тады адкрыецца яна ва усёй сіле і ва усім зьзяньні. І сьмерць стала нам не страшная: сьмерці няма, не ў тым сэнсе, што няма сьмерці на зямлі, але сьмерць на зямлі ёсьць унебаўзяцьце, сон, часавае чаканьне пераможнага уваскрэсеньня. Больш таго, сьмерць на зямлі нашай ужо не ёсьць адчужэньне ад Бога, а злучэньне зь Ім. Хрыстос адчыніў нам гэтыя дзьверы вечнага жыцьця, Ён Сам апынуўся і Шляхам, і Брамай. Як радуемся мы ў дні увасабленьня Сына Боскага, як у гэтыя дні мы ужо прадчуваем усе іншыя сьвята Багаяўленьня, і як дзівосна робіцца, што наша цела — гэта Яго цела, Яго вечнасьць — наша вечнасьць, Яго перамога — наша перамога. Будзем зь верай жыць, зь верай жывой аб тым, што усё гэта не выявы, а рэальнасьць, што усё гэта праўда жыцьця, і што цяпер у Хрысьце усё жывыя, і перамагаем мы перамогу Яго. Амін


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.