прат. Сяргей Горбік
Аб жыцьці вэтэранаў беларускага супраціву ў Паўднёвае Амэрыцы, а тым больш аб іх духоўным рэлігійным жыцьці вядома досыць мала. Гэта тлумачыцца рознымі абставінамі, але найперш агульнымі абставінамі іх жыцьця і працы ў эміграцыі. Фактычнае базай напісаньня артыкула ёсьць адказы двух вэтэранаў Беларускага супраціву на некаторыя пастаўленыя аўтарам пытаньні. Таму дадзены артыкул, не прэтэндуючы на дасканаласьць і поўнасьць, выкліканы даць пэўны стымул дзеля дасьледчыкаў гісторыі Беларускага Праваслаўя. Таксама пакінуты па-за тэкстам нешматлікія дадзеныя аб кантактах уладыкі Апанаса з прэзыдэнтам Беларускае Цэнтральнае Рады Р. Астроўскім у часе кіраваньня Аргентынскае япархіяй РПЦЗ.
Аўтар.
У канцы 40-х пачатку 50-х гадоў пачалося перасяленьне беларусаў, што апынуліся ў лягерах дзеля перамешчаных асобаў (IRO (International refugee organization)) у Заходняе зоне акупацыі Германіі ў краіны Амэрыцы, Аўстралію, Новую Зэляндыю. Сярод тых, хто чакаў эміграцыі на Амэрыканскі кантынэнт былі і ўдзельнікі Беларускага незалежніцкага супраціву, якім судзілася сысьці з Беларусі на Захад у 1945 –
Асобную групу вэтэранаў складалі ўдзельнікі т.зв. “Незалежнае Беларускай партызанкі”, якія ваявалі: і супраць немцаў, і супраць саветаў. Гэта былі байцы атрадаў Харэўскага і Перагуда ды іншых беларускіх камандзіраў, якім пашанцавала прарвацца на Захад. Што вызначала гэтых людзей сярод іншых беларускіх уцекачоў? Па сьведчаньні аднаго зь іх, гэта былі “пераважна маладыя праваслаўныя беларусы да 30 – 35 гадоў, зь вёсак беларускага Палесься, што нямелі вялікай асьветы і больш схільныя да сялянскае працы…”[1] Таксама, як сьведчыць другі беларускі вэтэран, “стомленыя ад вайны і палітыкі, жадаючыя проста мірна араць сваё поля і жыць пладамі сваёй працы”[2]. Таму “ўрбаністычнае жыцьцё ў ЗША”[3] іх не вельмі прываблівала, а краіны Паўднёвае Амэрыцы (найперш – Аргентына) давалі надзею на хуткае атрыманьне ўласнае зямлі і працу на ёй. Таксама не апошнюю ролю адыгрываў факт наяўнасьці там беларусаў, што эмігрыравалі туды ад сярэдзіны 20-х гадоў з Польшчы. Некаторыя вэтэраны нават мелі сярод іх сваякоў альбо знаёмых. Здавалася – яны зрабілі добры выбар, але выявілася ўсё ня так проста…
Апынуўшыся ў Аргентыне, беларускія вэтэраны сутыкнуліся амаль з поўным непаразуменьням сваіх суродзічаў, бо пераважная большасьць апошніх была настроена прасавецкі і прытрымлівалася камуністычных (як мінімум – моцна левых) поглядаў. Новыя эмігранты, зь ліку ўдзельнікаў беларускага супраціву, апынуліся “непажаданымі” у асяродку “старой” беларускай эміграцыі. Гэта і падштурхнула іх да стварэньня ўласных грамад і арганізацый, пераважна антысавецкіх і антыімпэрскіх па сваіх поглядах. Апрача таго, беларускія вэтэраны справядліва апасаліся рэпрэсій “праз агентуру КДБ, якая прасякла ва ўсе арганізацыі старой эміграцыі і мела шмат інфарматараў і памагатых…”[4]
Ня меней праблемаў выклікала і арганізацыя духоўнага жыцьця, якое, уласна, і зьяўляецца тэмай дадзенага артыкула.
