Tuesday, February 2, 2010

ЦЕМРА ГУБЛЯЕ НАД НАМІ ЎЛАДУ

“Верце ў сьвятло, каб сынамі сьвятла сталіся”

(Ян. 12:36)

Вучыцеся жыць так, каб ваш погляд заўсёды быў скіраваны да сьвятла, Сьвятло гэта – Хрыстос, прамовіўшы: “Я сьвятло сьвету; хто пойдзе за Мной, той ня будзе хадзіць у цемры, але меціме сьвятло жыцьця.” (Ян. 8:12)

Калі мы будзем хадзіць у гэтым сьвятле, то зробімся сынамі сьвету, цемра згубіць над намі сваю ўладу, і мы пераселімся “ад улады цемры … у Царства Сына любові Сваёй” (Кал. 1:13)

Тады мы самі будзем сьвяцільнікамі, асьвятляючымі цямрэчу скрухі ў жыцьці іншых, і навучымся зь самых маладых гадоў дзеяць справы любові, самаахвярнасьці, літасьці, спагады да блізкіх. І сіла сьвятла, у нас дзейсная, не высіліцца і ў старасьці і асьвяціць дні немачы, пакуты і хвіліну пераходу ў іншы сьвет.

Будзем штодня успрымаць якое-небудзь слова суцяшэньня з Сьвятога Пісаньня, будзем захоўваць у нашым сэрцы заклад радасных, падбадзёрвальных думак; будзем стала глядзець у Эвангельле, пазіраць на сьветлую выяву Хрыста, і наша душа пераўтварыцца ў жывую крыніцу сьвятла і радасьці. Тады радасьць у Госпадзе і мір Божы, “які вышэй за ўсялякі розум” (Плп. 4:7), будзе пераважаць у нашым жыцьці, і мы адчуем ужо тут, на зямлі, што “шчасьце ў правіцы Тваёй навечна.” (Пс. 15:11)


No comments:

Post a Comment

Note: Only a member of this blog may post a comment.