Monday, September 20, 2010

СЛОВА НА НАРАДЖЭНЬНЕ УСЯСЬВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ


архіяпіскап Лука (Война–Ясянецкі)

Нараджэньне Тваё, Багародзіца Дзева, радасьць абвясьціла ўсяму сусьвету

Ці не здаецца некаторым зь вас перабольшаньнем гэтыя пачатковыя словы трапара цяперашняга вялікага сьвята? Ці не скажаце вы, што не толькі юдаісты, мусульмане і будысты, але нават якія адышоўшыя ад Адзінай, Сьвятой, Саборнай і Апостальскай Царквы лютэране, пратэстанты, і усе сэктанты не адчуваюць ніякай радасьці ў дзень нараджэньня Усясьвяцейшай Багародзіцы, Якую яны лічаць толькі простай набожнай жанчынай, якіх вельмі шмат?

Калі так падумаеце, то я ніяк не пагаджуся зь вамі, бо ў трапары сьвята сказана менавіта пра радасьць усяго сусьвету, а не адной толькі нашай малой зямлі. А сусьвет неабсяжна вялікі, і на начным небе мы бачым незьлічонае мноства зорных сьветаў.

Немагчыма, вядома, думаць, каб усе гэтыя зорныя сьветы былі толькі велізарнымі масамі сьветлае матэрыі, каб усё жыцьцё гэтых незьлічоных бліскучых сьветаў абмяжоўвалася тым, што вядома аб іх нам на зямлі.

Немагчыма думаць, каб толькі адна наша малая зямля была населеная духоўна разумнымі істотамі, а увесь іншы сусьвет не быў заселены нікім. Не сумняваемся ў тым, што усе гэтыя незьлічоныя сьветы, што увесь сусьвет населены невымерна вышэй нас стаячымі бесьцялеснымі сіламі анёльскімі.

І вось для вось гэтых бесьцялесных сіл Нараджэньне Усясьвяцейшай Дзевы Марыі было вялікай, сусьветнае радасьцю.

Нам, жыхарам зямлі, зь нашым вельмі абмежаваным розумам, уласьціва жыць толькі тым, што бачым і чуем на зямлі, і рэдка, рэдка выходзім мы за межы гэтых зямных інтарэсаў.

А бесьцялесным сілам нябесным, Архангелам і Анёлам, даступныя веды і разуменьне значна большыя, чым нам, насельнікам зямлі.

У незьлічоных сьветах уселенай, створанай і кіраванай Богам, адбываюцца вялікія падзеі, не вядомыя нам, але вядомыя бесьцялесным сілам нябесным, падзеі павольна і паступова пазнавальныя імі па меры таго, як яны зьдзяйсьняюцца і разьвіваюцца.

Такой падзеяй была дзеля іх і Нараджэньне Усясьвяцейшай Багародзіцы, якое яны успрынялі як нейкі толькі што разгараючыся сьвітанак нейкай найвялікай Божай справы. А цалкам зразумелі толькі тады, калі зьдзейсьнілася выратаваньне роду чалавечага Крыжам Хрыстовым і Уваскрэсеньнем.

Скончыўшы гэтае тлумачэньне, зьвернемся зноў да тапара вялікага сьвята нашага: “…бо зь Цябе зазьзяла Сонца праўды Хрыстос Бог наш і, разбурыўшы клятву, дае дабраслаўленьне, і зьнішчыўшы сьмерць, дараваў нам жыцьцё вечнае”.

І убачылі жыхары неба толькі што заняўшыся сьвітанак таго вялікага дня, калі зь улоньня Усясьвяцейшай Дзевы зазьзяла Сонца праўды Хрыстос Бог наш, і сумленным Крыжам Ягоным было зьнятч з роду чалавечага праклён Божы за першародны грэх Адама і Евы, калі праслаўленым Уваскрэсеньнем Хрыстовым род чалавечы атрымаў новае дабраслаўленьне, калі Крыж Хрыстоў скасаваў ляжачы на нас цяжар сьмерці, і адкрыўся для нас уваход у Царства Нябеснае, царства вечнай праўды і Боскае славы.

Узьнясём жа усімі сіламі сэрцаў нашых хвалу, і гонар, і бязьмерную падзяка Айцу, і Сыну, і Сьвятому Духу, Сьвятой Тройцы, паклаўшае Нараджэньнем Усясьвяцейшай Багародзіцы пачатак выратаваньня нашага Сынам Божым.

Амін.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.