На час эміграцыі беларускіх вэтэранаў у Аргентыну, праваслаўнае жыцьцё там было прадстаўлена наступнымі Праваслаўнымі Цэрквамі:
1. Руская Грэка–Праваслаўная Царква Расейскае імпэрыі, якая дзейнічала ў Аргентыне ад канца ХІХ ст. Пасьля
2. Экзархат Канстантынопальскага Патрыярхату ў Паўночнае і Паўднёвае Амэрыцы. У апошні ўвайшла частка парафій Рускае Грэка–Праваслаўнае Царквы. Таксама ў Аргентыне існавалі грэцкія і румынскія парафіі Канстантынопальскага Патрыярхату.
Даваенная беларуская эміграцыя, як сьведчыць беларускі вэтэран, уласнага праваслаўнага жыцьця ў Аргентыне не стварыла. Праваслаўныя беларусы пераважна наведвалі парафіі РПЦЗ і нешматлікія славянскія службы Канстантынопальскага патрыярхату, але актыўнымі парафіянамі не зьяўляліся. Да таго ж, левыя погляды істотна паўплывалі на наяўнасьць рэлігійных перакананьняў сярэдняга і малодшага пакаленьняў.
Апроч адсутнасьці ўласна беларускіх праваслаўных грамад, беларускія вэтэраны сутыкнуліся і зь шэрагам культурніцкіх, маральных і палітычных праблемаў у існуючых праваслаўных асяродках Аргентыны.
Па першае, беларускія вэтэраны прайшлі пэўнае палітычнае выхаваньне ў сваіх атрадах і стаялі на грунце незалежнасьці Беларусі. Але існуючыя славянскія праваслаўныя грамады былі створаны расейскае палітычнае эміграцыяй і былі найперш носьбітамі расейскай імпэрскае сьвядомасьці. Расейцы адмаўлялі не толькі магчымасьць існаваньне незалежнае Беларусі, а нават існаваньне беларусаў як нацыі. Ужо ад першых спробаў наведваньня беларускімі вэтэранамі богаслужбы ў РПЦЗ альбо рускіх парафіях Канстантынопальскага патрыярхату пачаліся канфлікты на палітычнае глебе.
Па другое, пераважная большасьць вэтэранаў атрымала пачатковую адукацыю ўжо пасьля
Натуральна, як падаецца сёньня, было б лягічна стварыць беларускую праваслаўную грамаду і зьвярнуцца да Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы. Але на перашкодзе падобнага рашэньня праблемы паўстала спэцыфіка працы вэтэранаў. Як ўжо казалася вышэй, яны пераважна зараблялі сябе на жыцьцё сялянскае працай – значыцца не жылі лякальнае грамадой (грамадамі), як гэта было, напрыклад, у ЗША альбо Аўстраліі, а аднаасобна і, у большасьці выпадкаў, на досыць вялікай адлегласьці адзін ад аднаго. Зборы вэтэранаў адбываліся пераважна па вялікіх сьвятах альбо знакавых падзеяў у жыцьці кожнага зь іх.
Як сьведчыць адзін з вэтэранаў: “Галоўнае праблемай зь нашага боку была немагчымасьць пабудовы нейкага рэлігійнага цэнтру і ўтрыманьне сьвятара. … Нават адаслаць нейкага на вучобу (у праваслаўную сэмінарыю – С. Г.) ў ЗША альбо Канаду нямелі магчымасьці”[6].
