Saturday, March 6, 2010

СЛОВА Ў НЯДЗЕЛЮ ПАКЛАНЕНЬНЯ КРЫЖУ


архіяпіскап Лука (Война–Ясянецкі)

У Эвангельлі ад Лукаша чытаем вельмі важныя словы Хрыста: “Цярпеньнем вашым ратуйце душы вашыя.” (Лк. 21:19) О, Госпадзі наш, Госпадзі! Што кажаш Ты!? Няўжо такое велізарнае, такое бязьмернае значэньне дабрадзейнасьці цярпеньня, што яна нават можа ратаваць душы нашы?

Калі, па слову Хрыстову, так выратавальнае цярпеньне, то яго можна паставіць побач зь царыцай усёй дабрадзейнасьці пакорай, побач з пакорнасьцю, і трэба нам глыбока удумацца ў слова Гасподне аб цярпеньні. Паспрабуем жа па меры нашага слабага розуму зразумець значэньне слоў Хрыстовых. Дзеля гэтага нам трэба успомніць, што чалавек складаецца зь духу, душы і цела, і што усё цяжкае ў жыцьці нашым хваробы, скрухі жыцьцёвыя, крыўды і абразы усё пераносім мы гэтай трохчастковай існасьцю нашай і духам, і душой, і целам. Фізычныя болі, пакуты ад хвароб успрымаюцца, нярэдка ў наймоцнай ступені, душой і духам нашым. Наш мозг і уся нэрвова сыстэм кіруюць усімі нармальнымі хваравітымі працэсамі ў целе нашым, рэгулююць і каардынуюць іх. А дух наш пануе і над душой.

Ведаем, што ў сучаснай мэдыцыны немалую ролю гуляе так званая псыхатэрапія, г.зв. славеснае, псыхічнае ўзьдзеяньне на хворых, нярэдка магутна і дабратворна уплываючае на хаду хваробы. Калі такое вялікае і дабратворна было ўзьдзеяньне цярпеньня сьвятых на іх пакуты, то нявера, нараканьне на Бога, лямант і крыкі грэшных людзей толькі узмацняюць пакуты іх.

А нам, хрысьціянам, калі спасьцігне нас пакутлівая хвароба, і першым чынам успамінаем мы аб лекарах і леках, не ці лепш перш за усё успомніць аб шмат церпячым Госпадзе нашым Ісусе Хрысьце, Якога прарок Ісая называе Мужам скарбут і пазнаўшым хваробы?

Тое ж скажам і аб перанясеньні крыўдаў. Ці умеем мы, як павінна і заўгодна Богу, пераносіць уразіўшыя нас крыўды і абразы?

О не, да сораму нашаму, не. Нават у нашым хрысьціянскім асяродзьдзі бачым мы, як часта бывае, што не здабыўшыя дабрадзейнасьці пакоры і цярпеньні адказваюць на крыўду крыўдай, на абразу абразай. І сварка усё больш і больш разгараецца і даходзіць да бойкі, і нават кровапраліцьця.

А маўклівае, спакойнае перанясеньне крыўды лепш усяго абараняе ад крыўдніка. Нішто так не утрымлівае крыўднікаў, як рахманае цярпеньне пакрыўджаных.

Церпячых крыўды абараняе Бог. Так, варта браць прыклад з большасьці нашых сучасьнікаў, якія надаюць вялікае значэньне умацаваньню і узмацненьню цела фізкультурай. Але нам трэба нястомна клапаціцца не толькі аб культуры цела, колькі аб дасканаласьці духу, у якім вялікая роля прыналежыць практыкаваньням у цярпеньні, у пакорлівым цярпеньні нават цяжкіх хвароб, у дабратлівым перанясеньні крыўды і абраз, ва утаймаваньні зломоўя, у набыцьці вялікай дабрадзейнасьці цярпеньня.

Будзем памятаць запавет Апостала Пятра ў яго першым саборным пасланьні аб перайманьні Госпаду Ісусу Хрысту, Які “…калі Яго ліхасловілі, Ён не ліхасловіў наўзаем: пакутуючы, не пагражаў; а аддаваў гэта Судзьдзі Справядліваму; Ён грахі нашыя Сам узьнёс Целам Сваім на дрэва, каб мы, адцураўшыся грахоў, жылі дзеля праўды: ранамі Ягонымі вы ацаліліся.” (1 Пят. 2:23–24)

Нагадаю вам таксама словы Апостала Паўла ў пасланьні да Жыдоў, у якім ён кажа аб тых цяжкіх пакутах у прасьледаваньнях, якія цярпелі вялікія праведнікі. Зь іх “…іншыя замучаны былі, ня прыняўшы вызваленьня, каб атрымаць лепшае ўваскрэсеньне; іншыя перанесьлі зьдзекі і пабоі, а таксама кайданы і цямніцу. Былі пабіваныя камянямі, пілаваныя, катаваныя, паміралі ад меча, блукалі ў авечых і казіных скурах, цярпелі нястачы, уціскі, азлабленьне; тыя, каго ўвесь сьвет ня быў варты, блукалі па пустынях і горах, па пячорах і цясьнінах зямных.

Таму і мы, маючы вакол сябе такую хмару сьведкаў, скінем зь сябе ўсякі цяжар і грэх, які аблытвае нас, і цярпліва будзем праходзіць праз поле змаганьня, якое ляжыць перад намі, гледзячы на Пачынальніка і Спраўцу веры, Ісуса, Які, дзеля радасьці, што была перад Ім, прыняў крыж, пагардзіўшы ганьбаю, і сеў праваруч трона Божага.” (Жыд. 11:35–38; 12:1–3)

Сваю пропаведзь скончу добрым пажаданьнем Апостала Паўла: “Гасподзь хай скіруе сэрцы вашыя ў любоў Божую і ў цярплівасьць Хрыстовую.” (2 Фес. 3:5)

Амін.

No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.