З часоў апостальскіх Царквой усталявана асьвячэньне сасьпелых пладоў перш ужываньня іх у ежу, зь вымаўленьнем пры гэтым адмысловай малітвы.
Напачатку усе стварэньні Боскія былі “вельмі добрыя”, бо на іх спачывала Боскае дабраслаўленьне, якое сышло на іх па усемагутным слове Ягоным “Ды будзе”. Тады усяму было загадана знаходзіцца на зямлі без адмысловых асьвячэньняў. Але першародны чалавек пераступіў запаведзь Боскую і унёс бруд ва увесь склад сваёй істоты, а ад гэтага бруд сышоў і на усё жывое. Праклён Божы навіс над справамі рук чалавечых, па слове Госпада да Адама: “Праклятая зямля ў справах тваіх” (Быць. 3:17). Стварэньне неразумнае, як сьведчыць апостал, “скарылася мітусьні не добраахвотна, але па волі зваяваўшага яе” (Рым. 8:20), г.зн. усё жывое апаганілася праз чалавека. Неразумная прырода, якая па задуме Творцы павінна была дастаўляць свайму уладару–чалавеку рэчыўныя сродкі да асалоды, – гэта прырода зрабілася падставай ягоных хвароб і сьмерці. Усе стыхіі абвясьцілі адкрытую варожасьць чалавеку, які заваяваў іх мітусьні, усе творы зямныя ў сілкаваньні чалавека ужылі шкодныя прымешкі альбо прама атруту дзеля чалавека. Такія былі непазьбежныя наступствы праклёну Боскага, цяжару над справамі рук чалавечых зь дня злачынства Адама. Такая страшная неабходная сувязь нашага граху зь усім, з чым ён уваходзіць у судотык.
І што было б зь намі сёньня, і зь атачаючае нас прыродай, калі б невымоўна міласэрным Хрыстом Богам, Ісусам Хрыстом, не была зьнятая жудасная пячатка адхіленьня нашага, і не былі пададзены сродкі да вяртаньня дабраслаўленьня і асьвячэньні усяму, што ідзе на патрэбу нашу? Таму толькі праўдзіва веруючы ў Хрыста Выратавальніка можа перамагчы паўстаўшую супраць нас прыроду. Сьвятая Царква дабраслаўляла і асьвячае пачаткі пладоў зямных і, здымаючы зь іх старажытную пячатку праклёну, зьвяртае гэтыя плады ужо не ў прыладу грахоўных нашых жаданьняў, не ў ежу тленьня і сьмерці, але ў праўдзівую асалоду адроджанага мілатой чалавека.
Царква моліць Бога, каб Ён ужываючым плады дараваў асьвячэньне душы разам зь асьвячэньнем цела, каб захоўваў жыцьцё іх у супакоі і радасьці, каб самі гэтыя плады багата памнажаў. Царква Хрыстова дабраслаўляе і асьвячае прынесеныя плады сьвятым імем Бога, у Тройцы праслаўленым, і крапленьнем сьвятой вады.
Па старажытнае традыцыі першыя плады асьвячаюцца менавіта на сьвята Перамяненьня.
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.