Па сьведчаньню Я. Процькі, перапіска ініцыятыўнае групы беларускіх вэтэранаў і архірэяў Беларускае Аўтакефальнае Праваслаўнае Царквы трывала ад пачатку 50-х гадоў, але аніякіх рэальных вынікаў не прынесла. Па майму меркаваньню, адсутнасьць плённых перамоў тлумачыць той факт, што абодва бакі нямелі рэальных рэсурсаў дзеля заснаваньня і ўтрыманьня дзейнае парафіі ў Аргентыне…
Справа “зрушыла зь мёртвае кропкі” з прыездам у Буэнас-Айрэс быўшага архірэя БАПЦ, а на той час РПЦЗ, – уладыкі Апанаса (Мартаса). Сёньня цяжка вызначыць, хто першы пайшоў на кантакт. Па сьведчаньню сп. Яна Процькі: “… летам
Па агульнаму сьведчаньню, ужо “…у верасьні
Па сьведчаньню сп. Я.Процькі, які пэўны час выконваў абавязкі старасты капліцы, уладыка Апанас чытаў беларусам адмысловыя навукі, прамаўляў казаньні на беларускае мове[11]. Частку гэтых прамоў і казаньняў сп.Процька запісваў і сёньня мы можам параўнаць іх зь вядомымі працамі архіяпіскапа Апанаса (Мартаса). Як мы выявілі, “беларускія творы” ўладыкі Апанаса ёсьць крыху зьмененыя варыянты ягоных казаньняў і пасланьняў сваёй рускай пастве РПЦЗ. Прамаўляліся (хутчэй за ўсё і пісаліся) яны на палескае “трасянцы”, г.з. моўна адаптаваліся пад аўдыторыю беларускіх вэтэранаў.
Але, нягледзячы на ўсе пададзеныя вышэй факты, дзеля мяне, як дасьледчыка, адкрытым застаецца пытаньне аб рэальнае арганізацыі ў Буэнас-Айрэсе беларускае парафіі ў складзе РПЦЗ. Бо, як сьведчыць сп. Л. Маркевіч: “Мы нямелі сталага памяшканьня дзеля збораў у Буэнас-Айрэсу, а капліца адчынялася па дамоўленасьці з гаспадаром (памяшканьня – С.Г.) альбо ўладыкам Апанасам.”[12] А сп. Я.Процька піша: “У красавіку
Такім чынам, магчыма зрабіць высновак, што беларускія вэтэраны зьбіраліся на службы толькі па вялікім сьвятам і, верагодней за ўсё, нямелі сталага сьвята. Іх патрэбы, па меры неабходнасьці, задавальняў уладыка Апанас.
Па сьведчаньню абодвух вэтэранаў, асноўным арганізатарам сустрэч і падтрымкі агульнага жыцьця быў іх былы камандзір Якуб Харэўскі. Верагодней за ўсё, менавіта ён, кантактуючы зь уладыкам Апанасам, жывіў і рэлігійнае жыцьцё сваіх баявых сяброў, бо, як сьведчыць Л. Маркевіч: “… пасьля гібелі нашага камандзіра (2 красавіка
Верагодней за ўсё, кантакты ўладыкі Апанаса з беларускімі вэтэранамі не засталіся па-за ўвагай рускіх нацыяналістаў. Шматлікія даносы на ўладыку Апанаса зь абвінавачаньнямі антырускай дзейнасьці ў сынод РПЦЗ, перасьлед у газэтах і часопісах рускай імпэрскай эміграцыі, – усё гэта прымушала ўладыку Апанаса ўсяляк маскаваць свае кантакты з беларускімі вэтэранамі і дапамогу ім.
Таму, пасьля таго, як у
Па сьведчаньню Л. Маркевіча, ад лета
[1] Ліст сп. Л. Маркевіча аўтару ад 18 лістапада
[2] Ліст Я.Процькі ад 28 сьнежня
[3] Тамсама
[4] Ліст сп. Л. Маркевіча аўтару ад 18 лістапада
[5] Ліст Я.Процькі ад 28 сьнежня
[6] Ліст сп. Л. Маркевіча аўтару ад 18 лістапада
[7] Ліст Я.Процькі ад 28 сьнежня
[8] Ліст сп. Л. Маркевіча аўтару ад 18 лістапада
[9] Тамсама.
[10] Тамсама.
[11] Ліст Я.Процькі ад 28 сьнежня
[12] Ліст сп. Л. Маркевіча аўтару ад 18 лістапада
[13] Ліст Я.Процькі ад 28 сьнежня
[14] Ліст сп. Л. Маркевіча аўтару ад 18 лістапада
[15] Тамсама
[16] Тамсама
[17] Тамсама
No comments:
Post a Comment
Note: Only a member of this blog may post a comment.